Навіны Вілейка
309 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Лукашэнка прапанаваў узброіць работнікаў МНС

Гэта патрэбна, каб падчас канфлікту або ваенных дзеянняў яны маглі быць задзейнічаныя ў ваенных мэтах, як войска.

Пра гэта Лукашэнка заявіў на нарадзе па ўдасканаленні структуры сістэмы МНС Беларусі, паведамляе БелТА.

- Раней мы з вамі дамаўляліся (па-мойму, у мінулым годзе) аб тым, што структура МНС па вертыкалі мае патрэбу ў рэфармаванні. Я б сказаў, удасканаленні. Як і любая іншая структура. У гэтым плане нічога новага. Спыніцца мы проста не можам. Жыццё не спыніш. Тады прапановы міністра, якія прагучалі, я даручыў ураду і ў дзяржсакратарыяце прапрацаваць. Таму тэма сённяшняй нашай нарады ў вузкім складзе — да чаго прыйшлі», — сказаў сёння Лукашэнка.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў парад, дзе супрацоўнікі МНС паказалі выпраўку, не горшую за вайскоўцаў. Яны таксама заўсёды ў лідарах па пажарна-выратавальным спорце, чэмпіёны свету.

«Гэта імідж МНС. Я хілю да таго, што ўсе супрацоўнікі МНС, асабліва пры цяперашнім міністры, хочуць быць сілавым блокам. Сілавікі. Мы так іх і лічым. Але для таго каб быць сілавіком, трэба выдатна валодаць зброяй.

Маё распараджэнне было, каб мы вызначылі ў МНС, якую частку мы будзем узбройваць: хто гэтыя хлопцы, дзяўчаты, якія там служаць, якія будуць насіць агнястрэльную зброю і быць падрыхтаванымі выключна так, як, я сказаў, яны сябе ўсюды праяўлялі.

Хацелася б пачуць, наколькі мы прасунуліся ў гэтым плане, каб МНС стала сілавым блокам па-сапраўднаму, колькі людзей у нас будзе валодаць зброяй не горш, чым у войску і міліцыі.

Крыніца: БелТА.
https://www.belta.by/president/view/sovershenstvovanie-struktury-sistemy-mchs-obsuzhdaetsja-na-soveschanii-u-lukashenko-483317-2022/

Фота: zen.yandex.ru.

#МНС #МЧС #Беларусь
Внимание, Молодечно!

Пропал ребенок - Логвиненко Екатерина (13 лет), проживающая по адресу: Минская обл., г. Молодечно, ул. Я. Купалы, д. 120.

Утром 08.02.2022 ушла из дома в неизвестном направлении. До настоящего времени о ее местонахождении ничего не известно.

#Молодечно #маладзечна #Маладэчна #поиск #вилейка #вялейка #вілейка
Найдена жива!
По заявлениям прокуратуры Вилейского района информпродукция социальных сетей ВКонтакте - «Это Вилейка, Бро» и Facebook - «Навiны Вiлейкi i Вiлейшчыны» признана экстремистскими материалами

Служба информации прокуратуры Минской области
ВИЛЕЙКА И ВИЛЕЙСКИЙ Р-ОН! ВНИМАНИЮ ХОЗЯЕВАМ ДОМАШНИХ ЖИВОТНЫХ! По пятницам в Вилейской участковой ветлечебнице проходит БЕСПЛАТНАЯ вакцинация собак и котов (с 3 мес возраста) ОТ БЕШЕНСТВА!
По предварительной записи! Звонить по телефону :
8 017 71 2 22 23 (с 9 до 13, с 14 до 18, вых. СБ/ВС).
АДРЕС: мкр. Волковщина, ул. Королева 70 А.
Дарожнікі і ЖКГ зноў "завалілі" службу. Па Вілейцы рухацца немагчыма, паўсюль галалёд. На масту праз Вяльлю ля Малюноў ДТЗ. Праезд праз мост зачынены.
#вілейка #вялейка #вилейка #гололёд #ЖКХ #ЖКГ #вілейскаеЖКГ #вилейскоеЖКХ
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле.

Нагадаем, вілейскі актывіст Андрэй Кудзік неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.

А 9 жніўня 2021 года яго зноў затрымалі і па некалькіх эпізодах далі агулам 90 сутак адміністратыўнага арышту. Ён гэты тэрмін адбываў у ізалятарах Вілейкі і Смалявічаў.
Пасьля адбыцьця гэтага тэрміну Андрэй на волю так і не выйшаў.

30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна.

У лістападзе 2021 г. Андрэя Кудзіка перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага ў Менску, дзе ён і будзе знаходзіцца да суда.

Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.

Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!

Праўда! Галоснасьць! Салідарнасьць!

#вилейка #вялейка #вілейка #палітвязень #кудзік #кудик #вилейка #политзаключенный
ЕЎРАПЕЙСКІЯ ПАЛІТЫКІ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫЗВАЛІЦЬ АНДРЭЯ КУДЗІКА!

Адна з буйнейшых палітычных партый Еўропы Еўрапейская Народная Партыя (EPP), патрабавала вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку палітвязьня з Вялейкі АНДРЭЯ КУДЗІКА!

Хрысціянскія дэмакраты з Еўрапейскай народнай партыі выказалі салідарнасць з беларускімі хадэкамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі: Паўлам Севярынцам, Таццянай і Дзмітрыем Канеўскімі. Яны патрабуюць іх тэрміновага вызвалення.

Таксама ў заяве палітычнай асамблеі згадваецца неабходнасць вызвалення іншых увязненых палітыкаў і грамадскіх дзеячоў-правацэнтрыстаў: Мікалая Казлова, Ігара Салаўя, Паўла Спірына, Уладзіміра Няпомняшчых, Аляксандра Аграйцовіча, Паўла Белавуса, Андрэя Кудзіка, Мікалая Сяргеенкі, Рамуальда Улана і Аляксандра Нагелу.

«Беларусы, якія пацярпелі за свае перакананні ў 2020-2021 гадах, не з'яўляюцца злачынцамі і не ўяўляюць пагрозы беларускім грамадзянам і дзяржаўнасці, наадварот, яны змагаюцца за асноўныя правы чалавека, прапагандуючы каштоўнасці дэмакратыі ў беларускім грамадстве», - гаворыцца ў заяве.


НАГАДАЕМ:
Вілейскага палітвязьня Андрэя Кудзіка будуць судзіць па крымінальным артыкуле, ён неаднаразова на працягу 2020 і 2021 года атрымліваў штрафы і адміністратыўныя арышты за сваю грамадзянскую пазіцыю.

30 кастрычніка 2021 г. яму прад’явілі абвінавачаньне па крымінальнаму артыкулу 342 ч.1 (дзеяньні груба парушаючыя грамадскі парадак) і памясьцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вул.Акрэсьціна, потым перавялі ў СІЗА-1.

Суд над палітвязьнем Андрэем Кудзікам адбудзецца 15.02.22 г. у 10.30 ў Менску ў судзе Завадскога раёна.

Просім беларускіх патрыётаў, неабыякавых людзей прыйсьці на суд, каб падтрымаць Андрэя Кудзіка!

ДАВЕДКА:
Европе́йская наро́дная па́ртия (ЕНП) — правоцентристская общеевропейская политическая партия, основанная в 1976 году.
ЕНП включает в себя христианско-демократические и консервативные партии стран Европы.
ЕНП — одна из крупнейших партий Европы, представленная во всех политических институтах Европейского союза, а также в Совете Европы. Партия включает в себя 73 коллективных члена, национальные партии из 39 стран.

#вілейка #вялейка #кудзік #eep #вилейка #кудик #ЕНП #политзаключенный #палітвязень
Житель Вилейки приговорён к двум годам ограничения свободы за вождение в нетрезвом виде

 
К 2 годам ограничения свободы со штрафом осужден житель Вилейки за управление автомобилем в состоянии алкогольного опьянения и за управление транспортным средством, не имея права управления этим средством

Вступил в законную силу приговор суда Вилейского района в отношении ранее судимого за уклонение от содержания детей местного жителя, который признан виновным в управлении транспортным средством лицом, находящимся в состоянии алкогольного опьянения, совершенном в течении года после наложения административного взыскания за такое нарушение и в управлении транспортным средством лицом, не имеющем права управления этим средством, если это деяние совершено неоднократно.

Установлено, что К. ранее неоднократно привлекался к административной ответственности за нарушение Правил дорожного движения при управлении транспортным средством.

Так, в марте 2021 года постановлениями начальника ОГАИ Вилейского РОВД К. был привлечен к административной ответственности за управление автомобилем, не имея прав на управление транспортными средствами, а также за управление автомобилем в состоянии алкогольного опьянения, и не имея при этом прав на его управление.

В августе 2021 он совершил аналогичные правонарушения, в связи с чем Вилейским районным отделом Следственного комитета в отношении К. возбуждено уголовное дело по ч.1 ст.317-1 и ч.1 ст. 317-2 Уголовного кодекса Республики Беларусь.

Суд Вилейского района признал К. виновным: в управлении транспортным средством лицом, находящимся в состоянии алкогольного опьянения, совершенном в течении года после наложения административного взыскания за такое нарушение и в управлении транспортным средством лицом, не имеющем права управления этим средством, если это деяние совершено неоднократно.

Так как преступления были совершены фигурантом уголовного дела в период отбывания наказания по предыдущему приговору, суд с учетом мнения государственного обвинителя назначил К. наказание в виде ограничения свободы на срок 2 года с направлением в исправительное учреждение открытого типа, с лишением права заниматься деятельностью связанной с управлением транспортными средствами на срок 5 лет, со штрафами в суммах 5 800 и 1 450 рублей.

Апелляционным определением судебной коллегии по уголовным делам Минского областного суда приговор оставлен без изменений и вступил в законную силу.
 
Заместитель прокурора Минской области
Александр Белицки

#вилейка #вялейка #вілейка
59-гадовы маладзечанец памёр на Вілейскім вадасховішчы

Гэта здарылася сёння каля васьмі раніцы. Падрабязнасці расказалі журналісту ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Па словах спецыялістаў, двое мужчын з Маладзечна прыехалі на рыбалку на Вілейскае вадасховішча. Пачалі рыхтавацца, прыкормліваць рыбу. Разышліся адзін ад аднаго на адлегласць каля ста метраў. Праз нейкі час адзін з мужчын азірнуўся і не ўбачыў сілуэт сябра. Калі падбег, убачыў, што той ляжыць на лёдзе.

Мужчына папрасіў рыбакоў, што былі побач, патэлефанаваць у РАНС. Пасля выклік пераадрасавалі ў Вілейскую выратавальную станцыю. Спецыяліст прыехаў на месца, у мужчыны ўжо не намацваўся пульс. На аэралодцы "Піранья" непрытомнага даставілі ў Вілейскую выратавальную станцыю. Сюды выклікалі "хуткую". Медыкі канстатававлі смерць.

#вілейка #вялейка #вілейскае #вадасховішча #Вілейскаевадасховішча #РАНС #РОЧС #МЧС #МНС #ОСВОД #ТВВОД #вилейка #вилейское #одохранилище #вилейскоеводохранилище #молодечно #маладзечна #маладэчна
11 лютага спаўняецца 215 гадоў з Дня нараджэньня мастака, кампазітара, удзельніка пўстаньня 1830-1831 гг. Напалеона Орды.

Пасьля вымушанай эміграцыі з 1831 аж па 1856 г. (пакуль не была абвешчана амныстыя), вярнуўся ў Беларусь і даў абяцанне намаляваць усе замкі Беларусі, пакуль яны не разбурыліся.

Ен наведаў шмат мясцін Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і замалёўваў сотні пейзажаў і помнікаў архітэктуры.

Выявы Мірскага і Нясьвіжскага замкаў, замалёванныя Напалеонам Ордаю, выкарыстаны зараз дзеля афармлення беларускіх грашовых купюраў.

Наведаў Напалеон Орда і землі Вілейшчыны. У выніку зьявілася яго акварэль "Ганута"

Маёнтак Ганута (зараз в.Ручыца на Вілейшчыне) належыла роду Агінскіх. Магчыма, што і паланэз "Разьвітаньне з Радзімай" Міхаілам Клеафасам Агінскім напісаны тут. На момант, калі Орда маляваў будынак (1875-1877 гг.) палац ўжо належыў не Агінскім, а Ржэвускім.

#Орда #Агінскі #Ганута #Ручыца #паланэз #вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #маёнтак #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ручица #Огинский #архітэктура #архитектура
Вось такія закладкі можна замовіць у вілейчанкі Вольгі Шостак:

"Новую старонку творчасці пачынаю з закладачкі для кніг з сімвалам Беларусі і нашай Вілейкі - з буслом.
Даражэнькія, трошкі растлумачу пра сэнс і ўзаемасувязь вышытых сімвалаў.

Як згадваецца ў некаторых крыніцах, сімвал "Зямлі і Сонца, жыцця і жыццёвых сіл" нашыя продкі вышывалі, калі жадалі каб хворы чалавек ачуняў.
Бусел - птушка-абярэг у нашай краіне, які прыносіць сямейнае шчасце і дабрабыт.
А разам - хочацца, каб Вілейка, любы горад нашай краіны, наша Беларусь ачуняла ад фізічнай і псіхічнай хваробы, каб бусел абараняў нашу вялікую беларускую сям'ю і гэта адбылося ў 2022 годзе."

Падрабязней пра сувеніры, вышытыя спецыяльна для вас, у інстаграме @volavialla

#VolaVialla #ВоляВялля #Вяртаемсядавытокаў #Беларускіарнамент #вышыўка #сувеніры #падарункі #закладка
#бусел_сімвал_Беларусі #бусел_сімвал_Вілейкі
#Вілейка #Вялейка #вилейка #hand_made #handmade
Гэта быў самы жаданы магазін дзяцінства

Што памятаюць вілейчукі пра цацачную краму “Малышок”, якая працавала ў 1970-80-х

Пару дзён таму мы выклалі фота будынка, дзе цяпер месціцца Вілейскі краязнаўчы музей, а раней была пажарная частка.

Аказваецца, была тут яшчэ і цацачная крама. І падказалі нам гэта чытачы. У вілейчукоў, чыё дзяцінства прыйшлося на 1970-1980-я гады, нямала яркіх успамінаў, звязаных з гэтай крамай.

Алег:
- Памятаю гэты магазін цацак у сярэдзіне 1970-х. Бацька мне купіў там мадэль самалёта МіГ-19 ці 17 склейваць. Там яшчэ прадавалі тавары для школы – сшыткі, алоўкі і іншае. Самы жаданы магазін дзяцінства! Я нават твары прадаўцоў памятаю. Добрыя ўспаміны.

Мікалай:
- Справа ад уваходу ў краму была дзяржатрыбутыка: сцягі, барабаны, горны, гальштукі піянерскія. Злева – школьныя прылады. А пасярэдзіне – вялікія цацкі і дзіцячыя каляскі, а дробныя цацкі – у канцы. Даўно гэта было.

Ірына:
- Мы, тагачасныя школьнікі 1980-х, атрымалі грошы за ўборку бульбы. І я за ўласныя сродкі ў гэтай краме купіла сабе выпальвальнік па дрэве. Памятаю вельмі добра той магазін. Нам, вясковым дзецям, ён падаваўся сапраўднай казкай.

Раіса:
- Я была яшчэ маленькай, калі мама прывяла мяне сюды. Ад разнастайнасці цацак вочы разбягаліся, усяго хацелася. Мне тады мама купіла механічную цацку – ляльку Дзюймовачку.

Фота: Вілейскі краязнаўчы музей і retailer.ru.

#вілейка #вялейка #вилейка
🤷‍♂️У Вілейцы мужчыну арыштавалі на 10 сутак за БЧБ-сцяг на аватарцы ў Viber

Жыхара Вілейцы ў канцы студзеня затрымалі за тое, што ён у групах ў Viber размяшчаў інфармацыю са свайго акаўнта, на аватарцы якога было яго фота з бел-чырвона-белым сцягам у руках. Міліцыянты мясцовага РАУСа расцанілі гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне» і склалі на яго пратакол па арт. 24.23 КаАП.

⚖️На судзе 26 студзеня жыхар Вілейцы пацвердзіў, што гэта быў публічны пратэст супраць дзейнай улады і цалкам прызнаў віну. Суд Вілейскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым і арыштаваў яго на 10 сутак.

#вилейка #вялейка #вілейка #репрессии #рэпрэсіі