Навіны Вілейка
306 subscribers
5.46K photos
121 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
24 февраля 2023 г. с 12.00 до 13.00 первый заместитель министра связи и информатизации Ткач Павел Николаевич проведет выездной прием граждан и юридических лиц в Вилейском участке почтовой связи с одновременным подключением «прямой телефонной линии».

Место проведения приема: г.Вилейка, ул. 17 Сентября д. 30, кабинет 2

Телефон для проведения «прямой телефонной линии» (8-01771) 2-00-01.

Телефон для предварительной записи на прием (8-01771) 3-47-49 с 9.00 до 16.00 до 23 февраля.

#вилейка #вялейка #вілейка #связь
Наш зямляк, паэт Усевалад Сцебурака — лаўрэат літаратурнай прэміі

Літаратурны часопіс "Дзеяслоў" назваў лаўрэатаў прэміі "Залаты апостраф" за публікацыі 2022 года.

Традыцыйна пераможцаў вызначылі ў трох намінацыях: проза, паэзія, дэбют. У намінацыі "Паэзія" перамог наш зямляк, віляйчук Усевалад Сцебурака, паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

"Залаты апостраф" — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2004 годзе рэдакцыяй часопіса "Дзеяслоў". Пераможцамі становяцца творцы, што друкаваліся на старонках выдання.

У 2004 годзе Усевалад Сцебурака перамагаў у намінацыі "Дэбют". Таксама пераможцамі станавіліся нашы землякі: Уладзімір Някляеў, ураджэнец Смаргоншчыны, і Людка Сільнова, ураджэнка Маладзечна.

Фота з асабістай старонкі Усевалада Сцебуракі ў фэйсбуку.

Рэгіянальная Газета

#вілейка #вялейка #сцебурака #сьцебурака #вилейка
🚑 ГРАФИК работы передвижного медицинского комплекса на 22-28 февраля 2023 года.

В указанные дни на приём смогут попасть жители следующих населённых пунктов:

22.02  Григорки, Малькевичи, Осовец, Речки
23.02  Терешки, Клесино, Малышки, Лоцевичи
24.02  Седица, Заозерье, Тригузи, Латыголь
27.02  Погост, Стахи
28.02  Ерхи, Костеневичи, Костыки.

В объявлении Вилейской ЦРБ не указано в какое время и в каком месте будет находится передвижной медицинский комплекс.

Оставляем телефоны эти телефоны для уточнения информации:
📞Регистратура взрослая 3-61-03
📞"Горячая линия" 3-61-43


#Григорки #Малькевичи #Осовец #Речки #Терешки #Клесино #Малышки #Лоцевичи #Седица #Заозерье #Тригузи #Латыголь
#Погост #Стахи #Ерхи #Костеневичи #Костыки #вилейка #вялейка #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #вилейскийрайон #вилейка #вилейский
Сеньня споўнілася б 36 гадоў вілейчаніну Станіславу Чуру.

19 верасня 2020 года яго знайшлі павешаным на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова, дзе ён працаваў зборшчыкам.

"Он ходил постоянно на все митинги и забастовки. Людей, которые 16-го ходили на забастовку в сквер внутри завода, начали прессовать, вплоть до увольнения, — рассказал один из сотрудников предприятия. — Говорят, что он поругался с начальством, потом сдал инструменты...

Минский электротехнический завод стал одним из первых предприятий, работники которого открыто выразили свою гражданскую позицию. 11 августа 2020 года 50 рабочих подписали общее обращение, адресованное Администрации президента. Сотрудники завода требовали прекращения насилия по отношению к протестующим, освобождения задержанных и возвращения полноценного интернета. В тот же день возле проходной завода состоялся “хапун”, несколько человек задержали..."

Пахаваньне Станіслава Чура адбылося ў Вілейцы на "Лясных" могілках. У вілейскім касьцёле прайшло набажэнства.
23 лютага 1903 у мястэчку Будслаў нарадзіўся наш зямляк Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1903 —1989).

Вось яго успаміны пра тое, як ён адзначаў Дзень Незалежнасьці БНР 25 Сакавіка ў савецкай турме ў Вілейцы.

Кніга "25 сакавіка: успаміны з Менску, Будслава, Вільні, Прагі, савецкай турмы" была выдадзена ў Таронта ў 1978 годзе.

У гэтай кнізе апублікаваныя ўспаміны 6-га Старшыні Рады БНР Жук-Грышкевіча ў эміграцыі ды вэтэрана арміі Андэрса, які ваяваў супраць нацыстаў у Азіі, Афрыцы й у Заходняй Эўропе.

У 1918 годзе аўтару споўнілася ўсяго 15 — выданьне цікавае тым, што апавядае не пра падзеі стогадовае даўніны, а пра далейшую традыцыю сьвяткаваньня даты абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Ад аўтара:
"Гэтыя пяць абразкоў успамінаў — адзін з Першага Ўсебеларускага Кангрэсу й чатыры з сьвяткаваньня 25-га Сакавіка ў розных часох, розных мясцох і абставінах — прысьвячаюцца двум шэсьцьдзесяцігадовым юбілеям: Першага Ўсебеларускага Кангрэсу і абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Успаміны пра 25-га Сакавіка друкаваліся ў 1953 годзе ў Торонто, у газэце "Беларускі Эмігрант". У гэтым выданьні зроблены папраўкі й малыя зьмены."

На фота ўрывак з кнігі толькі пра ўспаміны з Вілейскай турмы. Кніга была падаравана дачкой і ўнучкай Вінцэнта Жук-Грышкевіча 12 траўня 2002 года пад час экскурсіі ў Будслаў вілейскаму гісторыку Аляксею Сюдаку.
Маладзік над Вілейкай 🌙
Побач бачныя планеты Юпіцер і Венера.

Фота вілейскага фатографа Міхаіла Куляша:
https://www.facebook.com/michalie.kulies

#вілейка #вялейка #вилейка #юпитер #венера #луна
На аўкцыёне Ebay.de сустракаецца шмат фатаздымкаў Вілейкі 1941 г., дзе мы можам бачыць пахаванне нямецкага жаўнера і яго магілу на мясцовых могілках.

На надмагільным крыже напісана: Pi. Nikolaus Dühr. Хто ён такі і чаму пахаваны ў Вілейцы? Нашоўся адказ на гэта пытанне.

24 чэрвеня 1941 г. , адыходзячыя часткі Чырвонай Арміі, спалілі мост праз раку Вілію ў Вілейцы. 25 чэрвеня ў горадзе ўжо былі немцы.
Напачатку ліпеня 1941 г. у Вілейку прыбыў мостабудаўнічы батальён Вермахта, які пачаў будаваць новы мост праз раку.

10 ліпеня 1941 г. на будоўле здарыўся няшчасны выпадак. У аднаго з будаўнікоў адбыўся сардэчны прыступ (інфаркт), у выніку чаго ён патануў у рацэ. Гэткую гісторыю паведала "Картка аб смерці", якая знайшлася ў Сеціве.

Менавіта яго пахаванне мы і бачым на фота з Ebay.

Поўнае імя : Nikolaus Dühr (Нікалас Дур)

Дата нараджэння: 15.05.1909 г.

Ваенная спецыяльнасць: Pionier (Піянэр- жаўнер інжынерных войскаў, сапёр)

Вайскавая частка: 1 рота, 84 мостабудаўнічага батальёна (1.Kompanie Brücken Bau Bataillon 84)

Дата смерці: 10.07.1941 г.

Месца смерці: Вілейка, рака Вілія.

Прычына смерці: Сардэчны прыступ, патапленне.


Крыніца: https://vk.com/tap_vialejka

#вілейка #вилейка #вялейка #Вяльля #вілія #вялля #вилия