Навіны Вілейка
308 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Forwarded from гр
Вось так цяпер выглядае капліца ў Ручыцы.
Рэпрэсіі ў Вілейцы працягваюцца!

Прыходзьце на суд падтрымаць! (З сабой мець пашпарт).

#вілейка #вялейка #вилейка
У Вілейцы працягваюцца палітычныя рэпрэсіі - штрафам ў 513 рублёў пакараны Андрэй Белавусаў.

20 кастрычніка 2020 году ў судзе Вілейскага раёну адбыўся суд над Белавусавым Андрэем Іванавічам, жыхаром в.Куранец.

Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці ў Вілейцы 4 кастрычніка 2020 г.

Суддзя - Ахметава А.М.

У якасьці сьведкаў выступілі 2 супрацоўнікі Вілейскага РАУС - Макатовіч Дзмітрый Юр’віч і Шупляк Аляксей Уладзіміравіч.

Макатовіч Д.Ю. патлумачыў, што ён праглядаючы відэа зробленае супрацоўнікамі Вілейскага РАУС 04.10.2020 г. заўважыў чалавека падобнага на Белавусава А.І. і апазнаў яго па вачах (бо апошні быў у масцы) і вопратцы, пасьля чаго напісаў рапарт на імя начальніка міліцыі.

Шупляк А.У. патлумачыў, што праводзіў праверку па справе, апытаў Белавусава А.І. і склаў пратакол па арт.23.34 ч.1 ("Нарушение порядка организации или проведения массовых мероприятий").

Андрэй Белавусаў патлумачыў, што зьяўляецца веруючым хрысьціянінам і кожную нядзелю, а таксама і ў іншыя дні прыходзіць у цэнтр Вілейкі з Бібліяй і размаўляе з людзьмі пра Бога. Ён дадаў, што і 04.10.2020 г. таксама прыйшоў у парк г.Вілейкі, пабачыў людзей, падыйшоў да іх і пачаў размаўляць. Калі людзі пайшлі па вуліцам Вілейкі гуляць,то ён таксама пайшоў з людзьмі працягваючы размову.

Суддзя Ахметава вынесла пастанову пакараць Андрэя Белавусава штрафам 19 б.в (513 рублёў) за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Калі вы маеце магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў кампенсацыі штрафу Андрэю Белавусаву і іншым вілейчанам, якіх пакаралі штрафамі і суткамі, то можна пералічыць грошы на картку:
4255 1901 8155 3614
12/22
Беларусбанк

Толькі праўда, галоснасць і салідарнасьць!!!

#вілейка #вялейка #вилейка
Людзі пішуць:

"Анонимно пожалуйста
Сколько можно обходить это . Тротуары по правилам для пешеходов. Такая картина каждый день по ул.1 мая"

#вілейка #вялейка #вилейка
Старшыню Вілейскай суполкі Партыі БНФ Аляксея Сюдака выклікаюць у Следчы камітэт.

#вілейка #вялейка #вилейка
Кіраўнік Вілейскай суполкі Партыі БНФ, сябра Сойму партыі БНФ Аляксей Сюдак зараз знаходзіцца ў Следчым камітэце ў якасьці сьведкі па справе. (Але са сьведкі заўсёды можна стаць падазраваным 😉)

Пералік артыкулаў уражвае:
🌚 293 "Масавыя беспарадкі"
🌚 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх"
🌚 364 "Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў"
🌚 191 "Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме, альбо рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян, альбо рабоце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата"
🌚 369 "Абраза прадстаўніка ўлады"
🌚 295 "Незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў"
🌚 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнречы, рэабілітацыя нацызму"

#вилейка #вялейка #вілейка #сюдак #БНФ
Вілейскія суддзі, бярыце прыклад!
Сумленьне даражэй, чым любыя грошы і пасады!

Гонар і годнасьць не прадаюцца!

«Я не хацеў разглядаць справы па артыкуле 23.34»

Суддзя з Пінска сышоў у адстаўку. Ён не хавае — прычынай сталі жнівеньскія падзеі ў краіне.

https://nashaniva.by/?c=ar&i=261103
Forwarded from гр
Лешч, платва, судакі...

На Вілейскім вадасховішчы браканьер налавіў больш за сорак кілаграмаў рыбы