Гомельская вясна
530 subscribers
7.21K photos
857 videos
4 files
3.52K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Download Telegram
Падтрымайце палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны», якіх у траўні этапавалі ў калоніі

Нагадаем, Алеся Бяляцкага этапавалі ў папраўчую калонію №9 у Горках, Валянціна Стэфановіча — у папраўчую калонію №15 у Магілёве, а Уладзя Лабковіча — у папраўчую калонію №17 у Шклове.

3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымайце «вясноўцаў» лістамі салідарнасці, паштоўкамі і тэлеграмамі:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Сёння ў Гомельскім раённым судзе ў 9:30 адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі) у адносінах да былой гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай.

Якая была прынята пастанова і ці прысутнічала Ларыса пад час разгляду справы – пакуль невядома.

Справу разглядаў суддзя Сусла Андрэй.

💌 Падтрымаць Ларысу Фёдараўну Шчыракову можна лістамі і паштоўкамі, дасылаючы іх па адрасе: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1а, г. Гомель, 246003.
У Мазырскай папраўчай калоніі № 20 усіх палітвязняў пасля каранціну адпраўляюць у ШІЗА

Пра гэта праваабаронцы даведаліся адразу з некалькіх крыніц.

Чытаць болей
❤️ У траўні вышлі на волю яшчэ тры палітвязні з Гомельшчыны: Ігар Белаш, Кірыл Пятрэнка і Іван Чарнаморчанка.
Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/9879
😲 У Гомельскім раёне пачалі будаваць ваенны гарадок для сіл спецыяльных аперацый Беларусі

У дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2023 год было ўключана будаўніцтва ў Гомельскай вобласці палігона і ваеннага гарадка верагодна для Паўднёвага аператыўнага камандавання Сухапутных войскаў, які цяпер фарміруецца. Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» змагла знайсці месца, дзе пачалося будаўніцтва ваеннага гарадка.

Чытаць болей
☝️ У Гомелі 22-гадовага хлопца судзяць за «тэрарызм»

Жыхара Светлагорскі Максіма Драбніцу абвінавачваюць у «стварэнні тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзеле ў дзейнасці такой арганізацыі».

Чытаць болей
📌 Яўгену Меркісу дазволілі спатканне з бацькам

6 чэрвеня бацька і цётка Яўгена змаглі пабачыць журналіста. Яўген Меркіс з Гомеля і яго адвакат Арцём Каралёў падалі апеляцыі ў Вярхоўны суд на перагляд выраку, вынесенага 30 мая Гомельскім абласным судом.

Нагадаем, Яўгену Меркісу прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за "удзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
У Беларусі 15 новых палітвязняў

Сярод іх двое жыхароў Гомельшчыны: гэта
Уладзімір Ганусевіч (супрацоўнік МНС, апошнім часам жыў у Мінску) і Аляксей Мілеўскі.

Усяго ў Беларусі цяпер 1495 палітзняволеных.
Як асуджаных ў беларускіх калоніях адразу робяць даўжнікамі.
🔻Па просьбе https://t.me/MAYDAYMog/3373 экс-асуджаны адной з папраўчых калоній Віцебскай вобласці распавёў пра паняцце « рэчавая запазычанасць».
Размова вядзецца пра казённае аддзенне, каторай зняволеныя забяспечваюцца пад час адбывання каранціна па прыбыцці з СІЗА ў калонію. Уся вопратка, каторай асуджаны карыстаўся ў СІЗА, адпраўляецца на склад, і некоторыя зняволенныя ў прамым сэнсе некалькі дзён ходзяць у адных шкарпэтках.
Узамен ім выдаюць:
🔸целагрейку - 1 шт,
🔸камплект касцюма (роба) - 2 шт,
🔸кашуля сіняга колеру - 2 шт,
🔸летнія чаравікі - 1 шт.
🔸зімовыя чаравікі - 1 шт,
🔸трусы - 2 шт,
🔸шкарпэткі - 2 пары,
🔸- кепка чорная 1 шт.
Усё гэта майно ў бухгалтэрыі ацэнена ў 310 рублёў, якія асуджаны павінен сплаціць. І гэта без уліку кампенсацыі камунальных паслуг. Адсюль потым і бяруцца заробкі ад 40 капеек да 6 рублёў у месяц.
Якасць такога адзення адпаведная кошце. На волі толькі адна пара чаравік каштуе як усё казённае забеспячэнне.
У Светлагорску затрыманыя 8 супрацоўнікаў тэлеканалу “Ранак”

Дакладная прычына затрымання невядомая. Ёсць інфармацыя, што затрыманнем кіраваў гомельскі ГУБАЗіК і супрацоўнікаў сёння будуць судзіць паводле арт. 19.11 КоАП.

Паводле словаў крыніцы, працаўнікоў медыя затрымалі за падпіскі на суполку “Светлік. Светлагорск” у “Аднакласніках” (ўнесеная ў спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў).

Сапраўднай прычынай для затрымання мог яшчэ стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, у якім загінула тры чалавекі.

Затрыманых завуць Андрэй Ліпскі, Павел Рабко, Марына Бычкоўская, Крысціна (прозвішча невядомае) і яшчэ адна жанчына, імя якой невядома - яе адпусцілі, бо жанчына цяжарная.

Кіраўніка тэлеканалу выклікалі ў райвыканкам.
Актывіст і былы палітвязень Ілля Міронаў з'ехаў з Беларусі і знаходзіцца ў Вільні

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Паспяхова эвакуяваўся ў бяспечнае месца, за што вялізная падзяка Беларускай Радзе культуры за дапамогу! Усім вам дзякуй за словы падтрымкі!».

Ілля — валанцёр з Гомеля, асуджаны да 1,5 гадоў зняволення па «справе Зельцэра». Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 3000 лістоў палітвязням. Ён таксама актыўна пісаў скаргі на прапагандыстаў, спрабуючы прыцягнуць іх да адказнасці. Апошнім часам яго некалькі разоў адпраўлялі на суткі.

@viasna96
✍️Праваабаронцы працягваюць збор і дакументаванне фактаў катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

Таксама сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» ў Telegram @Viasnainfo

❗️Пры жаданні вы можаце распавесці сваю гісторыю ананімна
‼️ Сталі вядомыя падрабязнасці затрыманняў і судоў над супрацоўнікамі светлагорскага «Ранка»

У пятніцу затрымалі 9 супрацоўнікаў «Ранак – медыя» і «Ранак – рэклама». Сярод іх Андрэй Ліпскі – журналіст, Павел Рабко – аператар, Вадзім Вежнавец – галоўны рэдактар медыякампаніі, Уладзімір Папоў – аператар, Марына Бычкоўская – маркетолаг, Алена Кісялёва – галоўная бухгалтарка, Крысціна Казялькова – сакратарка, Ганна Згурская (цяжарная жанчына, на якую склалі пратакол і адпусцілі, суду над ёй пакуль не было), Елізавета Шэвяленка (яе таксама адпусцілі пасля складання пратакола, бо яна мае інваліднасць, суду таксама пакуль не было).

Вядома, што ўсіх затрымлівалі ў розных месцах пасля працоўнага дня. Адну з жанчын нават затрымалі ў іншым горадзе.

На ўсіх затрыманых склалі пратаколы па ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Мужчынам прысудзілі па 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Бычкоўскай, Кісялёвай і Казяльковай – штраф у памеры 25 б. в.
Гомельская вясна
‼️ Сталі вядомыя падрабязнасці затрыманняў і судоў над супрацоўнікамі светлагорскага «Ранка» У пятніцу затрымалі 9 супрацоўнікаў «Ранак – медыя» і «Ранак – рэклама». Сярод іх Андрэй Ліпскі – журналіст, Павел Рабко – аператар, Вадзім Вежнавец – галоўны рэдактар…
Фактычна затрыманні адбыліся праз тое, што журналісты «Ранка» асвятлялі аварыю на ЗБЦ. Пра гэта далі зразумець дырэктару кампаніі «Ранак» дзве чыноўніцы: Граюшава Марына Мячыслаўна, якая працуе начальніцай аддзелу ідэалогіі і Белая Таццяна Віктараўна (на фота). Крыніца, якая паведаміла пра рэпрэсіі, мяркуе, што ўсіх супрацоўнікаў затрымлівалі па распараджэнні Граюшавай і што менавіта яна выклікала «сілавікоў» ажно з Гомеля. Менавіта яна пыталася ў дырэктаркі «вы с намі ілі нет?», на што атрымала адказ «Мы наперадзе вас».

Чытаць болей
💁‍♀️ Старонку «Гомельскай вясны» у Facebook прызналі «экстрэмісцкай прадукцыяй». Але ёсць акалічнасці

Справа ў тым, што старонка «Гомельскай вясны» у гэтай сацыяльнай сетцы некаторы час таму была страчаная і ўжо даўно не абнаўляецца.

Чытаць болей
Сёння палітзняволеную Ларысу Шчыракову зноў судзілі

Але не паводле крымінальнага артыкула, праз які жанчына знаходзіцца ў СІЗА.

Чытаць болей
⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо больш за два гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека?

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”
‼️ Увага! Нехта стварыў фэйкавы YouTube-канал гурту TorBand. Гэта можа быць правакацыя

Канал быў створаны 12 лістапада 2022 года – акурат тады, калі удзельнікі гурта ўжо знаходзіліся за кратамі. Ранейшы канал TorBand быў дададзены у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», а усе відэа з яго – выдаленыя.

У гэты ж час гаджэты і тэхніка ўдзельнікаў гурта знаходзіліся ў КДБ, паколькі былі канфіскаваныя.

Настойліва раім не падпісвацца на новы канал і не ставіць упадабаек пад відэа, размешчанымі на ім.
У Беларусі добраахвотнікі «народнага апалчэння» змогуць захоўваць зброю дома. Як вам такое?

«Законапраектам прадугледжваецца захоўванне зброі пры добраахвотніку. Яно будзе знаходзіцца дома. Парадак захоўвання гэтай зброі будзе вызначаны адпаведнымі дакументамі і пастановай Савета міністраў», – сказаў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Яўген Зайцаў у інтэрв'ю БелТА.
🤔 Пад Гомелем перасталі выдаваць участкі пад забудовы. Гэта патрабаванне вайскоўцаў

У населеных пунктах Прыбарскага сельсавета (Прыбары, Новай Будзе, Піянеры) мясцовыя ўлады вясной 2023 года сталі адмаўляць грамадзянам у выдачы зямлі пад забудову. Такой інфармацыяй падзяліўся жыхар Гомельскага раёна.

Чытаць болей