Навіны Вілейка
309 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Предупреждения милиции, фото Никиты Кривцова, плакат в поддержку Тадеуша Кондрусевича – посмотрите, как прошла мирная акция протеста в Вилейке.
https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-preduprezhdenie-militsii-foto-nikiti-krivtsova-i-flagi-v-vileyke-proshla-mirnaya-aktsiya-protesta-2020-09-07
Forwarded from гр
⚡️Сёння ў Вілейскім раённым судзе было пасяджэнне па адміністрацыйнай справе Вольгі Шостак. Вольга - мама дваіх непаўналетніх дзяцей, педагог. Яе вучні і яна сама маюць міжнародныя і нацыянальныя ўзнагароды за навуковую дзейнасць. Летась Вольгу адзначыў падзякай Вілейскі райвыканкам. Сёння суд прысудзіў ёй 20 базавых - 540 рублёў - па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях.
Чытайце рэпартаж з учарашняга судовага пасяджэння ў Вілейцы.

Вольга Шостак - віляйчанка, мама дваіх дзяцей, педагог.

Яна кіраўнік праекта "Планета навуковых цудаў", дзякуючы якому ў Вілейцы стала развівацца стэм-адукацыя. Фотаздымак Вольгі ад сакавіка - на Дошцы гонару Упраўлення адукацыі спорту і турызму Вілейскага райвыканкама

Учора Вілейскі суд прысудзіў Вользе 540 рублёў штрафу па артыкуле 23.34 Кожэкса аб адміністрацыйных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь.

https://rh-by.cdn.ampproject.org/c/s/rh.by/2020/09/08/atrymala-shtraf/amp/
8 Верасьня 2020 г. жыхара Вілейкі Яўгена Філіпчыка ў судзе Вілейскага раёну асудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за сустрэчу з жыхарамі гораду 1 верасьня 2020 году.

Суддзя - Калядоў, які ўжо быў задзейнічаны ў палітычных прысудах.

Сведкі з боку міліцыі Абодзіч і Садоўскі.

#вілейка #вялейка #вилейка
У судзе г.Жодзіна 8 верасьня адбыўся суд над вілейчанінам Андрэем Кудзікам, якога затрымалі ў Менску ў нядзелю 6 верасьня 2020 г. і ўтрымлівалі ў жодзінскім ізалятары.
Пастанова суду - 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

#вілейка #вялейка #вилейка
Вилейка
8 сентября 2020

В суде Вилейского района был наказан административным штрафом в размере 10 базовых величин 🔴Евгений Кажарнович.

Евгений работает в должности инженера на Вилейском водоканале. 6 сентября он принял участие в протестном шествиии, а 7 сентября получил судебную повестку.
Судья Калядов Константин Петрович принял решение на основе двух видео – с шествия 6 сентября и видео, где он присутствовал на суде над Андреем Кудиком.

Свидетелей в суд не вызывали, судья на замечания не реагировал, одним словом шел по своей роли.

#repressions_by #вилейка #вілейка #вялейка #репрессии #суд

На фото Павел Парфенович и Евгений Кажарнович (справа) в составе команды “Водоканала” на соревнованиях по гиревому спорту в 2019 году. Тогда команда Вилейского водоканала заняла 1 место. А лично Евгений Кажарнович 3 место подняв гирю весом 24 кг 71 раз.
Зьвяртаемся да вілейскіх настаўнікаў і супрацоўнікаў аддзелу адукацыі!

Не выконвайце злачынныя загады!

Такія лісты сёньня начальнік Вілейскага упраўленьня па адукацыі Пуцэйка разаслаў ва ўсе школы.

Настаўнікі, вы павінны бараніць вашых вучняў, а не займацца палітычным перасьледам!

Кожны, хто будзе выконваць злачынныя загады рана ці позна прадстане перад судом!

#вілейка #вялейка #вілейскі #РОО ##вилейка #вилейский #образование #школа #учитель #настаўнік
Цікавы артыкул пра міжваенны час, дзе ўзгадваецца і Вілейшчына.

​​Савецкі шпіянаж на «мяжы цывілізацый»
Ігар Мельнікаў

Дакументы польскіх выведавальных органаў 1920–1930-х гадоў, якія захоўваюцца ў польскіх архівах, даказваюць, што ў даваенны час на тэрыторыі Заходняй Беларусі актыўна дзейнічалі савецкія выведнікі і дыверсанты. Яны стваралі шпіёнскія сеткі, вербавалі агентаў, збіралі інфармацыю, шукалі інфарматараў. Карацей, рыхтавалі глебу для арганізацыі «рэвалюцыйнай сітуацыі».

Небяспечны мінскі напрамак

У лютым 1930 года на стол кіраўніцтва Другога аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага лягла аператыўная справаздача выведнікаў 3-й карпусной акругі Войска Польскага з Гродна. У дакуменце аналізавалася дзейнасць савецкай выведкі на тэрыторыі паўночна-ўсходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай.

«Мінскі калідор з’яўляецца галоўным памежным пераходам для эмісараў і агентаў савецкай выведкі. На гэтым участку ключавую ролю адыгрывае мястэчка Крайск, дзе знаходзіўся “спец” мінскага ДПУ Пінкус. На польскай тэрыторыі важным месцам з’яўляецца Даўгінаў. Там для сустрэчы “важных асоб” з Саўдэпіі ёсць гатэль, а для звычайных бальшавіцкіх агентаў выкарыстоўваецца рэстаран побач з рынкавай плошчай. Яго ўласнікам з’яўляецца былы царскі афіцэр. З Даўгінава тыя, хто мае “добрыя” дакументы, накіроўваюцца ў мястэчка Касцяневічы, а адтуль на чыгуначную станцыю Крывічы, дзе сядаюць у цягнік і едуць у Маладзечна, адкуль накіроўваюцца ў розныя раёны краіны. Тыя, хто не мае патрэбных дакументаў, накіроўваюцца ў вёску Глебёнка, дзе чакаюць некалькі дзён на атрыманне папераў», — адзначалася ў дакуменце.

Памежнік КАП на вежы

Таксама ў справаздачы падкрэслівалася, што ў Вілейцы знаходзілася «лейка» КПЗБ, спецыяльная падпольная арганізацыя, якая рыхтавала польскія дакументы для нелегалаў. Савецкія агенты з Мінска таксама актыўна накіроўваліся ў Маладзечна, дзе збіралі інфармацыю пра польскія вайсковыя гарнізоны ў горадзе і на мяжы з БССР.

Другі, па меркаванні польскіх выведнікаў, калідор, праз які савецкія агенты «ішлі» на тэрыторыю Другой Рэчы Паспалітай, знаходзіўся пад Заслаўем. Тут бальшавіцкія дыверсанты пераходзілі кардон і накіроўваліся ў Аляхновічы. «Лейка» на гэтым «калідоры» знаходзілася ў рэстаране мястэчка Лебедзеў. У маёнтку Лешна, што было побач, размяшчалася яўка, уласнікам якой быў Томаш Саковіч. Перакідка польскіх камуністаў з Польшчы ў БССР адбывалася праз акно на мяжы.

«Пераход з Польшчы ў СССР на “мінскім напрамку” адбываецца наступным чынам. Агент праз Маладзечна едзе ў Вілейку, адкуль яго забірае “праважаты” з ліку савецкага памежнага апарату і накіроўвае ў ваколіцы Даўгінава на самую мяжу», — пісалася ў згаданым дакуменце. Польскія выведнікі з Варшавы рэкамендавалі сваім калегам на месцы як мага хутчэй узяць пад кантроль бальшавіцкія «маліны» і яўкі на мяжы з БССР.

Чытаць далей:
https://novychas.by/poviaz/savecki-szpijanaz-na-mjazy-cyvilizacyj


#вілейка #вялейка #даўгінава #вилейка #долгиново #костеневичи #касьцяневічы #вілейшчына #вилейщина
Вилейка
10 сентября 2020

Вчера в суде Вилейского района прошел очередной суд в отношении гражданина Беларуси. На этот раз судья Ахметова Елена Николаевна рассмотрела "сшитое наскоро" административное дело в отношении 🔴Ивана Маринюка. Обвинение по статье 23.34 КоАП стало шаблонным.
Решение о штрафе в размере 20 базовых величин никого не удивило.
Удивляет одно - как можно жить с нечистой совестью?! Но это вопрос, конечно, риторический.

#вилейка #вялейка #вілейка
О, вілейская схема. Адразу абяцаць, што людзям можна зьбірацца ў цэнтры горада, а потым цынічна выпісваць штрафы.

У Хойніках чалавека аштрафавалі за мітынг, на якім выступала кіраўніцтва раёна

16 жніўня мітынг у Хойніках Гомельскай вобласьці сабраў каля 200 чалавек. На пытаньні людзей адказвалі старшыня райвыканкаму, начальнік міліцыі і пракурор. Яны запэўнівалі, што грамадзяне ня робяць нічога супрацьзаконнага.

11 верасьня былога сьледчага Ігара Кучарава аштрафавалі на 135 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Яшчэ двое атрымалі штрафы па 54 рублі. Некалькі працэсаў працягваюцца.

«Улады не хацелі нікога з нас караць. Але праз тыдзень пасьля акцыі, відаць, ім паступіла замова на нас. На маім судзе міліцыянт так і сказаў, што даведаўся, што акцыя несанкцыянаваная, толькі праз тыдзень», — расказаў адзін з падсудных Мікалай Сьцешыц.
Радыё Свабода

На фота: старшыня Вілейскага райвыканкаму, начальнік Вілейскага РАУС, старшыня Вілейскага Савету дэпутатаў і пракурор Вілейскага раёну на сустрэчы з жыхарамі гораду.

#вілейка #вялейка #вілейскі #Вілейскіраён #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #РОВД #прокуратура #суд #штраф
Продам бензиновый генератор Maxcut. 2,8кВт на 2 розетки. Новый (не использовался), с документами.

Цена 450 рублей.

Все вопросы только по телефону +375 29 860 03 09 Валерий

#вилейка #вялейка #вілейка