Сяброўства праз стагоддзі і кіламетры:
Украіна-Беларусь-Шаўчэнка-Жалігоўскі
9 сакавіка спаўняецца 208 годоў з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі – геніяльнага украінскага паэта.
Усе ведаюць украінскага паэта Тараса Шаўчэнку, але мала каму вядома пра шчырыя сяброўскія адносіны Тараса Шаўчэнкі і Эдварда Жалігоўскага, беларускага паэта з Вілейшчыны.
Тарас Шаўчэнка - адзін з самых вядомых у свеце паэтаў, яму пастаўлена каля паўтысячы помнікаў і памятных знакаў у розных краінах свету, яго творы перакладзены на мноства моваў, колькасць выданняў яго твораў палічыць немагчыма.
Зусім іншы лёс у Эдварда Жалігоўскага і яго твораў. Толькі ў 2006 годзе вілейскія краязнаўцы ўстанавілі дакладную дату і месца яго нараджэння, на беларускую мову было перакладзена толькі некалькі вершаў для хрэстаматыі беларускай літаратуры XIX стагоддзя.
Нават партрэт Эдварда Жалігоўскага, першы ў Беларусі, вілейскія краязнаўцы атрымалі з Украіны (з архіву Шаўчэнкі), калі ў 2009 годзе на Вілейшчыне ўсталёўвалі мемарыяльны знак у гонар сяброўства Шаўчэнкі і Жалігоўскага.
Сяброўства іх доўгі час было завочным. Бо іх жыццёвы лёс быў падобным і складаным: яны былі паэтамі-дэмакратамі, за свае погляды і творчасць Жалігоўскі быў адпраўлены ў ссылку, Шаўчэнку адправілі салдатам у войска.
Эдвард Жалігоўскі (літаратурны псеўданім Антон Сава) і цяпер яшчэ мала каму вядомы. Яго кнігі не знойдзеш на бібліятэчных паліцах, яго творы не вывучаюцца на ўроках беларускай літаратуры. А быў час, калі творчасцю і рэвалюцыйнай дзейнасцю беларускага польскамоўнага паэта-дэмакрата захапляліся Аляксандр Герцэн і Тарас Шаўчэнка. А яго крымінальную справу асбіста разглядалі імператар Аляксандр і міністр унутраных спраў Расіі.
Нарадзіўся Эдвард Вітольд Жалігоўскі 3 снежня 1815 года ў фальварку Мар’янполле (Карэйкаўцы) Вілейскага павета Мінскай губерніі (цяпер гэта вёска Карэкаўцы Вілейскага раёна).
Бацька яго паходзіў са слыннага старажытнага шляхецкага роду герба «Бяліна». Атрымаўшы першапачатковую адукацыю, Эдвард стаў студэнтам Дэрпцкага (цяпер Тарту) універсітэта.
Там ён ўвайшоў у склад тайнага студэнцкага таварыства і пасябраваў з многімі рэвалюцянерамі-дэмакратамі, у тым ліку з Залескім і Падбярэскім.
Таварыства хутка было выкрыта ўладамі, і Жалігоўскі ў 1838 годзе трапіў спачатку за турэмныя краты, а пасля быў аддадзены пад нагляд паліцыі ў родным Мар’янполі. Да гэтага перыяду адносіцца і пачатак яго літаратурнай дзейнасці. Свае першыя вершы ён стаў падпісваць псеўданімам «Антон Сава».
Аднак вядомасць прыйшла да Жалігоўскага пасля выхаду ў свет антыпрыгонніцкай вершаванай драмы «Іардан», якая, вытрымаўшы два выданні, была забаронена, а напісаная другая частка так і не была надрукавана, а сам аўтар у студзені 1851 года быў высланы з Вільні на поўнач Расіі.
Драма Жалігоўскага вельмі зацікавіла Шаўчэнку рэвалюцыйным дэмакратызмам, адмаўленнем прыгонніцтва.
13 студзеня 1857 года, вызваліўшыся з-пад нагляду, Эдвард Жалігоўскі прыязджае ў Пецярбург, дзе займаецца літаратурнай працай. У гэты ж час у сталіцу прыязджае і Шаўчэнка. У гады няволі сустрэцца яны не маглі, так як іх пастаянна раздзялялі вялікія адлегласці, але завочна яны ўжо былі даўно знаёмыя.
Жалігоўскі называў украінскага паэта пакутнікам і народным правадыром. Шаўчэнка пранікся да нашага земляка пачуццямі шчырага сяброўства, высока цаніў яго паэзію.
Яшчэ ў 1854 годзе ў лісце да Залескага Шаўчэнка піша: "драму "Іардан" і Антона Саву я ведаю як тваё сэрца…".
У другім лісце ён пісаў "… Мне даўно хочацца завесці перапіску з Савой, але не ведаю, як пачаць… будзеш пісаць яму, кланяйся і цалуй яго за мяне…".
Праз таго ж Браніслава Залескага, які заязджаў да Жалігоўскага ва Уфу, Шаўчэнка атрымліваў яго новыя вершы і яго вельмі закранула тое, што Эдвард Жалігоўскі намерваўся перакласці яго «Кацярыну». Пазней Жалігоўскі з ахвотай перакладаў творы Шаўчэнкі на польскую мову.
Атрымаўшы партрэт сябра, Шаўчэнка пісаў Залескаму "… Нешта блізкае, роднае я бачу ў гэтым добрым, задумлівым твары. Мне так люба, так прыемна глядзець на гэты вобраз, што я знаходжу ў ім самага шчырага, самага задушэўнага субяседніка!".

Нарэшце ў 1857 годзе ў Пецярбургу сябры сустрэліся. На адным з вечароў Жалігоўскі прачытаў свой верш «Да брата Тараса Шаўчэнкі». А неўзабаве ўжо ў адказ Шаўчэнка піша верш «Наследванне Эдварду Саве».
У дзённіках Тараса Шаўчэнкі ёсць нямала запісаў аб іх сустрэчах у Пецярбурзе. Сябры завочныя сталі сябрамі асабістымі. Ад Жалігоўскага ён пачуў паэму «Зорскі», забароненую цэнзурай, пра выдавецтва новага польскага часопіса «Слова», рэдактарам якога стаў Жалігоўскі, пра дзейнасць дэмакратычных кругоў.
Памёр Тарас Шаўчэнка 10 сакавіка 1861 года ва ўзросце 47 гадоў у Пецярбурзе. Пахаваны на Тарасавай гары каля г. Канеў Чаркаскай вобласці.
Эдвард Жалігоўскі перажыў свайго сябра на тры гады і памёр 28 снежня 1864 года ва ўзросце 49 гадоў у Жэневе, дзе і пахаваны. Быў таксама нежанаты.
У беларускім горадзе Вілейка адна з вуліц у новым мікрараёне названа ў гонар Эдварда Жалігоўскага, за кошт жыхароў вуліцы ўсталявана памятная дошка.
У 2009 годзе на радзіме Жалігоўскага ў вёсцы Карэкаўцы на Вілейшчыне ўсталяваны памятны знак у гонар сяброў-паэтаў Эдварда Жалігоўскага і Тараса Шаўчэнкі.
На ім размешчыныя партрэты Шаўчэнкі і Жалігоўскага, а таксама вершы, якія сябры прысьвяцілі адзін адному:
Подражаніе
Едуарду (Антону) Сові
Посаджу коло хатини
На вспомин дружині
І яблуньку, і грушеньку,
На вспомин единій!
С.-Петербург.1859
Т. Шевченко
Да брата
Тараса Шаўчэнкі
Прарок народа – сын народа,
Духам горды, песняй слаўны.
Хоць тужлівай, ды свабоднай,
Як вянец, што з церняў, лаўраў.
Уфа. 1855
Э. Жалігоўскі
Ля памятнага знаку пасажаны дубовы гай у знак сяброўства паміж дзвюма сябрамі-паэтамі і ў знак сяброўства паміж брацкімі народамі – Беларусі і Украіны.
У гэты складаны для Украіны час, калі ідзе расійска-украінская вайна, беларускія патрыёты выказваюць шчырую падтрымку ўкраінскаму народу!
Братэрства нашых народаў ідзе праз стагоддзі! Разам мы імкнуліся і імкнемся да Свабоды!
Слава Украіне!
#Шаўчэнка #Жалігоўскі #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #невайне #нетвойне #вилейка #вялейка #вілейка #Кобзар #карэкаўцы #Сава #Желиговский #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь

Сёньня Дзень Народзінаў адзначае вілейскі фатограф, беларускі патрыёт Міхаіл Кулеш.
Міхась, з Днём Нараджэньня! Шчасьця, каханьня, здароў’я, дабрабыту! Творчага натхненьня, каб часьцей нас радаваў сваімі фоташэдэўрамі!
Запісацца на фотасесію можна па тэл.: +375297794692
Паглядзець працы можна тут:
https://vk.com/vialiejka_photostudia_mk
#вілейка #вялейка #вилейка #фото #фотовилейка #фотосессиявилейка #фотограф #фотостудия #фотосалон #Кулеш

Сёньня, 10 сакавіка 2022 г., на 161 гадавіну сьмерці ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі беларускія патрыёты ўшанавалі памяць Кабзара і памяць ахвяраў расійска-украінскай вайны 2022 года.
Ля вёскі Карэкаўцы Вілейскага раёну (Беларусь), дзе знаходзіцца памятны знак двум сябрам-паэтам украінцу Тарасу Шаўчэнка (Кабзару) і беларусу Эдварду Жалігоўскаму (Саве), прадстаўнікі беларускай грамадскасьці ўсклалі кветкі, запалілі зьнічку і памаліліся за загінулых ахвяраў пуцінскай агрэсіі ў Украіне.
Падрабязьней пра сяброўства Шаўчэнкі і Жэлігоўскага:
https://vk.com/wall-187876910_8231
#Вилейка #Вялейка #Вілейка #Украіна #Кіеў #вайна #Шевченко #Украина #Желиговский #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Кобзар #Шаўчэнка #Жалігоўскі #war #невайне #нетвойне #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь

Беларусы падтрымліваюць братоў-украінцаў!
11 сакавіка 2022 г. у беларускай вёсцы Касута на Вілейшчыне да памятнага знаку гетману Украіны, стваральніку першай украінскай канстытуцыі Піліпу Орліку, беларускія патрыёты ўсклалі кветкі і запалілі сьвечку на ўспамін ўсіх украінцаў загінуўшых ва расійска-украінскай вайне.
Слава Украіне!
#вілейка #вялейка #вилейка #Орлік #Орлик #Украіна #Кіеў #вайна #расія #россия #Украина #война #Киев #Україна #Київ #Ukraine #Kyiv #Russia #Moscow #Москва #war #невайне #нетвойне #Мінск #Менск #Минск #Беларусь #Білорусь

22 сакавіка 1864 году ў 10.30 раніцы ў Вільні на Лукішкаўскім пляцы быў пакараны сьмерцю праз павешаньне беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі.
"Викентия Константина Калиновского, 26 лет, за принятие звания члена революционного комитета Литвы, а после того главного распорядителя восстания в здешнем крае, а вместе с этим за измену государству, склонение к бунту жителей... казнить".
Месцы, дзе на Вілейшчыне можна ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 году.
Вёска Уладыкі
28 траўня 1863 г. тут адбыўся бой паўстанцкага атрада з рускім войскам. Большая частка атрада загінула. Кіраваў атрадам шляхціц Вінцэнт Козел-Паклеўскі.
У 1856 годзе ён скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус.
Затым вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі разам з братам Янам. Падчас вучобы пазнаёміўся з Яраславам Дамброўскім і Жыгімонтам Серакоўскім.
Потым служыў у Вільні і Свеаборгу.
У 1860 годзе пакідае службу ў званні штабс-капітана.
У пачатку 1861 па даручэнні Людвіка Звеждовского накіроўваецца ў Познань для ўстанаўлення кантактаў з мясцовымі патрыётамі. У сакавіку 1861 года Вінцэнт вяртаецца ў Вілейскі павет, дзе стварае паўстанцкую арганізацыю.
У студзені 1863 прызначаны ваенным кіраўніком паўстання ў Вілейскім павеце.
У пачатку траўня 1863 ён стварыў і ўзначаліў паўстанцкі атрад, які налічваў 200-250 чалавек.
Загінуў Вінцэнт-Паклеўскі у бітве каля вёскі Уладыкі.
Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козел-Паклеўскага на адзін узровень з кіраўніком Лідскіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла "Літоўскім Леанідам" (па аналогіі са спартанскім царом Леанідам, героем Фермапільскай бітвы).
Паданне кажа, што яго апошнія словы былі: «Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду».
Вёска Карлеўцы.
5 чэрвеня 1863 на гэтым месцы адбылася бітва паміж атрадам касінераў на чале з Густафам Чаховічам і царскімі войскамі.
Атрад Чаховіча быў разбіты. На месцы бітвы засталіся 31 загінуўшых яго паплечнікаў, сярод якіх адзін з камандзіраў — Кастусь Касцялецкі. З тых часоў тое месца ў кутніку паміж вёскамі Каралеўцы, Любкі і Вуткі сталі называць "Бітым Логам".
Вёска Куранец.
Магіла 18 паўстанцаў і помнік паўстанню 1863 г.
22 жніўня 1930 г. у мястэчку Куранец Вілейскага павета адбылася патрыятычная ўрачыстасць асвячэння біскупам Уладзіславам Бандурскім помніка паўстанцам 1863 г., пабудаванага дзякуючы намаганням местачкоўцаў.
Помнік гэты, узведзены на ўскрайку Куранца, пры вялікім Полацкім гасцінцы, павінны быў зрабіцца сімвалам смутку па загінулых у час паўстання земляках і данінай павагі 18 паўстанцам, пахаваным у брацкай магіле на прыкасцельных могілках.
Цікавыя гістарычныя акалічнасці папярэднічалі будаўніцтву гэтага помніка.
У 1920 годзе, у час савецка-польскай вайны, паблізу Куранца загінуў польскі афіцер, якога пастанавілі пахаваць на могілках каля касцёлу.
Працы па пахаванні ўзначаліў тагачасны солтыс куранецкі (стараста мястэчка) Антон Трубач. У час капання магілы знайшлі рэшткі шкілетаў 18 чалавек, а побач з імі знаходзіўся металічны абраз. Магілу тую закапалі, але пан Трубач вельмі зацікавіўся гэтым пахаваннем, тым больш, што ён чуў аб пахаваных паблізу касцёла паўстанцах . Неўзабаве Трубач даведаўся ад Адама Бурачэўскага, жыхара вёскі Зімодры, якому было ўжо за 80 год, што ў 1863 годзе ўночы да Куранца прывезлі целы 18 паўстанцаў, загінулых у сутычцы каля вёскі Любкі. Ксёндз Пурэлевіч, тагачасны плябан куранецкі, пахаваў паўстанцаў у прысутнасці Бурачэўскага на могілках каля касцельнага алтара.
У 1920 годзе на магіле паўстанцаў усталявалі драўляны крыж з адпаведным надпісам, але ўжо ў 1930 годзе паўстала пытанне аб будаўніцтве дыхтоўнага і трывалага надмагілля. Фактычным ініцыятарам пабудовы выступіў пан Антон Бялевіч, сакратар Куранецкай гміны. Супольна з Алінай Сырэвіч, настаўніцай мясцовай школы і Уладзісавам Гайковічам, войтам гміны і ўладальнікам фальварка Івонцавічы, ён давёў гэты праект да адпаведнага выніку.

Для выканання праекту помніка запрасілі скульптара Пятра Германовіча, які прапанаваў пабудаваць помнік не на могілках, а на рухлівым месцы каля гасцінца, дзе ў хуткім часе павінны былі закласці мясцовы парк і будынак новай школы.
Прапанову прафесара Германовіча падтрымала мясцовае насельніцтва і не толькі каталіцкага веравызнаня. Дзеля будаўніцтва помніка быў створаны Камітэт, на чале якога паўстаў Людвік Кракаў, уладальнік маёнтка Любань і галоўны фундатар праекта. Ягонымі намеснікамі былі: Антон Бялевіч і Аліна Сырэвіч. Сакратаром Камітэту абралі Юліяна Фарэмнага, а скарбнікам (касірам) - Уладзіслава Гайковіча. Чальцамі Камітэту былі: Вацлаў Клячкоўскі, уладар фальварка Дз’якаўшчына Караль Фарэмны.
18 ліпеня 1930 года асвяцілі падмурак і пачалі будаваць помнік. Скончылася будаўніцтва праз 30 дзён. Трэба адзначыць, што абышлося яно досыць танна, таму што прафесар Германовіч і чацвёра ягоных вучняў працавалі дабрачынна, сродкі спатрэбіліся ў асноўным на набыццё будаўнічых матэрыялаў.
21 жніўня 1930 года помнік паўстаў перад гледачамі ва ўсёй сваёй велічы. Ягоная вышыня складала 9 метраў, а шырыня пастаменту - каля 6 метраў. Аснова канструкцыі -каменна-бетонная. Помнік вытрыманы ў барочным стылі. Каля падножжа крыжа, на стылёвай калюмне сядзіць магутны арол, які пагрозліва пазірае ў бок поўначы. Пад арлом надпіс: “1863”. Колер манументу - шэры, з зеленаватым адценнем.
Што датычыць магілы 18 паўстанцаў на прыкасцельных могілках, то пазней на ёй зрабілі бетоннае надмагілле і крыж з надпісам па-польску “18 паўстанцаў 1863 г.”
Лёс помніка ў Куранцы нешчаслівы: яго разбурылі Саветы у канцы 1939 г. пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. На сённяшні дзень ад яго застаўся толькі пастамент, на якім ўсталявалі кветніцу, а вось брацкая магіла 18 паўстанцаў захавалася ў Куранцы і дагэтуль, яна месціцца каля цяперашняга куранецкага касцёлу.
#каліноўскі #калиновский #вильнюс #вільня #155 #Wilno #Vilnius #лукішкі #1864год #1864 #куранец #уладыкі #каралеўцы #владыки #королевцы #куренец #восстание #паўстаньне #паклеўскі

Наша вера
Калі ў 2022 годзе хрысьціяне адзначаць ВЯЛІКДЗЕНЬ?
В этом году ВЯЛІКДЗЕНЬ (ПАСХА) будет довольно ранней. У католиков и православных празднование этого великого праздника пройдет в разное время. Это связано с тем, что православная церковь для исчисления даты пользуется юлианским календарем, а католическая – григорианским.
Так, дата католической ПАСХИ в 2022-м году приходится на выходной день – воскресенье, 17 АПРЕЛЯ.
Православные отметят ПАСХУ на неделю позже – 24 АПРЕЛЯ.
Вербное воскресенье отмечается за неделю до Пасхи. Поэтому католические верующие осветят вербу 10 АПРЕЛЯ, православные – 17 АПРЕЛЯ.
#Вялікдзень #Пасха #πάσχα
#воскресение #ВоскресениеХристово #уваскрасеньне #уваскрасенне #христианство #православие #католицизм #УваскрасеннеХрыстова #ВербноеВоскресение #ВербнаяНядзеля #Вербнае #Вербное #Вербная

Шукаю аднадумцаў для правядзення акцыі “Радуніца без пластыка”.
Запрашаем у кампанію ўсіх, каму цікава сама ідэя, хто можа падтрымаць арганізатараў кветкамі альбо сваім удзелам, ці хаця б проста маральна. Узрост не абмежаваны.
Пакіньце свае кантакты ў анкеце і мы звяжымся з Вамі: https://forms.gle/BqKYxvDU3QePAM73A
Каб зменьшыць колькасць смецця, якое не перапрацоўваецца ў прыродзе, эколагі прапануюць адмовіцца ад штучных кветак на могілках.
Мінулыя гады на вілейскіх гарадскіх могілках мы распаўсюджвалі жывыя кветкі як альтэрнатыву штучным. У гэтым годзе таксама плануем арганізаваць жывы кветачны “пікет”. Шукаем людзей, гатовых далучыцца да акцыі і аказаць дапамогу: 1) ахвяраваць жывыя кветкі (шматгадовыя, якія можна пасадзіць, і зрэзаныя: цюльпаны, нарцысы і інш.),
2) дапамагчы з распаўсюджваннем інфармацыйных матэрыялаў,
3) дапамагчы з перавозкай кветак: на машыне альбо на ровары,
4) дапамагчы ў распаўсюджванні кветак на могілках у дзень Радуніцы (3 мая 2022 г.) і напярэдадні яго.
Далучайцеся!
Ларыса Якавюк

Google Docs
Акция "Радоница без пластика" Регистрация волонтеров
Даты: 3 апреля - 3 мая 2022 г.
Контакты: +375 29 3355708 Лариса
Контакты: +375 29 3355708 Лариса