Вясна | Брэст
486 subscribers
3.64K photos
28 videos
3.53K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 34 человека, из них 1 из Брестской области Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 34 человека, из них 4 из Брестской области

Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили четверых: 30-летний брестчанин Цалюк Андрей (которого судил аж по 8 политическим статьям!), 47-летний Кардаш Олег и 41-летний врач скорой помощи Валерий Хоменко из Барановичей, а также 20-летний парень из Ивацевичского р-на Ефимович Владислав. Все они осуждены к колонии по политическим статьям.

Рассказываем, что известно про каждого из них: 👉
https://brestspring.org/tpost/40ln6t92b1

А сам список, будет не лишним напомнить, состоит исключительно из людей, осужденных по политическим уголовным делам.

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.
🎉 -2 политзаключенных: Евгений Календо (по "делу Зельцера"), Виктор Фенчук

По информации Еврорадио, полностью отбыл наказание и вышел на свободу Виктор Фенчук. Виктор — профессиональный орнитолог, уроженец Бреста. Возглавлял организацию "Ахова птушак бацькаўшчыны" с 2007 по 2014, затем был ее сотрудником. Мужчину осудил Московский суд Минска к 2.5 годам колонии за участие в протестах 2020 года. Фенчук отбывал наказание в могилевской колонии и, как передаёт издание, вышел на свободу.

А по подсчетам Весны, в конце августа освободился житель Бреста Евгений Календо. Мужчину задержали из-за интернет-комментария о смерти айтишника Зельцера и сотрудника КГБ Федосюка. Пока Евгений был в заключении, его внесли в "список террористов". Его также осудили на 2.5 года колонии. По подсчетам правозащитников, мужчина целиком отбыл наказание и вышел на свободу.

Фото: слева Виктор Фенчук, справа Евгений Календо
Нагадваем пра наш інстаграм 👀

Можа, вы прапусцілі гэтую навіну, але Берасцейская Вясна цяпер ёсць і ў інстаграме.

Так што важныя навіны, праваабарончыя тэксты можна знайсці і тут:
https://www.instagram.com/brest.viasna/
Падпісвайцеся, калі для вас гэта бяспечна

А яшчэ туда можна звяртацца па кансультацыі ці іншую дапамогу.
Будзьма на сувязі на розных пляцоўках 😎
Инструкция: "приватный класс" в Одноклассниках (так не будет автоматических репостов на вашу страницу)

Правозащитники регулярно сообщают о приговорах из-за того, что человек в соцсети "Одноклассники" поставил реакцию "класс" (например, Светлане Бакановой недавно так присудили колонию).

Дело в том, что когда пользователь ставит лайк посту в "Одноклассниках", этот пост сразу появляется и на его странице. То есть вслед за лайком автоматически следует репост.

⚠️ Но с недавнего времени есть способ обойти автоматический репост — например, ставить "приватные" отметки "мне нравится". Такой "класс" увидит только автор публикации.

В веб-версии (то есть при использовании с компьютера в браузере) для этого нужно навести мышку на кнопку "Класс", после чего всплывут разные реакции, и первой из них предлагается "приватный класс".

В мобильном приложении, чтобы поставить "приватный класс", нужно сделать долгое нажатие на кнопку "класс".

Расскажите про эту функцию своим родителям или знакомым.
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці -1 палітвязень: выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Па стане на 24.09.2023, у вобласці 277 палітвязняў. Рэпрэсіі: былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак пасля затрымання на мяжы. Псіхалагіню…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

Выйшлі на волю палітвязні Яўген Календа і Віктар Фенчук.

З'явіўся новы палітвязень: Дзмітрый Сямак, якому прысудзілі 3 месяцы арышту за "негатыўную ацэнку" міністра адукацыі.

Рэпрэсіі: Святлану Баканаву асудзілі да 1 года калоніі за лайк пад відэа пра Лукашэнка. Пінскаму палітвязню Вячаславу Малейчуку дадалі яшчэ 2 гады. Да 2 гадоў "хатняй хіміі" за "абразу прэзідэнта" асуджаны Вадзім Смалеўскі, на паўгады менш прысудзілі пенсіянеру Івану Нарко. За данаты і каментары 3.5 гады калоніі прысудзілі псіхалагіне Алесе Лянцэвіч.

З палітвязнем Уладзімірам Гундарам да гэтага часу няма сувязі. Да яго не змог трапіць адвакат.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы": інстаграм-акаўнт "sprava161", тэлеграм-канал "Belarus. Wired.", цікток-акаўнт "licvinizm; Сапраўдны Змагар", тэлеграм-чат "Что ты несешь?" ды інстаграм-старонка групы "Дай Дарогу!".

У вобласці стала 566 "асоб-экстрэмістаў": у адпаведны спіс дадалі 4 чалавека.

⭐️ Інструкцыя: "прыватны клас" у Аднакласніках
🇧🇪Беларусы Бельгіі ў Брусэлі правялі пікет у падтрымку Паліны Шарэнда-Панасюк

Нагадаем, Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Суд на ёй пачнецца сёння.
Вясна | Брэст
А суд в Гомельской области запретил инстаграм-страницу брестской группы "Дай Дарогу!" 21 сентября чечерский суд Гомельской области признал "экстремистскими материалами" инстаграм-страницу популярной музыкальной группы. Как следует из расписания суда, решение…
Суды области снова запрещают телеграм-каналы беларусов зарубежья

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔹телеграм-чат "Беларуские анархисты Варшавы 2.0" (на самом деле не чат, а канал, имеет около 420 подписчиков)
🔸телеграм-канал "Беларусы Москвы — народный канал" (около 260 подписчиков)

В обоих случаях заинтересованной стороной на суде являлся Миниформ.

Таким образом, по нашим подсчетам, с июля 2020 года суды Брестской области напризнавали "запрещенными" те или иные протестные чаты, каналы, сайты (и другие места в Интернете) уже 248 раз.
📸Фотафакт: у іспанскім горадзе Таледа адбыўся пікет у падтрымку Паліны Шарэнда-Панасюк

Нагадаем, Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі да яшчэ 1 года калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». Сёння яе пачалі судзіць па новай справе.

💌Падтрымайце палітзняволеную: ІЧУ АУС Рэчыцкага райвыканкама. 247483, Гомельская вобл., г. Рэчыца, вул. Савецкая, 35
💻Напісаць анлайн
Вясна | Брэст
Сімвалічная хросная Паліны Шарэнда-Панасюк накіравала ліст да суддзі, які будзе вырашаць, ці дадаць тэрмін палітзняволенай У лісце дэпутатка Еўрапарламенту Ізабэль Сантуш заклікае зняць абвінавачванні і вызваліць жанчыну. Нагадаем, 2 кастрычніка рэчыцкі…
Як сёння прайшоў суд над Палінай Шарэнда-Панасюк. Жанчына казала пра ціск, збіццё. Таксама заявіла, што не лічыць суд законным

Як стала вядома ад мужа Паліны Андрэя Шарэнды, напачатку працэсу Паліна нагадала, што не лічыць гэты суд законным, што яна не лічыць сябе прыналежнай гэтаму суду, бо напісала адмову ад беларускага грамадзянства, а сам працэс назвала проста фарсам. На сённяшні дзень паспелі даць паказанні ўсе сведкі. Таксама паспела сказаць сваё слова Паліна. Яна неаднаразова падкрэслівала, што афармленне "парушэнняў" нібы здзейсненых ёю, гэта проста помста за яе грамадзянскую пазіцыю. Паліна агучыла здзекі, якія ёй прыйшлося перажыць за гэты год. У чэрвені месяцы яна была моцна збіта крымінальнымі зняволенымі па наводцы адміністрацыі. Быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.

🔸Гаварыла пра жорсткія ўмовы ў рэчыцкай калоніі, ізалятары часовага ўтрымання рэчыцкага РАУС і ў гомельскім СІЗА на працягу года. І што яе ўтрыманне ў рэчыцкім ІЧУ можна лічыць катаваннем: ёй прыходзіцца спаць на падлозе, бо ёй не выдалі ні матраца, ні пасцельнай бялізны, забралі ўсе асабістыя рэчы. Яна нагадала, што пакуль яна толькі абвінавачая, а не асуджаная, каб можна было яе утрымліваць у такіх бесчалавечных умовах.

🔸Па словах мужа, Паліна перадала падзяку ўсім тым людзям, хто яе падтрымаў за гэты час. Псіхалагічна Паліна не зламалася, яна падкрэсліла, што не лічыць сябе зняволенай, а лічыць сябе ваеннапалоннай.

🔸Працяг суду адбудзецца 9 кастрычніка. Пракурор пакуль яшчэ не запрашваў новага пакарання для палітзняволенай

Нагадаем, што сёння ў судзе Рэчыцкага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы па арт.411 Крымінальнага Кодэкса — злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі — па якім у чарговы раз абвінавачваюць Паліну. Справу вядзе суддзя Станіслаў Іванюценка.
Вясна | Брэст
Былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак, паведамляе беларуская Медыязона Гардзіевіч быў затрыманы на польска-беларускай мяжы тыдзень таму. Далей яго судзілі па арт.19.11 КоАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў", паведаміла…
Былы палітзняволены журналіст Сяргей Гардзіевіч на волі. Але ў яго забралі сродкі сувязі

Як стала вядома @bajby, былы палітзняволены журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Гардзіевіч быў затрыманы на польска-беларускай мяжы 14 верасня. Далей яго судзілі па арт.19.11 КоАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў".

Нагадаем, што Сяргей Гардзіевіч да 2020 года працаваў журналістам у Драгічыне. Пазней яго асудзілі за "абразу Лукашэнкі", "паклёп", "абразу прадстаўніка ўлады" да 1 года 6 месяцаў калоніі. Вядома, што пасля вызвалення мужчына ездзіў у Польшчу за пакупкамі.
Вясна | Брэст
Суды области снова запрещают телеграм-каналы беларусов зарубежья Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔹телеграм-чат "Беларуские анархисты Варшавы…
Суд области запретил телеграм-канал на почти 15 тысяч подписчиков. И пару каналов поменьше

Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔸телеграм-канал "Выборы Беларусь | Elections Belarus"
🔹инстаграм-аккаунт "rushennie" (Паспалітае Рушэнне)
🔸телеграм-канал "бармалеи/партизаны"

Как всегда, кто из судей стоит за этими решениями, рассказываем на нашем сайте.

И отметим, что у телеграм-канала "бармалеи/партизаны" на данный момент 14.7 тысяч подписчиков. Возможно, это один из самых крупных телеграм-каналов, которые когда-либо "запрещали" суды Брестской области.
Вясна | Брэст
«Вясна» сумесна з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі выпусцілі заяву ў сувязі з прысудам, які заўчора вынеслі Насце Лойка (ёй прысудзілі 7 год калоніі): «Мы лiчым, што яна стала мішэнню для пераследу за сваю мірную і законную праваабарончую…
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд праваабаронцы Насты Лойкі — сем год пазбаўлення волі. Яе арганізацыя Human Constanta зрабіла значны ўнёсак і для Берасцейскай вобласці

Насту Лойка ў чэрвені асудзілі да 7 год калоніі. Падставай для гэтага стала справаздача з крытыкай міліцыянтаў.

Але Наста разам з паплечнікамі займалася не толькі рыхтаваннем папер. У 2016 годзе, калі праз Берасце сталі праязджаць шмат уцекачоў з Чачні, Human Constanta распачала праграму дапамогі гэтым людзям.

Праблема была ў тым, што польскі бок не хацеў пускаць уцекачоў у сваю краіну (нават хадзілі чуткі, што "пускаюць толькі 1 сям'ю на дзень"). Тыя, хто не траплялі пад ліміт, былі вымушаныя вяртацца назад у Берасце і спрабаваць уехаць у Польшчу наступным цягніком Берасце-Тэрэспаль.

Шмат якія сем'і не валодалі такой колькасцю грошай, каб кожны дзень на працягу месяца (ці больш) купляць квіткі на цягнік, здымаць кватэру. Таму арганізацыя Human Constanta:
▫️збірала гуманітарную дапамогу для ўцекачоў у выглядзе рэчаў
▫️дапамагала уцекачам вырашаць пытанні з міграцыйнымі службамі як беларускага боку, так і польскага

Для тых уцекачоў, якія надоўга захраслі ў Берасці, дапамагалі адаптавацца, ды, да прыкладу, у 2017 годзе зладзілі сямейны фестываль, дзе беларускія сем'і маглі пазнаёміцца ды разам правесці час з сем'ямі мігрантаў.

Пакуль беларускае грамадства шмат у чым адварочвалася ў уцекачоў, праваабаронцы з Human Constanta ім дапамагалі. І ў арганізацыі гэта застаецца адным з галоўных накірункаў дзейнасці. Пасля крызісу з мігрантамі, які выбухнуў ужо ў 2021 годзе, Human Constanta ізноў збірала гуманітарную дапамогу ды аказвала іншую дапамогу людзям.

Але Наста Лойка, па меркаванню беларускіх судоў, за сваю праваабарончую дзейнасць мусіць правясці 7 год за кратамі. Ужо хутка яна паедзе з СІЗА ў калонію 💔

p.s. пазнаёміцца з Настай бліжэй можна, паслухаўшы новы сезон падкасту Human Constanta. Паплечнікі Насты прысвяцілі яго сваёй каляжанцы за кратамі.
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

6 кастрычніка
Целяшман Аляксандр — спаўняецца 21 год. Асуджаны да 4.5 гадоў калоніі з-за акцыі пратэсту, што прайшла 10 жніўня 2020 у Берасці. Сустракае свой трэці запар Дзень народзінаў за кратамі.
Віншуйце заказнымі лістамі па адрасе:
📮 ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
Целяшман Аляксандр Сяргеевіч

9 кастрычніка
Сакалоўскі Уладзімір — жыхар Баранавічаў. Асуджаны за тое, што 10.08.2020 наехаў машынай на амапаўца. Атрымаў 4 гады абмежавання волі.
Падтрымаць (паштоўкай, лістом) можна па адрасе:
📮 ПУАТ № 49. 213010, г. Шклоў, вул. Маладзёжная, 2б
Сакалоўскі Уладзімір Сяргеевіч
Вясна | Брэст
🟥 В "список террористов" КГБ добавило двух жителей Брестской области. Оба уже признаны политзаключенными Сегодня стало известно, что КГБ добавило 6 человек в "террористический список". Из Брестской области туда включили двоих: прописанную в Пружанском районе…
🟥 В "список террористов" КГБ добавило жителя Брестской области. Его осудили сразу по 8 политическим статьям

Вчера стало известно, что КГБ добавило 3 человек в "террористический список". Из Брестской области туда включили Андрея Цалюка.

Мужчина из Бреста, но судили его в Минске. Его уже признавали "экстремистом", и мы тогда подробно писали, что нам известно про мужчину (и суд).

Точный приговор Цалюку нам неизвестен. Если вы знаете, сколько лет присудили Андрею, сообщите нам 👉 @BrestSOS

Что значит включение в "список террористов" для тех, кто за решеткой?
А тут рассказы, с чем сталкиваются люди из "террористического списка" по освобождению.
Вясна | Брэст
❗️+11 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенным на Брестчине: ▪️Семак Дмитрий Сергеевич (СИЗО-7) — осужден к трем месяцам ареста по ст.368 УК РБ за «негативную оценку» министра…
❗️+6 политзаключенных в стране. Из них +1 в Брестской области

Сегодня беларуское правозащитное сообщество признало политзаключенной на Брестчине:
▪️Дмитриева Елена Григорьевна (СИЗО-7) — задержана по ст.342 УК РБ по "хороводному делу", когда возвращалась из Польши в Брест. На паспортном контроле пограничники заинтересовались тем, что женщина родилась в Украине. После ареста Елену осудили на 15 суток по ч.2 ст.19.11 КоАП из-за двух репостов в Телеграм, а потом поместили в СИЗО до суда.

Также политзаключенными в стране признаны:
▪️Граховский Кирилл (ИК-3)
▪️Лицкевич Александр (Тюрьма в Могилеве)
▪️Мартинович Андрей (Тюрьма в Жодино)
▪️Машковский Владимир (ИК-1)
▪️Якимович Александр (ИК-1)

Таким образом, в данный момент в стране правозащитники считают 1483 человек политическими заключенными. Из них в Брестской области 276. Полный список политзаключенных Беларуси: 👉 https://prisoners.spring96.org

#политзкрб
#вяснабр_палітзняволеныя
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 34 человека, из них 1 из Брестской области Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 14 человек, из них 1 из Брестской области

Сегодня МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили жителя Барановичей Бориса Лукьянчика.

Подробнее что известно про дело против мужчины (к сожалению, известно немного) 👉
https://brestspring.org/tpost/stkroay5d1

А сам список, будет не лишним напомнить, состоит исключительно из людей, осужденных по политическим уголовным делам.

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.
⚡️Нобелеўскую прэмію міру прысудзілі іранскай праваабаронцы Наргес Мохамадзі

У паведамленні Нобелеўскі камітэт адзначае, што жанчыну арыштоўвалі 13 разоў, асудзілі агулам на 31 год зняволення і 154 удары бізуном.

Нобелеўскую рэмію міру ёй далі з фармулёўкай: "за барацьбу супраць прыгнёту жанчын у Іране і за прасоўванне правоў чалавека і свабод для ўсіх".

"Маладой студэнткай, яна адзначылася як абаронца роўных правоў і правоў жанчын. У 2011 годзе была ўпершыню арыштаваная ды асуджана да шматгадовага зняволення за дапамогу зняволеным актывістам і іх сем'ям,"
— таксама адзначыў камітэт.

На дадзены момант Наргес Мохамадзі знаходзіцца ў турме.

Нагадаем, што год таму Нобелеўскую прэмію міру атрымалі тры лаўрэаты: беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі, украінскі праваабарончы "Центр грамадзянскіх свабод" і расійская праваабарончая арганізацыя "Мемарыял".
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

9 кастрычніка
Хазей Дзяніс — спаўняецца 20 год! Навучаўся ў каледжы ў г.Высокае. Асуджаны да 3 год калоніі з-за акцыі пратэсту, што прайшла 10.08.2020 у Берасці.
Павіншуйце юнака з юбілеем (лістом ці тэлеграмай) па адрасе:
📮 ВК № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4
Хазей Дзяніс Сяргеевіч

11 кастрычніка
Нікіцін Сяргей — нарадзіўся ў Бабруйску і працаваў у РФ дальнабойшчыкам, а прапісаны быў ў Брэсце. Асуджаны да 6 гадоў калоніі па доўгім спісе артыкулаў (абразы суддзі, Лукашэнку, прадстаўнікоў улады, і іншым).
Падтрымаць заказным лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба
Нікіцін Сяргей Рыгоравіч