Вясна | Брэст
498 subscribers
3.91K photos
30 videos
3.77K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

24 верасня
Сяргей Маўшук — спаўняецца 45 год! Сустракае ўжо трэці запар Дзень народзінаў за кратамі. Асуджаны да 6 год 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму за пінскую акцыю пратэсту, якая адбылася 09.08.2020. Асудзілі і яго жонку Алену па гэтай жа крымінальный справе (ёй далі 6 год пазбаўлення волі). У Сяргея з Аленай пяцёра дзяцей, двое з якіх непаўнагадовыя.
Павіншуйце з юбілеем заказным лістом па адрасе:
📮 ПК № 8. 211388, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Леніна, 195А.
Маўшук Сяргей Анатольевіч

25 верасня
Павел Петручэня — айцішнік з Брэста. Паўла асудзілі на 6 гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі" (праект, які збірае дадзеныя аб датычных да рэпрэсій).
Падтрымайце Паўла заказным лістом:
📮 ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Петручэня Павел Віктаравіч
💔Палітзняволеныя «вясноўцы» ўжо 800 дзён знаходзяцца за кратамі

14 ліпеня 2021 года да іх і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
🎉 -1 палітвязень: выйшаў на волю Сімон Канцэвіч, якога асудзілі за 10 жніўня 2020 у Берасці

Па інфармацыі Берасцейскай Вясны, сёння вызваліўся Сімон Канцэвіч. На дадзены момант хлопцу 25 год, а пасадзілі яго 22-гадовым. Яго затрымалі 28 жніўня 2020 году з-за акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Берасці 10 жніўня 2020. Пазней абвінавацілі па крымінальным артыкуле, асудзілі на 3 гады 6 месяцаў калоніі. Свой тэрмін Сімон адбываў у калоніі №15 (Вейна, Магілёўская вобласць).

Па гэтай жа справе быў асуджаны і яго родны брат Філіп Канцэвіч. Таму далі 4 гады калоніі. Філіп працягвае адбываць тэрмін.
💔Марфа Рабкова ўжо 1100 дзён знаходзіцца ў зняволенні

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Падтрымаць Марфу: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
На тыдні беларуская праваабарончая супольнасць упершыню апублікавала заяву аб наданні статусу "былых палітвязняў". Гэткі статус атрымалі адразу 150 чалавек

Па розных прычынах гэтыя людзі не мелі статуса палітзняволеных падчас свайго зняволення, але праваабаронцы ў заяве надаюць ім статус "былых палітвязняў". Хто можа атрымаць такі статус, чаму ўзнікла неабходнасць у ім, тлумачаць праваабаронцы "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/112786

Што трэба для таго, каб чалавека ўнеслі ў спіс былых палітвязняў?

Для таго, каб інфармацыя пра чалавека трапіла ў спіс былых палітвязняў, то яму самому ці яго блізкім трэба звярнуцца ў "Вясну" (@ViasnaSOS, @Viasnainfo) і распавесці пра сваю справу.
Вясна | Брэст
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 22 человека, из них 2 из Брестской области Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов"). Из нашего…
🟨 Очередное пятничное пополнение "списка экстремистов". По стране добавили 34 человека, из них 1 из Брестской области

Вчера МВД снова обновило список "лиц, причастных к экстремистской деятельности" (так официально называется "список экстремистов").

Из нашего региона туда включили 51-летнюю Ольгу Козловскую из Барановичей. Причиной добавления в "список экстремистов" указано "вступление в силу приговора" (по политической статье).

Подробнее что известно про дело против женщины (к сожалению, известно немного) 👉
https://brestspring.org/tpost/iv97b1anb1

А сам список, будет не лишним напомнить, состоит исключительно из людей, осужденных по политическим уголовным делам.

Что этот статус значит для самого человека, можно прочесть здесь.
Анлайн трэнінг: "Бяспека ва ўмовах экстрэмізму"

Разам з прадстаўніцамі Human Constanta паразважаем, як засцерагчы сябе ў свеце лічбавага аўтарытарызму і “экстрэмісцкага” заканадаўства.

Што вас чакае на трэнінгу:

🔸Тлумачэнне тэрміну лічбавага аўтарытарызму: якія механізмы выкарыстоўваюцца для кантролю і маніторынгу грамадзян_ак
🔸“Экстрэмісцкае” заканадаўства ў дзеянні: якім чынам яно прымяняецца як інструмент рэпрэсій у Беларусі
🔸Абарона ад пераследу: практычныя крокі для павышэння ўзроўню сваёй кібер-бяспекі і ананімнасці ў лічбавым свеце.
Далучайцеся да нас, каб здабыць веды, навыкі і практычныя парады па лічбавай бяспецы ў эпоху “экстрэмізму” і лічбавай цэнзуры.

📅 Дата: 4 кастрычніка
🕒 Час: 19:00 па Менску
Працягласць: 1,5 гадзіны

📌 Рэгістрацыя абавязковая
Чакаем заявак да 1 кастрычніка

Далучайцеся да нас на трэнінг "Бяспека ва ўмовах экстрэмізму" і будзьце гатовы да выклікаў сучаснага свету!

🔂 Раскажыце сябр_оўкам і кале_жанкам! Разам мы мацнейшыя!
Вясна | Брэст
Важнае за тыдзень у вобласці Рэпрэсіі: за відэа з ваеннай тэхнікай асудзілі Андрэя Рамановіча, з той жа нагоды судзяць Аляксандра Коваля. У Берасці судзяць былога міліцыянера Кірыла Гняздзілава па "справе ЧКБ". Другі раз судзілі 71-гадовага экс-палітвязня…
Важнае за тыдзень у Берасцейскай вобласці

-1 палітвязень: выйшаў на волю Сімон Канцэвіч. Па стане на 24.09.2023, у вобласці 277 палітвязняў.

Рэпрэсіі: былога палітвязня і журналіста Сяргея Гардзіевіча арыштавалі на 15 сутак пасля затрымання на мяжы. Псіхалагіню з Берасця Алесю Лянцэвіч судзяць за данаты і каментарыі. Стала вядома дата чарговага суду над Палінай Шарэндай-Панасюк.

Новыя "экстрэмісцкія матэрыялы" намаганнямі суддзяў вобласці: забаранілі люстэрка сайта "Зеркала", тэлеграм-канал расейскіх анархістаў ды канал палітолага Балкунца.

У вобласці стала 562 "асобы-экстрэміста": у адпаведны спіс дадалі Вольгу Казлоўскую.

Гісторыі беларускамоўных беларусаў пра дыскрымінацыю і (не)даступнасць беларускай мовы.

⭐️ Як чытаць заблакаваныя ў Беларусі сайты? Выкарыстоўвайце VPN (даем рэкамендацыі і ўсё тлумачым).

🗣 Беларуская праваабарончая супольнасць упершыню апублікавала заяву аб наданні статусу "былых палітвязняў".

🤓 Анлайн трэнінг: "Бяспека ва ўмовах экстрэмізму" . Рэгістрацыя да 1 кастрычніка.
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

27 верасня
Дзмітрый Сцяпанаў — жыхар Брэста. Атрымаў 4 гады калоніі па ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) за адміністраванне лакальнага чата "ГОБК".
📮 Калі вы ведаеце, дзе знаходзіцца Сцяпанаў Дзмітрый Аляксандравіч, паведаміце нам у @BrestSOS

29 верасня
Ігар Фалейчык — жыхар Баранавічаў. Прыгавораны да 2 гадоў калоніі за рэпост ціктокаў у старыс свайго Інстаграма. Відэаролікі расцанілі як абразу Лукашэнкі і дзеянні мужчыны кваліфікавалі на падставе ч.1 арт.368 КК РБ.
Падтрымаць заказным лістом можна па адрасе:
📮 ПК № 17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8,
Фалейчык Ігар Аляксандравіч
Барановичи: женщина поставила "класс" видео, где рассказывалось про Лукашенко. До суда ее поместили под стражу. А потом присудили колонию

Светлану Баканову
задержали еще 17 мая. Сперва ее осудили по административному делу на 7 суток ареста (по ч.2 ст.19.11 КоАП, за "распространение экстремистских материалов" в Одноклассниках).

А потом женщину поместили в СИЗО по уголовному обвинению. И, как теперь стало известно, ее судили за то, что поставила "класс" видео про А.Лукашенко.

В видео про Лукашенко, по мнению обвинения, политик несправедливо обвинялся в убийствах и измене государству. Так что Баканова якобы публично оклеветала Лукашенко (ч.2 ст.367 УК).

В итоге 17 августа судья Николай Кмита постановил: отправить Баканову в колонию сроком на 1 год, а телефон конфисковать в доход государства (как "средство совершения преступления").
Вясна | Брэст
У нядзелю беларусы Варшавы ладзілі традыцыйную акцыю салідарнасці з палітвязнямі 14 траўня ў Варшаве прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Калі 100 чалавек сабраліся ля помніка Каперніку. Людзі трымалі плакаты і бел-чырвана-белыя сцягі. Удзельнікаў…
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі адбылася ўчора ў Варшаве

Як і кожную нядзелю, 24 верасня беларусы Варшавы правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі, а таксама супраць гвалту ў Беларусі.

Выступоўцы павіншавалі Ігара Аліневіча з днём народзінаў. Былы палітвязень Алег Кулеша папрасіў пісаць віншаванні ўсюды, рэпосціць іх, каб інфармацыя разыходзілася чым найшырэй. Ён са свайго досведу ведае, што яна дойдзе да палітвязня Аліневіча, дзе б ён не знаходзіўся.

Гаварылі асобна пра палітвязняў "Вясны" і дзень народзінаў кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага. Запрасілі на выставу, прысвечаную Бяляцкаму, якая адкрыецца 26 верасня а 18-й гадзіне у Беларускім Доме Варшавы.
3 месяца ареста присудили за «негативную оценку» министра. Похоже, интернет-комментарий был про министра образования

До суда Дмитрий Семак был под стражей. И он все еще остается в СИЗО. И всё это из-за 1 телеграм-комментария про руководителя ведомства, которое (не без оснований) считают причастным к фальсификациям на выборах.

Подробнее: 👉 https://brestspring.org/tpost/lh1yscknc1

На фото: Андрей Иванец, министр образования
🎉Алесю Бяляцкаму — 61!

Сёння свой Дзень Народзінаў святкуе заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

За гады сваёй дзейнасці Алесь быў адзначаны шматлікімі прэміямі і ўзнагародамі, ён з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг, а ў мінулым годзе праваабаронца стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Гэта трэці, а ўлічваючы папярэдняе зняволенне, — ужо шосты, Дзень народзінаў, які Бяляцкі будзе сустракаць за кратамі.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года. Праваабаронцу абвінавацілі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і асудзілі да 10 гадоў калоніі. Бяляцкі не прызнаў віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ў віну.

💌Павіншаваць Алеся: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿Шлях да Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

Які шлях прайшоў Алесь Бяляцкі ад студэнцкага руха да Нобелеўскай прэміі міру і як яго можна падтрымаць — чытайце таксама на freeales.org

💌Павіншаваць Алеся з Днём Народзінаў: ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Пінскага палітвязня Вячаслава Малейчука двойчы за год асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" і дадалі да 22 гадоў калоніі яшчэ тры гады, паведаміла Вясна

10 лютага супраць Вячаслава распачалі справу за "злоснае непадпарадкаванне". Суддзя Мікалай Сяргейка прызнаў яго вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі тэрмінам на 1 год. Пасля Малейчука накіравалі ў папраўчую калонію № 9 у Горкі, вядомую сваім жорсткім рэжымам.

Новы суд, ужо па ч.2 арт.411 КК, адбыўся 23 жніўня ў выязным пасяджэнні суда Горацкага раёна непасрэдна ў калоніі. Малейчук сваю віну не прызнаў, ад дачы паказанняў адмовіўся. Суддзя Алена Вераб'ёва дадала да агульнага тэрміну яшчэ 2 гады пазбаўлення волі.

🪵 Згодна з матэрыяламі справы, "Малейчук катэгарычна адмаўляўся выходзіць на працу ў першую змену на дрэваапрацоўчы ўчастак калоніі".

Дрэваапрацоўка лічыцца дрэнным месцам для працы ў калоніі: "кожны месяц некаму адразала пальцы, руку", распавядалі экс-палітвязні беларускай Медыязоне.
Вясна | Брэст
Пінскага палітвязня Вячаслава Малейчука двойчы за год асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі" і дадалі да 22 гадоў калоніі яшчэ тры гады, паведаміла Вясна 10 лютага супраць Вячаслава распачалі справу за "злоснае непадпарадкаванне".…
Узмацняе ціск на палітвязняў. Юрысты "Вясны" раней ужо патрабавалі адмяніць артыкул 411 Крымінальнага кодэксу

Праваабаронцы лічаць, што артыкул 411 трэба адмяніць, бо ён парушае права чалавека на асабістую свабоду і права не быць судзімым або пакараным двойчы.

Нагадаем, па гэтаму артыкулу палітвязням Берасцейскай вобласці, калі яны ўжо знаходзіліся за кратамі, дадалі наступныя тэрміны:
🔻 Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі 1 год калоніі (і на яе заведзена яшчэ адна такая справа, калі б яе не было — Паліну вызвалілі б 6 жніўня 2023)
🔻 Алене Гнаук дадалі 1 год калоніі
🔻 Буневічу дадалі 5 месяцаў калоніі
🔻 Вячаслава Малейчука судзілі двойчы, яму дадалі тры гады.

Па стане на 12 жніўня 2023, у краіне было вядома пра 27 палітвязняў, якіх з 2020 года адвольна асудзілі да дадатковых тэрмінаў па гэтаму артыкулу. І гэтая лічба расце
Вясна | Брэст
Барановичская судья запретила телеграм-канал Болкунца Сегодня в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили: 🔸телеграм-канал "Дмитрий Болкунец" Это достаточно…
Берёзовская и барановичская судья запретили инстаграм-страницу и телеграм-канал

Вчера в Республиканском списке экстремистских материалов случилось очередное обновление. Из недавних решений судов Брестской области туда добавили:
🔹инстаграм-аккаунт "sprava161" (1.2 тыс подписчиков) — решением берёзовского суда от 20 сентября
🔸телеграм-канал "Belarus. Wired." — решением барановичского суда от 21 сентября

Инстаграм-страницу предлагал запретить прокурор Александр Крутько, судья Наталья Минченко поддержала решение.

А в признании "экстремистскими материалами" телеграм-канала был заинтересован Миниформ (министерство информации было указано заинтересованной стороной судебного заседания). Решение по телеграм-каналу вынесла судья Жанна Капачевская.