Навіны Вілейка
309 subscribers
5.53K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вилейский краеведческий музей приглашает посетить
ВниманиеВниманиеВнимание
Грандиозное событие для вас🔥
В стенах вашего любимого фитнес-клуба «Прайд»🦁 будут проходить соревнования «Ты лучший»💪
Приглашаем вас, ваших друзей и родственников, коллег и соседей, принять участие в фитнес-соревнованиях🏋‍♂🏋‍♀
Это может каждый

В программе:
•Соревнования для мужчин:
1. Жим штанги лёжа от груди, минус 30% от собственного веса на МАХ количество раз
2. Приседание со штангой на плечах, минус 30% от собственного веса на МАХ количество раз
3. Бюрпи , МАХ количество раз за 2 минуты

•Соревнования для женщин:
1. Платформа (жим ногами) минус 40% от собственного веса на МАХ количество раз
2. Отжимание от пола с колен на МАХ количество раз
3. Планка на время

И это ещё не всё.
Так же будут действовать предновогодние скидки, на все абонементы 25% и клубные карты 20%

Участвуйте и выигрывайте
Победители определяются отдельно в женской и в мужской группе.

Победителей ждут призы🎉🎁

Запись производится по телефону +375 (25) 533-67-84 и в самом фитнес-клубе на ресепшн у администрации, запись будет длится до 28 декабря (включительно)
Соревнования пройдут по адресу: г. Вилейка, улица Чапаева 2, фитнес-клуб «Прайд» 29 декабря в 18.00

Ждём всех желающих😊

Ваш фитнес-клуб «Прайд»🦁
Максимальный репост😊
Forwarded from гр
Увага! Вышук
Калі вы ведаеце знаходжанне зніклага тэлефануйце ў Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 0176 749683, 8 0176 771656, 8 029 5464044 ці ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

http://www.rh.by/2018/12/10/uvaga-vyshuk-3/
Вілейскае вадасховішча. адзін шчупак 1300 грамаў, другі - 1000 грамаў.
аўтар Віталь Энцін.
Приглашаем принять участие!!!

Отдел по работе с детьми районной библиотеки приглашает всех желающих принять участие в акции «Новогодний переполох!» и принести в библиотеку свои новогодние поделки.

Все работы будут выставлены в витражных окнах районной библиотеки. Как приятно к Новому году сделать что-то необычное и красивое, удивиться этому самому и удивить окружающих! Создадим праздничное настроение вместе, сделаем свою жизнь интереснее, веселее и счастливее!

Акция пройдёт с 15 декабря 2018г. по 15 января 2019г.
77

В ВИЛЕЙСКОМ РОВД – НОВЫЙ НАЧАЛЬНИК КРИМИНАЛЬНОЙ МИЛИЦИИ. ОН ИЗ МОЛОДЕЧНО

10 декабря личному составу Вилейского РОВД представили нового первого заместителя начальника отдела внутренних дел. Им стал 38-летний Дмитрий Сухотский.

Как рассказала kraj.by заместитель начальника по идеологической работе и кадровому обеспечению Вилейского РОВД Екатерина Млечко, Дмитрий Иванович Сухотский родом из Молодечно, выпускник Академии МВД Республики Беларусь.

До этого он руководил отделением по наркоконтролю и противодействию торговле людьми криминальной милиции Молодечненского РОВД.

С 10 декабря официально приступил к должности первого заместителя начальника Вилейского РОВД, начальника криминальной милиции.

Бывший начальник криминальной милиции РОВД Александр Николаевич Лыско ушел на заслуженный отдых.

Юлия ЛАХВИЧ
Kraj.by
Новы офіс ў МТС
Forwarded from гр
У Вілейцы з лаўкі скралі сумачку. А ў ёй маёмасці — амаль на семсот рублёў
Крымінальную справу Вілейскі РАСК узбудзіў дзясятага снежня.

http://www.rh.by/2018/12/12/u-vilejtsy-z-lauki-skrali-sumachku-a-u-yoj-mayomastsi-amal-na-semsot-rublyou/
Forwarded from гр
На вілейскай плошчы бліжэй да святаў з’явіцца свінка
Цэнтральную плошчу Вілейкі ўжо пачалі ўпрыгожваць да Новага года.

http://www.rh.by/2018/12/12/na-vilejskaj-ploshchy-blizhej-da-svyatau-z-yavitstsa-svinka/
Месцы, дзе на Вілейшчыне можна ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 году.

Вёска Ў

28 траўня 1863 г. тут адбыўся бой паўстанцкага атрада з рускім войскам. Большая частка атрада загінула. Кіраваў атрадам шляхціц Вінцэнт Козел-Паклеўскі.
У 1856 годзе ён скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус.
Затым вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі разам з братам Янам. Падчас вучобы пазнаёміўся з Яраславам Дамброўскім і Жыгімонтам Серакоўскім.
Потым служыў у Вільні і Свеаборгу.
У 1860 годзе пакідае службу ў званні штабс-капітана.
У пачатку 1861 па даручэнні Людвіка Звеждовского накіроўваецца ў Познань для ўстанаўлення кантактаў з мясцовымі патрыётамі. У сакавіку 1861 года Вінцэнт вяртаецца ў Вілейскі павет, дзе стварае паўстанцкую арганізацыю.
У студзені 1863 прызначаны ваенным кіраўніком паўстання ў Вілейскім павеце.
У пачатку траўня 1863 ён стварыў і ўзначаліў паўстанцкі атрад, які налічваў 200-250 чалавек.
Загінуў Вінцэнт-Паклеўскі у бітве каля вёскі Уладыкі.
Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козел-Паклеўскага на адзін узровень з кіраўніком Лідскіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла "Літоўскім Леанідам" (па аналогіі са спартанскім царом Леанідам, героем Фермапільскай бітвы).

Паданне кажа, што яго апошнія словы былі: «Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду».



Вёска Карлеўцы.
5 чэрвеня 1863 на гэтым месцы адбылася бітва паміж атрадам касінераў на чале з Густафам Чаховічам і царскімі войскамі.

Атрад Чаховіча быў разбіты. На месцы бітвы засталіся 31 загінуўшых яго паплечнікаў, сярод якіх адзін з камандзіраў — Кастусь Касцялецкі. З тых часоў тое месца ў кутніку паміж вёскамі Каралеўцы, Любкі і Вуткі сталі называць "Бітым Логам".

Вёска Куранец.
Магіла 18 паўстанцаў і помнік паўстанню 1863 г.
22 жніўня 1930 г. у мястэчку Куранец Вілейскага павета адбылася патрыятычная ўрачыстасць асвячэння біскупам Уладзіславам Бандурскім помніка паўстанцам 1863 г., пабудаванага дзякуючы намаганням местачкоўцаў.
Помнік гэты, узведзены на ўскрайку Куранца, пры вялікім Полацкім гасцінцы, павінны быў зрабіцца сімвалам смутку па загінулых у час паўстання земляках і данінай павагі 18 паўстанцам, пахаваным у брацкай магіле на прыкасцельных могілках.
Цікавыя гістарычныя акалічнасці папярэднічалі будаўніцтву гэтага помніка.
У 1920 годзе, у час савецка-польскай вайны, паблізу Куранца загінуў польскі афіцер, якога пастанавілі пахаваць на могілках каля касцёлу.
Працы па пахаванні ўзначаліў тагачасны солтыс куранецкі (стараста мястэчка) Антон Трубач. У час капання магілы знайшлі рэшткі шкілетаў 18 чалавек, а побач з імі знаходзіўся металічны абраз. Магілу тую закапалі, але пан Трубач вельмі зацікавіўся гэтым пахаваннем, тым больш, што ён чуў аб пахаваных паблізу касцёла паўстанцах . Неўзабаве Трубач даведаўся ад Адама Бурачэўскага, жыхара вёскі Зімодры, якому было ўжо за 80 год, што ў 1863 годзе ўночы да Куранца прывезлі целы 18 паўстанцаў, загінулых у сутычцы каля вёскі Любкі. Ксёндз Пурэлевіч, тагачасны плябан куранецкі, пахаваў паўстанцаў у прысутнасці Бурачэўскага на могілках каля касцельнага алтара.
У 1920 годзе на магіле паўстанцаў усталявалі драўляны крыж з адпаведным надпісам, але ўжо ў 1930 годзе паўстала пытанне аб будаўніцтве дыхтоўнага і трывалага надмагілля. Фактычным ініцыятарам пабудовы выступіў пан Антон Бялевіч, сакратар Куранецкай гміны. Супольна з Алінай Сырэвіч, настаўніцай мясцовай школы і Уладзісавам Гайковічам, войтам гміны і ўладальнікам фальварка Івонцавічы, ён давёў гэты праект да адпаведнага выніку.
Для выканання праекту помніка запрасілі скульптара Пятра Германовіча, які прапанаваў пабудаваць помнік не на могілках, а на рухлівым месцы каля гасцінца, дзе ў хуткім часе павінны былі закласці мясцовы парк і будынак новай школы.
Прапанову прафесара Германовіча падтрымала мясцовае насельніцтва і не толькі каталіцкага веравызнаня. Дзеля будаўніцтва помніка быў створаны Камітэт, на чале якога паўстаў Людвік Кракаў, уладальнік маёнтка Любань і галоўны фундатар праекта. Ягонымі намеснікамі былі: Антон Бялевіч і Аліна Сырэвіч. Сакратаром Камітэту абралі Юліяна Фарэмнага, а скарбнікам (касірам) - Уладзіслава Гайковіча. Чальц
амі Камітэту былі: Вацлаў Клячкоўскі, уладар фальварка Дз’якаўшчына Караль Фарэмны.
18 ліпеня 1930 года асвяцілі падмурак і пачалі будаваць помнік. Скончылася будаўніцтва праз 30 дзён. Трэба адзначыць, што абышлося яно досыць танна, таму што прафесар Германовіч і чацвёра ягоных вучняў працавалі дабрачынна, сродкі спатрэбіліся ў асноўным на набыццё будаўнічых матэрыялаў.
21 жніўня 1930 года помнік паўстаў перад гледачамі ва ўсёй сваёй велічы. Ягоная вышыня складала 9 метраў, а шырыня пастаменту - каля 6 метраў. Аснова канструкцыі -каменна-бетонная. Помнік вытрыманы ў барочным стылі. Каля падножжа крыжа, на стылёвай калюмне сядзіць магутны арол, які пагрозліва пазірае ў бок поўначы. Пад арлом надпіс: “1863”. Колер манументу - шэры, з зеленаватым адценнем.

Што датычыць магілы 18 паўстанцаў на прыкасцельных могілках, то пазней на ёй зрабілі бетоннае надмагілле і крыж з надпісам па-польску “18 паўстанцаў 1863 г.”
Лёс помніка ў Куранцы нешчаслівы: яго разбурылі Саветы у канцы 1939 г. пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. На сённяшні дзень ад яго застаўся толькі пастамент, на якім ўсталявалі кветніцу, а вось брацкая магіла 18 паўстанцаў захавалася ў Куранцы і дагэтуль, яна месціцца каля цяперашняга куранецкага касцёлу.