Вясна | Брэст
473 subscribers
3.58K photos
25 videos
3.48K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
Итоги дня по Бресту и области. Количество задержанных 27.02.2022 (предварительные данные) 🔹 Брест: 10 человек. 🔸 Барановичи: 3 человека. 🔹 Кобрин: 1 человек. 🔸 Пинск: 9 человек. Таким образом, всего по области за день случилось не менее 23 задержаний. Часть…
❗️Брест: известно о новых задержаниях

🔻 Сегодня на железнодорожном вокзале была задержана пенсионерка Светлана. В этом месте в 18:00 ожидалась акция против войны. Женщина в Ленинском РОВД.

🔻 Также сообщают, что с самого утра приходят к тем, кто вчера был замечен на аналогичной акции на ул. Ленина.

🔻 Вчера на ул. Ленина в 17:15-17:20 задержали Викторию Васильевскую. Предположительно за сине-желтую ленточку на рюкзаке. Сейчас она в ИВС.

🔸Сообщить о задержании, получить консультацию
👉 @BrestSOS
Вясна | Брэст
😡 На палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк завялі яшчэ адну крымінальную справу, піша яе муж Андрэй Шарэнда На гэты раз Паліну абвінавачваюць па ст. 411 КК РБ (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне…
😢 На палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк узмацнілі псіхалагічны ціск

Зараз Паліну застаўляюць прайсці медычны агляд для частковага пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Паліна ад медычнага агляду адмаўляецца. Улада лічыць, што палітзняволеная не можа клапаціцца пра сваіх дзяцей.

Хаця гэта не так, — гаворыць яе муж Андрэй Шарэнда. — Паліна рэгулярна, як толькі можна, піша пісьмы дзецям, дзеці ёй адказваюць. Апекуюцца над дзецьмі бацькі Паліны і Андрэя.

Паліне патрэбна сістэматычна прапіваць лекі. Два месяцы таму родныя накіравалі ёй пасылку з медыкаментамі, але да гэтага часу яе не аддалі, спасылаючыся на тое, што вязням ПКТ пасылкі не паложаны.

Чытаць па спасылцы
⚡️ Пінск: асудзілі частку затрыманых ўчора людзей. Ды ўсіх пракурор папярэдзіў пра "крымінальную адказнасць", у выпадку калі адбудзецца трэцяе "парушэнне"

Сёння ў Пінску ўжо адбыліся суды за ўчарашнюю акцыю супраць вайны. Суддзя Андрэй Бычыла па ч.1 арт.24.23 (удзел у масавых мерапрыемствах) прызначыў наступнае:
▪️ Гарагляд Дзьмітрый — 15 сутак арышту;
▪️ Калеснік Яўгеній — 15 сутак арышту;
▪️ Рамановіч Алесь — 100 б.в. штрафа (3200 рублёў), суткі яму не маглі даць з-за таго што даглядае роднага з інваліднасцю.
▪️ Краўчунас Наталля — 50 б.в. штрафа (1600 рублёў).

Яшчэ той жа суддзя Бычыла даў 20 б.в. штрафа за налепку з "Пагоняй" на багажніку аўто Калеснік Дзмітрыю.

Вядома, што на выхадзе з залі суда гэтых людзей спыняў пракурор, казаў што у першы і другі раз адказнасць за несанкцынаваныя мерапрыемствы адміністрацыйная, а на трэці раз будзе крымінальная. Пасля чаго прапаноўваў падпісаць бумагу, што чалавек з гэтай інфармацыяй азнаёмлены.

Адзін з асуджаных, Алесь Рамановіч, таксама распавёў што з моманту затрымання (каля 17:00 27.02) да вызвалення днём 28.02 (бо атрымаў толькі штраф а не суткі), яго ды іншых арыштаваных не кармілі. У ІЧУ іх змясцілі пасля 22:00, то бок пасля вячэры. А раніцай 28.02 іх звезлі з ІЧУ без снедання. Алесь таксама адзначыў, што тыя хто атрымаў "суткі", хутчэй за ўсё атрымаюць ежу толькі увечары 28.02, бо пакуль усіх асудзілі ўжо напэўна прайшоў час абеду.

Нагадаем, што ўчора ў Пінску было затрымана не меньш за 9 чалавек. Усіх затрымалі, калі на плошчы Леніна толькі-толькі збіралася антываенная акцыя.
📝Жыхарцы Маларыты, сябры партыі БНФ Людміле Рамановіч не дазволілі прагаласаваць падчас рэферэндуму 27 лютага на ўчастку №1 у памяшканні раённай гімназіі

Неабазначаным асобам пад агульнай назвай «выбарчая камісія» не спадабалася, што жанчына адмовілася спачатку назваць свой адрас і падаваць пашпарт невядомым асобам. Рамановіч сказала, што на гэтым рэферэндуме дазволена таямніца ў асабістых дадзеных.

Але яе тут жа перабілі асобы-інкогніта з камісіі, што гэта дазволена толькі ім. Што выклікала здзіўленне ў Рамановіч, бо «па Канстытуцыі ўсе людзі роўныя».

🎪Калі спадарыня Людміла падала пашпарт, ёй ужо не далі бюлетэнь, бо ўбачылі, што яна з тэлефонам і Выбарчым кодэксам. Гэта не спадабалася людзям за сталом пад агульнай назвай «выбарчая камісія». Яны спужаліся, убачыўшы тэлефон і закрычалі, што іх нельга фатаграфаваць, сталі клікаць міліцыю.

Людміла Рамановіч папрасіла паказаць у Выбарчым кодэксе, дзе сказана, што яна не мае права мець пры сабе тэлефон і Выбарчы кодэкс на выбарчым участку. Канешне, ёй у гэтым адмовілі. Тады жанчына запатрабавала вярнуць ёй пашпарт, каб пакінуць участак. Але пачула, што пашпарт ёй не аддадуць.

Рамановіч напісала заяву ў міліцыю, што невядомыя асобы на выбарчым участку не вярнулі ёй пашпарт. У міліцыі трэба было ажно 40 хвілін патрабаваць рэгістрацыі заявы. Бо міліцыянты сказалі, што з заявай яна звярнулася не па адрасе. Яе трэба пакінуць у выбарчай камісіі

Затым яны ўсё-такі заяву прынялі і пазванілі на участак, каб дзяжурныя на ўчастку міліцыянты дапамаглі забраць пашпарт Людміле.

🤔Калі жанчына вярнулася назад, то пашпарт ляжаў на ўскрайку стала, нібыта камісія тут ні пры чым.

Людміла Рамановіч напісала пра свае заўвагі па парушэнню Выбарчага кодэкса падчас рэферэндуму на выбарчым участку №1 у Маларыце ў ЦВК.
У Беларусі пачалі блакаваць украінскія СМІ — Мінінфарм заблакаваў сайты gordonua.com і obozrevatel.com

«…в последнее время отдельные социальные сети и мессенджеры активно используются для продвижения недостоверной и фейковой информации о событиях в Украине, пропаганды войны и призывов к незаконным действиям», — паведамляе Мінінфарм.
🎧Пачалася ў 2022-м або ідзе 8 гадоў — вайна на тэрыторыі Украіны. Што варта ведаць беларусам? Падкаст «Вясна прыйдзе»

24 лютага 2022 года кіяўлянін Яўген прачнуўся ў горадзе, які бамбілі. А Руслан хвалюецца менш, чым іншыя: бо ён свой дом страціў яшчэ ў 2014 годзе, у Данецку, і стаў «унутрана перамешчанай асобай».

У падкасце гаворым пра правы чалавека ў вайне і на вайне. Пра антываенныя мітынгі, дзе ў адных краінах яны праходзяць свабодна, а ў іншых (дзвюх) за іх затрымліваюць, бо гэта «парушэнне».

Парадаксальна (ці не?), свабоды мірных сходаў няма менавіта ў тых краінах, адкуль ідзе наступ на Украіну. І у якіх граміцца грамадзянская супольнасць для таго, каб на дзеянні дзяржавы ніхто не мог паўплываць.

• Дэзерцірства ці крымінальная адказнасць?
• Вялікая імперыя ці савецкая акупацыя?
• Што тут трэба ведаць беларусам і на што звярнуць увагу?

💎SoundCloud | Apple Podcasts | Google Podcasts | Spotify | Castbox | Youtube
📝 Референдум во время войны. "Больше трех подписей на одной странице я не видел"

В воскресенье, 27 февраля, в Беларуси завершился референдум по внесению поправок в конституцию. По данным ЦИК, с учетом основного дня голосования, по стране явка составила 78,61% избирателей. А по Брестской области – 78,89%. Досрочно же, все также по версии ЦИК, голосовало почти 43% граждан.

А что же говорят сами избиратели? Наш герой голосовал на одном из участков в Бресте. И он крайне удивлен тому, что там происходило:

«На моих глазах перелистнули страниц 10. Больше трех подписей на одной странице я не видел. Это люди, которые получили бюллетени. Как такое может быть?!»

Также нашего героя люди за столом под общим названием "избирательная комиссия" настоятельно просили не ставить дату в журнале проголосовавших. Такие случаи на участках не редкость. Таким образом, теоретически, комиссии потом могут проставить любую дату.

Референдум "с пистолетом у виска" состоялся.

Источник: https://brestspring.org/tpost/1oitsb3hi1-referen
❗️У Баранавічах учора была затрыманая каардынатарка штаба Ціханоўскай Тамара Патоцкая
Вясна | Брэст
Второй приговор политзаключенному Щурко: на этот раз колония 😢 9 ноября 2021 Дмитрия Щурко задержали в очередной раз. Но он до сих пор сидит в СИЗО-7, его обвинили сразу по трем статьям УК. И вчера по ним вынесли приговор: колония и штраф. Все три вменённые…
Без изменений: "укравшему милицейскую рацию" оставили и второй политический приговор в силе

1 марта в Брестском областном суде прошло рассмотрение апелляции на приговор Дмитрию Щурко. Коллегия из трех судей (среди них Николай Сенько) постановила: оставить приговор районного суда без изменений, то есть отправить за слова в Интернете на 2 года 6 месяцев в колонию (плюс заплатить 50 б.в. штрафа).

Напомним, в декабре Дмитрия Щурко осудили за "украденную у омоновца рацию" во время акции протеста — тогда он получил "домашнюю химию". Сейчас же мужчина в неволе с ноября 2021, его обвиняли по трём статьям УК РБ, и все статьи за слова в Интернете. В том числе за то, что в Youtube на своём крохотном канале (с 8 подписчиками) Дмитрий выразил мнение про свой первый приговор. Этим мнением было: "дело сфабриковано следователем и прокуратурой".

На фото: Дмитрий Щурко во время суда по "украденной рации" в декабре 2020. Фото брестской Весны.
⚖️Калі ў вас быў суд, з рашэннем якога вы не згодныя, — абскарджвайце пастанову аб прыцягненні вас да адміністрацыйнай адказнасці. Гэта вашае законнае права!

Вы можаце зрабіць гэта незалежна ад таго, быў у вас штраф ці арышт.

Навошта гэта патрэбна?

- Дае шанец на адмену пастановы;
- Дазволіць адцягнуць час, пакуль пастанова не ўвойдзе ў сілу;
- Дае магчымасць дакументальна пацвердзіць факт палітычнага пераследу;
- Дае магчымасць звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

‼️Улічваючы падзенне беларускага рубля, можа атрымацца, што калі пастанова ўвойдзе ў сілу, вы заплаціце 250$ штрафу замест сённяшняй 1000$.

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org
Forwarded from Белсат
🔹У Пінску аштрафавалі жанчын за ўдзел у антываенным пікеце

У судзе гораду Пінску і Пінскага раёну сёння адбыліся суды над трыма жанчынамі, за ўдзел у антываенным пікеце, які адбыўся 27 лютага на цэнтральнай плошчы гораду.

Суддзя Клімовіч усіх траіх пакараў штрафамі. Вольга Лявошык атрымала штраф у памеры 50 базавых велічыняў, Анна Германовіч – 50 базавых, Ірына Целяціцкая – 45.

Пасля заканчэння судоў адзін з прысутных звярнуўся да суддзі «Ці магу я вам задаць пытанне, як грамадзянін грамадзяніну?» На што суддзя адказаў: «Я тут не грамадзянін».

Нагадаем, што яшчэ 5 чалавек за гэты пікет былі асуджаныя ў Пінску ў панядзелак. Двое мужчын атрымалі па 15 содняў арышту. Адзін мужчына атрымаў штраф у памеры 100 базавых велічыняў, другі штраф – 20 б.в. Маладая жанчына пакараная штрафам – 40 б.в.

Крыніца: @belsat
🤍 «Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты»

Палешучка з Маларыты Людміла Рамановіч звярнулася з пісьмом-пратэстам на сайт Адміністрацыі прэзідэнта. Жанчына выказала пратэст удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне:

«Я, грамадзянка Рэспублікі Беларусь — палешучка. Нарадзілася ў 5 км ад украінскай мяжы, жыву ў 15 км ад украінскай мяжы. Усё жыццё гавару на дыялекце ўкраінскай мовы. З задавальненнем карыстаюся беларускай.

💙💛Украінцы нам не чужыя. А такім, як я і спадар Лукашенка, варта падумаць, колькі ў нас украінскай крыві. Мне сорамна за тое, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей ва Украіне»

📝Чытаць пісьмо цалкам
❗️Брест: прошли суды над задержанными 27-28 февраля

За попытку собраться на антивоенную акцию протеста 28 февраля, по ч.1 ст.24.23 (участие в массовых мероприятиях) 2 марта осудили:
🔻 Кудынюк Светлана Николаевна — 14 суток ареста, судья Куровский.

И после трех суток задержания из ИВС привезли в здание суда задержанных в воскресенье. В тот день люди также пытались собраться на антивоенные акции. Судья Шурин осудил по ч.1 ст.24.23 КоАП:
▪️ Василевская Виктория Юрьевна — 50 б.в. штрафа (1600 рублей);
▪️ Климук Александр Валентинович — 70 б.в. штрафа (2240 рублей);
▪️ Лозко Тимур Александрович (муж) — 50 б.в. штрафа (1600 рублей);
▪️ Лозко Ольга Юрьевна (жена) — перерыв в заседании до 3 марта 15:00 т.к. потребовала адвоката, не задерживалась;
▪️ Полянская Елена Евгеньевна (мать) — 90 б.в. штрафа (2880 рублей);
▪️ Полянская Мария Даниловна (дочь) — 80 б.в. штрафа (2560 рублей);

Также известно про еще 3 решения судьи Шурина: 70 б.в. штрафа одному парню, 80 б.в. другом и 4 суток ареста третьему. Их фамилии выясняются.

Всего же в ИВС после антивоенных акций поместили около 20 человек, по оценкам задержанным.
😡 Беспредел администрации ИУОТ-9 в отношении брестского политзака Абрамука Дмитрия

16 февраля суд Железнодорожного района г. Витебска принял решение отправить Абрамука с "химии" в колонию на 1 год, 1 месяц и 16 дней.

Абрамук в этот же день подал апелляцию, которую готовил ещё в январе. Он понимал, что администрация ИУОТ хочет отобрать у него возможность обжалования постановления суда.

Рекорд Банцера достигнут и скорее всего будет побит. Абрамук просидел в ШИЗО 70 суток.

👀 Читать подробности
Вясна | Брэст
❗️Брест: прошли суды над задержанными 27-28 февраля За попытку собраться на антивоенную акцию протеста 28 февраля, по ч.1 ст.24.23 (участие в массовых мероприятиях) 2 марта осудили: 🔻 Кудынюк Светлана Николаевна — 14 суток ареста, судья Куровский. И после…
❗️Будят ночью, не дают матрасы, водят в наручниках: какие сейчас условия в брестском ИВС

Пока беларуские милиционеры празднуют "День милиции", рассмотрим как эта самая милиция обращается с задержанными в изоляторах.

Так, в Бресте 27 февраля задержали десятки человек, которые собирались на антивоенные акции протеста. Их поместили в ИВС Ленинского РОВД города. Как рассказали вышедшие оттуда люди (имена есть у брестской "Весны"), в изоляторе для "политических" все еще:
не выдаются на ночь матрасы;
каждую ночь сотрудники ИВС будят 2 раза, требуют подойти к окошку и назвать фамилию плюс статью по которой человек задержан;
с момента подъема и до отбоя (т.е. до 22:00) нельзя не только лежать, но и сидеть; опираться стоя о стенку также запрещается;
запрещено курить;
все перемещения вне камеры только в наручниках (напомним, что такое обращение было с людьми ДО суда по административному процессу, хотя и после суда нет нужды водить административно арестованных как особо опасных преступников).
Из "новенького":
🇧🇾 утро начиналось с включенного в камере гимна РБ.
Из положительного:
наконец-то вытравили клопов, ранее не дававших спать содержащимся в ИВС.

Источник: https://brestspring.org/tpost/js15ya4xj1
❗️Віктара Хлябца, які мае інваліднасць трэцяй групы, трымаюць за кратамі

Белаазёрскага актывіста з дыябетам Віктара Хлябца 26 лютага затрымалі бярозаўскія міліцыянты. Да гэтага часу яго ўтрымліваюць у ізалятары часовага ўтрымання Бярозаўскага РАУС у цяжкіх умовах, якія можна прыраўняць да катаванняў.

На яго завялі крымінальную справу нібы за каментар 2020 года ў тэлеграм-чаце супраць бездакорных людзей у пагонах, якіх лукашэнкаўскі рэжым ператварыў у святых. А святыя ператварылі ў даход каментары, якія насамрэч служаць у пэўнай ступені аб’ектыўнай іх характэрыстыкай, якую выказваюць тыя, хто ім плаціць.

🔻 Наколькі вядома са скупых дадзеных, Віктар не прызнае сябе вінаватым. Нібыта яго павінны перавесці да суда ў Баранавіцкае СІЗА.

Трэба адзначыць, што Віктар неаднаразова затрымліваўся, пачынаючы з 2020 года за ўдзел у акцыях. І цяпер ахоўнікі рэжыму, якія прывыклі дамагацца «раскрываемасці» у сваёй працы метадам зубатычын і катаванняў умовамі ў ІЧУ, хапаюць актывістаў за сапсаваныя чырвона-зялёныя сцягі, за каментары ў інтэрнэце ў адрас недатыкальных асоб - міліцыянтаў.

😡 Чарговы арышт чалавека з інваліднасцю паказаў, што з чалавечнасцю, як і з прафесіяналізмам, у "праваахоўнікаў" таксама праблемы.

Крыніца:
https://brestspring.org/tpost/txar59tm71
📍Пенсіянерку Алену Гнаўк перавялі на «Валадарку». Падтрымайце яе лістамі!

Нагадаем, 64-гадовай актывістцы з Пружанаў Алене Гнаўк выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі). Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Згодна з матэрыяламі справы Гнаўк 23 лістапада 2021 года размясціла ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

🔹Раней, паводле двух іншых артыкулаў, спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».

Днямі Гнаўк перавялі з баранавіцкага СІЗА-6 у СІЗА-1.

💌Падтрымайце Алену па новым адрасе:  СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Алена Пятроўна Гнаўк
📍Яўген Пак, асуджаны да 1,5 года «хіміі» за ролікі ў TikTok, пачаў адбываць пакаранне

Берасцейца Яўгена Пака абвінавацілі ў размяшчэнні ў лістападзе 2020-га ў сацсетцы TikTok трох відэаролікаў, у якіх ён «публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку».

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па ч.1 арт.368 КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў «хіміі». Таксама яна пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы тэлефон Яўгена як сродак учынення злачынства.

🔻Палітвязень 5 сакавіка быў накіраваны ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу №36.

💌Падтрымайце Яўгена лістамі салідарнасці: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №36. 220039, г. Мінск, вул. Караткевіча, 14, Яўгену Валер'евічу Паку
⚡️ Як паведамляюці нашы чытачы, а 12-й гадзіне пры спробе падыйсьці да помніка Тарасу Шаўчэнку у Берасці, каб ускласьці кветкі, затрымалі Алега Вялава. Ён нават яшчэ не паспеў перайсці вуліцу.
Каля помніка больш за 6 міліцэйскіх аўто, бачна мінімум 10 чалавек у форме.
💌Павіншуйце палітзняволеных жанчын з 8 сакавіка

Гістарычна гэты не проста «жаночы дзень», а дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і магчымасці. Жанчыны ў многіх краінах выходзілі 8 сакавіка на дэманстрацыі і пікеты ў абарону сваіх правоў.

На 8 сакавіка ў Беларусі налічваецца 137 палітзняволеных жанчын, якія асуджаныя на розныя тэрміны, або ўтрымліваюцца ў СІЗА ў чаканні суда.

Гісторыі некаторых з іх:

🔹«Я веру, што хутка маё дзіця будзе на волі». Маналог маці палітзняволенай Сафіі Малашэвіч
🔹Дзень маці ў няволі: гісторыі жанчын, якія апынуліся па той бок кратаў ад сваіх дзяцей
🔹Лекарку з 30-гадовым стажам звольнілі за некалькі гадзінаў да затрымання. Распавядаем пра палітзняволеную Наталлю Нікіціну
🔹«На пенсіі атрымала правы і села за руль». Гісторыя жыцця палітзняволенай Эмы Сцепулёнак
🔹Маці палітзняволенай Насты Кухаравай: «Дзеля дачкі не дазваляю сабе плакаць, нават ведаючы, што з яе здзекваліся»

💻Павіншаваць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn