Гомельская Вясна
526 subscribers
7.86K photos
887 videos
4 files
3.98K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
📌 У Беларусі збіраюцца ўвесці смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змяненні кодэксу па пытаннях крымінальнай адказнасці», які прадугледжвае ўвядзенне смяротнага пакарання за «здраду дзяржаве» службовай асобай або вайскоўцам.

Чытаць болей
🇺🇦19-гадовага палітвязня Іллю Верамеева этапавалі ў бабруйскую калонію

24 лютага Ілля Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл горада Мікалаеў, у якім жыла на той момант ягоная сястра. Ілля вельмі хваляваўся за яе. Праз тры дні хлопца затрымалі — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны: на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі.

Іллю асудзілі да 6,5 гадоў калоніі. 1 снежня КДБ уключыў хлопца ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці", а 2 снежня МУС уключыў яго ў "спіс экстрэмістаў". Нядаўна яго перавялі ў бабруйскую калонію № 2.
☝️ Муж палітзняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай звярнуўся да Офісу Ціханоўскай

Аляксандр Лойка лічыць, што Офіс Святланы Ціханоўскай за два гады не наблізіў Беларусь да развязання праблемы палітвязняў.

Чытаць болей
📌 Паручальнікаў збеглай ад суда гамяльчанкі Алены Кравец пакаралі вялікімі штрафамі

У Гомельскім абласным судзе 26 кастрычніка разглядалася крымінальная справа Алены Кравец, абвінавачанай у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Васіль Бягун.

Чытаць болей
На цырымоніі ўручэння Нобелеўскай прэміі міру прэзентуюць кнігу (пра) Алеся Бяляцкага

Кніга створаная на аснове ўспамінаў Бяляцкага, апублікаваных у яго кнігах, выступаў на канферэнцыях, у судах, публікацый у перыёдыцы, напісанага ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ. Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся.

Чытачы змогуць ацаніць Беларусь, якая працягвае змаганне за праўду, правы чалавека, за сваю культуру і незалежнасць.

Крыніца: @euroradio
Чарговы прысуд па «справе Зельцэра»: два з паловай гады калоніі за каментары ў інтэрнэце

У Гомельскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Руслана Асятрова павдоле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Руслана затрымалі 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.

💌Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Руслан Ігаравіч Асятроў
💻
Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
«Два самалёты ляцяць на поўдзень»: усяго 5 словаў – і цэлых 2 гады турмы

За гэтую фразу гэткім чынам пакаралі праграміста Аляксандра Іванова.

Чытаць болей
📌 Зноў затрыманы былы палітвязень Ілля Міронаў

Зусім нядаўна ён адбыў 5 сутак арышту паводле арт. 19 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі).

Некалькі дзён таму Ілля пісаў у сацыяльных сетках, што атрымаў поштаю позву пра тое, што пракуратура запатрабавала перагляду яго справы за "распальванне варожасці". Нагадаем, у верасні 2022 года Міронаў быў асуджаны на паўтары гады зняволення, але паколькі валанцёр правёў амаль год у СІЗА да суду - гэты тэрмін быў прызнаны адбытым і Ілля адправіўся дадому з судовай залі.
📍74-гадовую палітзняволеную Наталлю Таран этапавалі ў калонію

Наталлю
абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч.2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі) і арт. 369 (знявага прадстаўніка ўлады). Падрабязнасці суда невядомыя, бо працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Суд пакараў пенсіянерку пазбаўленнем волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нядаўна жанчыну перавялі ў гомельскую жаночую калонію № 4.

💌Падтрымайце Наталлю тэлеграмамі, лістамі салідарнасці, паштоўкамі па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Наталля Вячаславаўна Таран
Ларысу Шчыракову сёння, імаверна, перавядуць з ІЧУ ў СІЗА

У ізалятары не прынялі для яе перадачу ад сваякоў .

Таксама праваабаронцам стала вядома, што непаўнагадовы сын Ларысы не прысутнічаў на вобшуку. Ёсць звесткі, што яго забралі яшчэ са школы - раней, чым затрымалі маці.
🎉«Вясна» ўзнагароджаная прэміяй «Цюльпан правоў чалавека 2022»

Сёння ў Гаазе прайшла цырымонія ўручэння праваабарончай прэміі «Цюльпан правоў чалавека 2022», заснаванай урадам Нідэрландаў. Лаўрэатам прэміі стаў Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Падчас уручэння прадстаўнікі арганізацыі адзначылі: «Мы верым, што гэтая цяжкая праца рана ці позна прынясе плён, як для нас, так і для ўсёй дэмакратычнай Беларусі. Наша барацьба не скончаная і будзе працягвацца, пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю, а справядлівасць не адновіцца. І мы можам гарантаваць, што праваабаронцы прыйдуць на дапамогу ў патрэбны час, калі нарэшце наступяць незваротныя змены».

«Цюльпан правоў чалавека» — штогадовая прэмія ўраду Нідэрландаў, якой ўганароўваюцца праваабаронцы за іх працу па прасоўванні і абароне правоў чалавека ва ўсім свеце, а таксама асвятленне сумежных праблем. Прэмія ўручаецца штогод, пачынаючы з 2008 года.
💁‍♀️ Жонка Алеся Бяляцкага прыбыла ў Осла. Заўтра яна атрымае Нобелеўскую прэмію за свайго мужа, які знаходзіцца за кратамі за тое, што займаўся абаронай правоў чалавека ў Беларусі

На фота Наталля Пінчук у цэнтры — паміж прадстаўніцай украінскага Цэнтра грамадзянскіх свабодаў Аляксандрай Матвяйчук і прадстаўніком "Мемарыяла" Янам Рачынскім.

Крыніца: @euroradio
🤦‍♂️ Адваката Марыі Калеснікавай і Эдуарда Бабарыкі пазбавілі ліцэнзіі

Савет Мінскай гарадской калегіі адвакатаў прыняў рашэнне аб выключэнні з свайго складу адваката Уладзіміра Пыльчанка. Гэта азначае, што ён больш не можа ажыццяўляць адвакацкую дзейнасць, у тым ліку падаваць скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб, наведваць Машу ў калоніі, удзельнічаць у пасяджэннях.

Крыніца: @viktarbabarykaofficial
😡 Сілавікі літаральна разграмілі пакой Ларысы Шчыраковай

Так міліцыянты абыходзіліся з чужой маёмасцю падчас ператрусу. У чым абвінавачваюць Ларысу Шчыракову – невядома, але на волю яе не выпусцілі і перавялі з ІЧУ ў СІЗА.

Чытаць болей
📌 Валанцёр зноў арыштаваны, а працаўнікоў «Светлагорскхімвалакна» звольнілі

Дайджэст рэпрэсіяў на Гомельшчыне.

Чытаць болей
😲 На Гомельскім ДСК рыхтуюцца звольніць 10 чалавек

Адміністрацыя рыхтуе неабходныя дакументы на звальненне людзей. Прычына – палітычныя матывы.

Вядома таксама, што яшчэ 80 чалавек знаходзяцца пад пагрозай звальнення як «нядобранадзейныя».

Крыніца: @flagshtok
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌿Шлях да Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

Які шлях прайшоў Алесь Бяляцкі ад студэнцкага руха да Нобелеўскай прэміі міру і як яго можна падтрымаць — чытайце таксама на freeales.org
Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка

У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію атрымалі адразу тры намінанты: кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, украінскі «Цэнтр грамадзянскіх свабод» і расійскі «Мемарыял».

Праваабаронца Алесь Бяляцкі не змог асабіста атрымаць узнагароду — ён ужо 17 месяцаў утрымліваецца за кратамі ў межах крымінальнай справы. Таму прэмію замест Бяляцкага атрымала ягоная жонка Наталля Пінчук.
Гомельская Вясна
Алесю Бяляцкаму ўручылі Нобелеўскую прэмію міру. Замест палітзняволенага праваабаронцы яе атрымала яго жонка У Осла 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека — адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. У гэтым годзе прэстыжную прэмію…
Алесь Бяляцкі перадаў праз жонку сваю прамову:

«Гэтая прэмія належыць усім маім сябрам-праваабаронцам, усім грамадскім актывістам, дзясяткам тысяч беларусаў, якія прайшлі праз збіццё, катаванні, арышты, турму. ⟨…⟩ Яна падкрэслівае тую драматычную сітуацыю, якая склалася ў нашай краіне. ⟨…⟩

Немагчыма, каб у пустым полі адразу вырас добры ўраджай. Поле трэба добра ўгнойваць, камяні выбіраць…А тое, што пакінула ў Беларусі камуністычная ўлада за 70 гадоў, можна назваць выпалінай зямлёй…⟨…⟩

Зараз перманентная барацьба дабра і зла разгарнулася ўва ўсім рэгіёне ⟨…⟩. Я дакладна ведаю, якая Украіна задавальняла б Расею і Пуціна – несамастойная дыктатура. Такая, як сённяшняя Беларусь, дзе не чуваць голасу прыдушанага народу. ⟨…⟩

Я праваабаронца і таму прыхільнік негвалтоўнага супраціву. ⟨…⟩ Аднак я таксама разумею, што дабро і праўда павінны ўмець абараняць сябе⟨…⟩».

Я цытавала Алеся Бяляцкага. І завяршу выступ воклічамі ягонай душы:
Свабоду беларускаму народу! Свабоду Вясне! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Крыніца: @belsat