Навіны Вілейка
311 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Дзяцей спалілі жывымі, а матуль забілі ў лесе

На Вілейшчыне, у Трапалаве, прыгадалі трагедыю Другой сусветнай і адкрылі помнік на брацкай магіле

– Тут пахаваныя сёстры майго дзядулі Сашы. Іх у лазні спалілі немцы, – кажа трэцякласнік Мікіта, стоячы ля адноўленага помніка на вясковых могілках, што ў вёсцы Трапалава на Вілейшчыне…

22 кастрычніка на гэтых могілках сабралася вялікая сям’я Мамаёў. Прыехалі з Маладзечаншчыны, Смаргоншчыны, Вілейшчыны, Мінска, каб адкрыць помнік на брацкай магіле сваіх родных і прыгадаць трагедыю, што здарылася ў вёсцы восемдзесят год таму.

Алесь Раткевіч – пра трапалаўскую трагедыю

Восенню 1942 года ў лазні ў Трапалаве немцы разам з мясцовымі паліцаямі і ўласаўцамі жывымі спалілі чацвярых дзяцей ад трох да сямі год з сем’яў Івана і Аляксандра Мамаёў і невядомага дзядулю. Матуль гэтых дзяцей – маладых жанчын Зосю і Юлю, а таксама мясцовую жыхарку Ніну – забралі ў турму ў Вілейку, нібыта на допыт, але закатавалі і забілі па дарозе.

Як піша ў сваёй кнізе “Праз смерць і пакуты” пісьменнік і краязнаўца Алесь Раткевіч, усё пачалося з таго, што вясной 1942 года родныя браты Іван і Аляксандр Мамаі заўважылі парашут з мехам, які вісеў на сасне. Парашут схавалі, а мех забралі. Увечары, распакаваўшы мех у сваёй лазні, зразумелі, што груз належыць савецкім дыверсантам. У ім знайшлі прадукты і рацыю. Пакуль вырашалі, што з гэтым рабіць, у лазні з’явіліся гаспадары “маёмасці” і забралі мех. Праз нейкі час разведчыкі-дыверсанты з’явіліся ўжо ў хаце Мамаёў і дамовіліся пра супрацоўніцтва. Пасля той сустрэчы Аляксандр пайшоў у партызанскі атрад імя Варашылава, а Іван стаў сувязным гэтага атрада. У лазню да Мамаёў, што стаяла на ўскрайку вёскі, разведчыкі прыходзілі памыцца і пакарыстацца рацыяй.

Праз гэтую рацыю Іван страціў усю сям’ю. Цудам засталася жывой толькі сястра Таццяна. Падставай для трагедыі стаў данос здрадніка і знойдзеныя немцамі адпрацаваныя батарэйкі, якія разведчыкі неабачліва кінулі ў лазневую печку.

У лістападзе 1942 для расправы на вёску наляцелі немцы і іх памочнікі. Іван Мамай тады якраз быў па справах у вёсцы Слабодка. Першымі ворагаў заўважылі Аляксандр Мамай і яго стрыечны брат Уладзімір. Мужчыны загадалі родным уцякаць з хаты. Аляксандр са зброяй затаіўся на сваім падворку, каб сустрэць ворагаў, а яго сястра Таццяна і стрыечны брат Уладзімір пайшлі па вясковай вуліцы ў бок ставаў, каб адцягнуць увагу немцаў. Ворагі пачалі страляць па іх, але пара змагла ўцячы і схавацца. У выніку немцы забілі Аляксандра, жанчын з лазні вывелі і забралі нібыта на допыт, а дзяцей і невядомага дзядулю спалілі жывымі ў лазні.

Сабраў костачкі сваіх дзяцей і пахаваў…

Вось што расказала журналісту “Рэгіянальнай газеты” падчас адкрыцця помніка ўраджэнка Трапалава, Алена, дачка Таццяны Мамай. Гісторыю яна чула ад сваёй маці:

– Там, у спаленай лазні, былі малыя дзеці, мае стрыечныя браты і сёстры, – двое Іванавых дзяцей і двое Аляксандравых. З імі былі іх мамы – Зося і Юлька і яшчэ аднавяскоўка – Ніна. Прыйшоў дзядзька Іван са Слабодкі і даведаўся: жонку яшчэ з дзвюма жанчынамі забралі немцы, а дзяцей спалілі. Сабраў ён дзіцячыя костачкі, пахаваў. І ніяк не мог прыйсці ў сябе. У лес жыць пайшоў.

А тых трох жанчын, якіх забралі ў лістападзе, знайшлі загінулымі ў лесе толькі вясной наступнага года. Таму іх і пахавалі асобна, – кажа Алена, – і паказвае помнік Зосі і крыж Юлі побач з дзіцячай магілай. – Жанчын не давялі да Вілейкі, забілі па дарозе. А родныя ўсё насілі ў турму ў Вілейку перадачы. Перадачы бралі, і ніхто не казаў, што жанчыны тыя ў лесе забітыя ляжаць.

У 1944 Іван Мамай быў накіраваны ў 132 стралковы полк у складзе Другога Беларускага фронту, быў двойчы паранены, меў узнагароды. Па расповядах родных, пасля вайны Іван вярнуўся ў Трапалава і думаў застацца тут жыць, нават нарыхтаваў ужо дрэва на новую хату. Але цяжкія ўспаміны пра перажытую трагедыю не пакідалі мужчыну. Таму, пакінуўшы дрэва на хату сястры Таццяне і яе мужу Дзям’яну, Іван падаўся на Алянецкія хутары, што на Смаргоншчыне. Тут стварыў новую сям’ю. Нарадзіліся сыны Сяргей, Валеры, Аляксандр.
Усе яны прысутнічалі 22 кастрычніка на адкрыцці помніка сваім родным.

– Я на гэтых могілках бываў шмат разоў, – кажа Сяргей Іванавіч, сын Івана Мамая, народжаны ўжо пасля вайны. – Заўсёды прыходзіў сюды са сваякамі. Паходзім па могілках – і пойдзем. А неяк раз я прыйшоў адзін. І мне так кепска зрабілася, так зашчымела сэрца. Вось тады і вырашыў: паставіць помнік. Дзякуй Алесю Раткевічу за тое, што расказаў трагічную гісторыю нашай сям’і, людзі змаглі прачытаць, даведаліся пра нашу бяду. Дзякуй вілейскаму майстру Канстанціну Уладыку, які ахвяраваў сваім часам і сродкамі і зрабіў помнік, пачуўшы нашу гісторыю. Дзякуй усім, хто сёння тут. Дзякуй маім сёстрам і гэтаму хлопчыку Мікалаю, якія сабралі нас. Я заўсёды памятаў, што мы жывём як бы іх жыццё. Каб яны засталіся жывымі, нас з братамі не было б.

Галоўнае – не архівы, а памяць

– Сабраліся мы тут, каб прыгадаць, што восемдзесят год таму ў Трапалаве адбылося злачынства супраць мірных жыхароў. Вінаватыя ў ім – фашысцкія карнікі сумесна з мясцовымі паліцаямі і ўласаўцамі, – адзначыў вядучы мерапрыемства, пісьменнік, дзякуючы якому трапалаўская трагедыя стала вядомая грамадскасці, Алесь Раткевіч.

Ён звярнуў увагу, што Вілейшчына багатая на неабыякавых людзей, якія імкнуцца захаваць гістарычную памяць. Сярод іх Анатоль Рогач, Анатоль Капцюг, Барыс Цітовіч, Сяргей Ганчар, якіх ужо няма на гэтым свеце. Але землякі агульнымі намаганнямі працягваюць іх справу. Так, ужо неаднаразова ініцыятывы Алеся Раткевіча па ўсталяванні мемарыяльных дошак і помнікаў ахвярам вайны падтрымлівае вілейскі майстар Канстанцін Уладыка. Не стаў выключэннем і помнік у Трапалаве.

Па словах пісьменніка, далучаецца да яго ініцыятыў і Вілейскі краязнаўчы музей. Вось і на гэты раз старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава імкнулася знайсці ў архівах сведчанні пра трагедыю 80-гадовай даўніны, але не знайшла.

– Так, у архівах сведчанняў чамусьці не знайшлося, – падзялілася з прысутнымі Вольга Аляксандраўна. – Але гэта не галоўнае. Галоўнае – каб сведчанні і памяць захоўваліся ў сям’і.

Ваенная тэма – не чужая Вользе Коласавай. Яна прыгадала родную вёску Малькевічы на Вілейшчыне і тое, што яе жыхары прайшлі ўсе трагедыі вайны. Ля шашы, што вядзе на Куранец, стаіць помнік з шасцю імёнамі загінулых падпольшчыкаў. Адзін з іх, Леанід Малькевіч, стрыечны дзядзька Вольгі Аляксандраўны, загінуў у 22 гады, выдадзены правакатарам. Вяскоўцы самастойна аднавілі яму помнік на могілках. І збіраюцца тут вялікай раднёй.

– Сёння мы не можам дакладна сказаць, колькі людзей загінула падчас вайны: адразу казалі, што кожны чацвёрты, цяпер – кожны трэці. Мы не можам сказаць нават дакладную колькасць па Вілейскім раёне. Вядома, што на Вілейшчыне было спалена 76 вёсак, але палічыць дакладна загінулых немагчыма. Бо ў гэтай сітуацыі нельга сказаць: больш ці менш. За гэтым “больш” або “менш” стаіць чалавек – чыйсьці бацька, маці, сястра, брат, сын, дачка, – падсумавала Вольга Аляксандраўна.

Пасля таго, як протаіерэй Вячаслаў Вабішчэвіч асвяціў помнік на магіле загінулых дзяцей, прысутныя рушылі ў Трапалава. Сёння тут, на месцы спаленай лазні, растуць на ўзгорку дзве бярозы.

На фота 1: Сыны Івана Мамая Валеры, Аляксандр і Сяргей і яго праўнук Мікіта.
На фота 2: Пісьменнік і вядучы Алесь Раткевіч.
На фота 3: Старшы навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Вольга Коласава.
На фота 5: Майстар Канстанцін Уладыка і Вольга Коласава адкрываюць помнік.
На фота 6: Асвячэнне.
На фота 7: Месца, дзе стаяла лазня ў Трапалаве.
На фота 9: Удзельнікі мерапрыемства, большасць з якіх – сям'я Мамай.

Рэгіянальная Газета

#вилейка #вялейка #вілейка #Трапалава
Аренда торгового павильона. Два совмещённых павильона со входом, 13 м2, стеклопакеты. Расположены по адресу: г.Вилейка, ул.Гагарина,12. Тел. +37544 595 00 28, +37529 6354501.

#вилейка #вялейка #вілейка
Скоро Хеллоуин - 31 октября

Накануне этого дня неадекватные люди берут животных (котят и щенков) для жертвоприношения!

За неделю-две до Хеллоуина любители ритуалов начинают по объявлениям собирать черных котят и щенков (даже не полностью чёрных).

Да, да, такие случаи есть и в Беларуси.

За животными могут приходить милые с виду люди. Но ведь и Чикатило у окружающих не вызывал подозрения.

Не отдавайте животных в этот период!🚫

#halloween #Хеллоуин #котята #щенки #зоозащита #Беларусь #животные
С вилейчанами обсудят вопрос о закрытии филиала библиотеки в микрорайоне «Северный»

В ноябре состоится собрание по вопросу закрытия филиала библиотеки в микрорайоне «Северный», сообщили «ШП» в администрации центральной библиотеки.
«1 ноября в 18.00 в актовом зале средней школы №5 состоится собрание по вопросу закрытия городского филиала №5 ГУК «Вилейская районная центральная библиотека имени А.Новик». Просим принять участие в обсуждении данного вопроса», – говорится в сообщении.
peramoga.by


#Вілейка #вялейка #вилейка
Главного агронома сельхозпредприятия Вилейского района осудили за служебный подлог

Прокуратурой Вилейского района поддержано государственное обвинение по уголовному делу в отношении должностного лица одного из сельскохозяйственных предприятий в Вилейском районе по части 2 статьи 427 УК Республики Беларусь (служебный подлог).

Подробности рассказала помощник прокурора Вилейского района Анастасия Авдей.
В ходе рассмотрения уголовного дела в суде Вилейского района установлено, что обвиняемый, являясь должностным лицом, наделенным административно-хозяйственными и организационно-распорядительными полномочиями, а также правом совершения юридически значимых действий, 1 июля текущего года, находясь в служебном кабинете административного здания сельхозпредприятия, обеспечил внесение неосведомленным о его преступных действиях лицом в государственный статистический отчет заведомо ложных сведений о количестве заготовленного сенажа, указав завышенное его количество.

В качестве обвиняемого по уголовному делу привлечен житель Логойского района, 1965 года рождения, со средним специальным образованием, ранее не судимый, женатый, работающий главным агрономом сельскохозяйственного предприятия.

В ходе предварительного следствия и судебного разбирательства, обвиняемый вину признал в полном объеме, изложил обстоятельства совершенного преступления, в содеянном раскаялся.

С учетом личности обвиняемого, характера совершенного преступления, отношения обвиняемого к предъявленному обвинению и обстоятельств смягчающих ответственность по данному уголовному делу приговором суда Вилейского района назначено наказание в виде лишения свободы на срок 1 год 6 месяцев с лишением права занимать должности, связанные с выполнением организационно-распорядительных и административно-хозяйственных обязанностей на срок 3 года с отсрочкой исполнения основного и дополнительного наказания на 1 год.

Приговор в законную силу не вступил.
 Уголовное дело в отношении должностного лица одного из сельскохозяйственных предприятий возбуждено прокуратурой Вилейского района по результатам проверки исполнения законодательства о сохранности собственности.

Шлях Перамогі

#вилейка #вялейка #вілейка
Руководитель одного из хозяйств Вилейского района скрыл падеж 33 голов крупного рогатого скота

Оперативники ГБЭП Вилейского РОВД в одном из хозяйств района выявили падеж 33 голов крупного рогатого скота, который случился еще в августе текущего года, сообщили в УВД Миноблисполкома.

Но 53-летний руководитель сказал бригадиру вносить заведомо ложные сведения в отчетную документацию, чтобы избежать ответственности и создать видимость благоприятной экономической обстановки.

Ущерб от противоправной деятельности и бездействия составил около 12 тысяч рублей.
Следователями в отношении основного фигуранта возбуждено уголовное дело за превышение власти или служебных полномочий.

#вилейка #вялейка #вілейка
У ноч на 28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок быў расстраляны Расціслаў Лапіцкі - арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне ў 1948—1950 гадах.

👉🏻Нарадзіўся 1 верасня 1928 г. у в. Касута ( Вілейскі раён, Мінская вобласць) ў шматдзетнай сям'і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага .

👉🏻У 1944 Расціслаў праз старэйшага брата далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Пасля разгрому арганізацыі быў таксама асуджаны, як малалетні, на тры гады зняволення, аднак па амністыі ў сувязі з перамогай над фашысцкай Германіяй у 1945 быў вызвалены.

👉🏻Падчас вучобы ў Мядзельскай школе і ў Смаргонскай школе Расціслаў збіраў вучнёўскую моладзь, якую аб'ядноўваў антыкамунізм, у антыбальшавіцкую падпольную арганізацыю. Арганізацыяй выдаваліся антыбальшавіцкія і антысталінскія ўлёткі. Пасля масавага з'яўлення ў Смаргоні ў пачатку снежня 1949 антыкамуністычных улётак Расціслаў Лапіцкі быў арыштаваны.

👉🏻17—20 ліпеня 1950 г. у Маладзечне адбыўся суд ваеннага трыбуналу Беларускай Вайсковай Акругі. Кіраўнік браў усю віну на сябе. Ён закідаў камуністам, што тыя прымусам заганяюць людзей у калгасы, душаць непамернымі падаткамі, жорстка караюць за любы пратэст, закрываюць цэрквы і касцёлы. Прысуджаны да расстрэлу, ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

#вілейка #вялейка #вилейка #лапіцкі
Урочище Дубовка под Вилейкой. Конец 1950-х годов. Праздника в честь освобождения БССР от нацистских захватчиков.

Колонна мотоциклов и вилейчане с флагами 15 республик СССР.

#вилейка #вялейка #вілейка #мото #ретро #мотоцикл
«Не адразу зразумеў, мара гэта ці рэальнасць»: беларус Віталь Алексіёнак дырыжыруе операй ў La Scala

Віталь Алексіёнак — ураджэнец Вілейкі, малады беларускі дырыжор, які сенсацыйна быў запрошаны ў тэатр La Scala для пастаноўкі оперы «Маленькі Прынц» паводле казкі Экзюперы.

Пра ўражанні ад супрацы з тэатрам нумар адзін і сусветную прэм’еру маэстра распавёў у эфіры радыё Ўнэт.

— Што такое La Scala? Гэта больш, чым проста тэатр?
— Вядома. Гэта ці не самы знакаміты тэатр у свеце. Калі хтосьці думае пра мастацтва, хутчэй за ўсё, сярод іншых вядомых культурных аб’ектаў ён прыгадае і La Scala, таму працаваць там — гэта вялікі гонар.

— Ці маглі вы некалі ўявіць, што будзеце дырыжыраваць прэм’еру ў такім месцы?
— Канешне, не. Я заўсёды больш дбаю пра музыку, чым пра месцы, дзе буду выступаць. Але такая прапанова, вядома, вельмі ганаровая і нечаканая. Я не адразу зразумеў, мара гэта ці рэальнасць.
Я раптам апынуўся за дырыжорскім пультам, за якім за апошнія 200 гадоў стаялі сусветна вядомыя кампазітары і дырыжоры, легенды. Гэта цяжка апісаць, я проста адчуваю нейкую сувязь з усім тым, што там адбывалася.

— У каго з блізкіх атрымалася спрычыніцца да вашай радасці?
— На маіх спектаклях былі некаторыя мае сябры, якія адмыслова прыязджалі для гэтага ў Мілан. Абяцала прыляцець і мая першая выкладчыца па дырыжыраванні Таццяна Васільеўна Міцягіна. Наперадзе яшчэ тры спектаклі. Спадзяюся, на іх будуць блізкія мне людзі. Мне, дарэчы, на кожны паказ даюць два запрашальнікі, і не куды-небудзь, а ў каралеўскую ложу. А адзін квіток я магу набыць з вялікай зніжкай.

— Віталь, вы дырыжыравалі сусветнай прэм’ерай. Абсалютна новая музыка! Ці была магчымасць сустракацца з кампазітарам?
— Так, яшчэ нават не атрымаўшы партытуру, я адразу пачаў кантактаваць з Пьеранджэла Вальтыноні, папрасіў яго даслаць мне ўсе свае ранейшыя оперныя творы. Гэта 4 оперы, якія таксама выконваліся па ўсёй Еўропе. Я хацеў зразумець яго музычную мову, яго мысленне, сусвет. Так што калі я пачынаў працу над «Маленькім Прынцам», я ўжо ведаў, хто такі Вальтыноні і як мне знайсці падыход да гэтай музыкі. Ён прысутнічаў на рэпетыцыях, мы шмат размаўлялі. На маю думку, мы з ім супалі на 99 адсоткаў.

#Вілейка #вялейка #вилейка #Алексіёнак #LaScala
Ёсць заробак 2 500, а ёсць 250

Якую працу прапануюць на Вілейшчыне і колькі гатовыя плаціць

Мы прагледзелі, якія вакансіі па Вілейшчыне з’явіліся ў апошнія дні на сайце Дзяржаўнай службы занятасці. Вось што атрымалася.

Адразу некалькі прапаноў – ад дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра “Надзея”, што каля вёскі будзішча на Ільяншчыне. У асноўным прапановы – для медыкаў. Патрэбны намеснік дырэктара па медыцынскай рабоце. Яму прапануюць 2 500. На тысячу менш – педыятру, які прыйдзе працаваць сюды на стаўку. Ёсць прапанова для педыятра і на чвэрць стаўкі за 380 рублёў. 850 рублёў атрымае медсястра. Выхавацелю заплацяць 840 рублёў, прыбіральшчыку на палову стаўкі – 350.

На “Зеніт” патрэбны аператар станкоў з праграмным забеспячэннем. Прапануюць 900-1000.

У Вілейскі райвыканкам на стаўку шукаюць прыбіральшчыка, на палову – сталяра. Заробкі – 549,66 і 263,55 адпаведна.

Цяпер па сельскай гаспадарцы. У “Першы Беларускі” возьмуць заатэхніка 700 рублёў. А вось галоўны ветэрынарны доктар атрымае ў два разы больш. Аператару машыннага даення абяцаюць 800, а трактарысту машыністу – ад 800 да 1000.

На Вілейскую гатункававытворчую станцыю возьмуць агранома, трактарыста-машыніста, інжынера па ахове працы. Найбольш атрымае трактарыст – 900 рублёў. Аграном – 700. Інжынер на паўстаўкі – каля 300.

У ПМК-55 патрэбны механік. Гатовыя плаціць 1300. Але патрэбны стаж працы ў будаўнічай арганізацыі. Электрагазазваршчыку тут прапануюць 1400 – 1600, маляру 700 – 1600, электраманцёру – да 1800.

У “Дабраном” возьмуць загадчыка аддзелам і старшага касіра. Заробкі ў межах 950-1300. Крыху менш атрымае звычайны касір, грузчык і прыбіральшчык. Прадаўцу ў “Еўраопце” абяцаюць да 900.

Хочаце ў культуру? Тут такія прапановы. У хор ветэранаў і калектыў “Экспромт” Палаца культуры патрэбныя акампаніятары. Заробак 508 рублёў. У народны ансамбль “Весялінка” акампаніятар патрэбны на паўстаўкі. Адпаведна і заробак будзе меншы на палову. 550 рублёў прапануюць харэографу. 285 – на паўстаўкі кіраўніку хора ветэранаў.

Рэгіянальная Газета

#Вілейка #Вялейка #Вилейка
28 кастрычніка 1950 года ва ўрочышчы Красны Беражок ля Вілейкі расстраляны Расціслаў Лапіцкі - стваральнік моладзевай антысавецкай падпольнай арганізацыі на Смаргоншчыне і Мядзельшчыне.

Прапаноўваем вашай увазе дакументальны фільм Валерыя Мазынскага пра жыцьцё і сьмерць Расціслава Лапіцкага.

#Вілейка #вялейка #Вілейка #Лапіцкі

https://youtu.be/NQFIPWReAoc