Віцебская Вясна
213 subscribers
3.23K photos
4 videos
3.7K links
Падзеі, працэсы, здарэнні ў Віцебску, якія могуць закрануць і цябе. Правы чалавека і праявы свабоды - толькі па-беларуску.
Download Telegram
Сёння ранкам сілавікі правялі ператрус у 76-гадовага віцебскага грамадскага актывіста Барыса Хамайды і затрымалі яго самога ❗️Прычына затрымання пакуль не вядомая. Не выключана, што ў ягоным тэлефоне будуць шукаць прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння паводле ч.2 арт. 19.11 – распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. ➡️ https://goo.su/5nR56c
Праз 45 гадоў ізноў гучыць савецкая рыторыка пра тое, што ўдзел СССР у Афганскай вайне быў неабходны. Ды што там неабходны! Проста выратавальны для былога СССР, на які "готовилось нападение".
— Введение советских войск в Афганистан было правильным ходом, оправданным шагом, который помог предотвратить вторжение в пограничные с ним республики Советского Союза», - заяўляе ў інтэрв'ю газеце «Витебские вести» жыхар Полацка Сяргей Пузікаў, былы «афганец». Вам гэта нічога не нагадвае? ➡️ https://goo.su/9smbP
У Беларусі існуе артыкул 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы), паводле якога па ініцыятыве адміністрацыі калоній і турмаў зняволеным могуць бясконца дадаваць тэрмін. Узбуджэнне новай крымінальнай справы — адзін з галоўных страхаў палітвязняў, якія адбываюць тэрміны ў папраўчых установах. За апошнія тры гады супраць 33 палітвязняў узбудзілі крымінальныя справы паводле гэтага артыкула, а супраць некаторых з іх — двойчы.
Такім чынам у Беларусі парушаецца прынцып: “Ніхто не павінен быць паўторна асуджаны за адное і тое ж парушэнне заканадаўства”. ➡️ https://goo.su/bmocnYM
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 11 студзеня за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення пікетавання ў сацыяльных сетках пакараў арыштам на 10 сутак загадчыка аддзела мясцовай крамы Аляксандра Зарэмбу. Мужчына, не спытаўшы дазволу ў райвыканкаме 😊, размясціў у сацыяльных сетках публікацыі з выявай БЧБ-сімволікі і герба «Пагоня». На думку супрацоўнікаў мясцовага РАУС такім чынам ён выказваў асабістыя погляды на падзеі грамадска-палітычнага жыцця падчас і пасля выбараў 2020 года. ➡️ https://goo.su/6vLUGr
Выбарчы працэс дзеля фармавання новага складу віцебскага аблсавета пакуль не з'яўляецца «ўзорам дэмакратыі» 😊 Прынцып "улада - народу" парушаны самым капітальным чынам: сярод кандыдатаў няма шэраговых працаўнікоў з ліку рабочых і сялян - спрэс начальнікі і кіраўнікі. Няма гендэрнага балансу... Пакуль у абласны Савет дэпутатаў на 60 месцаў прэтэндуюць 69 чалавек, то бок каэфіцыент канкурэнтнасці складае ўсяго 1,15. ➡️ https://goo.su/Zp9GdA
На Віцебшчыне зарэгістравана толькі 20% назіральнікаў ад неабходнай колькасці - крыху больш за 280 чалавек. Для таго, каб на кожным выбарчым участку, а іх у рэгіёне створана 693, было хаця б па два назіральнікі, неабходна знайсці яшчэ як мінімум 1100 "грамадзян з актыўнай палітычнай пазіцыяй". Думаем, іх будуць шукаць "на заклік партыі") ➡️ https://goo.su/dSJMDDO
Суддзя суда Лёзненскага раёна Аляксей Лапушынскі 4 студзеня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкі» інфармацыйны рэсурс аштрафаваў на 1200 рублёў беспрацоўнага мясцовага жыхара Аляксандра Мінчанкава. Ды яшчэ канфіскаваў тэлефон. «iPhone» пайшоў у бязвыплатны даход дзяржавы) ➡️ https://goo.su/gK5sV
Новы год толькі пачаўся, але ўжо цягам студзеня на рэсурсе “Зручны горад” гарадскія актывісты стварылі чатыры петыцыі, праз якія звяртаюцца да Віцебскага гарвыканкаму, каб улады звярнулі ўвагу на дрэнны стан дарожнай і гарадской інфраструктуры. Пра што гэта сведчыць? Ды пра тое, што адказныя структуры не спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Хаця змест скаргаў - самы надзённы: дрэнна прыбіраецца снег, нязручныя тратуары, лужыны у падземным пераходзе і замерзлыя калонкі ў прыватным сектары... ➡️ https://goo.su/zZcZxk
Барыс Хамайда на волі. Распаўсюдніка незалежнага друку будуць судзіць 2 лютага
Двое сутак 76-гадовы Барыс Хамайда мусіў правесці ў ізалятары часовага ўтрымання. На яго склалі пратакол за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў паводле ч.2, арт. 19.11 КаАП. Падставай сталі знойдзеныя ў Фэйсбуку «экстрэмісцкія» падпіскі. Пра тое, што ён ужо дома, затрыманы 23 студзеня найстарэйшы віцебскі грамадскі актывіст напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. https://baj.media/be/content/barys-hamayda-na-voli-byloga-raspausyudzhvalnika-nezalezhnaga-druku-buduc-sudzic-2-lyutaga
Былога «афганца» Уладзіміра Лісіцу асудзілі да трох гадоў зняволення за абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады. Ягоная старонка ў "Одноклассниках" прызнана "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй". І яшчэ адна дэталь, вартая ўвагі: жонка асуджанага - дэпутатка Лёзненскага райсавета 28-га склікання... ➡️ https://goo.su/TOhWm
❗️Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5.400 рублёў (135 базавых велічынь). Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў маці вядомага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца па двух адміністрацыйных артыкулах: ч.2 арт.19.11 (распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў" і ч.1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне) . Абодва пратаколы складзены паводле вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках. ➡️ https://goo.su/ppIL
Трэці арышт запар адбывае удзельнік агульнабеларускага страйку з "Нафтана".Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 9 студзеня за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак работніка ААТ «Нафтан Аляксандра Ляшкова. Гэта трэцяя адміністрацыйная ізаляцыя, агулам за кратамі мужчына мае адбыць 44 дні. ➡️ https://goo.su/f74p
Дзмітрый Казак, дырэктар мясцовага філіяла РУП «Белтэлекам», з'яўляецца намеснікам старшыні Віцебскага гарсавета. А цяпер збіраецца ў аблсавет. І дзяржаўная газета "Витебские вести" ваўсю "піярыць" дзейнасць спадара, праўда, не ў якасці дэпутата. А цікава было б даведацца, што канкрэтна ён зрабіў для землякоў, якіх цяпер заклікае ісці на выбары 😊 Абласная выбарчая камісія не звяртае ўвагі на той факт, што гэта, па сутнасці, датэрміновая агітацыя. ➡️ https://goo.su/RilkW
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкага» кантэнту пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку. Жанчына не выдаліла з "Одноклассников" спасылкі 😞 А можна ж зрабіць так, што вашу старонку ўвогуле ніхто не ўбачыць, калі паставіць адпаведныя налады. Чаму людзі не карыстаюцца? ➡️ https://goo.su/GVQO
Падчас наступнага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" абяцаюць выправіць недахопы, заўважаныя гасцямі імпрэзы і згаданыя ў сацыяльных сетках. Супер, канешне! Але меркаванні мясцовых жыхароў чамусьці ў разлік не бяруцца. За іх і так усё вырашылі: флагштоку 😯 ў гістарычнай частцы Віцебска - быць! А побач і стэндам з гербам і гімнам... І ўвогуле: ведаеце, чаму будзе прысвечаны сёлетні "Славянскі базар"? 80-годдзю вызвалення Беларусі! Запрашаем павесяліцца! ➡️ https://goo.su/N0xQxEy
Віцебскія паваахоўнікі канстатуюць рост сексуальных злачынстваў, якія ўчыняюцца ў адносінах да непаўналетніх. За мінулы год гэты паказчык павялічыўся больш чым на 20 працэнтаў, выяўлена 189 такіх фактаў. Узрасла колькасць учыненых махлярстваў, хабарніцтваў, хуліганстваў, а таксама кіберзлачынстваў, у тым ліку вымагальніцтваў і крадзяжоў шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, экстрэмісцкіх злачынстваў. А ўвогуле, па падліках пракуратуры, агульная колькасць злачынстваў у 2023г. зменшылася. ➡️https://goo.su/J949CiM
❗️Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 14 снежня за падпіску ў сацыяльнай сетцы на пяць “экстрэмісцкіх” інфармацыйных рэсурсаў пакарала штрафам у памеры 740 рублёў інжынера па каштарыснай працы ААТ “Нафтан” Марыю Ганчук. У сацсетках жанчыны знайшлі некалькі падпісак на інфармацыйныя рэсурсы, якія ў розны былі ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. ➡️ http://tinyurl.com/y5fh937k
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на “экстрэмісцкую” песню ў сацыяльнай сетцы вынесла пастанову аб арышце на 15 сутак работніка ААТ “Нафтан” Яўгена Міхайлоўскага. Ён размясціў на сваёй старонцы ў «Вконтакте» відэаролік Ігара Палынскага з назвай «Sumarok - 2020» - не быў у курсе, што відэакліп уключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ➡️ http://tinyurl.com/3k597ayj
24 студзеня на паседжанні Ушацкага райвыканкама было прынята рашэнне утварыць 12 участковых выбарчых камісій, у якіх будуць працаваць 135 чалавек. Трэба адзначыць, што ў фармаванні УВК не ўзялі ўдзелу працоўныя калектывы, а склады камісій засакрэцілі - ні на сайце Ушацкага райвыканкама, ні ў мясцовай дзяржаўнай газеце "Патрыёт" няма звестак аб членах УВК і іхніх кіраўніках. ➡️ http://tinyurl.com/4kv4dc32
Віцебскі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў, заклікае каяцца за зробленыя данаты - размяшчае відэаролікі, у якіх фігуруюць асобы са схаванымі тварамі. Пад відэазапіс гэтыя людзі каюцца ў зробленым і расказваюць, што “добраахвотна”, “каб загладзіць сваю віну”, пералічваюць грошы віцебскаму дзіцячаму дому. Стваральнікі відэаролікаў сцвярджаюць, што добраахвотная яўка да сілавікоў у сукупнасці з пакаяльным відэа і пералічваннем сродкаў “ у якасці прабачэння” гарантуюць грамадзянам “свабоду і чыстае сумленне”. Што тут не так? ➡️ http://tinyurl.com/2hn9jbxp
Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 12 снежня за падпіску на «экстрэмісцкую» публікацыю ў сацыяльнай сетцы арыштавала на 15 сутак Алега Шырокага. Мужчына ў судовым паседжанні віну не прызнаў, і звярнуў увагу на сваю недатычнасць да здзяйснення правапарушэння. Абгрунтаваў гэта тым, што ён у 2020 годзе страціў свой мабільны тэлефон, і не мог размясціць забароненую інфармацыю. Аднак суддзя Балаболава не прыняла гэтыя тлумачэнні ➡️ http://tinyurl.com/bdd5hr7x