Гомельская Вясна
Украінскі суд пачаў разглядаць справу яшчэ аднаго палоннага беларуса, які ваяваў на баку Расеі У 2022 годзе беларус Андрэй Герыловіч прыехаў на цягніку з Гомеля ў Краснадар, адтуль на таксі дабраўся на палігон ПВК «Вагнэр» і падпісаў кантракт на вайну ва…
☝️ Стаў вядомы прысуд жыхару Гомельшчыны, якога судзілі ва Украіне за супрацоўніцтва з ПВК Вагнер і зверствы ў дачыненні да ўкраінскага народу
Андрэй Герыловіч (пазыўны «Заспа») атрымаў 9 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у якаясьці найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле – 10 гадоў і такі вырак Герыловіч не атрымаў толькі таму, што пайшоў на пагадненне са следствам і цалкам прызнаў сваю віну. Паводле ўкраінскага заканадаўства калі грамадзянін Беларусі парушыць гэтае пагадненне, суд можа скасаваць абвешчаны вырак і вынесці новы.

🆘Дапамога былому палітвязню Аляксею Раманаву, які мае інваліднасць 2-й групы Аляксей — гомельскі актывіст, мае інваліднасць 2-й групы з прычыны анкалагічнага захворвання. Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Святланы Ціханоўскай як валанцёр.…
‼️ Затрыманы былы палітвязень-інвалід Аляксей Раманаў
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго затрымалі сёння і зараз Аляксей знаходзіцца ў Калінкавіцкім ІЧУ. Напярэдадні яго шукала міліцыя, а некалькі дзён таму з'явіўся збор сродкаў на рэабілітацыю Раманава. На думку крыніцы – гэта магло стаць прычынай затрымання:
«Міліцыянты загадалі яму ўзяць з сабой тэлефон, бо сказалі, што будуць правяраць яго «сувязі з забароненымі ў Беларусі арганізацыямі», – распавяла крыніца.
Аляксей Раманаў адбыў увесь тэрмін зняволення за «абразу Лукашэнкі» і выйшаў на волю, але не змог знайсці працу, бо мае анкалагічнае захворванне і другую групу інваліднасці. Неабыякавыя вырашылі дапамагчы палітвязню і запусцілі збор грашовых сродкаў для Раманава.
Апошнім часам Аляксей падпрацоўваў дапамагаў знаёмай з рамонтам дому ў Калінкавіцкім раёне. Там Раманава і затрымалі:
«Прыйшлі міліцыянты. Адзін мясцовы, калінкавіцкі, другі невядома адкуль. Сказалі, што мусяць яго забраць «мінімум на трое сутак«. На пытанне: «За што?« адказалі: «За падзеі 2020 году«. Але ж ён адбыў свой тэрмін за 2020 год, разлічыўся, так сказаць, годам строгага рэжыму», – распавяла крыніца.
У ІЧУ Раманаў абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць незаконнага.
Паводле «Радыё Свабоды»

🥷 Гомельскія ВНУ ахоўвае міліцыя
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту на паслугі ведамаснай аховы вылучыў дастаткова буйную суму сродкаў. Утрыманне двух пастоў аховы ў будынку ўніверсітэта на працягу 10 месяцаў 2023 года ацанілі ў 111,1 тыс.рублёў. Яшчэ 31,4 тыс. рублёў універсітэт плаціць за ўтрыманне начной аховы ў інтэрнаце. Крыніцай фінансавання з'яўляюцца бюджэтныя сродкі.
У ГДТУ ім. Сухога на ўтрыманне паста міліцэйскай аховы марнуюць прыкметна менш - 13,6 тыс. рублёў за адзін квартал. Закупка таксама ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў.
- Міліцэйскія пасты з'явіліся яшчэ ў 2021/2022 навучальным годзе пасля серыі інцыдэнтаў з выкарыстаннем з агнястрэльнай зброі ў расейскіх установах адукацыі. Узмацніць кантроль допуску ва ўніверсітэт вырашылі і ў нас, але без шырокай агалоскі, - патлумачыла крыніца.
Па словах суразмоўцы, асаблівых зменаў у парадку допуску ў навучальныя ўстановы пасля гэтага не адбылося. Грамадзянскі пост аховы проста замянілі на міліцэйскі.
Іншыя Гомельскія ВНУ да закупкі паслуг міліцэйскай аховы пакуль не звярталіся. Кантроль за грамадскім парадкам, як правіла, абмяжоўваецца сістэмай відэаназірання і трывожнай сігналізацыяй. На гэтыя мэты патрабуецца значна менш сродкаў, - як правіла, не больш за 10 тыс.рублёў у год на навучальную ўстанову.
Крыніца: Флагшток

‼️У кватэры Іллі Міронава адбыўся вобшук. Ілля паведаміў пра затрыманне яго маці - Валянціны Міронавай. На дадзены момант яе месцазнаходжанне невядома.
🤦♂️ 18-гадовага гомельца ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў». Ён у гэтым спісе самы малады
Хлопца завуць Максім Ярашэнка, ён нарадзіўся 27 кастрычніка 2004 года і быў студэнтам Гомельскага політэхнічнага каледжу.
Яго затрымалі ў траўні 2020 года і абвінавацілі ў «абразе прадстаўніка ўлады», «абразе суддзі» і «распальванні сацыяльнай варожасці» за каментары ў інтэрнэце. Напрыканцы студзеня 2023 года Максіма асудзілі на паўтара гады калоніі.

🤔 У абноўленым спісе экстрэмістаў з'явілісь жыхары Гомельскай вобласці. Агулам жыхароў Гомельшчыны ў ім 432
Папоўнілі спіс два чалавекі - гэта Іваноў Аляксандр і Федарэнка Валянцін.
Валянцін Яўгенавіч Федарэнка — пенсіянер з Гомеля, які мае псіхічнае захворванне. Яго вінавацяць паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню). Згодна з абвінавачваннем, ён даслаў 160 смс-паведамленняў тэлеканалу "Белсат" аб перасоўванні расійскай вайсковай тэхнікі ў Гомелі і аб узлётах расійскіх самалётаў.
Аляксандр Уладзіміравіч Іваноў — жыхар Гомеля, праграміст. Мужчыну затрымалі паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за фота і відэа вайсковай тэхнікі, дасланае "экстрэмісцкім каналам". 8 снежня 2022 г. суддзя Гомельскага абласнога суду Аляксей Хлышчанкоў прызначыў палітвязню два гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

‼️ Маці валанцёра Іллі Міронава Валянціну пакаралі штрафам. Сам Ілля знік
Суд па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) над жанчынай адбыўся сёння. Вынік – 11 базавых велічыняў штрафу. Пры затрыманні яе вадзілі ў кайданках у «позе ластаўкі».
Імаверна, на жанчыну адбываецца ціск за дзеянні сына. Учора, калі Ілля вярнуўся дадому – пабачыў, што ў кватэры адбыўся вобшук, больш падобны да пагрому, а маці не было. Пазней Ілля знайшоў цыдулку ад Валянціны, у якой жанчына паведаміла, што яе забралі ў РАУС. Пра гэта Ілля Міронаў паведамляў на сваёй старонцы ў сацсетцы.
Сёння Іллю апошні раз бачылі ў судзе Савецкага раёна Гомеля, дзе хлопец чакаў суду над маці і мез намер трапіць на паседжанне. З таго часу сувязі з ім няма і дзе ён знаходзіцца – невядома. Імаверна, ён затрыманы.

‼️Ілля Міронаў ўсё ж зноў затрыманы
Зараз ён знаходзіцца ў ІЧУ г. Гомеля. У РАУСе падцвердзілі, што да суда, які адбудзецца ў панядзелак 20.03.2023 ён будзе ў ІЧУ. Відавочна, што на яго заведзена новая адміністратыўная справа.

Гомельскага «тэрарыста» будуць судзіць у другі раз
31-гадовага жыхара Гомеля Ігара Альхова абвінавачваюць за ўцёкі з псіхіятрычнай лякарні паводле ч. 1 арт. 413 Крымінальнага кодэкса.
15 жніўня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля пастанавіў пакараць Ігара Альхова прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў выглядзе змяшчэння ў псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам. Нібыта ён, у стане афекту, здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеянні, а менавіта – акт тэрарызму (ч.1 арт. 289) і абразіў Аляксандра Лукашэнку (ч.1 арт. 368). Пасля гэтага Альхова ўнеслі ў так званы спіс «тэрарыстаў».
Псіхіятрычны стацыянар са строгім наглядам дзейнічае ў Навінках, на тэрыторыі РНПЦ. Імваерна, Альхоў паспрабаваў здзейсніць адтуль пабег.
Новую крымінальную справу па факце ўцёкаў з псіхіятрычнага стацыянара са строгім наглядам разглядае ў Мінскім раённым судзе Ігар Іглікаў.
Крымінальнае пакаранне ў гэтым выпадку прыменена не будзе, да Альхова будуць прымяняць прымусовыя меры бяспекі і лячэння.
spring96.org

🚂 У Гомелі пачалі ціснуць на чыгуначнікаў?
«Гомельскай вясне» стала вядома, што наўпрост на працоўным месцы быў затрыманы супрацоўнік гомельскага чыгуначнага дэпо. Дома ў мужчыны адбыўся вобшук, а пазней яго адвезлі ў РАУС і склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні. Прычына затрымання і артыкул невядомыя. Па выніку судовага разгляду справы мужчыну арыштавалі на 15 содняў.

У Гомелі масава затрымалі людзей
Гаворка пра як найменей 8 чалавек. Сілавікі затрымлівалі людзей дома або на працы, піша @nashaniva.
На відэа, апублікаваным праўладнымі тэлеграм-каналамі, на тварах затрыманых відаць сляды збіцця.
Яны кажуць, што затрыманыя за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, каментары, абразы «прадстаўнікоў улады», заклікі да беспарадкаў.
Калі вам нешта вядома пра затрыманых ці акалічнасці затрымання - пішыце ў наш бот @Homiel_Bot.

У Гомелі масава затрымалі людзей Гаворка пра як найменей 8 чалавек. Сілавікі затрымлівалі людзей дома або на працы, піша @nashaniva. На відэа, апублікаваным праўладнымі тэлеграм-каналамі, на тварах затрыманых відаць сляды збіцця. Яны кажуць, што затрыманыя…
☝️ Сярод затрыманых у Гомелі маглі быць Ягор Фельберг, Ігар Свірыдэнка і Суркоў Уладзіслаў
Адміністратыўныя справы вышэйзгаданых людзей па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі) разглядаў у пятніцу суддзя Аляксандр Зінчук у судзе Навабеліцкага раёна. Вынікі невядомыя.

😲 Гамяльчук Ігар Свірыдэнка атрымаў 10 содняў арышту
У Гомелі за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі», імаверна, асудзілі кіраўніка Гомельскага абласнога пошукавага аб'яднання «Памяць айчыны». Арганізацыя, якой кіруе Ігар Свірыдэнка, займаецца захаваннем гістарычнай памяці Беларусі, а канкрэтна – пошукам парэштак ахвяраў Вялікай айчыннай вайны і сталінскіх рэпрэсіяў.
За час існавання арганізацыі яе членамі выяўлена некалькі сотняў загінулых у Вялікай Айчыннай вайне і мірных грамадзян.

💁♀️ Стала вядомая прычына затрымання былога палітвязня, хворага на анкалогію, Аляксея Раманава
Аляксея Раманава затрымалі 16 сакавіка па адрасе, дзе мужчына зараз пражывае – у Калінкавіцкім раёне. Прычынай затрымання сталі падпіскі на «экстрэмісцкія» паблікі, якія мужчына, хутчэй за ўсё, не выдаліў пасля 2020 года.
Пасля затрымання Аляксея адвезлі ў лякарню на медкамісію, якая прызнала, што мужчына можа адбываць адміністрацыйны арышт. Да суду мужчына знаходзіўся ў калінкавіцкім ІЧУ, а суд пакараў Аляксея 2 соднямі арышту. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць мабільны тэлефон Аляксея Раманава ў даход дзяржавы.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😲 Кожныя выходныя з кранаў жыхароў гомельскай вуліцы льецца брудная вада
«У Вадаканала пробы вады адпавядаюць норме. Няма ўжо ніякіх сіл«, – кажуць жыхары вуліцы Макаёнка.
Спадзяемся, што пасля публікацыі ў гарадскіх тэлеграм-каналах іх праблема вырашыцца.
Крыніца: @gomeltoday

❗️Стала вядома пра адміністратыўны арышт на 15 сутак Іллі Міронава
Яго асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі" і канфіскавалі нядаўна набыты мабільны тэлефон. Гэта ўжо другі тэлефон, які канфіскоўваюць у Іллі пасля арыштаў.

🤔 Гамельчука асудзілі за «распальванне варожасці» і «рэабілітацыю нацызму»
Гомельскі абласны суд у закрытым паседжанні асудзіў Аляксандра Румко, абвінавачанага ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч.2 арт. 367), рэабілітацыі нацызму (ч.1 арт. 130-1) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130) на 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Акрамя таго, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон, прызнаўшы яго сродкам злачынства. Разглядам справы займаўся суддзя Анатоль Сотнікаў.
Паводле следства, старшыня аднаго з гаражна-будаўнічых кааператываў Гомеля Аляксандр Румко «распальваў варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі і «гераізаваў калабарацыяністаў». Рабіў ён гэта, размяшчаючы каментары ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».
Крыніца: @viasna96