Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Сёньня, 17 траўня 2020 году, вілейскія валанцёры набылі яшчэ 33 медыцынскіх рэспіратары на суму 174,90 рублі. Пазаўчора былі набытыя 24 рэспіратары на суму 127,20 рублёў.

Днямі валанцёры перададуць гэтыя рэспіратары ў 2 вілейскія інфекцыйныя аддзяленьні.

Да гэтага на грошы сабраныя неабыякавым людзьмі валанцёры перадавалі рэспіратары ў вілейскую рэанімацыю і маскі і антысэптык ў куранецкі дом-інтэрнат для пажылых людзей.

Калі вы жадаеце падтрымаць вілейскіх медыкаў:
https://molamola.by/campaigns/3332?utm_source=share&utm_medium=vk_share_popupcampaignpage&utm_campaign=share_3332&tab=about

#вялейка #вилейскийрайон #вілейскі #Вілейскіраён #вілейка #vileyka #ByCovid19 #помощь_врачам_Беларуси
Спалілі альтанку на Вільяніным хутары :-(
Вандалы...

#вілейка #вялейка #вилейка
Сёньня ў судзе Вілейскага раёну адбудзецца судовае паседжаньне аб адміністрацыйным правапарушэнні па справе сябры Партыі БНФ Аляксея Сюдака.

Але паглядзіце як подленька і тут адбываецца. СМС адправілі ў 10 гадзін, што суд адбудзецца ў 15.00.

Гэта адмыслова, каб Сюдак ня змог з’явіцца ў суд і не паспеў наняць сабе адваката.

Прыходзьце ў суд падтрымаць! (З сабой мець пашпарт і маску).

#вілейка #вялейка #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вілейскі #вілейскіраён #суд #сюдак
Вілейскі актывіст Аляксей Сюдак, якога суддзя Ахметава пакарала 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за кармленьне галубоў на Цэнтральнай плошчы г.Вілейка, адбыў 3 сутак пакараньня і апынуўся на волі.
Падрабязнасьці пазьней :-)

#вілейка #вялейка #вилейка #Сюдак
В ВИЛЕЙКЕ ОГОЛЕННЫЙ ЭЛЕКТРОПРОВОД СТАЛ ПРИЧИНОЙ ГИБЕЛИ ДВУХ СОБАК

Инцидент, в котором сегодня разбираются специалисты, произошел вечером 21 мая вблизи асфальтового завода.

Подробности рассказал заместитель начальника Вилейского РОВД по ИРиКО Николай Мягков:
– Вечером двое подростков выгуливали собак. Животные побежали вперед. Через какое-то время мальчишки увидели искры и то, что их собаки упали. Оказалось, что животные наступили на оголенный электропровод, который тянулся по земле от распределительного электрощита. Подростки сообщили о случившемся взрослым, которые вызвали сотрудников Вилейского РЭС и РОВД. Прибывшие специалисты электросетей обесточили объект. В настоящее время устанавливаются обстоятельства произошедшего.
На фото видно, что провода лежали и на рельсах.

Фото «ШП»

#вілейка #вялейка #вилейка

https://www.peramoga.by/novosti/v-vilejke-ogolennyj-elektroprovod-stal-prichinoj-gibeli-dvuh-sobak/
НАЧАЛЬНИКУ ВИЛЕЙСКОГО РОВД ПРИСВОЕНО ЗВАНИЕ ПОЛКОВНИКА МИЛИЦИИ

Торжественный ритуал вручения погон полковника состоялся в музее ЦКВР МВД.

Среди 14 человек, которым присвоили очередные звания, был и начальник Вилейского РОВД Александр Бендасов.

Поздравляя офицеров, Министр внутренних дел генерал-майор милиции Юрий Караев отметил: «Столь высокое звание ответственно. Три звезды – это закономерный результат самоотверженной службы, грамотного стиля руководства и доверия коллектива».

#вилейка #вялейка #вілейка #РАУС #РОВД #Вілейскі #вілейскіраён #вилейский #Вилейскийрайон
Праз поспехі ў навуцы – да поспеху ў жыцці

Шмат карысных і цікавых ідэй, задумак рэалізуецца ва ўстанове адукацыі «Ільянскі дзяржаўны аграрны каледж». Сёння тут эфектыўна вырашаюцца пытанні падрыхтоўкі канкурэнтаздольных спецыялістаў у галіне сельскай гаспадаркі. Поспех у тым, што педагагічны калектыў здольны не толькі берагчы традыцыі, закладзеныя калегамі ў мінулым, алеі шпарка крочыць ў нагу з часам. Гэта дазваляе ўстанове адукацыі заставацца цікавай для маладых людзей.

Адным з галоўных накірункаў выхаваўчай работы каледжа з’яўляецца дзейнасць па навуковай прафарыентацыі навучэнцаў. У межах дадзенай дзейнасці педагогамі каледжа арганізуюцца і праводзяцца наступныя мерапрыемствы: факультатыўныя заняткі, семінары, круглыя сталы, майстар-класы. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, куратараў навучэнцы 1-4 курсаў паспяхова ўдзельнічаюць ў конкурсах, навукова – даследчых канферэнцыях абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Навучэнец 4 курса заатэхнічнага аддзялення Альфер Андрэй пад кіраўніцтвам выкладчыка спецыяльных дысцыплін Шамонінай А.І. падрыхтаваў і прадставіў навукова – даследчую работу на канферэнцыі «Зямля – наш агульны дом», якая штогод праводзіцца ў філіяле «Маладзечненскі дзяржаўны палітэхнічны каледж” установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі». Работа пад назвай «Верміферма» адзначана сертыфікатам дадзенай канферэнцыі.

Таксама Альфер Андрэй з’яўляецца фіналістам рэспубліканскага этапу конкурсу«Сто ідэй для Беларусі» з работай «Бізнэс на вермікультывіраванні».

Дыпломам II ступені рэспубліканскай канферэнцыі «У свет пошуку, у свет творчасці, у свет навукі» адзначана даследаванне навучэнкі 3 курса ветэрынарнага аддзялення Крывапушчанкі Ксеніі «Выкарыстанне прэпарата «Дэпалак» для прафілактыкі масцітаў у кароў» (кіраўнікі – выкладчыкі спецыяльных дысцыплін Кучко А.М., Фралова В.У., Церахава Н.І.)

Важную ролю ў справе выхавання патрыятызму ў моладзі выконвае пошукава – краязнаўчая дзейнасць, якая ў каледжы таксама мае значныя поспехі.

У рамках рэалізацыі плана па святкаванні 75-годдзя Вялікай Перамогі навучэнка 1 курса ветэрынарнага аддзялення Муская Віялета пад кіраўніцтвам выкладчыка гісторыі Буслаўскай Т.І. правяла даследванне «Ільянскае падполле: гісторыя, лёсы, подзвіг», якое адзначана падзякай канферэнцыі «Зямля – наш агульны дом».

Цікавай, захапляючай, багатай на факты і дакументальныя падцверджанні з’яўляецца краязнаўчая праца навучэнца 3 курса ветэрынарнага аддзялення Гарунова Арцёма пад назвай «Партызаны Вілейшчыны: іх імёны застануцца ў нашай памяці» (кіраўнік – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мікуліч Л.М.). Работа атрымала заслужаную ўзнагароду: дыплом III ступені канферэнцыі«У свет пошуку, у свет творчасці, у свет навукі».

Час не стаіць на месцы. Змяняюцца гады, назвы, падзеі. Аднак нязменнымі застаюцца крытэрыі, якім адпапядае арганізацыя выхаваўчай работы ў Ільянскім каледжы: сродкамі пошукавай, навуковай, даследчай дзейнасці выхоўваць сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы, патрыётаў роднай Беларусі, якія будуць з гонарам памнажаць дасягненні краіны.



Буслаўская Таццяна Іванаўна, загадчык метадычнага кабінета.