Гомельская Вясна
522 subscribers
7.92K photos
889 videos
4 files
4.02K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
👀Глядзіце, хто з беларусаў на фэсце «Тутака» сказаў «НЕ» смяротнаму пакаранню ў Беларусі

На выходных каля польска-беларускай мяжы на Падляшшы прайшоў «Фестываль абуджаных "Тутака"». Праваабаронцы «Вясны» далучыліся да яго, каб распавесці пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

Вясноўцы раздалі цішоткі з лагатыпам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», а ўдзельнікі вядомага беларускага гурта «Dzieciuki» выступілі на знак пратэсту супраць смяротнага пакарання ў гэтых цішотках.

Паказваем, хто з беларусаў і беларусак сказаў «НЕ» смяротнаму пакаранню ў Беларусі, а каардынатар кампаніі Андрэй Палуда распавёў пра важнасць гучання гэтай тэмы сёння.

Чытаць па спасылцы 👉 dp.spring96.org/be/news/112229

📱Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале
«Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі»
⭕️ У мазырскай папраўчай калоніі № 20 праблемы з тэлефоннай сувяззю

Як стала вядома MAYDAY, усе асуджаныя пазбаўленыя магчымасці рабіць стандартныя дазволеныя рэжымам чатыры тэлефонныя званкі ў месяц. Адміністрацыя тлумачыць гэта абрывам кабеля.

Чытаць болей
❗️❗️Яшчэ аднаго палітзняволенага асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне». На гэты раз такім спосабам тэрмін знаходжання за кратамі павялічылі Яўгенію Зашчытаву са Жлобіна, які адбывае пакаранне ва ўмовах строгага рэжыму.

13 ліпеня суд Ленінскага раёна г. Магілёва вынес яму прыгавор паводле часткі 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса – «Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі выпраўленчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі». Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/9940
❗️❗️Пасля адбыцця пакарання ў гомельскай калоніі беларускія ўлады дэпартавалі ў Расію Кацярыну Якаўлеву, якая да таго жыла ў Мінску. Кацярына Якаўлева павінна была выйсці з калоніі 12 ліпеня. Незадоўга да вызвалення стала вядома, што яе неадкладна дэпартуюць з краіны, як грамадзянку Расійскай Федэрацыі. Калі яе вывелі з варот калоніі, яна толькі на некалькі хвілін змагла ўбачыцца з дачкой і сяброўкай, і дамовіцца аб далейшай сустрэчы. Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/9946
☝️ Родныя экс-журналісткі Белтэлерадыёкампаніі Луцкіной збіраюць дакументы на прашэнне аб памілаванні

Асуджаная на восем гадоў калоніі экс-журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна збіраецца звярнуцца ў камісію з прашэннем аб памілаванні.

Чытаць болей
📌 Актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк збівалі ў зарэчанскай калоніі

Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», палітзняволеную актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк, супраць якой узбуджаная новая крымінальная справа, збілі ў папраўчай калоніі № 24. Паводле былой зняволенай, якая бачыла Паліну напрыканцы чэрвеня ў СІЗА на Валадарскага, у «яе было пабіта пераноссе і былі бачны два фінгалы».

Чытаць болей
🔻 У Гомелі жорстка і наўпрост падчас працы затрымалі супрацоўніка ЗЛІНа

Меркавана, мужчыну завуць Віталь Свадкоўскі.

Так званыя сілавікі абвінавацілі яго ў «распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў». У «пакаянным» відэа затрыманы патлумачыў, што ставіў «класы» у «экстрэмісцкіх» суполках у «Аднакласніках». Мужчына сказаў, што не ведаў, што «гэта так сур'ёзна».

Калі вам вядомыя імя і лёс затрыманага напішыце ў наш «Тэлеграм»-бот @Homiel_Bot.
📌 Пачаўся суд над Гомельскім прадпрымальнікам, які аказваў дапамогу Украіне

Юрыя Ташкінава абвінавачваюць у распальванні варожасці і фінансаванні экстрэмісцкага фармавання.

Чытаць болей
💁‍♀️ «Childfree» vs патрабаванні чыноўнікаў да жанчын нараждаць дзяцей

2023 год прынёс для большасці беларусаў не толькі новыя формы рэпрэсій у выглядзе патрабаванняў сілавікоў адкупіцца ад крымінальнага пераследу за данаты прымусовай дабрачыннасцю на карысць дзяржаўных устаноў у кратным памеры, але і новыя ініцыятывы ў выглядзе каміссіі па вяртанню з-за мяжы палітэмігрантаў, адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены пола, педафіліі і чайлдфрі.

Чытаць болей
🎉Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года

Старшыня Генеральнай Асамблеі Чаба Керэшы сёння абвясціў лаўрэатаў прэстыжнай прэміі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне правоў чалавека за 2023 года.

Сёлета яе атрымалі пяць пераможцаў: Праваабарончы цэнтр «Вясна», праваабаронца з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Жульен Лусенж, Аманскі Цэнтр даследаванняў у галіне правоў чалавека з Іарданіі, актывіст і грамадскі дзеяч з Уругвая Хуліа Перэйра, глабальная кааліцыя арганізацый грамадзянскай супольнасці, карэнных народаў, грамадскіх рухаў і мясцовых супольнасцяў за «ўсеагульнае прызнанне права на чыстую, здаровую і ўстойлівую навакольнае асяроддзе».

Лаўрэаты прэміі былі абраныя Спецыяльным камітэтам з больш чым 400 намінацый, атрыманых ад дзяржаваў-членаў, сістэмы ААН і грамадзянскай супольнасці.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/112269

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам
‼️ Выйшаў на волю гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка!

Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання.

Нагадаем, Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу.

Яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Леанід кіраваў Гомельскім аддзяленнем Праваабарончага цэнтра «Вясна» (быў ліквідаваны ўладамі) і дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, а таксама займаўся абаронаю ў судах рабочых, чые правы парушалі працадаўцы. Фактычна за гэта ён і апынуўся за кратамі.

Чытаць болей
Гомельская Вясна
Леанід апублікаваў ва ўласных сацсетках першае фота на волі Ён схуднеў, але выглядае бадзёра і ўсміхаецца.
☝️ Леанід Судаленка: «Маці думала, што я амаль тры гады быў за мяжой на заробках…»

Сёння выйшаў з калоніі вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Адразу пасля вызвалення ён даў эксклюзіўнае інтэрв’ю «Народнай Волі».

Чытаць болей
Апеляцыю журналіста Яўгена Меркіса Вярхоўны суд разгледзіць напрыканцы жніўня

Стала вядомай дата разгляду ў Вярхоўным судзе апеляцыі гомельскага журналіста, гісторыка і краязнаўцы Яўгена Меркіса. Перагляд крымінальнай справы запланаваны ажно на 29 жніўня. Апеляцыйныя скаргі на вырак Гомельскага абласнога суда падалі сам Яўген і яго адвакат Арцём Каралёў.

Чытаць болей
☝️ Вынесеныя прысуды па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта». Сярод падсудных – жыхар Гомельшчыны

Мінскі абласны суд вынес прысуды па справе «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта» (СБНШ). Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», 17-гадовы Алег Дабрыднеў з Касцюковічаў, 19-гадовы Кірыл Балахонаў з Буда-Кашалёва, 27-гадовы Аляксандр Рукойц са Смаргоні і 19-гадовы Уладзіслаў Яфімовіч прысуджаныя да тэрмінаў ад трох да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Судовае паседжанне прайшло яшчэ 7 ліпеня.

Чытаць болей
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🫶 Кранальнае відэа: як Леанід Судаленка сустрэўся з сям'ёй пасля турмы

Праваабаронца прабыў у зняволенні 2,5 гады. За гэты час яго малодшы сын моцна вырас. Паглядзіце, як прайшла іх сустрэча. ❤️

Крыніца: Leonid Sudalenka / Facebook
📌 Як і хто збіў палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк?

Муж Паліны паведаміў, што яму ад ананімных крыніц удалося даведацца некаторыя падрабязнасці збіцця жонкі ў калоніі № 24. Мужчына таксама піша, што з 7 ліпеня ў яго няма інфармацыі пра тое, дзе цяпер знаходзіцца Паліна.

Чытаць болей
📌 У Беларусі паболела палітвязняў. Сярод іх жыхар Светлагорску Максім Драбніца

Разам з Максімам Драбніцам спіс палітычных зняволеных у нашай краіне папоўнілі Кірыл Клімаў, Васіль Якімаў, Ігар Сацюк, Віталь Юрэня, Вольга Рыбіна, Аляксандр Хмыль, Павал Харытонаў і Мікіта Бруй. Агулам цяпер у Беларусі 1484 палітвязні.

Чытаць болей
🔻 У Гомелі будуць судзіць жыхарку Рэчыцы. На яе завялі крымінальную справу пасля затрымання па адміністрацыйнай

Пра затрыманне Наталлі Белай стала вядома ў сакавіку бягучага года. Тады так званае «пакаяннае» відэа з жанчынай з'явілася ў пабліках, звязаных з сілавікамі. У каментарах да гэтага відэа прасочваліся відавочныя пагрозы расправы над жанчынай.

Чытаць болей
📍Павіншуйце палітзняволенага супрацоўніка EPAM Сяргея Кірэенку з Днём народзінаў

Айцішніка затрымалі 29 верасня 2021 наўпрост каля цягніка на гомельскім вакзале, калі ён вяртаўся ад сваякоў у Мінск. Мужчыну ў закрытым рэжыме асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сяргей адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2. 13 студзеня КДБ ўключыў палітвязня ў "спіс тэрарыстаў".

Сёння Кірэенка адзначае 39-годдзе ў зняволенні.

«Эмоцыі — не злачынства». Дзесяць месяцаў за кратамі ўтрымліваецца супрацоўнік EPAM і калега загінулага Андрэя Зельцэра

💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Сяргей Уладзіміравіч Кірэенка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
☝️ Асцярожна! У Хойніцкім раёне завялася вялізная драпежная атрутная муха

Яна з'явілася ў Беларусі ў сувязі з пацяпленнем – сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі за 30 гадоў вырасла амаль на 7,3 градуса.

Пра знаходку распавёў вядучы навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Кулак. Распавядаючы аб выніках экспедыцый 2022 года ў Гомельскую вобласць, ён адзначыў:

- У Хойніцкім раёне [выявілі] – вялізную драпежную муху Ктыр дыядэму, асноўны арэал якой знаходзіцца за сотні кіламетраў ад нас. Ктыры дыядэмы настолькі атрутныя, што з лёгкасцю палююць на вос, пчол і чмялёў.

Ці варта казаць, што для чалавека яны таксама небяспечныя. Запомніце, як выглядаюць гэтыя мухі і будзьце асцярожныя!