Навіны Вілейка
308 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня, 29 кастрычніка ў Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, ў Вілейцы на гарадскіх могілках ля помніку ахвярам вілейскай турмы запалілі сьвечкі ў памяць аб нявінных ахвярах таталітарнага рэжыму.

#вілейка #вялейка #вилейка
Ад сваякоў Андрэя Кудзіка даведаўся, што над ім 28 кастрычніка прайшоў яшчэ адзін суд, пакуль ён адбывае 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў вілейскім ізалятары часовага ўтрымання.

Суддзя Ахметава вынесла рашэньне забараніць Андрэю выезд за мяжу і пазбавіць права кіраваць транспартным сродкам. Прычына - ня выплата ўсёй сумы штрафаў па папярэдніх рашэньнях суду.

У сувязі з гэтай навіной пра чарговыя рэпрэсіі ў дачыненьні да Андрэя Кудзіка мне ўзгадалася, як подлыя слугі рэжыму расклейвалі хлусьлівыя ўлёткі пра Андрэя па Вілейцы. І яшчэ ўзгадалася ў якой колькасьці карысных справаў прымаў удзел Андрэй Кудзік разам з іншымі неабыякавымі вілейчанамі.

Андрэй Кудзік актыўна зьбіраў подпісы супраць платнага ўезду на могілкі, што прыдумалі вілейскія ўлады і дамогся адмены.

Андрэй разам з з вілейскім зооабаронцамі займаўся дапамогай і выратаваньнем жывёл.

Андрэй з вілейскімі краязнаўцамі прыняў удзел у дзесятках мерапрыемстваў па дагляду, рамонту і ўсталеўцы помнікаў і крыжоў.

Ён з вілейскімі актывістамі арганізоўваў збор дапамогі для вілейскіх медыкаў у час эпідэміі каронавірусу.

А тыя людзі, што зараз яго затрымліваюць, судзяць, распаўсюджваюць пра Андрэя плёткі, толькі і могуць выконваць свае брудныя справы, бо ня маюць ні гонару, ні сумленьня.

І карысьці ад аўтараў гэтай подлай улёткі дакладна меньш для гораду, чым ад Андрэя, і шкоды дакладна больш.

Аляксей Сюдак, сябра Андрэя Кудзіка

#вілейка #вялейка #вилейка #кудик #кудзік
Найден потерянный телефон. Белый Xiaomi. Контактный телефон : +375295755627

#вилейка #вялейка #вілейка