Вясна | Брэст
494 subscribers
3.88K photos
30 videos
3.74K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
На польска-беларускай мяжы сілавікі затрымалі кіроўцаў міжнароднага аўтобуса

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння ўначы на беларускай мяжы былі затрыманыя кіроўцы міжнароднага аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь. Гаворка ідзе пра аўтобус кампаніі PKS Gdańsk — яна выконвае рэйсы па маршруце Гданьск-Мінск і Познань-Мінск.

Затрыманыя кіроўцы — беларусы. Паведамляецца, што пасля затрымання пасажыры аўтобуса некалькі гадзін чакалі, пакуль да іх з Мінску прыедзе новы аўтобус.

Прычыны затрымання невядомыя.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
❗️Прызначана дата суда над палітзняволенай Аленай Гнаук

Па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Суд над ёй распачнецца 11 красавіка ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.

Нагадаем, палітзняволеную актывістку з Пружанаў, асуджаную да 3,5 гадоў калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію № 4. Нядаўна яе змяшчаліі ў ПКТ да 24 лютага.

Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічыняў да 1 (37 рублёў). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе. Нядаўна Алена сустрэла сваё 66-годдзе.

🕊Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі:
ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 8 атрад, Алене Пятроўне Гнаук
🗣@MAYDAYMog запрашае на заключную серыю анлайн-ток-шоу аб жыцці ўразлівых груп у Беларусі пасля падзей 2020 года

Да 2020 года, нягледзячы на тое, што беларускія ўлады ўкаранялі наратыў пра сацыяльную дзяржаву, рэальная падтрымка людзей з інваліднасцю заставалася сціплай. Пасля 2020 года сітуацыя стала яшчэ горш – былі разгромленыя профільныя НДА, эканамічная сітуацыя ў краіне пахіснулася, умоў для інклюзіўнага бізнесу ўсё менш.

Што адбываецца зараз і як зрабіць праблемы людзей з інваліднасцю заўважнымі на фоне агульнай сітуацыі? Гэта MAYDAY і абмяркуе разам з экспертамі: Алегам Граблеўскім і Сашам Аўдзевічам.

Анлайн-ток-шоў пройдзе на базе Google Meet. Удзел бясплатны, але патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

❗️Дата — 30 сакавіка, чацвер. Час — 19:00 па Мінску.
Беларус звярнуўся да Фэйсбука з запытам схаваць яго данат у BYSOL. Служба падтрымкі пагадзілася

Гісторыю распавядае «Zerkalo». Унутры ёсць скрыншоты, з якім запытам беларус звярнуўся ў службу падтрымкі.

Чытайце на сайце 👉 https://news.zerkalo.io/life/35695.html
А гэтая спасылка працуе без VPN.
Вясна | Брэст
❗️+20 политзаключенных в стране. Из них +6 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине: ▪️Власюк Леонид Маркович (СИЗО-7) — осудили по ч. 1 ст. 368 УК (Оскорбление Лукашенко). В суде Малоритского…
❗️+10 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине:
▪️Каско Александра Викторовна (СИЗО-6) — жительница Пружанского района, была задержана по возвращении из-за границы. По сообщению СК, дважды дала интервью оппозиционному СМИ (признанному "экстремистским формированием"), за что предъявлены обвинения по ст.361-4 УК (Содействие экстремистской деятельности). Также обвиняется в администрировании протестного телеграм-ресурса. До суда помещена под стражу.

Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Адамов Юрий (СИЗО-1)
▪️Алькенова Ксения (СИЗО-1)
▪️Бобков Артем (СИЗО-3)
▪️Василевич Николай (СИЗО-1)
▪️Золотаревский Виктор (Тюрьма в Гродно)
▪️Казакевич Ярослав (СИЗО-2)
▪️Качановский Дмитрий (ИУОТ-43)
▪️Слук Дмитрий (СИЗО-1)
▪️Тимошенко Валерий (СИЗО-1)

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1476 человек политическими заключенными. Из них в Брестской области 259. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
У Кобрыне затрымалі 25-гадовую дзяўчыну, піша viasna96

Затрыманая Вікторыя Вараксіна. Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна нібыта была кіраўніком Telegram-чата «Кобрын для жыцця», удзельнічала ў акцыях пратэсту і распаўсюджвала нацысцкую сімволіку.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 34 человека, из них 1 из Брестской области Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 41 человека, из них 10 из Брестской области

Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили 10 жителей Барановичей: Нестерович (Сокол) Анна, Сырица Александр, Викулов Сергей, Антипкина Светлана, Линкевич Павел, Лобан Ольга, Ходос Олег, Зенько Виктория, Каспарович Андрей, Корсак Виталий. Для всех причиной добавления в Список указано "вступление в силу приговора" (по политическим статьям). Подробнее, за что каждый из них был осужден: 👉 https://brestspring.org/tpost/i5bdag8uv1

Всего в области теперь 494 человек имеют статус "лица, причастного к экстремистской деятельности".

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.

⚖️ Мы можем помочь обжаловать включение в этот список! Зачем обжаловать, контакты тут.
Вясна | Брэст
⚡️У Гародне вынеслі прысуд "групе Аўтуховіча". Сярод 12 абвінавачаных 6 чалавек з Берасцейшчыны З траўня наўпрост у гарадзенскай турме судзілі так званую "групу Аўтуховіча". І сёння суддзя Максім Філатаў абвясціў ім прысуды. Так, жыхарам Берасцейскай вобласці…
⚡️Вярхоўны суд разглядаў скаргу на прысуд «групе Аўтуховіча», сярод 12 асуджаных — 6 чалавек з Берасцейшчыны. Пасля рушыць далей суд па новай справе баранавіцкага актывіста Гундара

Учора сталі вядомы вынікі разгляду апеляцыйнай скаргі на прысуд Аўтуховічу і яшчэ 11 людзям (6 з якіх з Берасцейскай вобласці). Ураджэнцам Берасцейшчыны пакінулі прысуды без зменаў (ад 2.5 да 19 год калоніі).

Нагадаем, што адзін з фігурантаў той справы — баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар. Яго пачалі судзіць яшчэ раз за нібыта абразу пракуроркі падчас суду па справе Аўтуховіча», але ж новы суд прыпынілі да моманту, пакуль папярэдні вырак не набудзе моц (а пасля ўчорашняга паседжання Вярхоўнага суду менавіта гэтае і адбылося). Таму можна чакаць, што чарговы суд над Гундарам ў хуткім часе адновіцца.

Астатніх палітвязняў (акрамя Гундара) у хуткім часе этапуюць з гарадзенскай турмы ў калоніі.
Рабский труд и самоубийства. Экс-политзаключенный об условиях в ЛТП

Бывший политзаключенный из Кобрина Виталий Жук рассказал проекту "politzek.me" о ЛТП. Как сказал Виталий, выдержать невыносимые условия пребывания в заключении ему помогла цель, а именно: желание рассказать всю правду.

«Отношение в ЛТП обозначают сразу. “Ты животное. И отношение к тебе будет как животному. И никому до тебя нет дела, так что жаловаться бесполезно”».

Некоторые истории шокируют. Читать полностью по ссылке 👉https://media.politzek.me/article/chto-takoe-ltp
🌿Уцёк з «хіміі» і стварыў школу ў Вільні. Гісторыя былога палітзняволенага Дзмітрыя Максімчыка

Дзмітрый Максімчык раней жыў у Баранавічах і працаваў кіраўніком мясцовага аддзялення аднаго з банкаў. Цяпер ён жыве ў Вільні — туды ён збег з папраўчай установы адкрытага тыпу. Там Дзмітрый стварыў школу, пра якую задумваўся яшчэ падчас свайго зняволення.

«Вясна» распавядае гісторыю Дзмітрыя: як да яго прыйшлі за фота, як паверыў дзяржаўнаму адвакату і як зацягнуўся суд праз рэферэндум, як святкаваў Новы год у СІЗА і як сустрэў навіны пра вайну, як трапіў пад зачыстку «хімікаў» і якія перашкоды былі на шляху да волі.

«На судзе ў мяне спыталі, ці прызнаю я віну. Я папрасіў парады ў адваката: што мне рабіць? Яна адказала, што калі я прызнаю сваю віну, то хутчэй за ўсё будзе «хатняя хімія». Я паверыў ёй, але, аказалася, дарэмна: віну я прызнаў, але прысуд быў тры гады «хіміі» з накіраваннем»

Чытаць па спасылцы 👉 bit.ly/3lOOUlB
Вясна | Брэст
❗️Политзаключенному из Березы добавили еще полгода колонии В декабре начался, а 16 января закончился второй суд над Олегом Ничипорко. Процесс вела березовская судья Елена Немкова. По данным брестской «Весны», Олегу вменили нанесение каких-то надписей на…
⚡️Палітвязня з Бярозы Алега Нічыпорку этапавалі ў наваполацкую калонію

Нагадаем, што Нічыпорку судзілі 2 разы. Перад першым судом ў лісце блізкім ён пісаў, што збіраецца прызнаваць віну ў тым, чаго не рабіў. Тады хлопца вінавацілі ў болей чым 30 эпізодах: за нанясенне пратэстных надпісаў па горадзе, расклейку лістовак, парэзаныя дзяржаўныя флагі, а таксама псаванне-крадзеж каля 20 камер відэаназірання ды рабаванне лецішчаў. На першых допытах прызнаваў толькі крадзеж.

А перад другім судом (за нанясенне надпісаў на сметніках і адно абрабаванае лечішча) Алег Нічыпорка ізноў паведаміў блізкім, што прызнае віну ў тым, чаго не рабіў, а патлумачыць усё пазней.

Агулам Алег Нічыпорка асуджаны да 3 год 6 месяцаў калоніі.
Падтрымаць яго можна заказнымі лістамі па адрасе:
📮ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Нічыпорка Алег Георгіевіч
⚡️Затрыманы жыхар Пінска

У «пакаяльным відэа», якое было апбулікаванае ў праўладным тэлеграм-канале, мужчына кажа, што затрыманы за абразу Лукашэнкі ў чаце тэлеграм-канала «Беларусь в шоке».

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
⚡️Затрымалі прадпрымальніка і заснавальніка баранавіцкай газеты «Шаг», паведамляе «Наша Ніва»

У 1996 годзе Анатоль Вайцяхоўскі стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную.

Днямі Вайцяхоўскага затрымаў ГУБАЗіК. Яму закідаюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

2 красавіка
Карпеня Сяргей — днямі споўнілася 29 год. Асуджаны да 2 год "хіміі" на "паказальным" судзе (паседжанне адбывалася не ў будынку баранавіцкага суда, а проста на фабрыцы, дзе мужчына працаваў). Пасля суду пракурор прачытаў калегам Сяргея лекцыю аб наступствах "супрацьпраўных паводзінаў" у інтэрнэце. Самаго Сяргея судзілі за паведамленне пра Лукашэнку ў тэлеграм-чаце "Барановичи 97%".
Падтрымаць можна па адрасе:
📮 ПУАТ № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2
Карпеня Сяргей Аляксандравіч

2 красавіка
Званароў Андрэй — жыхар Баранавічаў. За слова "сволочь" у адрас Караева асуджаны да 2 год "хіміі". Гэтае слова было ў тэлеграм-чаце "Боровки свободные" ў кастрычніку 2020 года. Днямі ў папраўчай установе Андрэю споўнілася 43 гады.
Павіншаваць можна лістамі на адрас:
📮 ПУАТ № 43. 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
Званароў Андрэй Анатольевіч
❗️Затрыманні ў БарДУ — папярэдне, з-за каментароў пад «адкрытым урокам» Лукашэнкі

Паводле інфармацыі @Grodno_grab, учора адбыліся затрыманні студэнтаў першага курса ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.

Папярэдне, ва ўніверсітэт прыязджалі супрацоўнікі КДБ і затрымлівалі студэнтаў за каментары, якія былі пакінутыя студэнтамі 1 верасня падчас прамога эфіру адкрытага ўрока «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!», які праводзіўся Лукашэнкам.

🔹Паведаміць пра затрыманні, вобшукі 👉 @BrestSOS
Там жа можна атрымаць юрыдычныя кансультацыі
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

4 красавіка
Сіліч Сяргей — берасцеец, учора сустрэў ўжо трэці запар Дзень нараджэння за кратамі. Асуджаны да 4 год калоніі па справе "пудзілаў-рэек". Менавіта Сіліча прызналі вінаватым па наступных эпізодах:
у кастрычніку 2020 раз дапамог замыкаць чыгуначныя рэйкі;
кінуў не менш за 4 курыных яйкі ў пункт міліцыі;
ноччу на бязлюднай дарозе размясціў тры аўтамабільных пакрышкі, пасля чаго іншы фігурант гэтай справы Комбуль падпаліў іх.
Падтрымаць можна заказнымі лістамі па адрасе:
📮ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Сіліч Сяргей Анатольевіч

4 красавіка
Жылінскі Вадзім — берасцеец, учора споўнілася 22 гады. З ліпеня 2021 года знаходзіцца ў няволі. За акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 у Берасці, асуджаны да 4 год калоніі.
Павіншаваць можна заказнымі лістамі па адрасе:
📮ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Жылінскі Вадзім Сяргеевіч
Вясна | Брэст
❗️+10 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине: ▪️Каско Александра Викторовна (СИЗО-6) — жительница Пружанского района, была задержана по возвращении из-за…
❗️+17 политзаключенных в стране. Из них +4 в Брестской области

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенными на Брестчине:
▪️Кобрин Вячеслав Тарасович (СИЗО-7) — 58-летний брестчанин, увлекается рыбалкой. Осужден к полутора годам колонии за 2 интернет-комментария. Одно сообщение было про Лукашенко и содержало слово "придурок". Второй комментарий был про одного сотрудника ГУБОП и содержал слово "ублюдок".
▪️Лагун Дмитрий Михайлович — житель Пружанского района. За сорванный госфлаг мужчине присудили 1 год колонии.
▪️Овчук Вячеслав Александрович (ИУОТ-39) — житель Пинска. Мужчину судили по уголовной статье за комментарий марта 2021 года в соцсети «Вконтакте», комментарий под новостью «Белсата» с цитатой Лукашенко. Комментарий состоял из одно слова «олух». За это присудили 2 года «химии».
▪️Шумилов Игорь Юрьевич (СИЗО-6) — активист из Барановичей. Имеет инвалидность третьей группы: десять лет назад он попал в ДТП, ему ампутировали ногу. Против мужчины возбудили уголовное дело по ст.369 УК (Оскорбление представителя власти) и до суда поместили в СИЗО.

Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Азарко Алексей (СИЗО-2)
▪️Анчуков Дмитрий (ИУОТ-7)
▪️Герасимович Дмитрий (СИЗО-1)
▪️Дмитрук Станислав (ИУОТ-7)
▪️Дубов Павел
▪️Иванов Дмитрий
▪️Ильинчик Алексей (СИЗО-3)
▪️Кушнарев Сергей (СИЗО-3)
▪️Макарков Дмитрий (ИУОТ-36)
▪️Рыжанский Виталий (СИЗО-2)
▪️Турнов Владимир (ИУОТ-6)
▪️Тушинский Сергей (ИУОТ-6)
▪️Шарабайко Александр (СИЗО-2)

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1476 человек политическими заключенными. Из них в Брестской области 263. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
❗️Нельга выходзіць ва ўласны двор. «Хатнім хімікам», асуджаным па палітычных справах, даюць падпісаць паперы аб змене ўмоў пакарання

Па інфармацыі берасцейскай «Вясны», на мінулым тыдні ў райцэнтры Берасцейскай вобласці выклікалі людзей, якія асуджаны да так званай «хатняй хіміі» (абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы) па палітычных крымінальных справах.

Згодна з ранейшымі абмежаваннямі, калі такія людзі маюць уласную хату і двор, у двор можна было выходзіць неабмежавана.

⚠️ Але ж цяпер «палітычным» даюць падпісаць паперы аб змене ўмоў адбыцця «хатняй хіміі». Згодна з імі, выходзіць са свайго дому можна толькі ў межах тых гадзін, у якія можна выходзіць «у горад». То бок, выходзіць ва ўласны двор у любы момант забараняецца, гэта будзе лічыцца парушэннем умоў адбыцця пакарання. У двор можна выходзіць толькі ў межах «вольных» гадзін, у якія можна выйсці на вуліцу (ў краму, ці на пошту, і гэтак далей).