Гомельская Вясна
538 subscribers
7.6K photos
877 videos
4 files
3.8K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі «справы Рабочага Руху»

20 лістапада беларусы Варшавы сабраліся ў цэнтры горада з партрэтамі зняволеных, каб выказаць салідарнасць з імі. У акцыі ўдзельнічалі каля паўсотні чалавек. Музыкі заспявалі беларускія песні, а паплечнікі вязняў выказалі словы падтрымкі і распавялі іх гісторыі. Таксама на сустрэчы прадставілі брашуру з пералікам працоўных правоў, якія найчасцей парушаюцца і з парадамі, як іх бараніць.

Нагадаем, з 9 лістапада ў Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд «справы Рабочага Руху», фігурантамі якой праходзяць дзесяць палітзняволеных — Сяргей Шэлест, Уладзімір Жураўка, Андрэй Пагерыла, Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Церэневіч, Сяргей Шамецька, Аляксандр Капшуль.

Іх усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

💌Падтрымайце палітвязняў: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А
У Гомельскім абласным судзе сёння суддзя Царук Р.В. вынес прысуд Чыжыку Арсенію Сяргеевічу (палітвязень) па артыкулу 130 ч. 1 - Распальванне расавай, нацыянальнай, релігійнай альбо іншай сацыяльнай варажнечы ці розні. Арсенію прысудзілі 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Стала вядома, што сёння ў другой палове дня быў затрыманы Ілля Міронаў. Суд адбудзецца заўтра. Імаверна на яго склалі пратакол па 19.11 КаАП РБ. Ілля змешчаны ў ІЧУ.
☝️ Чарговы вырак па «справе Зельцара»: палітвязня асудзілі на 2,5 гады калоніі

Суддзя Гомельскага абласнога суду Руслан Царук асудзіў гомельскага палітзняволенага Арсенія Чыжыка на 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).

Чытаць болей
💁‍♀️ На сайце dissidentby з'явілася магчымасць дасылаць лісты палітвязням

Усе лісты будуць захоўвацца для вязня да запатрабавання.

Чытаць болей
🤔 Прэм’ер Галоўчанка прапануе вазіць рабочых і моладзь на месца расстрэлаў пад Гомлем. Але не да канца зразумела, хто там пахаваны

У суправаджэнні пракурора Гомельскай вобласці Віктара Марозава прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў месца раскопак у Чонкаўскім лесе пад Гомелем.

Чытаць болей
Лесвіца пешаходнага маста каля Свята-троіцкага храму ператварылася ў коўзанку

Людзі па такой лесвіцы рызыкуюць нават не дайсці да траўмпункту, які знаходзіцца на сяльмашаўскім баку маста.

Крыніца: @gomel_online24
☝️ Праваабаронцы даведаліся, што наўпрост зараз адбываецца вобшук у гамяльчаніна Аляксея Атрошчанкі. З якой прычыны сілавікі наведаліся да Аляксея пакуль невядома.
Гомельская Вясна
Стала вядома, што сёння ў другой палове дня быў затрыманы Ілля Міронаў. Суд адбудзецца заўтра. Імаверна на яго склалі пратакол па 19.11 КаАП РБ. Ілля змешчаны ў ІЧУ.
‼️Іллю Міронава арыштавалі на 5 содняў

Валанцёра пакаралі адміністратыўным арыштам нібыта за падпіску на «экстрэмісцкі» рэсурс.

Учора Іллю выклікалі ў РАУС і затрымалі на месцы. Міліцыянты нібыта знайшлі ў яго ў тэлефоне падпіску на нейкі рэсурс, занесены ў спіс «экстрэмісцкіх».

Крыніца: @shtodzien
😲 Марыя Калеснікава знаходзіцца ў ШІЗА

Калі і на які тэрмін яе туды змясцілі – невядома.

Чытаць болей
Гомельская Вясна
☝️ Праваабаронцы даведаліся, што наўпрост зараз адбываецца вобшук у гамяльчаніна Аляксея Атрошчанкі. З якой прычыны сілавікі наведаліся да Аляксея пакуль невядома.
‼️ Стала вядома, што сённяшні вобшук у Аляксея Атрошчанкі быў звязаны са справай «Рабочага руху»

Таксама ператрус адбыўся і ва Уладзіміра Кацоры. Падчас вобшукаў у мужчын нічога не забіралі, але задавалі пытанні, звязаныя з Юрыям Губарэвічам і Вольгай Быкоўскай.
🔻 Сярод новых палітзняволеных – два жыхары Гомеля

Сярод людзей, якія прызнаны палітычнымі зняволенымі напрыканцы мінулага тыдня – Сяргей Захаранка і Артур Чарняўскі з Гомеля.

Чытаць болей
🇺🇦19-гадоваму палітвязню Іллю Верамееву пакінулі прысуд без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію

24 лютага Ілля Верамееў з Гомеля пачаў перапіску ў Telegram з сястрой Янай каля пятай раніцы. Прычына — уварванне расійскіх войскаў ва Украіну і абстрэл горада Мікалаеў, у якім жыла на той момант ягоная сястра. Ілля вельмі хваляваўся за яе. Праз тры дні хлопца затрымалі — пасля ягоных заклікаў у мясцовым чаце аказваць супраціў і пачаць дзейнічаць супраць вайны: на месцы збору з гамельчукамі яго чакалі сілавікі.

Іллю асудзілі да 6,5 гадоў калоніі.

«Ён успрыняў гэта ўсё спакойна. Ён вельмі верыць у беларусаў і Украіну, што ўсё будзе добра».

22 лістапада апеляцыйную скаргу палітвязня пакінулі без задавальнення, а прысуд без зменаў. Хутка яго этапуюць у калонію.

За што судзілі Іллю чытайце тут.
📨 Алесь Бяляцкі пра важнасць ліставання са зняволенымі

“Лісты салідарнасці” пісаліся ў бабруйскай калоніі ў 2012-2014 гг. у адказ на магутную хвалю лістоўнай падтрымкі, якую я атрымліваў з розных куткоў сьвету штодзень. Урэшце яны аформіліся ў кнігу. Дзякуй усім, хто пісаў!” — адзначаў праваабаронца "Вясны" на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Пішыце лісты Алесю Бяляцкаму і ўсім палітычным зняволеным Беларусі, нягледзячы ні на што! Гэта вельмі моцная падтрымка для тых, хто апынуўся за кратамі.

📖 Чытаць альбом "Лісты салідарнасці"

💌 Напісаць Алесю: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
❗️Затрыманні супрацоўнікаў «Светлагорскхімвалакно»

Паведамляецца, што 22 лістапада ў Светлагорску былі затрыманыя галоўны энергетык «Светлагорскхімвалакно» Канстанцін Дзікун і вядучы эканаміст прадпрыемства Руслан Міхаленка. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай затрыманняў сталі каментары ў інтэрнэце.
🫣 «Zoom-канфэрэнцыі запісваў «крот». Як актывістаў «Рабочага руху» судзяць за «здраду дзяржаве»

У Гомельскім абласным судзе працягваецца працэс у крымінальнай справе «Рабочага руху». 10 чалавек, працаўнікоў буйных прамысловых прадпрыемстваў, судзяць за «здраду дзяржаве» і «удзел ў экстрэмісцкім фармаванні». Некаторых фігурантаў дадаткова абвінавацілі ў «паклёпе». Ідзецца пра іх выказванні ў адрас кіраўніка прадпрыемства. Справу разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Чытаць болей
🔻 Два гады «хатняй хіміі» і канфіскацыя тэлефону: такі вырак вынеслі гамяльчанцы за абразу Лукашэнкі

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, а судовых паседжанняў было цэлых пяць – так судзілі Ірыну Караткевіч, якую абвінавачвалі паводле па часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).

Чытаць болей
Леанід Судаленка даведаўсяі пра статус «экстрэміста»

Пра гэта яму паведамілі ў лісце з волі.

Чытаць болей
🤷‍♂️ Работнікі ЖКГ цяпер могуць адчыняць дзверы ў кватэру, каб ліквідаваць аварыю

Работнікі ЖКГ могуць адчыняць дзверы ў кватэру ў адсутнасці жыхароў або ўласнікаў, каб ліквідаваць аварыю. Адпаведная пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі на днях была апублікавана на партале pravo.by.

Чытаць болей