Вясна | Брэст
498 subscribers
3.81K photos
29 videos
3.68K links
канал пра правы чалавека ад берасцейскай Вясны

Напісаць нам: @BrestSOS
Наш сайт: http://brestspring.org
Download Telegram
⚡️ Жыхара Брэста затрымалі з-за меркаванага распальвання варожасці, распаўсюд асабістых дадзеных сілавікоў і суддзяў, а таксама абразу Лукашенкі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Андрэя Цалюка. На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.

Таксама паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як 2 тыс. экстрэмісцкіх паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў змяшчаюць у сабе прыкметы парушэння закона».

Гэтыя паведамленні кваліфікавалі адразу па сямі артыкулах КК 👉 https://brestspring.org/tpost/atx9pek2b1
Вясна | Брэст
⚡️Абласны суд разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенай Алене Гнаук. 65-гадовай жанчыне пакінулы прысуд без зменаў: 3.5 гады калоніі за публікацыі ў сацсетках Сёння у абласным судзе Берасця тройка суддзяў (сярод іх суддзя Святлана Крамянёўская) разглядала…
Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў гомельскую жаночую калонію

9 жніўня ў абласным судзе Берасця тройка суддзяў (сярод іх суддзя Святлана Крамянёўская) разглядала апеляцыю на апошні прысуд Гнаўк. Рашэнне раённага суду пакінулі без зменаў – 3,5 гады калоніі за публікацыі ў сацсетках.

Інстаграм Алены піша, што днямі яна была этапавана ў гомельскую калонію №4. Яе чакае двухтыднёвы каранцін.

У пісьме да сваякоў (яшчэ з СІЗА-6) Гнаўк распавядае, што яна добра сябе адчувае і атрымала ўсе пасылкі, якія прыходзілі, пакуль яна была ў карцары (80! содняў).

З 2020 года Алену мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавых велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах.

💌Даслаць лісты і паштоўкі Алене можна па адрасе: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Алене Пятроўне Гнаук
-1 палітвязень: выйшаў на волю Уладзімір Кацюбка 🎉

Уладзімір Кацюбка — жыхар Берасця. Атрымаў прысуд у выглядзе 1.5 гадоў калоніі за тое, што паўдзельнічаў у вывешванні манекена (лялькі-чучала) з надпісам «АМАП». Гэта было расцэнена як Злоснае хуліганства (ч.2 арт.339 КК). Пакаранне Ўладзімір адбываў у ПК-22.
Без дазволу ўладаў святкавалі Купалле пад Пінскам. І за гэта атрымалі штраф за "несанцыянавае мерапрыемства" 🤯

У ноч з 6 на 7 ліпеня ў Пінскім раёне святкавалі Купалле. Усё праходзіла на вуліцы ля кафэ, недалёка ад аднаго санаторыя.

📝 Пінская міліцыя звярнула ўвагу на тое, што на гэта не быў атрыманы дазвол ад райвыканкаму. І склалі пратакол па ч.2 арт.24.23 КоАП (Арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства).

Адміністрацыйная справа дайшла да пінскага суду, дзе вырашылі: склад правапарушэння ёсць, ды трэба спагнаць 50 б.в. (1600 рублёў) на карысць дзяржавы 😳

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/reuodr4jj1
🥳 Павіншуй палітвязняў берасцейшчыны з Днём народзінаў!

26 жніўня
Аляксандр Загдай — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Быў асуджаны да 2.5 гадоў калоніі агульнага рэжыму праз тое, што "сістэматычна прадстаўляў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta".
Дашліце паштоўку Аляксандру па адрасе:
📮 СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
Загдай Аляксандр Аляксандравіч

29 жніўня
Аляксандр Грыневіч — атрымаў 3 гады "хіміі" за тое, што, па версіі следства, у адным з тэлеграм-каналаў пад фота супрацоўніка міліцыі размясціў абразлівы каментар.
Павіншуйце мужчыну па адрасе:
📮 ПУАТ № 55. 220021, г. Мінск, вул. Сацыялістычная, 7
Грыневіч Аляксандр Валер’евіч
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням
⭐️ Анна Баран. История политзаключенной из Пружан, которая помогала своим знакомым на свободе, и даже из-за решетки пытается давать юридические советы

Анну задержали в Пружанах в октябре 2021 года. Ей предъявили обвинение по "хороводному" делу и поместили в брестское СИЗО. По этому уголовному делу мало людей заключали под стражу — и обычно это оказывались люди с очень активной гражданской позицией. Такой можно назвать и Анну:
пыталась подать заявку на "санкционированную" акцию протеста;
составляла жалобы на действия силовиков (себе и не только);
судилась с Брестоблисполкомом из-за ВНС (Всебеларуского народного собрания).

А по "хороводному" делу она составила обстоятельное обращение в прокуратуру, где по полочкам разложила "что не так с доказательствами со стороны следствия".

Подробнее про Анну и то, как она отбывает наказание (полтора года лишения свободы!) читайте по ссылке 👉 https://brestspring.org/tpost/bfu6xvh0e1

А поддержать политзаключенную можно по адресу:
📮 ИК № 4. 246035, г. Гомель, ул. Антошкина, 3
Баран Анне Анатольевне
⚡️ Брэст: мужчыну будуць судзіць па артыкуле аб "удзеле ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай дзяржавы". Меркавана, ва Украіне

Заўтра ў абласным судзе Сяргей Беразюк будзе разглядаць справу ў дачыненні да Маслова Андрэя Алегавіча па арт. 361-3 (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

Пачатак працэсу ў 10:00. Меркавана, мужчыну будуць судзіць не за ўласна ўдзел, а толькі замах на ўдзел.

Першай асобай у Беларусі, каму пасля 24.02.22 вынеслі прысуд за тое, што хацеў далучыцца да добраахвотнікаў ва Украіне стаў Сяргей Вайцюк. Яму далі 2,5 гады калоніі.

Крыніца: https://brestspring.org/tpost/zvvknx5cp1
❗️6 верасня агучаць прысуд адразу дзесяці палітзняволеным. Сярод іх — шэсць жыхароў Берасцейшчыны

З 25 красавіка ў Мінгарсудзе ідзе суд над каардынатаркай Валанцёрскай службы «Вясны» Марфай Рабковай, валанцёрам Андрэем Чапюком, палітзняволенымі актывістамі анархісцкага руху Акіхірам Гаеўскім-Ханадам, Аляксандрам Францкевічам

Ды над шасцю актывістамі гэтага ж руху з Брэсцкай вобласці: Аляксеем Галаўко, Аляксандрам Казлянкам, Паўлам Шпетным, Мікітам Дранецам, Андрэем Марачом, Данілам Чулем. Справу ў закрытым рэжыме разглядае Сяргей Хрыпач, дзяржабвінавачванне падтрымлівае Раман Бізюк.

Палітвязняў агулам абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Суд у першы дзень зрабілі закрытым. Як стала вядома праваабаронцам, 6 верасня ў 15:00 павінен быць агучаны прысуд па гэтай справе.

💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
Вясна | Брэст
⚡️Рассылал письма от имени брестских репрессивных судей. А сейчас обвиняется в попытке сорвать референдум 18-летнего Рому Карпука задержали еще до российского широкомасштабного вторжения в Украину. Тогда Беларусь готовилась к "референдуму", который был назначен…
⚡️3 гады калоніі прысудзілі 18-гадоваму берасцейцу. Яго абвінавачвалі ў рассыланні лістоў чальцам камісій па рэферэндуму

19 жніўня агучылі прысуд палітвязню Раману Карпуку. Хлопцу, які навучаўся на першым курсе ўніверсітэту, ставілі ў віну тое, што ён адправіў 99 лістоў чальцам камісій па рэферэндуму. Пры вобшуке дома ў яго знайшлі яшчэ 100 лістоў, падрыхтаваных да адпраўкі.

Адваротны адрас на лістах стаяў берасцейскіх рэпрэсіўных суддзяў: так, палова лістоў была нібыта ад Андрэя Грушко, другая палова — ад Аляксандра Семянчука.

У тэксте лістоў быў заклік:
падлічваць галасы сумленна,
паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках,
⚠️ а таксама пералік артыкулаў КК з адказнасцю для фальсіфікатараў.

За гэтае пракурор Павал Крупеніч запрасіў пазбаўленне волі для хлопца. Суддзя Таццяна Лаўранюк пагадзілася, ды прызначыла 3 гады калоніі агульнага рэжыму.

Як праходзіў суд, мы раней пісалі тут: 👉 https://brestspring.org/tpost/g7igc3kae1
🥳 Павіншуй палітвязняў Берасцейшчыны з Днём народзінаў!

27 жніўня
Аляксандр Кардзюкоў — сведка забойства берасцейца Генадзя Шутава. Кардзюкова абвінавацілі ў замаху на забойства вайскоўца, які падчас пратэстаў быў у цывільным адзенні. Кардзюкоў не прызнаваў віну. Вайсковец, які з агнястрэльнай зброі стрэліў у Генадзя Шутава, па справе праходзіў пацярпелым, а сам загінулы прызнаны вінаватым. А Аляксандру прысудзілі 10 год калоніі.

Зараз палітвязню споўніцца 43 гады, і гэта ўжо трэці запар яго Дзень народзінаў за кратамі. Вядома, што лісты да яго даходзяць з цяжкасцю, але ж мужчыну можна падтрымаць тэлеграмай, ці заказным лістом (пры атрыманні такой карэспандэнцыі супрацоўнікі калоніі мусяць браць подпіс зняволенага).

Павіншуйце палітвязня:
📮 ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Кардзюкоў Аляксандр Генадзьевіч
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🇺🇦 Сёння роўна паўгады з поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. За якія дзеянні супраць вайны асудзілі жыхароў вобласці за гэты час

У ноч на 24 лютага Пуцін абвясціў аб пачатку вайсковай аперацыі, бо ад Украіны нібыта «сыходзіць пагроза». Але ж вось ужо 6 месяцаў ідзе самая сапраўдная вайна.

У гэтую сумную гадавіну мы хочам узгадаць тых жыхароў Берасцейшчыны, хто праз сваю неабыякавасць да лёсу суседняй краіны аддаў амаль самае каштоўнае — свабоду.

17 год калоніі, 8 год і 6 месяцаў "хатняй хіміі" прысудзілі нашым героям за антываенныя дзеянні. Пра кожнага і кожную можна прачытаць у нашым аглядзе тут: 👉
https://brestspring.org/tpost/2ou54bmrm1

🤍❤️🤍 + 💙💛
Вясна | Брэст
🇺🇦 Сёння роўна паўгады з поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну. За якія дзеянні супраць вайны асудзілі жыхароў вобласці за гэты час У ноч на 24 лютага Пуцін абвясціў аб пачатку вайсковай аперацыі, бо ад Украіны нібыта «сыходзіць пагроза». Але ж…
📍Наш тэкст да 6-месячнай гадавіны пачатку вайны

Наш шаноўны чытач! Мы заўважылі, што сёння на нашым сайце з'явіліся тэхнічныя праблемы, з-за якіх на мабільных прыладах чытаць артыкулы стала амаль немагчыма.

☝️Але ж як раз сёння мы выпусцілі важны, на нашую думку, тэкст. Таму, каб вы маглі з ім азнаёміцца, мы пакуль што яго цалкам выкладваем тут, у тэлеграме.

А нашыя фіксікі ўжо займаюцца тэхнічнымі непаразуменнямі на сайце 🤖