Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
🐕 Пропал щенок западно-сибирской лайки, волчьего окраса.

За достоверную информацию-вознограждение!

Т. 80295763968

#вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #собака #помощь #помощьживотрым #щенок #пропаласобака #лайка #охотник #охота
Валун усталяваны ў памяць пра вёскі Вольшына і Альшанка, якія былі зьнесеныя пры будаўніцтве Вілейскага вадасховішча.

#вольшына #альшанка #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #Вілейскае #вілейскаевадасховішча #вадасховішча #водохранилище #вилейское #вилейка #вилейскоеводохранилище #ольшино #ольшанка
"Вясна ў Асцюковічах.

Па словах мясцовых жыхароў, 6 сакавіка моцны вецер паваліў інфармацыйны стэнд каля брамы. Ён і раней быў пахілены, а зараз проста ляжыць.

Мяркую, што людзей гэта не надта хвалюе, бо адносіны паміж імі і прыродаахоўнымі структурамі склаліся не лепшым чынам. Першыя глядзяць на прылеглы парк як на дровы; што праўда, быццам не прэтэндуючы на жывыя і здаровыя дрэвы. Але, з іх слоў, забаронена ўсё, аднак пры гэтым парк дзічэе і за ім не сочаць.

Цяжка скласці паўнавартаснае меркаванне па адной размове. Што відавочна, як некалі знікла сядзіба, руіны якой расцягалі на свае патрэбы, гэтак можа знікнуць і парк, калі яго не даглядаць.

Па ўсім відаць, што гэтак жа знікнуць у бліжэйшым часе і некаторыя гаспадарчыя пабудовы, якія яшчэ засталіся ад былой сядзібы.

Агульнае ўражанне ад яе і наваколля можна ахарактэрызаваць словамі “заняпад” і “запусценне".

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #асцюковічы #вілейскі #маёнтак #остюковичи #парк #вилейский
Успаміны Анатоля Сцебуракі пра мястэчка Крывічы ў 1930-я:

«Сэрцам наваколля было мястэчка Крывічы. Гэта быў сусвет у мініяцюры, дзе суіснавалі традыцыі, звычаі, мовы і рэлігіі ўсіх жыхароў краю. Нашае мястэчка з'яўлялася цэнтрам крывіцкай гміны, дзе месцiлiся ўсе афіцыйныя інстытуцыі: гмінная ўправа, пастарунак, школа, аптэка, пошта, шпіталь, «dom ludowy» (Дом культуры мястэчка). Апроч таго, у Крывічах, канечне ж, меліся корчмы, крамы, майстэрні. У тым ліку майстэрня па рамонце і пракаце ровараў.

Адзначу пярліну Крывіцкай сферы паслуг — рэстаран Старасцінскага. Месца, дзе, маючы грошы, можна было адчуць сябе сапраўдным панам, пакаштаваўшы прысмакаў, паслухаўшы музыкаў і кульнуўшы добрую чарку. На варце маралі на супрацьлеглым ад корчмаў і рэстарацыі флангу стаялі касцёл, царква і сінагога. Цэнтрам мястэчка была вялікая гандлёвая плошча (зараз сквер).»

Крыніца: https://t.me/naracanscyna

#крывічы #мядзел #мядзельскі #мядзельскіраен #кривичи #мядель #мядельский #мядельскийрайон
Тепловоз 2ТЭ10М-3650 на перегоне Куренец - Вилейка, Минская область, Беларусь.

Автор: Лиша
Фото сделано 8 мая 2012 года

#Вилейка #вялейка #вилейскийрайон #вилейский #куренец #железнаядорога #чыгунка #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #куранец