Навіны Вілейка
309 subscribers
5.43K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Байкот тату-салону "У лісіцы"!!!

У Дзень Волі-2021 праўладная мастачка Сьвятлана Жыгімонт прэзэнтавала сваю новую "працу" "Жаночы марш"- карыкатуру на ўдзельніц жаночых акцыяў пратэстаў. На момант, калі "карціна" была гатовая, Сьвятлана была заблякаваная ў "Фэйсбуку", таму карыкатуру апублікаваў ейны муж Павал Жыгімонт, уладальнік тату-салона "У Лісіцы". "Талантливо, профессионально, просто гениально", — падпісаў яе ён. Цікава, што ў гэным салёне працуе Алесь Таболіч — музыка і самавысоўванец прэзыдэнцкай гонкі - 2020. Карыстальнікі сацсетак заклікалі да байкоту салёну і тамтэйшых супрацоўнікаў, у тым ліку, Таболіча. А вось "Советская Белоруссия" у артыкуле Овсепьян "Посмотреть в глаза чудовищ" нахвальвае "Божий дар" Сьвятланы.

#татусалон #улисицы #татуминск #минсктату #tattoo #tattoominsk #салонтатуировки #у_лисицы #татуировка #жыгимонт #жыгімонт #Тихановская #протесты #2020 #2021 #минск #мінск #менск #тату #салонтату #fox #fox_tattoo #марш #женский_марш #женскиймарш #бчб #беларусь #25сакавіка #25_03 #25марта #ДзеньВолі #ДеньВоли #выборы #митинг
В Вилейке на Гисторичной улице мужчина вытащил из горящего дома свою соседку

Жилой дом горел вечером 5 апреля в Вилейке на улице Гисторичной. На пожаре спаслись четыре человека. Женщину в возрасте около 50 лет вытаскивал ее сосед.

Официальный представитель Минского областного управления МЧС Диана Железняк рассказала корреспонденту МЛЫН.BY:

— Сообщение о пожаре на Гисторичной улице поступил в центр оперативного управления Вилейского районного отдела по чрезвычайным ситуациям 5 апреля в 17:40. В результате пожара огонь уничтожил крышу по всей площади. В доме повреждены стены и имущество. Люди не пострадали. Причина возгорания устанавливается.

Горел дом №27. Пожарных и милицию вызвала соседка погорельцев Наталья. Она рассказала журналисту нашего портала:

— Дом разделен на две части. В одной из них живут разведенные супруги, которым лет по 50-55, и их взрослые сын с дочерью. В момент пожара дома были хозяева и их сын. У этой семьи подведен газ. Во второй половине дома проживает мужчина. У него печное отопление, и он сам говорил, что нужно замазать трещину в дымоходе. Думаю, из-за этой трещины пожар и случился.

По словам Натальи, хозяева дома сразу самостоятельно принялись тушить огонь, но лучше бы сразу вызывали пожарных, потому что у них ничего не получалось — пламя все равно разгоралось.

— Я говорю мужу своему: «Беги быстрей, спасай соседку, а то задохнется в дыму». Он за руку вытащил женщину из дома. А другие погорельцы прибежали к нам, кричат: «Как вызвать пожарных?!» Мы говорим: «Успокойтесь, всех уже вызвали», — рассказала подробности соседка Наталья.

#вілейка #вялейка #вилейка #пожар

www.mlyn.by
6 красавіка ​​палітзняволеная вілейчанка Аляксандра Патрасаева выступіла з апошнім словам, а 7 красавіка будзе агучаны прысуд.

«Не дарэмна нехта сказаў, што тое, што нас не забівае, робіць нас мацней. Канешне, дрэнныя рэчы адбываюцца з усімі, і большасць добрых і дрэнных выпадкаў дапамагаюць стаць лепш. У нас з’яўляецца магчымасць пераасэнсаваць некаторыя рэчы, мы становімся больш шчодрымі, клапатлівымі і любячымі. У нас з’яўляецца больш спачування.

Зараз усім як ніколі вядома, што гора збіжае людзей. У сценах СІЗА людзям удалося зблізіцца па-асабліваму, хаця казалася б, куды бліжэй. Мне падавалася, што вакол мяне людзі, якія гатовыя прыйсці на дапамогу і падтрымаць тады, калі гэта асабліва патрэбна. Гэта і ўсе, хто, нягледзячы на ўсю цяжкасць сітуацыі, дапамаглі мне пераадоліць выпрабаванні. Гэтыя людзі надавалі мне веры і надзеі, і менавіта яны вераць у мяне зараз.

“Гэта добры спосаб упэўніцца ў тым, хто з’яўляецца адданым і надзейным сябрам для цябе”, — такімі былі словы ў адным з лістоў. І я буду хлусіць, калі скажу, што гэта не так. Мне ўдалося здабыць сапраўдных сяброў. Зусім чужыя людзі сталі апорай і падтрымкай, бліжэй сям'і. А хтосьці і зусім паказаў, што моцна цябе любіць.

Я хачу выказаць словы шчырай падзякі тым, хто мяне любіць і чакае. Вы — менавіта тыя людзі, якія далі мне зразумець, што адзінота гэта не пра мяне. Вы — менавіта тыя людзі, якія падзялілі са мной усе цяжкасці і паказалі мне, што я моцны чалавек. Вы надавалі мне сіл, упэўненасці, а самае галоўнае ўсялялі ў мяне надзею. Я дзялю з вамі кожную хвіліну, кожны дзень, праведзены ў сценах СІЗА.

Але таксама я хачу прызнацца вам сумленна ў тым, што перада мной быў выбар — шкадаваць сябе ці выцерці слёзы і змагацца за сябе і тых, хто быў са мной увесь гэты час. Я ведаю, што мяне любяць і чакаюць, а я люблю вас. Дзякуй!».

Прысуд палітзняволенай будзе агучаны заўтра – 7 красавіка ў 14.00.

Нагадаем, пракурор запрасіў для Аляксандры Партасаевай 3 гады «хатняй хіміі».

#вілейка #вялейка #вилейка
Палітзняволеную вілейчанку Аляксандру Патрасаеву асудзілі на тры гады "хатняй хіміі"

Дзяўчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках каля "Рыгі". Аляксандра сваю віну не прызнала і сказала, што аказвала медыцынскую дапамогу людзям — апрацоўвала раны, давала абязбольвальныя.

️Тры дні яна знаходзілася на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні: збіццё, знявагі, абразы, яе пагражалі згвалтаваць. Па яе расказах, яе прымушалі распранацца, уставаць на расцяжку і пры гэтым без перыпынку збівалі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3us2B8w

#вілейка #вялейка #вилейка
Вілейчанка Аляксандра Патрасаева на волі!
Віньшуем, сястрыца!!!

#вялейка #вілейка #вилейка
В Вилейском ИВС на сутках сейчас сидит за поздравление с Днём Воли Андрей Кудик.

Он сидит в ужасных условиях. Не дают матрас, спит на полу, по ночам будят (не дают спать). Сидит в одиночке.

Передачки не передают!

Требуем от Бендасова остановить этот беспредел!
Forwarded from Historyja
11 красавіка 1995 года з трыбуны сесіі ВС старшыня Апазіцыі БНФ Зянон Пазняк зрабіў наступную заяву:

“Спадары дэпутаты! Мінула амаль пяць гадоў дзейнасьці Вярхоўнага Савету, у якім усё вызначала і вызначае былая камуністычная намэнклятурная большасьць. Які ж вынік вашай дзейнасьці за пяць гадоў, спадары дэпутаты? Што вы нарабілі і што натварылі?

Пяць гадоў назад у нас быў аднолькавы жыцьцёвы ўзровень, як і ў краінах Балтыі. Але краіны Балтыі прайшлі па шляху свабоды і эканамічных рэформаў і цяпер ужо пачынаюць карыстацца пладамі сваёй разумнай палітыкі. Беларусь жа, дзякуючы перш за ўсё вашай дзейнасьці, пакацілася ў яму жабрацтва, разбурэньня эканомікі, інфляцыі. Ад рэформаў адмовіліся, краіну абрабавалі, народ абакралі, маёмасьць “прыхватызавалі”. У людзей забралі грашовыя ўклады і аблігацыі, не далі ні зямлі, ні працы, ні нармальнага сацыяльнага забесьпячэньня. На кожную душу павешалі вялізарную дзяржаўную пазыку.

І што прапануеце вы цяпер, разам з вашым прэзыдэнтам, якога вы прыдумалі, спадары намэнклятурныя дэпутаты? Што прапануеце вы цяпер, пад заслону, у канцы вашай бясплённай і разбуральнай дзейнасьці? Абрабаваўшы народ, вы, топчучы Канстытуцыю і закон, прапануеце яму рэфэрэндум аб яго сьвятой беларускай мове, аб яго гістарычным сьцягу і гербе ва ўмовах жабрацтва, бяспраўя, інфармацыйнай блякады і поўнага беззаконьня. Абрабаваўшы народ, вы прапануеце яму грамадзкі раскол і грамадзянскае супрацьстаяньне. Абрабаваўшы народ, вы гатовы прадаць незалежнасьць яго Бацькаўшчыны, кінуць яго пад эксплёатацыю і расправу сваёй і замежнай мафіі. Вось вынік вашай пяцігадовай дзейнасьці.

Мы, дэпутаты Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, пратэстуем супраць зьдзекаў над нашым народам, над нашай Айчынай, над нашай Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь. Вычарпаўшы ўсе магчымасьці, у знак пратэсту супраць антызаконнасьці і згубнасьці вашых дзеяньняў мы аб’яўляем галадоўку тут, у цэнтры гэтай залі. Пачынаем яе цяпер, з гэтай хвіліны. Мы патрабуем выкананьня Канстытуцыі, законаў Рэспублікі Беларусь, свабоды слова і ліквідацыі цэнзуры... (Шум у залі) ... спыніць рабаваньне народа і Бацькаўшчыны! (Шум у залі).

Шаноўная Інэса Міхайлаўна! Вы – міністар аховы здароў’я. Прашу Вас прыслаць урача і зафіксаваць пачатак галадоўкі (Шум у залі). Прадаўжайце, спадары дэпутаты, сэсію.”
10 красавіка памёр паэт і перакладчык, ураджэнец Вілейшчыны Уладзімір Папковіч. Развітанне з Уладзімірам Антонавічам адбудзецца 12.04 у Віцебску, дзе ён і жыў. Сумуем разам з яго роднымі.

Уладзімір Папковіч нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц (каля Хаценчыц). У школу хадзіў у Мардасах, Казлеўшчыне і Іллі. Затым скончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моў. З 1966 года жыў у Віцебску. Доўгі час працаваў выкладчыкам нямецкай мовы ва ўніверсітэце.
Уладзімір Папковіч вядомы як аўтар паэтычных зборнікаў і як перакладчык на беларускую мову з нямецкай. Дзякуючы яму ў розныя гады выйшлі пераклады кніг “Тры таварышы” Эрыха Марыі Рэмарка, “Смерць у Венецыі” Томаса Мана, “Хмара” Гудрун Паўзэванг і іншыя.
Цікавы тэкст пра маладосць, юнацтва і пасляваенны Мінск Уладзіміра Папковіча можаце прачытаць па спасылцы https://nn.by/?c=ar&i=146484

#вілейка #вялейка #віцебск #хаценчыцы #дварэц #папковіч #попкович #дворец #вилейка #хотенчицы #витебск
Сябры этнаграфічнага клуба "Кола" паведамляюць:

"Цудам знайшлі у Вілейскім краі і выратавалі гэты маляваны дыван: у акрузе ,,ветхие,, дома былі зраўняны з зямлёй.

З хаты амаль усё вынеслі.
Добра, што ,,выносячыя людзі,, не былі аматарамі народнай культуры))

Дыван можна будзе пабачыць ў в.Любкі на сядзібе Міхалюка."

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #любкі #дыван #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #любки #ковер

https://vk.com/kolaclub