Вясна | Брэст
478 subscribers
3.61K photos
27 videos
3.5K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Прафілактычны ўлік, прафілактычнае назіранне, прэвентыўны нагляд: як выглядаюць абмежаванні правоў пасля вызвалення (ў тым ліку для экс-палітвязняў)

Ініцыятыва "Вольныя" разам з праваабаронцамі Human Constanta падрыхтавалі карткі, якія тлумачаць розныя прадугледжаныя законам абмежаванні для тых, хто ўжо скончыў адбываць крымінальнае пакаранне. Гэтыя абмежаванні значна ўплываюць на жыццё тых, хто вызваляецца.
Вясна | Брэст
Прафілактычны ўлік, прафілактычнае назіранне, прэвентыўны нагляд: як выглядаюць абмежаванні правоў пасля вызвалення (ў тым ліку для экс-палітвязняў) Ініцыятыва "Вольныя" разам з праваабаронцамі Human Constanta падрыхтавалі карткі, якія тлумачаць розныя прадугледжаныя…
Прафілактычны ўлік, прафілактычнае назіранне, прэвентыўны нагляд [ПРАЦЯГ]

А мы патлумачым пэўныя паняцці, якія дапамаюць зразумець, калі могуць (але не мусяць) прымяняць самае значнае абмежаванне, а менавіта "прэвентыўны нагляд":
🔹 цяжкае злачынства — гэта злачынства па такім крымінальным артыкуле, максімальнае пакаранне па якім больш за 6 гадоў (але менш 12 гадоў). То бок не важна, колькі чалавеку па такому артыкулу прысудзілі. Важна, колькі сам артыкул прадуглеждвае. Напрыклад, ч.2 арт.293 (Удзел у масавых беспарадках) — цяжкае "злачынства". Але ч.1 арт.293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў) ужо асабліва цяжкае злачынства.
🔹 асабліва цяжкае злачынства — злачынства па крымінальным артыкуле, максімальнае пакаранне па якім больш за 12 гадоў.
🔹 асуджанасць (рус. судимость) дзейнічае, пакуль яна не пагасіцца, ці не будзе знята судом. Пагашэнне асуджанасці адбываецца праз 5 гадоў для цяжкіх артыкулаў, праз 8 гадоў для асабліва цяжкіх артыкулаў.

Якія паводле "цяжкасці" папулярныя артыкулы для палітычнага пераследу?

🟢 не адносяцца да цяжкіх ці асабліва цяжкіх артыкулаў:
ч.1 арт.130; ч.1 і ч.2 арт.342; ч.1 і ч.2 арт.367; ч.1 і ч.2 арт.368; арт.369; арт.370; ч.3 арт.361-1; ч.1 арт.361-2; ч.1 арт.361-4;

🟠 адносяцца да цяжкіх артыкулаў:
ч.2 і ч.3 арт.130; ч.2 арт.293; ч.1 арт.361-1; ч.2 арт.361-2; ч.2 арт.361-4

🔴 адносяцца да асабліва цяжкіх артыкулаў:
няма такіх сярод "папулярных палітычных" артыкулаў

Засталіся пытанні? Звяртайцеся па кансультацыі да берасцейскай "Вясны", ці ў ініцыятыву "Вольныя", ці ў іншыя праваабарончыя ініцыатывы.
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

17 лістапада
Ардзюк Алег — спаўняецца 25 гадоў! Асуджаны за ўдзел ў акцыі пратэсту ў Пінску, якая адбылася 9 жніўня 2020 года. Хлопца затрымалі ў верасні 2021 года наўпрост у войску, калі ён праходзіў тэрміновую службу. У красавіку 2022 года Алегу прысудзілі тры з паловай гады калоніі.
📮 Калі вы ведаеце, у якой калоніі знаходзіцца зараз Ардзюк Алег Дзмітрыевіч, напішыце нам у @BrestSOS

17 лістапада
Мельнічук Валерый — берасцеец, затрыманы ў сакавіку 2021. Сустракае ўжо другі запар Дзень народзінаў у няволі. Быў асуджаны да 4 гадоў 6 месяцаў калоніі з-за пратэстаў 10-га жніўня 2020 ў Берасці, хоць і у той летні вечар хлопца аглушыла светлашумавой гранатай, а ў спіну патрапіў адзін з яе аскепкаў.
Падтрымаць хлопца заказным лістом можна па адрасе:
📮 ПК-17. г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, 213004
Мельнічук Валерый Аляксандравіч
Вясна | Брэст
😡 Баранавіцкі праваабаронца пакараны 15 суткамі арышту Па інфармацыі берасцейскай "Вясны", праваабаронца Аляксандр Вайцешык атрымаў 15 сутак арышту. Такое рашэнне вынесла ў пятніцу суддзя Ірына Паўлоўская. Па нашых дадзеных, Вайцешыка затрымалі ля пад'езда…
Баранавіцкі правабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку

Пра гэта паведаміў актывіст Юрый Казакевіч, які цяпер знаходзіцца за мяжой.

"Праваабаронца Саша Вайцешык — ёсць вялікая верагоднасць, што атрымае яшчэ два разы па 15 сутак", — напісаў Казакевіч у сваім Фэйсбуку.

Нагадаем, што баранавіцкі праваабаронца 10 лістапада асуджаны на 15 сутак арышту. За дзень да таго у горадзе, разам з правабаронцам, затрымалі з дзясятак чалавек.
Вчера в Бресте осудили мужчину прямо в СИЗО. По статье "оскорбление Лукашенко"

16 ноября в брестском СИЗО рассмотрели уголовное дело против Брезина Александра Викторовича. Роль судьи исполнила Марина Скалкович.

Поскольку при рассмотрении уголовных дел в СИЗО туда невозможно попасть сторонним людям (чем нарушается право на открытое и гласное судебное разбирательство), брестской "Весне" неизвестно, в чем обвиняли мужчину, что решила судья.

Если Вам известны какие-то подробности про судьбу Александра Брезина, свяжитесь с нами 👉 @BrestSOS

📸 Фото: брестское СИЗО / газета "Заря"
Вясна | Брэст
Лунинецкая судья запретила ВК-страницу популярного местного издания Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔹 ВК-страница "Информ-Прогулка Лунинец" (решением…
Судьи в Барановичах и Бресте запретили еще 4 инстаграм-страницы и 1 телеграм-канал (страницы диаспор, ликвидированной в сентябре партии)

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔸телеграм-канал "belonews" (2 тыс подписчиков)
🔹инстаграм "beldomua" (страница организации Беларускі Дом ва Украіне, 1 тыс подписчиков)
🔸инстаграм "bsdp_hramada" (по приведенной в реестре ссылке страница не открывается, но есть с похожим адресом страница партии БДСП Грамада)
🔹инстаграм "bmhuborg" (Беларускі Моладзевы Хаб, 3 тыс подписчиков)
🔸инстаграм "dapamogalt" (почти 1 тыс подписчиков, страница беларуской диаспоры в Литве)

Телеграм-канал "belonews" запрещен решением барановичской судьи Светланы Снежко.
3 из 4 инстаграм-страниц запретила брестская судья Марина Раевская, и еще один инстаграм-аккаунт внесла в "список экстремистского" брестская судья Елена Ковальчук.
«Этих малолеток квалифицируют как мафиози». Кого сейчас судят за наркотики и какое отношение к таким людям в колонии:

Несколько лет внимание к жесткому антинаркотическому законодательству привлекали «Матери-328». К сожалению, их деятельность никак не повлияла на количество задержаний и уголовных дел.

— Если в семье есть сын-алкоголик, его можно отдать на год в ЛТП. А если наркоман — это ты с ним попрощайся на десяток лет, и будешь потом еще по тысяче долларов вводить на зону

https://mediazona.by/article/2022/11/11/328

Не работает ссылка? Читайте здесь

🗄 Это архивный материал. Некоторая информация могла устареть
Вясна | Брэст
Былога брамніка ФК «Граніт» асудзілі да двух гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі Суд Лунінца і Лунінецкага раёна ў будынку мясцовага РАУС разгледзеў справу 33-гадовага Юрыя Церашкевіча — былога брамніка футбольнага клуба «Граніт». Згодна з вядомымі заяўкамі…
Вышел на свободу политзаключенный из Барановичей

По информации брестской "Весны", Юрий Терешкевич вышел на свободу 30 октября.

Напомним, что Терешкевича приговорили к 2 годам колонии по статье 368 УК (за "публичное оскорбление" А.Лукашенко).

Про мужчину известно, что он выступал за футбольный клуб "Гранит" в качестве вратаря в сезоне 2006/2007.
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

19 лістапада
Бруханава Кацярына — спаўняецца 30 год! Грамадзянка Украіны, родам з горада Херсон. У 2016 годзе пераехала ў Беларусь, дзе працавала перакладчыцай з кітайскай. Яе затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы і ў кастрычніку прысудзілі 2.5 гады калоніі за перасылку відэа з ваеннай Z-тэхнікай.
Падтрымаць (лістом ці грашовым пераводам) можна па адрасе:
📮 СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37
Бруханава Кацярына Андрэеўна


25 лістапада
Бабіч Аляксандр — спаўняецца 35 год! Асуджаны за акцыю пратэсту 9 жніўня 2020 у Берасці да 3.5 гадоў калоніі.
Перад арыштам Саша адкрыў краму Crafthouse.by, якая займаецца ўпакоўкай. Пасля затрымання Сашы гэтым невялічкім бізнэсам пачалі займацца яго бацькі. Але снежань 2022 стаў апошнім месяцам іх працы.
Падтрымаць заказным лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Бабіч Аляксандр Уладзіміравіч
Вясна | Брэст
На тыдні беларуская праваабарончая супольнасць упершыню апублікавала заяву аб наданні статусу "былых палітвязняў". Гэткі статус атрымалі адразу 150 чалавек Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але праваабаронцы…
"Патрабуем рэабілітацыі". Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала "былымі палітвязнямі" ужо 189 чалавек. У свой час яны не былі прызнаны палітвязнямі

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але праваабаронцы ў 2 заявах надалі ім статус "былых палітвязняў". Хто можа атрымаць такі статус, чаму ўзнікла неабходнасць у ім, тлумачаць праваабаронцы "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/112786

Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс былых палітвязняў, то яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў "Вясну" (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці Выйшлі на волю 2 палітвязні: Ягор Жукаў і Арцём Андрасюк. Па стане на 12.11.2023, у вобласці 276 палітвязняў. Рэпрэсіі: наўпрост у СІЗА асудзілі двух мужчын за сарваныя дзяржфлагі. Затрымалі айцішніка, які жыве і…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Выйшаў на волю Юрый Церашкевіч. Па стане на 19.11.2023, у вобласці 275 палітвязняў.

Рэпрэсіі: за ўдзел у пратэстах 2020 года затрыманыя Віталь Шамшорык і невядомы берасцеец. За "абразу Лукашэнкі" асуджаны Аляксандр Брэзін.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": забаранілі ВК-старонку папулярнага лунінецкага выдання "Информ-Прогулка Лунинец". Таксама забаранілі 4 інстаграм-старонкі ды тэлеграм-канал беларускай дыяспары.

Баранавіцкі правабаронца Аляксандр Вайцешык абвясціў за кратамі галадоўку.

Асуджаныя па «карагоднай справе» маці і дачка расказваюць у якіх умовах працавалі на "хіміі".

💔 «Пазнаёміліся па перапісцы, да роспісу ні разу не бачыліся». Як муж палітзняволенай сам апынуўся за кратамі.

🗣 Прафілактычны ўлік, прафілактычнае назіранне, прэвентыўны нагляд: як выглядаюць абмежаванні правоў пасля вызвалення. Частка 1 і частка 2.
😔 Скрадзенае дзяцінства. 8 палітвязняў з вобласці сустрэлі сваё 18-годдзе за кратамі. 2 з іх ужо на волі

20 лістапада штогод адзначаецца Сусветны дзень дзяцей. У гэтую дату ўзгадаем жыхароў Берасцейскай вобласці, якія сталі паўналетнімі ў зняволенні.

Усе з іх былі асуджаныя да 3 год калоніі праз акцыю пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 у Берасці.

https://brestspring.org/tpost/k7i9v46dm1

Упершыню гэты тэкст мы публікавалі ў 2022 годзе. З таго часу адзін з герояў артыкулу выйшаў на волю (Давід Збаранскі). Мы дадалі інфармацыю пра яго вызваленне.
Вясна | Брэст
❗️«Дзверы балагана рэзка рванулі, а затым — як у лепшых сцэнарах АМАПу...» Падрабязнасці рэйду на «Стулы» У суботу, 10 чэрвеня, у аграсядзібе «Стулы» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці спектакль беларускага народнага тэатра лялек «Батлейка» сарвалі супрацоўнікі…
Затрыманую падчас «хапуна» на аграсядзібе «Стулы» звольнілі з працы

Як стала вядома @viasna96, 10 жніўня выконваючая абавязкі дырэктара Кобрынскага дзяржаўнага каледжу сферы абслугоўвання ў вуснай форме паведаміла майстрыцы вытворчага навучання Веры Андрэюк, якая з перапынкам адпрацавала ва ўстанове адукацыі 8 гадоў, што кантракт з ёю не будзе працягнуты.

З асабістых крыніцаў праваабаронцам стала вядома, што кіраўніцтва ўстановы адукацыі было вымушана пайсці на скасаванне кантракту па тэлефонным загадзе з органу мясцовай улады.

Гэта можа быць звязана з затрыманнем жанчыны падчас «хапуна» ў аграсядзібе «Стулы», што месціца на ўскрайку Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Тады ў выходны дзень разам з іншымі наведвальнікамі сям’я Андрэюк прыехала ў «Стулы», каб паглядзець спектакль беларускага народнага тэатру лялек «Батлейка».

Але замест прыемнага адпачынку на прыродзе людзі атрымалі вялікі стрэс праз рэйд сілавікоў на аграсядзібу. Сведкай стала і сямігадовая дачка Веры Андрэюк, якая атрымала вялікую псіхалагічную траўму ад «хапуна», зладжанага АМАПам.