Вясна | Брэст
485 subscribers
3.64K photos
28 videos
3.53K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Как читать заблокированные в Беларуси сайты? Используйте VPN (даём рекомендации и всё объясняем)

Что такое VPN, как это работает, каких VPN стоит избегать, какие проблемы VPN не способен решать — это рассказываем на карточках. А вот коротко рекомендации от нас: бесплатный Proton VPN, платные NordVPN, PrivateVPN, Private Internet Access.

Уже пользуетесь VPN? Научите им пользоваться своих близких
Вясна | Брэст
«Мех пабітых яблык ад невядомага «добразычліўца». Муж палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк даведаўся, чаму да яе не даходзяць перадачы 1 верасня ёй у камеру прынеслі мех пабітых яблык, вагою — дакладна 30 кілаграм. Якраз столькі, колькі даецца на месяц…
Стала вядома дата чарговага суду над Палінай Шарэндай-Панасюк

Суд па справе палітзняволенай з Берасця пачнецца 2 кастрычніка а 10-й гадзіне раніцы. Паліну абвінавачваюць па ч.1 арт.411 Крымінальнага кодэкса — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі. Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна. Пасяджэнне будзе адкрытым. Усё гэта пазначана ў судовым раскладзе (глядзі скрыншот).

Паліну на будучым тыдні этапуюць ў рэчыцкае ІЧУ. На сёння яна знаходзіцца ў СІЗА №3 Гомеля. У Паліны на дадзены момант вельмі кепскі стан здароўя. А стасункаў з роднымі няма ўжо паўгады.

Нагадаем, што палітзняволеную будуць судзіць ужо другі раз па арт. 411 КК. Пакаранне па гэтаму артыкулу — пазбаўленне волі да аднаго года.

У 2021 годзе Паліну асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі нібыта за нібыта гвалт і абразу міліцыянтаў, а таксама за абразу Лукашэнкі. Пазней ёй дадалі 1 год калоніі як раз па таму ж артыкулу 411 КК.
Вясна | Брэст
На мяжы затрымалі былога палітвязня і журналіста з Драгічына Сяргея Гардзіевіча Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, затрыманне адбылося 14 верасня, калі Сяргей Гардзіевіч вяртаўся з Польшчы ў Беларусь. Паводле папярэдніх звестак, у былога журналіста…
Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак, паведамляе беларуская Медыязона

Гардзіевіч быў затрыманы на польска-беларускай мяжы тыдзень таму. Далей яго судзілі па арт.19.11 КоАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", паведаміла выданню яго крыніца.

Нагадаем, што Сяргей Гардзіевіч да 2020 года працаваў журналістам у Драгічыне. Пазней яго асудзілі за "абразу Лукашэнкі", "паклёп", "абразу прадстаўніка ўлады" да 1 года 6 месяцаў калоніі. Вядома, што пасля вызвалення мужчына ездзіў у Польшчу за пакупкамі.
Брест: психологиню судят за донаты и комментарии. Уже почти 4 месяца она в СИЗО

Брестчанку Алесю Лянцевич обвинили по трем статьям, прокурорка просит колонию. Приговор огласят во вторник.

Подробнее: 👉 https://brestspring.org/tpost/3kpx7m6bt1
Вясна | Брэст
Брестский судья "запретил" зеркало сайта "Зеркало". А барановичская судья — телеграм-канал российских анархистов Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда…
Барановичская судья запретила телеграм-канал Болкунца

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔸телеграм-канал "Дмитрий Болкунец"

Это достаточно крупный телеграм-канал (почти 6.8 тысяч подписчиков) известного беларуского политолога Дмитрия Болкунца.

На суде по признанию "экстремистскими материалами" роль судьи исполнила Вера Утлик, а заинтересованной стороной процесса было указано Министерство информации РБ.

Всего же в "список экстремистских материалов" сегодня добавили 9 позиций.
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

24 верасня
Сяргей Маўшук — спаўняецца 45 год! Сустракае ўжо трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. Асуджаны да 6 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму за пінскую акцыю пратэсту, якая адбылася 09.08.2020. Асудзілі і яго жонку Алену па гэтай жа крымінальный справе (ёй далі 6 год пазбаўлення волі). У Сяргея з Аленай трое дзяцей, двое з якіх непаўнагадовыя.
Павіншуйце з юбілеем заказным лістом па адрасе:
📮 ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А.
Маўшук Сяргей Анатольевіч

25 верасня
Павел Петручэня — айцішнік з Брэста. Паўла асудзілі на 6 гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі" (праект, які збірае дадзеныя аб датычных да рэпрэсій).
Падтрымайце Паўла заказным лістом:
📮 ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Петручэня Павел Віктаравіч
💔Палітзняволеныя «вясноўцы» ўжо 800 дзён знаходзяцца за кратамі

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎉 -1 палітвязень: выйшаў на волю Сімон Канцэвіч, якога асудзілі за 10 жніўня 2020 у Берасці

Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, сёння вызваліўся Сімон Канцэвіч. На дадзены момант хлопцу 25 год, а пасадзілі яго 22-гадовым. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 году з-за акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней абвінавацілі па крымінальным артыкуле, асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у калоніі №15 (Вейна, Магілёўская вобласць).

Па гэтай жа справе быў асуджаны і яго родны брат Філіп Канцэвіч. Таму далі 4 гады калоніі. Філіп працягвае адбываць тэрмін.
💔Марфа Рабкова ўжо 1100 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
На тыдні беларуская праваабарончая супольнасць упершыню апублікавала заяву аб наданні статусу "былых палітвязняў". Гэткі статус атрымалі адразу 150 чалавек

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус "былых палітвязняў". Хто можа атрымаць такі статус, чаму ўзнікла неабходнасць у ім, тлумачаць праваабаронцы "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/112786

Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс былых палітвязняў, то яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў "Вясну" (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 22 человека, из них 2 из Брестской области Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 34 человека, из них 1 из Брестской области

Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили 51-летнюю Ольгу Козловскую из Барановичей. Причиной добавления в "список экстремистов" указано "вступление в силу приговора" (по политической статье).

Подробнее что известно про дело против женщины (к сожалению, известно немного) 👉
https://brestspring.org/tpost/iv97b1anb1

А сам список, будет не лишним напомнить, состоит исключительно из людей, осужденных по политическим уголовным делам.

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.
Анлайн трэнінг: "Бяспека ва ўмовах экстрэмізму"

Разам з прадстаўніцамі Human Constanta паразважаем, як засцерагчы сябе ў свеце лічбавага аўтарытарызму і “экстрэмісцкага” заканадаўства.

Што вас чакае на трэнінгу:

🔸Тлумачэнне тэрміну лічбавага аўтарытарызму: якія механізмы выкарыстоўваюцца для кантролю і маніторынгу грамадзян_ак
🔸“Экстрэмісцкае” заканадаўства ў дзеянні: якім чынам яно прымяняецца як інструмент рэпрэсій у Беларусі
🔸Абарона ад пераследу: практычныя крокі для павышэння ўзроўню сваёй кібер-бяспекі і ананімнасці ў лічбавым свеце.
Далучайцеся да нас, каб здабыць веды, навыкі і практычныя парады па лічбавай бяспецы ў эпоху “экстрэмізму” і лічбавай цэнзуры.

📅 Дата: 4 кастрычніка
🕒 Час: 19:00 па Менску
Працягласць: 1,5 гадзіны

📌 Рэгістрацыя абавязковая
Чакаем заявак да 1 кастрычніка

Далучайцеся да нас на трэнінг "Бяспека ва ўмовах экстрэмізму" і будзьце гатовы да выклікаў сучаснага свету!

🔂 Раскажыце сябр_оўкам і кале_жанкам! Разам мы мацнейшыя!
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у вобласці Рэпрэсіі: за відэа з ваеннай тэхнікай асудзілі Андрэя Рамановіча, з той жа нагоды судзяць Аляксандра Коваля. У Берасці судзяць былога міліцыянера Кірыла Гняздзілава па "справе ЧКБ". Другі раз судзілі 71-гадовага экс-палітвязня…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

-1 палітвязень: выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Па стане на 24.09.2023, у вобласці 277 палітвязняў.

Рэпрэсіі: былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак пасля затрымання на мяжы. Псіхалагіню з Берасця Алесю Лянцэвіч судзяць за данаты і каментарыі. Стала вядома дата чарговага суду над Палінай Шарэндай-Панасюк.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы" намаганнямі суддзяў вобласці: забаранілі люстэрка сайта "Зеркала", тэлеграм-канал расейскіх анархістаў ды канал палітолага Балкунца.

У вобласці стала 562 "асобы-экстрэміста": у адпаведны спіс дадалі Вольгу Казлоўскую.

Гісторыі беларускамоўных беларусаў пра дыскрымінацыю і (не)даступнасць беларускай мовы.

⭐️ Як чытаць заблакаваныя ў Беларусі сайты? Выкарыстоўвайце VPN (даем рэкамендацыі і ўсё тлумачым).

🗣 Беларуская праваабарончая супольнасць упершыню апублікавала заяву аб наданні статусу "былых палітвязняў".

🤓 Анлайн трэнінг: "Бяспека ва ўмовах экстрэмізму" . Рэгістрацыя да 1 кастрычніка.