Навіны Вілейка
310 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Многія пыталіся ў Аляксея Сюдака пра тыя суткі, што яму прысудзіў суд за кармленьне галубоў на Цэнтральнай плошчы Вілейкі, чаму ён выйшаў праз 3 сутак, а не праз 10, якія яму прысудзілі...
Вось аповед:
http://vilejka2020.tilda.ws

#вілейка #вялейка #вилейка #сюдак #вилейский #РОВД #вілейскі #РАУС #милиция
Нагадваем, што зноў адчынілася кавярня "Цяністыя алеі" ў Вілейскім парку. Працуе з 9.00 да 22.00.
Вось меню:

#вілейка #вялейка #вилейка
Пікеты па збору подпісаў за незалежных кандыдатаў у прэзідэнты ля вілейскага рынку па серадах, чацьвяргах, пятніцах, суботах, нядзелях з 10.00 да 14.00

Прыходзьце з пашпартам.

#вілейка #вялейка #выбары #выбары2020 #выборы2020 #вилейка #выборы #цихановский #бобарыко #Ціханоўскі #бабарыка
28 траўня 1863 году на Вілейшчыне ля вёскі Уладыкі адбыўся бой паўстанцаў Кастуся Каліноўскага з рускімі войскамі.

У тым баі з царскімі войскамі пад Уладыкамі загінула каля 200 паўстанцаў і іх кіраўнік Вінцэнт Козел-Паклеўскі. Тых, каго не забілі, патапілі ў рацэ Ілія. Па словах мясцовых жыхароў, вада ў Іліі ў той дзень была чырвонай ад крыві.

Вінцэнт Козел-Паклеўскі нарадзіўся ў 1838 г. у маёнтку Вялікі Сэрвач Вілейскага павету. Як і яго старэйшы брат Ян, да 1852 г. быў на хатнім выхаванні.

У 1856 годзе ён скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус.

Затым вучыўся ў ваенна-інжынернай акадэміі разам з братам Янам. Падчас вучобы пазнаёміўся з Яраславам Дамброўскім і Жыгімонтам Серакоўскім.
Потым служыў у Вільні і Свеаборгу.
У 1860 годзе пакідае службу ў званні штабс-капітана.

У пачатку 1861 па даручэнні Людвіка Звеждовского накіроўваецца ў Познань для ўстанаўлення кантактаў з мясцовымі патрыётамі. У сакавіку 1861 года Вінцэнт вяртаецца ў Вілейскі павет, дзе стварае паўстанцкую арганізацыю.

У студзені 1863 прызначаны ваенным кіраўніком паўстання ў Вілейскім павеце.

Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козела ў адзін шэраг з кіраўніком лідскіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла " Літоўскім Леанідам” ( па аналогіі са спартанскім царом, знакамітым героем Фермапіл ).

Пахаваны Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў у брацкай магіле каля вёскі Уладыкі, разам з іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць звесткі аб тым, што яго бацька Ян Козел, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Вінцэнта і яго малодшага брата Міхала, таксама загінуўшага пад Уладыкамі, ў родным Сэрвачы, пад касцёлам,каб не знайшлі расейскія ўлады.

Паданне кажа, што яго апошнія словы былі: «Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду».

Вілейскія патрыёты штогод наведваюць брацкую магілу паўстанцаў-герояў і ўшаноўваюць іх памяць.

54,4341010, 27,3830742

Сёньня, 11 траўня 2020 году, Вілейская суполка Таварыства Аховы Помнікаў імя Аляксея Лужынскага з узгадненьнем з Хаценчыцкім сельсаветам правялі талаку ля в.Уладыкі на магіле паўстанцаў Каліноўскага 1863 году і магілах мірных жыхароў загінуўшых ад рук нямецкіх акупантаў.

Быў прыбраны згнілы плот, а за мест яго высаджаная зялёная агароджа і алейка, расчышчана тэрыторыя ад кустоўя і гнілых дрэваў, прыбранае сьмецьце, умацаваны ахоўны знак на бетонны слупок, ад моху ачышчаныя надмагільныя пліты.

У талацэ прыняло ўдзел 14 чалавек з Вілейшчыны і Маладзечаншчыны.

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскі #вілейскіраён #маладзечна #маладэчна #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #владыки #Уладыкі #1863 #Каліноўскі #Калиновский