Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Руководитель одного из хозяйств Вилейского района скрыл падеж 33 голов крупного рогатого скота

Оперативники ГБЭП Вилейского РОВД в одном из хозяйств района выявили падеж 33 голов крупного рогатого скота, который случился еще в августе текущего года, сообщили в УВД Миноблисполкома.

Но 53-летний руководитель сказал бригадиру вносить заведомо ложные сведения в отчетную документацию, чтобы избежать ответственности и создать видимость благоприятной экономической обстановки.

Ущерб от противоправной деятельности и бездействия составил около 12 тысяч рублей.
Следователями в отношении основного фигуранта возбуждено уголовное дело за превышение власти или служебных полномочий.

#вилейка #вялейка #вілейка
У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі - арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.

👉🏻Нарадзіўся 1 верасня 1928 г. у в. Касута ( Вілейскі раён, Мінская вобласць) ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага .

👉🏻У 1944 Расціслаў праз старэйшага брата далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Пасля разгрому арганізацыі быў таксама асуджаны, як малалетні, на тры гады зняволення, аднак па амністыі ў сувязі з перамогай над фашысцкай Германіяй у 1945 быў вызвалены.

👉🏻Падчас вучобы ў Мядзельскай школе і ў Смаргонскай школе Расціслаў збіраў вучнёўскую моладзь, якую аб'ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Пасля масавага з'яўлення ў Смаргоні ў пачатку снежня 1949 антыкамуністычных улётак Расціслаў Лапіцкі быў арыштаваны.

👉🏻17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Кіраўнік браў усю віну на сябе. Ён закідаў камуністам, што тыя прымусам заганяюць людзей у калгасы, душаць непамернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касцёлы. Прысуджаны да расстрэлу, ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

#вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі
Урочище Дубовка под Вилейкой. Конец 1950-х годов. Праздника в честь освобождения БССР от нацистских захватчиков.

Колонна мотоциклов и вилейчане с флагами 15 республик СССР.

#вилейка #вялейка #вілейка #мото #ретро #мотоцикл
«Не адразу зразумеў, мара гэта ці рэальнасць»: беларус Віталь Алексіёнак дырыжыруе операй ў La Scala

Віталь Алексіёнак — ураджэнец Вілейкі, малады беларускі дырыжор, які сенсацыйна быў запрошаны ў тэатр La Scala для пастаноўкі оперы «Маленькі Прынц» паводле казкі Экзюперы.

Пра ўражанні ад супрацы з тэатрам нумар адзін і сусветную прэм’еру маэстра распавёў у эфіры радыё Ўнэт.

— Што такое La Scala? Гэта больш, чым проста тэатр?
— Вядома. Гэта ці не самы знакаміты тэатр у свеце. Калі хтосьці думае пра мастацтва, хутчэй за ўсё, сярод іншых вядомых культурных аб’ектаў ён прыгадае і La Scala, таму працаваць там — гэта вялікі гонар.

— Ці маглі вы некалі ўявіць, што будзеце дырыжыраваць прэм’еру ў такім месцы?
— Канешне, не. Я заўсёды больш дбаю пра музыку, чым пра месцы, дзе буду выступаць. Але такая прапанова, вядома, вельмі ганаровая і нечаканая. Я не адразу зразумеў, мара гэта ці рэальнасць.
Я раптам апынуўся за дырыжорскім пультам, за якім за апошнія 200 гадоў стаялі сусветна вядомыя кампазітары і дырыжоры, легенды. Гэта цяжка апісаць, я проста адчуваю нейкую сувязь з усім тым, што там адбывалася.

— У каго з блізкіх атрымалася спрычыніцца да вашай радасці?
— На маіх спектаклях былі некаторыя мае сябры, якія адмыслова прыязджалі для гэтага ў Мілан. Абяцала прыляцець і мая першая выкладчыца па дырыжыраванні Таццяна Васільеўна Міцягіна. Наперадзе яшчэ тры спектаклі. Спадзяюся, на іх будуць блізкія мне людзі. Мне, дарэчы, на кожны паказ даюць два запрашальнікі, і не куды-небудзь, а ў каралеўскую ложу. А адзін квіток я магу набыць з вялікай зніжкай.

— Віталь, вы дырыжыравалі сусветнай прэм’ерай. Абсалютна новая музыка! Ці была магчымасць сустракацца з кампазітарам?
— Так, яшчэ нават не атрымаўшы партытуру, я адразу пачаў кантактаваць з Пьеранджэла Вальтыноні, папрасіў яго даслаць мне ўсе свае ранейшыя оперныя творы. Гэта 4 оперы, якія таксама выконваліся па ўсёй Еўропе. Я хацеў зразумець яго музычную мову, яго мысленне, сусвет. Так што калі я пачынаў працу над «Маленькім Прынцам», я ўжо ведаў, хто такі Вальтыноні і як мне знайсці падыход да гэтай музыкі. Ён прысутнічаў на рэпетыцыях, мы шмат размаўлялі. На маю думку, мы з ім супалі на 99 адсоткаў.

#Вілейка #вялейка #вилейка #Алексіёнак #LaScala
Ёсць заробак 2 500, а ёсць 250

Якую працу прапануюць на Вілейшчыне і колькі гатовыя плаціць

Мы прагледзелі, якія вакансіі па Вілейшчыне з’явіліся ў апошнія дні на сайце Дзяржаўнай службы занятасці. Вось што атрымалася.

Адразу некалькі прапаноў – ад дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра “Надзея”, што каля вёскі будзішча на Ільяншчыне. У асноўным прапановы – для медыкаў. Патрэбны намеснік дырэктара па медыцынскай рабоце. Яму прапануюць 2 500. На тысячу менш – педыятру, які прыйдзе працаваць сюды на стаўку. Ёсць прапанова для педыятра і на чвэрць стаўкі за 380 рублёў. 850 рублёў атрымае медсястра. Выхавацелю заплацяць 840 рублёў, прыбіральшчыку на палову стаўкі – 350.

На “Зеніт” патрэбны аператар станкоў з праграмным забеспячэннем. Прапануюць 900-1000.

У Вілейскі райвыканкам на стаўку шукаюць прыбіральшчыка, на палову – сталяра. Заробкі – 549,66 і 263,55 адпаведна.

Цяпер па сельскай гаспадарцы. У “Першы Беларускі” возьмуць заатэхніка 700 рублёў. А вось галоўны ветэрынарны доктар атрымае ў два разы больш. Аператару машыннага даення абяцаюць 800, а трактарысту машыністу – ад 800 да 1000.

На Вілейскую гатункававытворчую станцыю возьмуць агранома, трактарыста-машыніста, інжынера па ахове працы. Найбольш атрымае трактарыст – 900 рублёў. Аграном – 700. Інжынер на паўстаўкі – каля 300.

У ПМК-55 патрэбны механік. Гатовыя плаціць 1300. Але патрэбны стаж працы ў будаўнічай арганізацыі. Электрагазазваршчыку тут прапануюць 1400 – 1600, маляру 700 – 1600, электраманцёру – да 1800.

У “Дабраном” возьмуць загадчыка аддзелам і старшага касіра. Заробкі ў межах 950-1300. Крыху менш атрымае звычайны касір, грузчык і прыбіральшчык. Прадаўцу ў “Еўраопце” абяцаюць да 900.

Хочаце ў культуру? Тут такія прапановы. У хор ветэранаў і калектыў “Экспромт” Палаца культуры патрэбныя акампаніятары. Заробак 508 рублёў. У народны ансамбль “Весялінка” акампаніятар патрэбны на паўстаўкі. Адпаведна і заробак будзе меншы на палову. 550 рублёў прапануюць харэографу. 285 – на паўстаўкі кіраўніку хора ветэранаў.

Рэгіянальная Газета

#Вілейка #Вялейка #Вилейка
28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі расстраляны Расціслаў Лапіцкі - стваральнік моладзевай антысавецкай падпольнай арганізацыі на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне.

Прапаноўваем вашай увазе дакументальны фільм Валерыя Мазынскага пра жыцьцё і сьмерць Расціслава Лапіцкага.

#Вілейка #вялейка #Вілейка #Лапіцкі

https://youtu.be/NQFIPWReAoc
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На дзень сьмерці Расьціслава Лапіцкага ўзгадваем, як на Вілейшчыне ўшаноўвалася яго памяць.

#Вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі
Срочно! Потерялась небольшая собачка Малышка. Убежала из района поликлиники. Раньше жила в Куренце, могла побежать в ту сторону. Кто увидит, пож-ста, подзовите, придержите и звоните +375297618683
На шее есть ошейник, на животике след от недавней операции.

#вилейка #вялейка #вілейка
🕰На этих выходных ночью с субботы на воскресенье многие страны перейдут на зимнее время, за исключением Беларуси и России

Разница с Украиной, Литвой и Латвией будет в один час: в Минске – 10:00, в Киеве, Вильнюсе и Риге – 9:00.

Разница с Польшей увеличится до двух часов: в Минске – 10:00, в Варшаве – 8:00.

#Беларусь #Россия #Украина #Литва #Латвия #Польша
Страшная трагедия случилась этой ночью в Вилейке.

Возле Дома быта ночью 30 октября 2022 г. произошло ДТП со смертельным исходом. Водитель на автомобиле Вольво сбил парня и девушку.

Девушку спасти не удалось, парня медики доставили в реанимацию. 😔


#вилейка #vileyka #вілейка #вялейка #ДТП
29.10.2022. Субботник в нашем городе. С хорошим настроением идём убирать листья в парке. Приятно, когда чисто. Дают задание убирать нижний парк. Трава возле речки по колено, листьев много и продолжают падать, выгребать трудно. Убрали достаточно быстро, вынесли кучи в мусорную машину. Любуемся на результат своего труда: чисто , аккуратно...Подходит женщина( как выяснилось позже Л.М.,зам. директора ЖКХ),начинает на нас кричать, что мы не работаем и она будет звонить нашему начальнику( ...Недоумевают все( Вроде никто не стоял, убрали быстро. Приходит начальник РОО, проясняет ситуацию, идём работать дальше в верхний парк. Становимся , работаем. Достаточно быстро убираем ещё одну большую территорию. Продвигаемся дальше. С недовольным видом к нам опять подходит Л.М. Говорит, что она нас запомнила....? Мы отвечаем, что и мы ее будем помнить. Переходим на другую сторону парка, убираем листья там. Чисто... Но.. почему -то настроение испорчено.
Хочется сказать: люди пришли, убирали, старались ,как могли. Откуда столько злости и неуважительного отношения, Людмила Михайловна??? Вместо того, чтобы подбодрить, сказать какие-то хорошие слова, вы подходили и обращались ко взрослым людям, педагогам, в такой грубой форме. Можно себе представить, как вы обращаетесь к своим подчинённым. Им можно только посочувствовать ( Вы сами, Л.М., доставили руки из карманов только для того, чтобы набрать номер телефона и пожаловаться. Почему личным примером не показали, как нужно работать, по-вашему?(

А в остальном, все хорошо: парк убран. Спасибо нам всем) С уважением, коллектив дошкольного учреждения
Анонимно, админу солнышка🤭

#вилейка #вялейка #вілейка #субботник
КАМИНСКИЙ Игнатий Васильевич. Уроженец Виленской губернии Вилейского уезда деревни Порса.

В годы Первой мировой войны ефрейтор затем младший унтер-офицер 15-го Сибирского стрелкового полка.

Георгиевский крест 3 ст. №134052 «За то, что в бою 7.11.1914 у г. Лодзи, все время находясь с телефоном при батальонном командире, поддерживал связь последнего с командиром полка, несмотря на сильный пулеметный и ружейный огонь противника, пробегая одновременно с цепями, связывал перебиваемый телефонный кабель.»

Георгиевский крест 4 ст. №229380 «Награжден Верховным Главнокомандующим Его Императорским Высочеством Великим Князем Николаем Николаевичем за отличие, оказанное в боях с 4-го по 24.07.1915»

#вілейка #вялейка #вилейка #порса #каминский #камінскі #каминский #ПМВ
На Вілейшчыне мужчына хацеў скрасці каштоўную Біблію 18 стагоддзя

Але не атрымалася

У міліцыю з заявай аб спробе крадзяжу Бібліі 1780 года звярнуўся 58-гадовы жыхар Вілейскага раёна.

Мужчына расказаў, што працаваў на прысядзібным участку і заўважыў, як з яго дома выходзіць знаёмы. Убачыўшы гаспадара, ён пабег, скінуўшы заплечнік, у якім і знаходзілася кніга.

Аператыўнікі Вілейскага РАУС затрымалі зламысніка – раней судзімага за разбой 46-гадовага жыхара суседняй вёскі. У бягучым годзе ён адбыў пакаранне і выйшаў на волю. Мужчына ведаў, што ў пацярпелага захоўваецца каштоўная кніга і вырашыў украсці яе для продажу.

Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за замах на крадзеж. Папярэдні кошт Бібліі сем тысяч рублёў, яе адправілі на мастацтвазнаўчую экспертызу, паведамляе МУС.

#вилейка #вялейка #вілейка #Біблія #Библия