Навіны Вілейка
309 subscribers
5.53K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Минская обл. Вилейский район.
Дорога от Молодечно до д. Вязынь.

Фото из группы ВК "Мой Минск"
https://vk.com/my_minskby


#Молодечно #вилейка #вялейка #вілейка #маладзечна #маладэчна #Вязынь #дорога #вилейский #вилейскийрайон #асфальт #дарога
Бабушка в деревне Шипки Вилейского района получила ожоги, неосторожно сжигая мусор

В больницу 3 июня была доставлена 78-летняя жительница деревни Шипки Вилейского района. Пожилая женщина получила ожоги, сжигая на приусадебном участке мусор с использованием горючей жидкости.

По информации пресс-службы МЧС, 3 июня в 16:41 в центр оперативного управления Вилейского районного отдела по чрезвычайным ситуациям из больницы поступило сообщение о госпитализации пенсионерки 1944 года рождения.

По предварительным данным, легковоспламеняющаяся жидкость, которую бабушка использовала, воспламенилась. На пенсионерке загорелась одежда.
Шипки — деревня из четырех улиц на территории Хотенчицкого сельсовета и на берегу речки Илия.

Корреспондент информационного агентства «Минская правда» выяснил, что происшествие случилось на Школьной улице. Пострадавшая получила ожоги I, II, III степеней, шести процентов тела. У бабушки обожжены рука, подмышка, нога и грудь.

Председатель Хотенчицкого сельского исполнительного комитета Диана Гребенек рассказала журналисту нашего агентства:
— Бабушка у нас не зарегистрирована. В Шипки приехала на летний сезон. Мусор сжигала в большой 200-литровой бочке. Видимо, после прошедших дождей он не загорался, и пенсионерка решила использовать бензин. Не удалось выяснить, кто вызвал скорую помощь. Похоже, что она сама. Пожара в деревне не было. Спасатели на тушение не приезжали.

#Шипки #Вилейскийрайон #вилейский #вилейка #хотенчицы #илья #илия #хотенчицы #вілейка #вялейка #ілья #ільля #вілейскі #Вілейскіраён #хаценчыцы #шыпкі
У віленскім часопісе “Родныя гоні”, №5 за ліпень-жнівень 1927 года, знайшоўся фотаздымак народнага дома Таварыства Беларускай Школы і кнігарні Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вілейцы.

Гэтыя ўстановы месціліся ў будынку, які знаходзіўся пры скрыжаванні цяперашніх вуліц 1 Мая і 17 Верасня – прыкладна на тым месцы, дзе цяпер стаіць скульптура “Вілія-Вялляна”. Са жніўня 1926 года па гэтым адрасе месціўся павятовы камітэт Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, а пасля ліквідацыі “Грамады” польскімі ўладамі ў студзені 1927 года там знаходзіліся акруговая ўправа Таварыства Беларускай Школы, народны дом, беларуская кнігарня і бібліятэка.

У 1926-1928 гадах пры ТБШ дзейнічаў беларускі аматарскі тэатр, якім кіраваў Аляксандр Каляда з вёскі Слабады. Тэатр ладзіў прадстаўленні ў Вілейцы, Куранцы і вёсках Вілейскага павета, а аднойчы меў выступ у Вільні. За перыяд з кастрычніка 1926 да кастрычніка 1927 года такіх прадстаўленняў было 23, на іх прыйшло 3.864 гледачоў. Быў прачытаны 21 рэферат, якія праслухалі 2.051 чалавек. Усяго ў Вілейскім павеце было 20 гурткоў ТБШ, да якіх належалі 610 сябраў. Старшынёй Акруговай Управы ТБШ быў мясцовы жыхар Флягонт Валынец, які ў 1928 годзе быў абраны дэпутатам польскага Сойму.

У 1927 годзе актывісты Вілейскага ТБШ дамагліся адкрыцця дзесяці беларускіх і пяці дзвюхмоўных (польска-беларускіх) школ у Вілейскім павеце. Вывучэнне беларускай мовы было ўведзена і ў дзяржаўнай пачатковай школе ў Вілейцы. У 1928 годзе рабіліся спробы адчыніць у Вілейцы беларускую прыватную гімназію замест расійскай гімназіі, якая дагэтуль існавала ў горадзе.

Пачынаючы з 1926 года, вілейскія беларусы актыўна збіралі сродкі на ўзвядзенне новага будынка для народнага дома. Польскія ўлады горада і павета перашкаджалі ў пачатку будоўлі. Урэшце, да канца 20-х гадоў праз неспрыяльныя для беларускай дзейнасці палітычныя ўмовы дзейнасць ТБШ у Вілейцы была згорнутая. Аднак ў тагачасных межах Вілейскага павета аж да канца 30-х гадоў захоўваліся асяродкі, дзе вялася беларуская культурная дзейнасць – Жодзішкі (цяпер Смаргонскі раён), Будслаў і Каранішачы (цяпер Мядзельскі раён).

Кастусь Шыталь.

#вілейка #вялейка #вилейка
Палітвязню з чацвёртай стадыяй рака прысудзілі пяць гадоў калоніі

У судзе Вілейскага раёна вынесны прысуд жыхару Маладэчна, палітвязню Паўлу Кучынскаму, якога абвінавацілі ў абразах Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі, а таксама ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Канстанцін Калядаў прысудзіў палітвязню пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавіў выплаціць матэрыяльную кампенсацыя маральнай шкоды начальніку РАУС Маладзечанскага раёна Вадзіма Прыгару ў памеры 1500 рублёў і памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладэчанскага раёна Генадзю Філістовічу 1000 рублёў.
Павел Кучынскі мае інваліднасць другой групы, у яго чацвёртая стадыя рака.

#вілейка #вялейка #суд #вилейка #Молодечно #Маладэчна #маладзечна
Наша спадчына

У 1940-м годзе ў Вілейцы на беразе Віліі вырашылі пабудаваць грамадскую лазню. З'явіцца яна мусіла каля ракі ў пачатку вуліцы 1 Мая. Але месца палічылі няўдалым, будаўніцтва перанеслі на скрыжаванне вуліц Садовай і Міцкевіча (сёння Партызанская). Там лазня месціцца і сёння.
Пра 1940 год у Вілейцы на канале ёсць асобнае відэа (пакуль першая частка, але пазней з’явіцца і другая). Пра тое, як змяняліся горад і яго жыхары з прыходам новай, савецкай, улады.

#вілейка #вялейка #вилейка

https://youtu.be/59VmAgjbwGg
10 чэрвеня на Вілейшчыне не будуць прадаваць спіртное

Выключэнне – рознічны гандаль на аб'ектах грамадскага харчавання, дзе спіртное прадаецца на разліў.

Рашэнне Вілейскага райвыканкама № 662 кажа пра тое, што спіртное нельга будзе набыць 10 чэрвеня ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў.

#вилейка #вялейка #вілейка
Драўляны мост праз Вілію на выездзе з Вілейкі на Маладзечна. Ён згарэў (быў спалены?) пры адступленні савецкіх войск у чэрвені 1941. На гэтых здымках мост аднаўляюць нямецкія салдаты ў ліпені 1941-га. Аднаўляў яго 84-ы мостабудаўнічы батальён. Запраектаваны на дзве паласы, грузапад’ёмнасць – 24 тоны.
Той, адноўлены, мост, па маім меркаванні, знаходзіўся побач з сучасным бетонным. Прыкладна так, як я пазначыў на карце. Дарэчы, там і сёння захаваліся рэшткі драўляных паляў. Не ведаю, ці гэта яшчэ з часоў вайны, ці пазнейшыя.

#вілейка #вялейка #вілія #Вяльля #вилейка #вилия

https://vk.com/id386691193
Бесправник на кабриолете повредил две машины на озере под Молодечно и выпил с горя

Необычное дорожно-транспортное происшествие случилось вечером 26 июня на озере возле деревни Криница Молодечненского района. 39-летний житель Вилейщины на советской машине ЛуАЗ со значком МАЗ и без крыши повредил автомобили «Рено Дастер» и «Фольксваген Транспортер Т4». Медицинское освидетельствование показало, что вилейчанин нетрезв. К тому же, он не имеет водительского удостоверения.

Старший инспектор дорожно-патрульной службы отдела ГАИ Молодечненского РОВД Сергей Бартош рассказал корреспонденту информационного агентства «Минская правда»:

— На озеро возле Криницы отдыхающие приезжают на своих автомобилях искупаться. 26 июня около 19:00 житель Вилейского района 1983 года рождения уже искупался и выезжал с места отдыха на своем автомобиле без крыши и регистрационных номеров марки ЛуАЗ советского производства. Разворачиваясь, он зацепил машину «Рено Дастер», а, когда собирался скрыться с места аварии, въехал еще и в «Фольксваген Транспортер Т4». Водители этих автомобилей задержали нарушителя и вызвали сотрудников ГАИ.

По словам Сергея Бартоша, в результате аварии у «Рено» повреждена левая часть, в том числе, бампер. У «Фольксвагена» — левое заднее крыло. Медицинское освидетельствование выявило в организме вилейчанина 2,98 промилле алкоголя. Сам нарушитель утверждает, что уже после аварии с горя выпил 250 граммов водки.

На водителя странной машины сотрудники ГАИ составили пять административных материалов:

— за создание аварийной обстановки;
— за употребление спиртного после совершения ДТП;
— за управление автомобилем без водительского удостоверения;
— за отсутствие на ЛуАЗе регистрационных номеров;
— за отсутствие страховки автомобиля.

#Вилейка #вялейка #вілейка #маладзечна #маладэчна #Молодечно

mlyn.by
Год таму збіралі подпісы ў вілейскі райвыканкам, з заклікам аднавіць капліцу ў вёсцы Ручыца (Ганута) Вілейскага раёну, былым маёнтку Агінскіх

18 кастрычніка 2020 года ў Вілейскім раёне, у вёсцы Ручыца рухнула капліца XVIII стагодззя. Капліца ўнесена ў спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Вілейскія краязнаўцы спрабавалі на працягу многіх гадоў захаваць капліцу, самі будавалі ахоўныя прыстасаваньні, прыцягвалі ўвагу ўлады. Яшчэ 2019 годзе вілейскія патрыеты некалькі разоў пісалі ў выканкам, міністэрствы, каб аднавілі капліцу. Але ў выніку ў 2020 годзе капліца разбурылася.

У 2021 годзе з вілейскага райвыканкаму прыйшоў адказ вілейскім актывістам, што пры фарміраванні бюджэту на 2022 год будзе разгледжана пытанне аб выдзяленні грашовых сродкаў на рамонтна-аднаўленчыя работы на аб'екце «Капліца» гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы Агінскіх» ў в. Ручыца Вілейскага раёна.

Паабяцалі, што ход правядзення работ па аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці будзе размяшчацца на сайце Вілейскага райвыканкама і на старонках газеты «Шлях перамогі».

Але лета 2022 года мінае, а капліцы 18 стагоддзя, якія разбурыліся па недагляду вілейскіх уладаў так ніхто і не аднаўляе...

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #капліца #Агінскі #Ручыца #Ганута #архітэктура #архитектура #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #Нарачанка #ручица #ганута #огинский #часовня