Навіны Вілейка
309 subscribers
5.44K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Аляксей Сюдак:

Год таму я пісаў пра Андрэя Кудзіка гэты допіс. Нажаль зараз Андрэй Кудзік адбывае 90 сутак адміністрацыйнага арышту і яму пагражае абвінавачаньне па крымінальным артыкуле і зьмяшчэньне ў СІЗА:

"Ад сваякоў Андрэя Кудзіка даведаўся, што над ім 28 кастрычніка прайшоў яшчэ адзін суд, пакуль ён адбывае 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў вілейскім ізалятары часовага ўтрымання.

Суддзя Ахметава вынесла рашэньне забараніць Андрэю выезд за мяжу і пазбавіць права кіраваць транспартным сродкам. Прычына - ня выплата ўсёй сумы штрафаў па папярэдніх рашэньнях суду.

У сувязі з гэтай навіной пра чарговыя рэпрэсіі ў дачыненьні да Андрэя Кудзіка мне ўзгадалася, як подлыя слугі рэжыму расклейвалі хлусьлівыя ўлёткі пра Андрэя па Вілейцы. І яшчэ ўзгадалася ў якой колькасьці карысных справаў прымаў удзел Андрэй Кудзік разам з іншымі неабыякавымі вілейчанамі.

Андрэй Кудзік актыўна зьбіраў подпісы супраць платнага ўезду на могілкі, што прыдумалі вілейскія ўлады і дамогся адмены.

Андрэй разам з з вілейскім зооабаронцамі займаўся дапамогай і выратаваньнем жывёл.

Андрэй з вілейскімі краязнаўцамі прыняў удзел у дзесятках мерапрыемстваў па дагляду, рамонту і ўсталеўцы помнікаў і крыжоў.

Ён з вілейскімі актывістамі арганізоўваў збор дапамогі для вілейскіх медыкаў у час эпідэміі каронавірусу.

А тыя людзі, што зараз яго затрымліваюць, судзяць, распаўсюджваюць пра Андрэя плёткі, толькі і могуць выконваць свае брудныя справы, бо ня маюць ні гонару, ні сумленьня.

І карысьці ад аўтараў гэтай подлай улёткі дакладна меньш для гораду, чым ад Андрэя, і шкоды дакладна больш."

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #кудзік
"– Я прыйшоў да вас, – шэптам сказаў бацька.– Я прыйшоў да вас.– У мяне няма нічога, акрамя вас.– У мяне няма нічога акрамя вас, – ужо больш цвёрдым голасам паўтараў малады.– У мяне няма нічога, акрамя магіл, бо я ваш сын.– У мяне няма нічога, акрамя магіл, бо я ваш сын. Бацька выпрастаўся, як ад нейкага натхнення.– Я клянуся любіць вас.– Я клянуся любіць вас.– Я клянуся абараняць вашы магілы мячом і зубамі, нават калі мая магіла будзе далёка ад вас.– Я клянуся… далёка ад вас.– Бо я ўсё адно буду тут, з вамі. Ба мяне нельга аддзяліць ад вас.– Бо я… з вамі… Бо мяне нельга аддзяліць ад вас.– Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі.– Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі.– Аман.– Аман."
Уладзімір Караткевіч, "Каласы пад сярпом Тваім".

#дзяды
Вілейскі бард і паэт Алесь Наркевіч

На Дзяды сьвечку запалю.
На Дзяды чарку налію.
На Дзяды ўспомню прашчураў
Мовай роднаю,
Мовай бабчынай.
Сьвятыя Дзяды,
Хадзеце сюды.
Тарасы, Якавы,
Хачу вам падзякаваць.
Мікалаі, Паўлы, Васілі,
Каб у час цяжкі
Мне дапамаглі.
Удыхнулі духу нашай зямліцы,
Напаілі чысьцінёй роднай крыніцы,
Насыцілі слых песьняй бароў,
Душу акрыялі воляй вятроў.
На Дзяды сьвечку запалю.
На Дзяды неба памалю.
На Дзяды памяну усіх,
Бо вядома ж: я –
Адгалосак Іх.
2002.
Супрацоўнікі ЖКГ, да вас зьвяртаюцца жыхары Вілейкі!

На улице Толстого на против общежития, по адресу ул.Толстого 47 стоит сухая береза.

Рядом дорожка тротуарная.
Ходят люди,дети.

Уже падали ветки сухие с этого дерева!!!!!

Сильный ветер и сломается береза..."

#вилейка #вялейка #вілейка #ВілейскаяЖКГ #вилейскоеЖКХ #ЖКГ #ЖКХ
Forwarded from гр
Шэсць дзён таму ў Смаргоні знік мужчына
Forwarded from гр
Настаўніца з Вілейкі атрымала падзяку ад Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі

За што?
Forwarded from гр
Некалі была на Вілейшчыне даволі вялікая вёска Сутокі

Сёння засталіся ад яе падмуркі, магілы і склеп.

Дзе ж падзелася вёска?

Высвятляў віляйчук Сяргей Макарэвіч.
12 лістапада 2020 году ў шпіталі памер Раман Бандарэнка.

1 жніўня яму б споўнілася б 32 гады.

Але Раман Бандарэнка, мастак, удзельнік пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году быў зьбіты невядомымі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова, меркавана сілавікі, пасьля чаго і памёр.
Учора, 11.11.2021 г., у Вілейцы былі затрыманыя як мінімум два чалавекі - Барыс Несцяровіч і Ігар Санкевіч. Вілейчане лічаць, што гэта звязана з іх палітычнай пазіцыяй. Хутчэй за ўсё хлопцаў зараз утрымліваюць у ізалятары часовага ўтрыманьня на вул.Акрэсьціна.
Forwarded from гр
На Мядзельшчыне ласі выйшлі на дарогу і...

Трапілі ў аб’ектыў жыхара Вілейскага раёна

Чытаць па спасылцы.
Спадарства, хутка адкрыццё фотастудыi 📸 ў нашым горадзе Вілейка!
Рыхтуецца навагодняя фотазона🎄.
Спяшайцеся запiсацца на фотасэты, якія адбудуцца ўжо ў снежнi!
.
Падпісвайцеся на нашу старонку, запрашайце сяброў. https://www.instagram.com/photo_studiovilejka/
Сачыце за навінамі, хутка будзе розыгрыш фотасэту.

+375297794692

#вілейка #вялейка #вилейка #фото #фотостудия