"Вясна" назірае
1.11K subscribers
388 photos
15 videos
222 links
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах.

👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў.

Наш бот: @viasna_bot
Download Telegram
❗️За пікет з плакатам «Остановите нелегальную миграцию» мужчыну арыштавалі на 15 сутак

20 кастрычніка 35-гадовага Віктара Яныша затрымалі за адзіночны пікет з плакатам «Остановите нелегальную миграцию/Stop illegal migration» насупраць Міністра замежных спраў Беларусі. Міліцыянты гэта расцанілі як «несанкцыянаванае пікетаванне з мэтай выказвання свайго пратэсту па факце нязгоды з міграцыйнай палітыкай Беларусі, падчас якога знаходзіўся па адрасе вуліца Леніна, 28 і трымаў у руках ліст з надпісам “Остановите нелегальную миграцию“».

Віктар пагадзіўся, што парушыў Закон аб масавых мерапрыемствах, але ўдакладніў, што гэта не было звязана з міграцыйнай палітыкай краіны. На судзе ён растлумачыў, што стаў сведкай таго, як мігрант збіраўся нелегальна перасекчы мяжу, на што органы ўлады пасля скаргі Віктара ніяк не адрэагавалі. Гэта абурыла мужчыну, таму ён вырашыў выйсці з пікетам.

⚖️22 кастрычніка суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут асудзіла Яныша па арт. 24.23 КаАП на 15 сутак арышту.
❗️«Машына лічыцца ва ўгоне». Мінчука спынілі супрацоўнікі ДАІ, але асудзілі за пікетаванне БЧБ-налепкай

У судзе Кастрычніцкага раёна 22 кастрычніка разглядзелі справу 30-гадовага Андрэя Фалюка. Днём раней машыну мінчука спынілі супрацоўнікі ДАІ на падставе таго, што нібыта яго «машына лічыцца ва ўгоне». Андрэю прапанавалі праехаць з імі, каб гэта праверыць. Але ў РУУСе мужчыне сказалі, што затрымліваюць яго за БЧБ-налепку з гербам Пагоня на шкле машыны. За «несанкцыянаванае пікетаванне» на Андрэя склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

⚖️Па словах Фалюка, налепку ён размясціў яшчэ ў 2018 годзе і зараз яна не звязана з яго палітычнымі поглядамі. У выніку, суддзя Алена Жывіца прызнала Андрэя вінаватым і пакарала 15-сутачным арыштам.
‼️45 сутак запар: былога інжынера «Атланта», якога звольнілі адразу пасля затрымання, ужо тройчы асудзілі за «непадпарадкаванне міліцыянтам»

44-гадовы інжынер-канструктар Дзяніс Гараймовіч да свайго затрымання працаваў на заводзе «Атлант». 23 верасня, па словах Дзяніса, «падчас працы служба бяспекі завода наўпрост перадала яго супрацоўнікам КДБ». Дома ў мужчыны праводзілі ператрус каля двух гадзін. Звольнілі яго ў той жа дзень.

Першы суд на Дзянісам прайшоў 24 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі на тэрыторыі Цэнтральнага РУУСа», за што склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Згодна з паказаннямі сведкі, затрымалі мужчыну «па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых мерапрыемствах», але Дзяніс нібыта адмовіўся выйсці з машыны, упіраўся, чапляўся за адзенне. Гараймовіч не прызнаў віну і сцвярджаў, што ў РУУС заходзіў з супрацоўнікам КГБ, які праводзіў допыт. Суддзя Дзмітрый Карсюк адхіліў хадайніцтва Дзяніса аб выкліку сведак і праглядзе відэа з камер назірання ў РУУСе. Вынікам тады стаў 15-сутачны арышт, пасля якога мужчына на волю так і не выйшаў — на яго зноў склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП. Суддзя Карсюк зноў прызнаў Гараймовіча вінаватым і арыштаваў на чарговыя 15 сутак.

25 кастрычніка ў Цэнтральным судзе прайшоў трэці суд над інжынерам. На гэты раз справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня. Па словах міліцыянта на судзе, Дзмітрыя з ЦІПа на Акрэсціна павезлі зноў у РУУС, бо яго «падазравалі ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў». На тэрыторыі ўпраўлення ён ужо трэці раз аказаў непадпарадкаванне міліцыянтам, адмовіўшыся прасці ў будынак. Сам Дзяніс кажа, што калі яго вывелі з камеры на Акрэсціна, яго сустрэлі невядомыя мужчына і жанчына, каб адвезці ў РУУС. Яму надзелі кайданкі і пасадзілі ў прыватны аўтамабіль. Па прыбыцці ў РУУС яму нават дазволілі папаліць і знялі кайданкі. Таму Дзяніс адмаўляе сваю віну, бо ён добраахвотна прайшоў за міліцыянтамі. У выніку, судзя Шабуня зноў пакарала Гараймовіча 15-сутачным арыштам.

⚖️Агулам Дзяніс правядзе за кратамі 45 сутак.
⚡️Арыштаваных гамельчукоў пачалі судзіць яшчэ ўчора. Суд на студэнткай ГДУ працягваўся 3 хвіліны

У Гомелі 25 кастрычніка прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапілі амаль 30 чалавек. Вядома, што на затрыманых склалі пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) нібыта за падпіску на «экстрэмісцкія» каналы.

Праваабаронцам стала вядома, што судзіць затрыманых пачалі яшчэ ўчора. Праз чатыры гадзіны пасля затрымання ў судзе Навабеліцкага раёна Гомеля прайшоў суд над 22-гадовай студэнткай ГДУ Янінай Змітровіч. Дзяўчына — дачка светлагорскіх актывістаў Вячаслава і Зоі Змітровічаў. Каля 11:30 25 кастрычніка Яніну затрымалі каля школы, дзе яна працуе. Яніну ў машыне каля ўвахода чакалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і АМАПу. Яны падыйшлі да яе і прапанавалі праехаць з імі, как даць паказанні ў якасці сведкі. Але дзяўчына папрасіла даслаць ёй позву. Пасля гэтага дзяўчыну схапілі і заштурхалі ў машыну, адабралі тэлефон і запатрабавалі пароль. Пад пагрозамі гвалту Яніна была вымушана яго даць. У выніку, Змітровіч адвезлі ў апорны пункт Навабеліцкага раёна.

⚖️У 14:07 бацькам прыйшло паведамленне з невядомага нумару: «Мяне затрымалі, суд праз гадзіну ў судзе навабеліцкага раёна». Толькі ў судзе бацькам ўдалося пабачыць дачку. Там яны даведаліся, што затрымалі яе за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. На судовае паседжанне бацькоў не пусцілі. Суддзя Аляксандр Зінчук, па словах бацькоў, разглядзеў справу Яніны за тры хвіліны. Зінчук прызнаў студэнтку вінаватай і арыштаваў яе на 15 сутак. Пасля суда Яніну адвялі ў апорны пункт, а праз дзве гадзіны адвезлі ў АУС навабеліцкага раёна. Свой арышт дзяўчына будзе адбываць ў гомельскім ІЧУ.
‼️«Пікетаваў БЧБ-бранзалетамі ў кафэ “Культура“». Мінчука затрымалі ў кавярні, а потым арыштавалі на 15 сутак

У судзе Першамайскага раёна 28 кастрычніка разглядзелі справу 27-гадовага Арцемія Нікіценкі. Справу вяла суддзя Анастасія Кулік. Згодна з пратаколам па арт. 24.23 КаАП, Нікіценка «27 кастрычніка каля 13:35 у кафэ «Культура» з мэтай выказвання свайго негатыўнага стаўлення да дзейнай улады правёў пікетаванне, прадэманстраваўшы БЧБ-бранзалеты на руках з надпісам “Жыве Беларусь“».

У сваіх паказаннях Арцемій распавёў, што а 12 сустрэўся з сяброўкай на каву. На левай руцэ ў хлопца былі два бранзалета, а на правай — адзін. Па яго словах, намеру пікетаваць не было, а бранзалет вылез з-пад адзення, калі ён выцягнуў руку. Гэта заўважыў нехта з прысутных у кафэ і выклікаў міліцыю. На месца "правапарушэння" прыехалі тры супрацоўнікі міліцыі ў бронекамізэльках. Хлопец адзначыў, што БЧБ-бранзалеты набыў яшчэ падчас прадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Ён быў здзіўлены, што міліцыянты могуць забраць чалавека наўпрост за бранзалеты, нават калі ён не выкрыкваў ніякіх лозунгаў і не быў на маршы.

Сведка-міліцыянт на судзе сцвярджаў, што яны з калегам зайшлі ў кавярню, дзе асабіста заўважылі «пікетаванне». Міліцыянт сцвярджаў, што «бранзалеты былі выстаўленыя на ўсеагульны агляд», таму яны затрымалі Арцемія, адвезлі ў РУУС і склалі пратакол. Ён сцвярджаў, што затрымлівалі Нікіценку ўдваіх, а колькі людзей было ў кавярні не памятае. Але справа ў тым, што ў «Культуры» стаіць толькі тры сталы, але міліцыянт гэта ўспомніць не змог.

⚖️У выніку, суддзя Кулік палічыла віну Арцемія даказанай і арыштавала яго на 15 сутак.
🚗Мінчука асудзілі да 15 сутак за БЧБ-стужку на люстэрку ў машыне

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска да 15 сутак па ч. 1 арт. 24.23 КаАП асудзілі 45-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Сарафанава.

Мужчыну затрымалі ўчора днём на вуліцы Адзінцова. Згодна з пратаколам, Сарафанаў, «у неўстаноўлены перыяд часу з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў правёў несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння на люстэрку задняга віду ў аўтамабілі Land Rover стужачкі бел-чырвона-белай расфарбоўкі».

Па матэрыялах справы, супрацоўнікі міліцыі выявілі стужачкі ў машыне яшчэ 19 кастрычніка, але затрымалі мужчыну толькі праз дзевяць дзён.

На судзе Вадзім Сарафанаў растлумачыў, што стужку павесіў у сваёй машыне яшчэ ў 2011 годзе, адразу пасля таго, як набыў аўтамабіль. Стужачку яму падарыла ягоная бабуля разам з абразамі. Па словах мужчыны, «БЧБ-стужка – гэта больш хрысціянскі знак, чым палітычны» і «думак палітычна яе выкарыстоўваць» у яго не было.

«Усе нашы святары носяць на расе такія ж адрозненні. І вісела яна ў мяне ў машыне разам з двума старымі абразамі, якія падарыла бабуля».

⚖️Але для суддзі Марыі Ярохінай гэтыя довады апынуліся непераканаўчымі: яна расцаніла стужкі ў машыне як несанкцыянаванае пікетаванне і арыштавала мінчука на 15 сутак.
🌳Мінчанку арыштавалі на 13 сутак за БЧБ-стужачкі на дрэвах

Учора ў судзе Заводскага раёна да 13 сутак арышту па ч. 1 арт. 24.23 КаАП асудзілі 51-гадовую Таццяну Аляшкевіч. Яе абвінавацілі ў пікетаванні «шляхам размяшчэння бел-чырвона-белых стужках на дрэвах» па вуліцы Герасіменкі 21А ў Мінску.

Віну жанчына не прызнала. На судзе яна распавяла, што 27 кастрычніка выйшла на шпацыр, сустрэла сваю сяброўку. Падчас шпацыру яны знайшлі заплечнік, у якім былі БЧБ-стужачкі. З цікаўнасці Таццяна закінула стужачку на дрэва і з сяброўкай пайшлі далей, вырашаючы, куды падзець заплечнік. Па словах жанчыны, у гэты час іх спыніў хлопец, які прадставіўся супрацоўнікам і выклікаў міліцыю. Таццяну з сяброўкай затрымалі і даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

На судзе супрацоўнік міліцыі, які выступаў як сведка, блытаўся ў паказаннях: спачатку казаў, што стужачкі закідвалі па вуліцы Байкальскай, пасля абеду сказаў, што ўсё ж такі — па вуліцы Герасіменкі.

⚖️Нягледзячы на супярэчлівыя паказанні сведкі, суддзя Алена Някрасава асудзіла Таццяну Аляшкевіч да 13 сутак арышту.
Справу берасцейскай актывісткі Алены Гнаўк зноў адправілі на дапрацоўку

На Алену Гнаўк яшчэ 26 красавіка міліцыянты скалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Як сама распавядала Алена, справа тычылася дэманстрацыі экстрэмісцкай літаратуры на судовым працэсе па «справе карагодаў» у Брэсце, на якім Гнаўк сама выступала абвінавачанай і была асуджана да двух гадоў "хатняй хіміі". 20 жніўня суд ужо вяртаў пратакол на дапрацоўку.

26 кастрычніка справа вярнулася ў суд. Але суддзя Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Куроўскі (які раней асудзіў Гнаўк да трох гадоў "хатняй хіміі" за абразу прэзідэнта) зноў адправіў адміністрацыйны пратакол на дапрацоўку. Адна з прычынаў — "у пратаколе не пазначана мэта захоўвання экстрэмісцкай літаратуры".
👩🏻‍⚖️ За непадпарадкаванне міліцыі хлопца асудзілі да штрафу (!) у 50 базавых велічынь

У судзе Цэнтральнага раёна 1 лістапада адбыўся суд над Раманам Сербантовічам. Яго вінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі па арт. 23.4 КаАП.

Міліцыянты “забіралі” хлопца ўвечары 29 кастрычніка з вул. Рэвалюцыйнай, 3 (там знаходзіцца ГУБАЗіК) і абвінавацілі ў тым, што Раман адмовіўся прайсці ў РУУС Цэнтральнага раёна, упіраўся, хапаўся за форменую вопратку супрацоўнікаў.

Сербатовіч віну прызнаў.

Сведка Александровіч у судзе сказаў, што Сербантовіч быў затрыманы па ўказаным адрасе нібыта па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, быў дастаўлены ў РУУС, дзе адмовіўся прайсці для разбіральніцтва, пачаў упірацца.

⚖️ У выніку, суддзя Вікторыя Шабуня пастанавіла аштрафаваць Рамана Сербатовіча на 50 базавых велічынь (1450 рублёў) і вызваліць яго з-пад варты.
⚡️Аляксандра Лойку арыштавалі на 15 сутак

Сёння ў судзе Першамайскага раёна па ч. 2 арт. 19.11 КаАП судзяць прадстаўніцу «Белсата» Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку. Мужчыну абвінавацілі ў рэпостах (захоўванні) на старонках у Facebook трох артыкулаў з «Белсата» 2017, 2018, 2019 гады, матэрыялы якога цяпер прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Аляксандр Лойка распавёў падчас, што іх з жонкай затрымалі 30 кастрычніка на пашпартным кантролі ў 3:15, закавалі ў кайданкі і нават не далі забраць багаж. Да суда ён быў у камеры на Акрэсціна ў двухмеснай камеры, дзе агулам знаходзіцца 10 чалавек. Вядома, спальных месцаў не хапае, таму яму даводзіцца спаць на падлозе. Аляксандр распавёў на працэсе, што яго прасілі запісаць "пакаяльнае відэа".

Суддзя Максім Трусевіч арыштаваў мужчыну на 15 сутак.

Цяпер чакаецца суд над Ірынай Слаўнікавай.
"Вясна" назірае
⚡️Аляксандра Лойку арыштавалі на 15 сутак Сёння ў судзе Першамайскага раёна па ч. 2 арт. 19.11 КаАП судзяць прадстаўніцу «Белсата» Ірыну Слаўнікаву і яе мужа Аляксандра Лойку. Мужчыну абвінавацілі ў рэпостах (захоўванні) на старонках у Facebook трох артыкулаў…
⚡️Ірыну Слаўнікаву таксама асудзілі да 15 сутак.

На працэсе Ірыны стала вядома, што затрымлівалі іх супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Яе абвінавацілі ў захоўванні эсктрэмісцкіх матэрыялаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: артыкулы "Белсат" і "Люстэркі". Усе матэрыялы былі размешчаны да прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі. Арыштаваў прадстаўніцу "Белсата" ў Беларусі таксама суддзя Трусевіч.
‼️Замовілі экскурсію і затрымалі. Экскурсаводку Аксану Манкевіч арыштавалі на 15 сутак за «непадпарадкаванне»

Раніцай 2 лістапада на Плошчы Свабоды ў Мінску была затрыманая экскурсаводка Аксану Манкевіч. Сёння яе судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна за непадпарадкаванне міліцыянтам па арт. 24.3 КаАП. Згодна з пратаколам, Манкевіч 2 лістапада ў 15:10 на вуліцы Арлоўскай 58/1 «аказала непадпарадкаванне Аляксандровічу, адмовілася прайсці ў РУУС па факце разбіральніцтва ў падазрэнні ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў, упіралася нагамі, хапалася за форменнае абмундзіраванне».

Віну на судзе Аксана не прызнала. Яна распавяла, што на выходных патэлефанаваў малады чалавек, прадставіўся Аляксеем і замовіў экскурсію для сваёй дзяўчыны. Яны дамовіліся сустрэцца ў 11 гадзін 2 лістапада на Плошчы Свабоды, 4. Калі Аксана прыйшла ў прызначаныя месца і час, то не ўбачыла ніякай дзяўчыны. Падышоў малады чалавек, паказаў пасведчанне і апыналася, што гэта і быў той Аляксей, які замаўляў экскурсію.

«Спачатку, нешта сказаў пра службовы аўтамабіль, але потым сказаў, што хутчэй будзе пешшу дайсці. І я зразумела куды мы пойдзем, бо побач Рэвалюцыйная, 3 [там знаходзіцца будынак ГУБАЗіКа]».

Па словах Аксаны, там у яе запатрабавалі ўвесці пароль на тэлефоне, каб яго разблакаваць. З-за хвалявання яна не магла ўспомніць. Праз тое, што некалькі разоў прыкладвалі палец, пароль збіўся. Потым усё ж такі ўскрылі тэлефон, але нічога патрэбнага там не выявілі. Дзяўчыне ў ГУБАЗіКу прапанавалі запісаць пакаяльнае відэа, але яна адмовілася, бо «не разумела, у чым трэба каяцца».

Пасля гэтага супрацоўнікі паехалі да Аксаны дадому і правялі ператрус. Пасля гэтага яны яшчэ раз заехалі ў ГУБАЗіК і павезлі Аксану ў Цэнтральнае РУУС.

«Там прыпаркаваліся каля тратуара. Яны бачылі, што я адэкватна сябе вяду і нават не трымалі мяне за руку. Прайшлі спакойна разам у РУУС».

🤡На судзе ў якасці сведкі быў дапытаны міліцыянт Аляксандровіч, які заявіў, што Манцэвіч была затрыманая ў «падазрэнні ў захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў». На судзе ён блытаўся у паказаннях (напрыклад, казаў, што Аксана была ў сінім касцюме, а насамрэч — у шэрым паліто) і паведаміў, што здымка відэарэгістратарам у той дзень не вялася. На судзе гэты супрацоўнік быў прадстаўлены, як той, які затрымліваў Манцэвіч, хаця яна абвергла гэта.

⚖️У выніку, суддзя Шабуня арыштавала Аксану на 15 сутак.

Раней Аксану ўжо затрымлівалі: 1 лютага Аксану асудзілі да 15 сутак пасля таго, як затрымалі на праспекце Незалежнасці цэлую экскурсію і абвінавацілі іх у пікетаванні.
⚖️БЧБ-бранзалеты, вокладка пашпарту з «Пагоняй» і «экстрэмісцкія» рэпосты: за што судзілі беларусаў у кастрычніку

Больш за год штодзённа ўлады Беларусі працягваюць «барацьбу» з беларусамі, якія да гэтага часу выказваюць актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволенасць дзеяннямі ўлады. Апошнім часам хваля рэпрэсій накрыла тых, хто перасылае навіны ў асабістыя паведамленні іншым людзям з так званых «экстрэмісцкіх» каналаў.

❗️У кастрычніку беларускія суддзі паспелі асудзіць мінімум 65 чалавек, шасцярых з каторых пакаралі штрафамі на агульную суму 5 360 беларускіх рублёў (185 базавых велічыняў), і мінімум 59 чалавек арыштавалі агулам на 892 сутак. Больш за палову з іх пакаралі па арт. 19.11 КаАП – распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. 

🌿«Вясна назірае» традыцыйна склала спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў адміністрацыйна пераследавалі ў кастрычніку 👉 чытайце па спасылцы.
‼️За спробу трапіць на суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком мінчанку арыштавалі на 7 сутак

Учора 35-гадовая Ульяна Ягорава прыйшла ў Мінгарсуд на судовае паседжанне па справе палітзняволенага Міколы Дзядка. Спачатку яна забыла пашпарт, таму пакуль хадзіла за ім, суд над Дзядком ужо пачаўся. Пра гэта ёй нагадаў міліцыянт на ўваходзе. Ульяна адказала, што тады пачакае перапынку і зойдзе пасля яго. Але такая настойлівасць не спадабалася міліцыянтам, таму яны вырашылі даглядзець усе рэчы ў яе заплечніку: дасталі ўсё і паклалі на стол. Сярод рэчаў у Ягоравай былі асабістыя паперы з запісамі, якія міліцыянты вырашылі прачытаць. Але пасля адмовы Ульяне прапанавалі прайсці ў службовы аўтамабіль, каб даставіць яе ў Фрунзенскае РУУС.

Ва ўпраўленні на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства) нібыта за тое, што яна на першым паверсе Мінгарсуда каля 10:50 «паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычала, нецэнзурна лаялася, на заўвагі не рэагавала». Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна суддзя Марыя Ярохіна разглядзела справу Ульяны. Віну сваю Ягорава адмаўляе. Яна сцвярджае, што рэчы для агляду ўсе прадаставіла, але не разумее, на падставе чаго яна павінна была даваць чытаць міліцыянтам свае асабістыя запісы.

⚖️У выніку, для суддзі Марыі Ярохінай доказаў віны Ульяны хапіла, таму арыштавала яе на 7 сутак.
‼️Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна

У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. З сярэдзіны кастрычніка на іх пачаўся ціск. У сувязі з гэтым арыштанткі камеры №15 абвясцілі галадоўку да выканання ўсіх патрабаванняў: вярнуць затрыманым шпацыры, вадзіць у душ, выключаць у камерах святло на ноч, выдаваць усе неабходныя рэчы згодна з нормамі, вярнуць усе рэчы і лекі. У камеры ўтрымліваліся журналістка Ірына Слаўнікава і палітзняволеная Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.

Як стала вядома праваабаронцам, такую дрэнную рэакцыю ў адміністрацыі ЦІПа выклікала нядаўняя скарга на ўмовы ўтрымання адной з былых арыштантак. Падчас "шмону" намеснік начальніка ЦІПа, заявіў, што скаргі, якія арыштаваныя пішуць пасля вызвалення, не дзейнічаюць. Пры гэтым дадаў, што ўмовы ўтрымання будуць пагаршацца, каб "адвучыць" пісаць скаргі.

Былыя арыштанткі распавялі "Вясне", што цяпер адбываецца ў камеры №15 ЦІП на Акрэсціна.
⚡️Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву арыштавалі ў (!) дзявяты раз на 15 сутак

Сёння асудзіла Анастасію па ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава.
"Вясна" назірае
⚡️Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву арыштавалі ў (!) дзявяты раз на 15 сутак Сёння асудзіла Анастасію па ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава.
⚡️Палітзняволенага Сяргея Крупеніча таксама арыштавалі на чарговыя 15 сутак

Анастасія павінна была выйсці яшчэ ўчора, але за дзве гадзіны да вызвалення дзяўчыну перавялі з ЦІПа ў ІЧУ і склалі новы пратакол. Сяргей сёння таксама не выйшаў на волю.

На сям'ю ў чарговы раз участковыя Ленінскага РУУСа склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Суддзі неаднаразова адмаўлялі адвакатам, каб аб'яднаць пратаколы за розныя рэпосты ў адзін, таму за кожную навіну з «экстрэмісцкіх» каналаў, знойдзеную ў тэлефоны Анастасіі, сям'ю судзяць асобна адразу пасля заканчэння мінулага арышту.

На судзе над Анастасіяй адвакат прасіла прызнаць абавязковым ва ўдзеле ўчастковага Зянкевіча і агледзець тэлефон Анастасіі, бо непасрэдна ён аглядаў тэлефон падчас затрымання і не склаў пратакол на ўсе рэпосты, што пацягнула паступальнае з'яўленне новых пратаколаў і павелічэнне тэрміну.
У 30-дзённы тэрмін тэлефон павінен быць накіраваны для рэалізацыі ў даход дзяржавы. Аднак Зянкевіч утрымлівае тэлефон і складае новы пратакол, што з'яўляецца парушэннем. У кожным з пратаколаў напісана, што тэлефон агледжаны ва ўключаным стане, што немагчыма, улічваючы што тэлефон знаходзіцца ўжо больш за 100 дзён пад арыштам і батарэя не можа быць актыўнай так доўга. Але суддзя Ачалава не задаволіла хадайніцтвы адваката.

Анастасія правядзе агулам за кратамі 126 сутак, а яе муж 127.

У якіх умовах утрымлівалася Анастасія, можна пачытаць ТУТ.
⚡️Эйчара кампаніі Godel асудзілі на 15 сутак за (!) падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал

Супрацоўніцу HR дэпартамента Godel Technologies Вольгу Казадой затрымалі раніцай 4 лістапада супрацоўнікі САХРа і ГУБАЗіКа. У яе правялі два ператрусы: па месцы жыхарства і месцы рэгістрацыі. Пасля гэтага яе даставілі ў ГУБАЗіК, потым — РУУС і на ноч да суда — у ІЧУ на Акрэсціна.

Сёння яе справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна. На Вольгу склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з ім, яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-канала «Баста», які прызнаны эсктрэмісцкім». На судзе жанчына прызнала віну часткова, бо яна «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

🤡На судзе дапыталі сведку-міліцыянта з Фрунзенскага РУУС. Ён распавёў, што Вольга была дастаўленая ў РУУС «бо былі падазрэнні, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Паводле яго словаў, у РУУС супрацоўнікі агледзелі яе тэлефон і ўбачылі, што яна была падпісаная на больш чым на дзесяць тэлеграм-каналаў, якія прызнаны эсктрэмісцкімі. Пасля гэтага на яе склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Аднак Вольга звярнула ўвагу, што тэлефон у яе забралі яшчэ ў ГУБАЗіКу, таму супрацоўнікі РУУС не маглі аглядзець яго. Тэлефона не было і ў вопісу арышту, таму сведка ніяк не мог азнаёміцца з тэлефонам, бо ён быў выняты раней.

Жанчына распавяла, што ў ГУБАЗіКу з ёй хацелі зняць «пакаяльнае відэа», але яна адмовілася, бо не магла гаварыць праз свой стан.

‼️Адвакатка Вольгі на працэсе адзначыла:
«Падпіска на канал не прыраўноўваецца да захоўвання, а падпіска распаўсюдам быць не можа. За падпіску можна караць, калі мэта распаўсюда будзе даказаная. А ў дадзеным выпадку мэта абазначаная захоўванне ў асабістых мэтах».

⚖️Але, нягледзячы на шматлікія памылкі і несастыкоўкі ў справе, суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк арыштавала Вольгу Казадой на 15 сутак.
‼️У Мінску маркетолага арыштавалі на 30 сутак за БЧБ-налепкі ў баршопе BeerCap

Сёння ў судзе Цэнтральнага раёна разглядзелі справу па артыкулах 24.23 і 24.3 КаАП супраць 48-гадовага Руслана Мялешкі. Яго затрымалі яшчэ ў пятніцу, 5 лістапада, і да суда ўтрымлівалі на Акрэсціна.

Згодна з пратаколам, Руслан Мялешка, будучы індывідуальным прадпрымальнікам, «прыняў у неўстаноўлены час удзел у пікетаванні, а менавіта размясціў шматлікія налепкі ў BeerCap Barshop па вуліцы Герцэна, 10». Акрамя гэтага, 5 лістапада ў 21:25 у Цэнтральным РУУС «аказаў непадпарадкаванне супрацоўніку Аляксандравічу: адмовіўся прайсці ў РУУС па факце разбору ў падазрэнні ўдзелу ў пікеце, упіраўся нагамі, хапаўся за форменнае абмундзіраванне».

Віну на судзе мужчына не прызнаў.

🗣Мялешка на судзе падкрэсліў, што не з'яўляецца дырэктарам баршопа, а з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, які аказвае маркетынгавыя паслугі.

Ён распавёў, што днём 5 лістапада яму патэлефанавалі і сказалі, што трэба праверыць у краме камеры відэаназірання для падлучэння іх да нейкай сістэмы. Калі ён адкрыў дзверы, то сігналізацыя ўжо была знятая. У баршопе міліцыянты ў яго запытваліся, якое піва лепш.

«Пару супрацоўнікаў прайшліся, усе паглядзелі, паглядзелі камеры. Мы разышліся», — распавядаў Мялешка.

Аднак увечары супрацоўнікі прыехалі да яго дадому і забралі ў РУУС для гутаркі:
«Яшчэ пакурылі там каля РУУС».

Па словах Мялешкі, у Цэнтральным РУУС спыталі, адкуль маглі з'явіцца налепкі. Адказаў, што бывае там раз на тыдзень і павесіць налепкі мог, хто заўгодна. Таксама мужчына заявіў на судзе, што 5 лістапада ў баршопе налепак не бачыў. Але праверка інтэр'еру на наяўнасць або адсутнасць налепак у яго абавязкі не ўваходзіць.

🤡На судзе дапыталі сведку Аляксандровіча, які зрабіў фатаграфію з БЧБ-налепкамі ў баршопе 5 лістапада. Ён заявіў, што налепкі ў баршопе размешчаныя там, дзе «наведвальнікі не змаглі б іх размясціць, гэта значыць у месцах размяшчэння персаналу». Паводле яго словаў, супрацоўнікі пацвердзілі, што ён з'яўляецца асноўным кіраўніком установы і «Мялешка сам пацвердзіў, што размясціў налепкі ў сувязі з яго грамадзянскай пазіцыяй».

«Мне ўжо 50 гадоў. Я ўжо дарослы чалавек. Я не ўдзельнічаў у акцыях нават. Навошта мне нейкімі налепкамі псаваць сабе жыццё? Можа гэта памылка або падстава нейкая. Не ведаю як гэта назваць», — сказаў на судзе Мялешка.

⚖️У выніку, суддзя Дзмітрый Карсюк арыштаваў мужчыну на 30 сутак па двух артыкулах КаАП.
‼️За налепку з Пагоняй на машыне мінчанку арыштавалі на 10 сутак. На яе паскардзіўся «неабыякавы грамадзянін» у бот міліцыі

Учора ў судзе Савецкага раёна разглядзелі справу 53-гадовай мінчанкі Аксаны Зыбінай. Справу вёў суддзя Сяргей Шаціла. Аксану затрымалі 9 лістапада за налепку з Пагоняй на багажніку яе аўтамабіля, які яна звычайна паркуе каля Савецкага РУУСа. У той дзень ёй патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і прапанавалі падыйсці да сваёй машыны. Як стала вядома ў судзе, затрыманне адбылося па скарзе «неабыякавага грамадзяніна», які паведаміў пра налепку ў «інфармацыйны чат-бот 102».

На судзе жанчына пагадзілася, што на машыне была налепка з гербам, але яна не бачыць у гэтым правапарушэння. Па яе словах, Пагоню яна наляпіла яшчэ ў 2018 годзе да стагоддзя БНР. Яна растлумачыла, што вельмі любіць Беларусь і цікавіцца яе гісторыей:

"Ніякія грамадска-палітычныя погляды налепкай я не выказвала, только любоў да Радзімы".

⚖️У выніку, суддзя Шаціла пакараў яе па арт. 24.23 КаАП 10-сутачным арыштам.
"Вясна" назірае
‼️Пратэст камеры №15: за што змагаюцца жанчыны, якія абвясцілі галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна У двухмеснай камеры №15 у ЦІПе на Акрэсціна з вечара 3 лістапада галадаюць дзесяць жанчын. З сярэдзіны кастрычніка на іх пачаўся ціск. У сувязі з гэтым арыштанткі…
‼️Галадоўка — зброя палітвязняў. Стала вядома пра яшчэ адну галадоўку ў ЦІП на Акрэсціна ў абарону сваіх правоў

Былы арыштант, які вызваліўся на днях, распавёў пра жудасныя ўмовы ўтрымання ў ЦІП на Акрэсціна. Ён паведаміў, што ў канцы кастрычніка мужчынская "палітычная" камера № 13 абвяшчала галадоўку, каб адстаяць нармальныя ўмовы ўтрымання. І яны дамагліся гэтага.

У чатырохмясцовых камерах утрымліваюцца прыблізна па 16 чалавек. Часам у камеру да "палітычных" закідваюць бяздомных людзей, на падлогу выліваюць хлорку.

Па словах мужчыны, перадачы не даходзілі, а лекі сталі браць не ўсе. У апошні час, перасталі заходзіць аскарбінкі і гематаген, а таксама дегцярнае мыла.

Як адзначае мужчына, па жорсткаму стаўленню да арыштантаў у ЦІП асабліва праявілі сябе медык, раздатчыца ежы і яшчэ адна ахоўніца.

«У адной маленькай камеры не адчынялася акно. А калі сядзіць 16 мужыкоў, то па сценах цячэ кандэнсат і ад недахопу кіслароду баліць галава. Мы прасілі раздатчыцу ежы не зачыняць кармушку, каб хоць крыху паступала паветра. Але яна зачыняла кармушку і казала: «Дыхаць трэба было дома, мразі».

Таксама мужчына распавядае пра жорсткае стаўленне адной медработніцы:

«Хаміць, з раніцы некалькі разоў выкідала таблеткі, адзін раз выкінула ўсе спрэі для носа — каля 20 флаконаў. Адзін раз яна ўстала не з той нагі і вырашыла пакараць усю камеру, не выдаўшы лекі, нягледзячы на тое, што ў камеры было пару гіпертонікаў, адзін чалавек з адбітымі ныркамі і адзін дыябетык».

Арыштант распавёў, што, калі ў камеру №13 закінулі бяздомнага чалавека, то яны ўсёй камерай з 20 кастрычніка абвясцілі галадоўку і праз двое сутак адміністрацыя здалася і забрала бяздомнага. Па словах мужчыны, у сённяшніх умовах галадоўка ў беларускіх ізалятарах — адзіны спосаб абароны сваіх правоў.