Навіны Вілейка
307 subscribers
5.42K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Хто што ведае? Афіцыйныя дадзеныя даюць адныя, а людзі, якія працуюць на адказных пасадах у Вілейцы, ананімна кажуць іншае...

Людзі! Будзьце асьцярожнымі! Не панікуем! Але прымаем меры бясьпекі! Мінімальна наведваем людныя месцы! Не ўдзельнічаем у масавых мерапрыемствах! Па-магчымасьці, працуем і вучымся дыстанцыйна!

https://vk.com/wall-36695427_21848

#вілейка #вялейка #вилейка
P.S. Інфармацыю мне пацьвердзілі многія крыніцы, у тым ліку медыкі
Зварот Сойму БНФ з нагоды “каранакрызысу” і дзеля падтрымкі эканомікі Беларусі




28 сакавіка 2020 году адбыўся Сойм Партыі БНФ ў якім прыняў удзел і прадстаўнік Партыі БНФ ад Вілейкі Аляксей Сюдак.

Дарэчы, з-за пагрозы пандэміі каронавірусу кіраўніцтвам партыі было прынята рашэньне не зьбірацца на Сойм у Менску, а правесьці яго пры дапамозе відэа-чату. Гэта быў першы віртуальны Сойм у гісторыі Партыі БНФ.

28 сакавіка Сойм Партыі БНФ прыняў зварот з нагоды пандэміі віруса COVID-19 i звязанага з ёй эканамічнага крызысу ў Беларусі.

Прэзэнтуючы праект зварота Сойму старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаў надзвычайную заклапочанасць дзеяннямі і рыторыкай уладаў Беларусі з нагоды пагрозы эпідэміі і правёў паралелі з падзеямі больш чым трыццацігадовай даўніны: “Хто памятае дзеянні камуністычных уладаў пасля катастрофы на ЧАЭС – не можа не заўважыць падабенства падыходаў спадкаемцаў тагачаснай намэнклатуры ў цяперашняй сытуацыі, іх яднае памкненне схаваць ад людзей праўду” – сказаў лідэр Партыі БНФ.

Старшыня БНФ падкрэсліў, што праграма партыі прадугледжвае абавязковае надзейнае абсталяванне мяжы з Расеяй, што ў цяперашніх умовах будзе служыць гарантыяй дзеля прадухілення пранікнення ў Беларусь носьбітаў інфэкцыі з Усходу. Рыгор Кастусёў надзвычай крытычна ацаніў выказванні дзеючага прэзыдэнта Беларусі пра адсутнасць пагрозаў з боку COVID-19. У тым ліку старшыня БНФ адзначыў, што народная гаспадарка Беларусі ўжо цяпер церпіць ад наступстваў эпідэміі і заклікаў Савет Міністраў да неадкладных захадаў па выратаванні беларускага бізнэса, беларускіх працоўных, беларускіх сем’яў, якія апынуліся перад пагрозай.

Праект заявы Сойму, прэзэнтаваны намеснікам старшыні Партыі БНФ лекарам Зьміцерам Салошкіным, быў абмеркаваны ў межах анлайн-пасяджэння Сойму, і зацьверджаны рашэннем кіруючага органа партыі. http://narodny.org/?p=25673


🚑 Дзеля прадухіленьня пашырэньня каранавірусу ў Беларусі ды належнага інфармаваньня грамадзянаў пра сапраўдны стан рэчаў:

🔥 Зняць усе абмежаваньні на камунікацыю мэдыкаў усіх узроўняў з журналістамі, абавязаць іх прадастаўлюць вычарпальную інфармацыю адносна сітуацыі з каранавірусам журналістам усіх належным чынам зарэгістраваных у Беларусі СМІ, а таксама акрэдытаваным пры МЗС журналістам замежных СМІ. Народ Беларусі мае права і павінны ведаць праўду.

🔥 Забясьпечыць установы аховы здароўя Беларусі належнымі сродкамі абароны персаналу, у прыватнасьці рэспіратарамі FFP3

🔥Адмяніць загад, па якім медыкі, якія з’яўляюцца кантактамі першага ўзроўню, павінны далей працаваць на сваім працоўным месцы.

🔥Абвесьціць карантын у навучальных установах, спыніць працу забаўляльных аб’ектаў, пачаць шырокую інфармацыйную кампанію па тлумачэньні неабходнасьці выкананьня грамадзянамі супроцьэпідэмічных захадаў. Сойм БНФ таксама заклікае работнікаў сістэмы адукацыі актыўна выкарыстоўваць магчымасьці дыстанцыйнага навучаньня з дапамогай анлайн-сэрвісаў.

🔥Забараніць правядзеньне ўсіх масавых мерапрыемстваў з удзелам больш за 30 чалавек да 10 красавіка з магчымасьцю працягу такой забароны.

🔥Адмяніць правядзеньне параду 9 траўня, зэканомленыя сродкі накіраваць на падтрымку людзей, якія пацярпелі падчас вайны.

🚑 Дзеля падтрымкі беларускага бізнэсу ды хатніх гаспадарак беларусаў:

🔥Увесьці “падаткавыя вакацыі” — адтэрміноўкі аплаты падаткаў на 6 месяцаў для малога і сярэдняга бізнэсу, а таксама ІП.

🔥Увесьці “крэдытныя вакацыі” — адтэрміноўкі выплатаў па банкаўскіх крэдытах для фізычных асобаў на 6 месяцаў.

🔥Увесьці “крэдытныя вакацыі” — адтэрміноўкі выплатаў па банкаўскіх крэдытах ды лізінгавых плацяжах для юрыдычных асобаў і ІП на 6 месяцаў.

🔥Увесьці мараторый на праверкі ды маніторынгі бізнэсу да канца 2020 году.

🔥Скасаваць штрафы ды пені за несвоечасовую выплату налогаў ды страхавых плацяжоў на 6 месяцаў.

🔥Увесьці адтэрміноўку на выплаты ў ФСАН на 4 месяцы і растэрміноўку такіх плацяжоў.

🔥Прадаставіць банкам адмысловыя умовы для працы дзеля стварэньня магчымасьцяў для іх для ільготнага крэдытаваньня бізнэсу на выплаты заработнай платы.

🔥Скасаваць на 4 месяцы аплату арэнды вытворчых, гандлёвых ды
адміністратыўных памяшканьняў дзяржаўнай і камунальнай уласнасці для ўсіх катэгорый арандатараў, адначасова прывязаўшы памер гэтай аплаты да беларускага рубля (замест прывязкі да валюты альбо плаваючай базавай арэнднай велічыні); замарозіць памеры арэнднай платы за нежылыя памяшканні ўсіх формаў уласнасці, устанавіўшы растэрміноўку гэткай аплаты (і аплаты камунальных паслугаў) на тэрмін да 6 месяцаў без налічвання пені; на 4 месяцы скасаваць выплату падаткаў для арэндадаўцаў усіх формаў уласнасьці.

🔥Прадаставіць магчымасьць кампаніям не налічваць амартызацыю ў 2020 годзе.

🔥Прадаставіць малому ды сярэдняму бізнэсу, а таксама ІП магчымасьць атрыманьня ільготных крэдытаў на падтрыманьне бізнэсу ва ўмовах пандэміі.

🔥Распрацаваць сістэму выдачы дзяржаўных грантаў на адкрыцьцё малога ды сацыяльнага бізнэсу.

🔥Устанавіць адтэрміноўку выплаты падаходнага падатку з фізычных асобаў за 2019 год, вызначыўшы скрайнім тэрмінам сплаты падатку 1 кастрычніка 2020 году.

🔥Зняць бюракратычныя і адміністратыўныя бар’еры, якія перашкаджаюць беларускаму бізнэсу аказваць фінансавую падтрымку сацыяльнай, дабрачыннай і медычнай дапамозе ў зьвязку з пандэміяй, дзеля чаго неабходна тэрмінова скасаваць указ №300 “Аб бязвыплатнай (спонсарскай) дапамозе”




#каранавірус #каронавірус #коронавирус
#covid19 #вилейка #вялейка #вілейка
Паважаныя супрацоўнікі аддзелу культуры Вілейскага райвыканкаму і кіраўніцтва раёну! Зьвяртаюся да вас з просьбай! Давайце адменім масавыя мерапрыемствы ў раёне.
Нават 1 чалавечае жыцьцё даражэй ўсіх планаў па мерапрыемствах! Так, Аляксандр Лукашэнка на запэўнівае пра тое, што нічога страшнага няма, але давайце паклапоцімся пра здароўе і жыцьцё людей!

#вілейка #вялейка #вилейка
Мне зрабілі правільную заўвагу чытачы!
Выдаляю і не публікую інфармацыю з анонсамі масавых мерапрыемстваў.
Заклікаю зрабіць тое самае адміністратараў старонак і груп вілейскіх суполак у сацсетках і СМІ!

#вілейка #вялейка #вилейка