Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Заўтра ў суд Вілейскага раёну выклікаюць Андрэя Кудзіка за тое, што ён карміў галубоў на Цэнтральнай плошчы і размаўляў з жыхарамі. Андрэй Кудзік актывіст, які займаецца рознымі праблемамі гораду. Ён адзін з тых, хто стаяў ля рынку і зьбіраў подпісы супраць платнага ўезду на могілкі. Андрэй Кудзік вілейскі зооваланцёр, гэта ён з іншымі валанцёрамі выратаваў і знайшоў дом для больш чым 300 жывёлаў з Вілейскага раёну, ў тым ліку і сабаку Багдана, над якім зьдзекваліся ў Даўгінава. Гэта Андрэй Кудзік разам з сябрамі Вілейскай суполкі Таварыства Аховы Помнікаў у гэты панядзелак прымаў удзел у навядзеньні парадку на магіле паўстанцаў Каліноўскага і забітых нацыстамі мірных жыхароў ля в.Уладыкі.
Сёньня Андрэй Кудзік з іншымі актывістамі набыў і перадаў у вілейскую рэанімацыю 70 рэспіратараў на 371 рубель, якія сабралі неабыякавыя людзі.

А заўтра суддзя, калі ня знойдзе ў сабе мужнасьці і сумленьня прызнаць, што пратакол незаконны, пакарае Андрэя штрафам ці суткамі зьняволеньня.

І калі прысудзяць суткі, то гэтыя суткі Андрэй ня зможыць займацца добрымі і карыснымі для жыхароў гораду справамі.
Калі прысудзяць штраф, то прыйдзецца шукаць грошы, каб яго выплаціць. А гэта значыць меньш грошаў вілейскіх актывістаў пойдзе на іншыя добрыя справы.

Супрацоўнікі міліцыі, суддзі, супрацоўнікі пракуратуры! Майце сумленьне! Не выконвайце злачынных загадаў!

#вилейка #вялейка #вилейскийрайон #вилейский #вілейка #вілейскі #вілейскіраён #кудзік #Belarus12stop
Forwarded from Rawel
Всем привет. Раскидайте ссылку по друзья-знакомым.
Репосты сделайте. Нужны еще респираторы.

https://molamola.by/cmp/qRb
Сёньня суддзя суду Вілейскага раёну Ахметава Алена Мікалаеўна па 2 пратаколам (з 5 складзенных) прысудзіла жыхару Вілейкі Андрэю Кудзіку штраф у памеры 50 б.в (1350 рублёў).

Вілейскія міліцыянеры абвінавацілі Андрэя Кудзіка ў тым, што ён заклікаў і ўдзельнічаў у пікеце на Цэнтральнай плошчы г.Вілейка.
Хаця насамрэч Андрэй Кудзік проста размаўляў з жыхарамі і карміў галубоў.

Але суддзя пагадзілася з довадамі міліцыі і, як мы лічым, далучылася да палітычных перасьледаў актывістаў!

#вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #суд #Кудзік #вилейка #вилейский #вилейскийрайон
Сёньня вілейскі актывіст Аляксей Сюдак зьвярнуўся са скаргай да вілейскага пракурора на тое, што на яго склалі 2 адміністрацыйныя пратаколы за правапарушэньні, якія ён не зьдзяйсьняў.

Спадарства! Наша зброя - праўда, салідарнасць і галоснасьць!

#вілейка #вялейка #вилейка #милиция #суд #прокуратура #Вілейскаяміліцыя #вилейскаямилиция #РОВД #РАУС #Сюдак
12.05.2020 г. мы апублікавалі артыкул пра тое, як ад хімічнай апрацоўкі палёў гінуць хатнія і дзікія пчолы:
https://ok.ru/profile/561295064055/statuses/151697533699063

А 13 траўня ўлады праз газету "Шлях Перамогі" далі адказ: https://www.peramoga.by/zemlya-lyudey/pchelovody-zhalujutsya-na-mor-pchjol-ot-himpropolki-rapsa/comment-page-1/?unapproved=71010&moderation-hash=3784e1f8eb550c9bc676ece94ee4fa1c

Ну што я магу параіць пчалярам з Вілейскага раёну.
Зьбірайце атручаных пчол і нясіце ў вілейскую санстанцыю, а то супрацоўнікі крыўдуюць, што ніхто не зьвяртаецца да іх з трупікамі атручаных пчол.
Ну і можна заяву ў пракуратуру напісаць, каб праверку правялі ці належным чынам інфармуецца насельніцтва аб будучым правядзеньні хімапрацоўкі палёў.

#вілейка #вялейка #вилейка


Пчолкі з Вілейшчыны.
Фота Альфрэд Мікус
https://vk.com/id94320694