Навіны Вілейка
310 subscribers
5.55K photos
123 videos
3 files
1.58K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Аварыя на дарозе Мінск-Маладэчна каля в.Крыніца.

"Образовалась крупная пробка в две стороны. Машины не пропускают".

#молодечно #маладзечна #маладэчна #крыніцы #криница #ДТП
По трассе в направлении Молодечно вечером 7 ноября ограничат движение
#молодечно #мядель

Сегодня вечером, 7 ноября, на 15-ом километре автодороги Минск – Молодечно - Нарочь вблизи деревни Качино Минского района запланировано проведение следственного эксперимента для установления обстоятельств ДТП, имевшего место на этом участке дороги.

Как сообщает Следственный комитет Беларуси, в связи с этим с 20.30 до 22.00 будет ограничено движение транспорта на этом участке в направлении г.Молодечно.

Следователи просят заранее планировать маршрут с учетом предоставленной информации

Источник abv.by
В воскресенье начнется очередной Чемпионат Вилейского района по мини-футболу!

Участие примут 8 команд - Волковщина, ВМФ, ДЮСШ "Зенит", Зенит, Маковье, Мехатроника, Шиловичи, Сатурн.

Все игры пройдут в ФОКе "Сатурн" (ул.Толстого,55)!

Вашему вниманию расписание игр 1 тура!

📌В комментариях начинается конкурс прогнозов на первый тур! Победитель получит журнал "Большой футбол"!
Правила:
1. От одного участника только один прогноз.
2. На данный тур принимаются прогнозы только на 3 игры (игра ДЮСШ "Зенит" - Зенит перенесена).
3. Прием прогнозов заканчивается 10 ноября в 10:00.
4. Угадываем победителя и точный счет. За правильно угаданную победу - 1 балл, за правильного угаданный счет - 2 балла.
5. В случае одинакового количества баллов у 2 и более участников, победитель определится с помощью генератора случайных чисел.
6. Пример: 1. Сатурн - Маковье, Результат - победа Сатурн, Счет - 3:2.
У Вілейцы праўладныя прафсаюзы (калі што, то ўсё нармальныя прафсаюзы павінны быць толькі незалежнымі) запрашаюць жыхароў Вілейкі паўдзельнічаць у "выбарах"... 🤨

Але ж разумныя людзі разумеюць, што ніякіх выбараў у Беларусі даўно няма. 😉

Амаль усе ў Вілейцы ўжо даўно ведаюць, хто стане "дэпутатам". Многія ведаюць, хто будзе працаваць на месцы, якое, займае будучы "дэпутат". А некаторыя ведаюць нават, хто стане на пасаду таго, хто зьменіць будучага "дэпутата". Асабліва добра гэта вядома жыхарам аднаго з сельсаветаў...

Беларускія "выбары" - яны такія 😁

#вілейка #вялейка #вилейка #выбары #выбары2019 #выборы #выборы2019
ПЕРАЯСЛАЎ БЛІЗКІ І ДАЛЁКІ

Пераяслаў-Хмяльніцкі - 27-тысячны горад на паўднёвым усходзе Кіеўскай вобласці, пабрацім беларускай Вілейкі.

На працягу апошніх 12 гадоў мне не адзін раз даводзілася ў ім бываць. Гуляючы па вуліцах, сустракаючыся са знаёмымі, заўсёды параўноўваю іх, ўкраінцаў, лад жыцця з нашым.

Пяці - і дзевяціпавярховыя дамы, школы, адміністрацыйныя будынкі - усё гэта вельмі падобнае да нашага. Але, як ні дзіўна, яшчэ ў савецкія часы ў адносна невялікім горадзе быў створаны Пераяслаў-Хмяльніцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Рыгора Скаварады. Прывілеяванае становішча горада ў савецкія часы тлумачылася тым, што менавіта тут у 1654 годзе адбылася знакамітая Пераяслаўская рада, на якой большасць казацтва на чале з Багданам Хмяльніцкім выказалася за яднанне Левабярэжнай Украіны з Царствам Маскоўскім пры захаванні гетманскага кіравання на ўкраінскіх землях. Як вядома з гісторыі, такая канструкцыя праіснавала да 1764 года, калі Кацярына Другая ліквідавала гетманства і падзяліла ўкраінскія землі на губерні.

У цэнтры Пераяслава-Хмяльніцккага да гэтай пары знаходзіцца пастаўлены ў 1654 годзе помнік, прысвечаны Пераяслаўскай радзе. Побач з гэтым помнікам - прыгожы фантан і парк. У гонар тых далёкіх падзей у 1943 годзе горад Пераяслаў быў перайменаваны ў Пераяслаў-Хмяльніцкі.

Увогуле, Пераяслаў - багаты на культурную спадчыну. Тут на працягу многіх дзесяцігоддзяў працуе Нацыянальны гісторыка-этнаграфічны запаведнік, у складзе якога 24 тэматычныя музейныя экспазіцыі, прысвечаныя казакам і кабзарам, побыту ўкраінскай вёскі ў XVII - XIX стагоддзях. Класічная ўкраінская мова ў вуснах большасці мясцовых жыхароў добра спалучаюцца з багаццем гістарычных помнікаў у горадзе. У адрозненні ад беларускіх гарадоў.

Трагічныя падзеі на паўднёвым усходзе Украіны не маглі абмінуць і пераяслаўскую зямлю. На сённяшні дзень у горадзе афіцыйна зарэгістравана 127 перасяленцаў з Данбаса, якія атрымліваюць невялікую фінансавую дапамогу ад дзяржавы.

Нягледзячы на ўсе катаклізмы, жыццё ідзе сваім ходам. У Пераяславе-Хмяльніцкім рэгулярна праводзяцца шматлікія мастацкія пленэры, спартыўныя спаборніцтвы, святы мікрараёнаў. Усё такое падобнае і адначасова непадобнае на Беларусь, блізкае і далёкае. Тутэйшыя дэлегацыі ездзяць на свята горада ў беларускі пабрацім Вілейку. Дэлегацыі з Вілейкі бываюць на розных святах на пераяслаўскай зямлі.

Застаецца толькі пажадаць мясцовым жыхарам захоўваць непаўторны каларыт класічнага ўкраінскага мястэчка ў сучасным вірлівым і непрадказальным жыцці.

P.S. 30 кастрычніка Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб перайменаванні горада Пераяслаў-Хмяльніцкі Кіеўскай вобласці.

Перайменаванне горада было ініцыявана Пераяслаў-Хмяльніцкім гарсаветам з мэтай вяртання гораду яго гістарычнай назвы Пераяслаў.

Перайменаванне Пераяслава-Хмяльніцкага ў Пераяслаў - гэта не толькі вяртанне гораду яго гістарычнай назвы, але і развянчанне савецкага міфа аб Пераяслаўскай Радзе 1654 года.

Прынятае Вярхоўнай Радай рашэнне не зусім у кантэксце дэкамунізацыі. Хутчэй, паколькі назва горада Пераяслаў-Хмяльніцкі не ўтрымлівала сімволікі камуністычнага таталітарнага рэжыму, мы павінны гаварыць аб дэкаланізацыі. Гэта значыць аб вызваленні ад савецкіх ідэалагічных штампаў і клішэ.

У 1943 годзе савецкая ўлада пераназвала Пераяслаў у Пераяслаў-Хмяльніцкі выключна "у кан'юнктурных мэтах", каб увекавечыць Пераяслаўскую раду 1654 года і ролю Багдана Хмяльніцкага. Гэта была дэманстрацыя міфа аб "адвечным імкненні ўкраінскага народа да яднання з брацкім рускім народам".

Таму трэба казаць не столькі пра тое, што з назвы прыбралі імя Багдана Хмяльніцкага, колькі пра дэканструкцыю савецкага міфа аб Пераяслаўскай Радзе як пра векавечнае аб'яднанне Украіны з Расіяй... якога, дарэчы, на самай справе не было: гэта быў ваенна-палітычны саюз.

Сяргей ГРЫГОР'ЕЎ,
жыхар г.Дзяржынска
Мінскай вобласці.

#вілейка #вялейка #вилейка #пераяслаў #Пераяслаў_хмяльніцкі #Переяслав #Переяслав_Хмельницький #Беларусь #Украіна