Гомельская Вясна
523 subscribers
7.89K photos
888 videos
4 files
4.01K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
🤷‍♂️ Падобна да заброшкі, праўда? Але не... Гэта інтэрнат ад завода «Цэнтраліт»

Па словах жыхароў, капітальны рамонт тут не праводзіцца, але грошы вылічваюць штомесяц. У той жа час камендант не рэагуе на скаргі жыхароў. А камуналка вельмі вялікая.

Між іншым, тут разам з бацькамі жывуць і маленькія дзеці.

Крыніца: @gomel_online24
🫶 Прывітанне ад касцюкоўскіх партызан

У Расейцаў ёсць прыказка:
"Добра там, дзе нас няма!"
Бо і не паспрачаешся!
Там дзе іх няма — сапраўды добра!

Крыніца: @flagshtok
Юру Касцюка, вывезенага з Расеі ў Пружаны, пераводзяць у баранавіцкае СІЗА

Як вядома @viasna_brest, былога палітвязня сёння пераводзяць з пружанскага ізалятара ў баранавіцкі следчы ізалятар (СІЗА №6).

Нагадаем, што Юрый Касцюк адбыў тэрмін за «знявагу дзяржаўных сімвалаў» і 6 студзеня выйшаў на волю. 15 лютага яго затрымалі супрацоўнікі КДБ з нагоды ўдзелу ў тэлеграм-чаце «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязняў, асуджаных на «хімію». Хлопец з'ехаў у Расію, аднак быў затрыманы ў аэрапорце Сочы. Генпракуратура Расеі вынесла рашэнне аб адмове ў выдачы Юрыя берасцейскім уладам, але ж тыдзень таму яго таемна вывезлі ў Беларусь.

Падтрымаць хлопца цяпер можна па адрасе:
📮 СІЗА-6. 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В, Касцюк Юрый Андрэявіч
‼️ Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу

Паколькі мужчына больш за год знаходзіўся ў СІЗА - яго пастанавілі вызваліць у залі суду.

Нагадаем, спачатку Іллю абвінавачвалі паводле арт. 130 КК («распальванне варажнечы»), але ў працэсе следства абвінавачанне замянілі на артыкул 369-1 («дыскрэдытацыя РБ»).
Беларусь афіцыйна выйшла з Орхускай канвенцыі

Нагадаем, адпаведны ўказ у ліпені падпісаў Лукашэнка. У ім казалася, што «Беларусь сутыкнулася з перадузятым і дыскрымінацыйным стаўленнем з боку кіруючых органаў канвенцыі, фактамі ціску на суверэнную дзяржаву».

Орхуская канвенцыя — канвенцыя Еўрапейскай Эканамічнай Камісіі ААН «аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў прыняцці рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, што тычацца навакольнага асяроддзя».

«Улічваючы заяўленае абавязацельства падтрымліваць палажэнні Орхускай канвенцыі пасля выхаду з яе, Беларусі трэба прыняць канкрэтныя меры для забеспячэння эфектыўнага доступу да інфармацыі, удзелу грамадскасці і справядлівасці. Гэта ўключае ў сябе забеспячэнне бяспечных і спрыяльных умоў для абаронцаў навакольнага асяроддзя», — напісаў Мішэль Форст, спецдакладчык па абароне экаактывістаў.

Беларусь пазбавілі правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі ў лютым гэтага года з-за ліквідацыі экаарганізацыі «Экадом». На мінулым тыдні @ecohomengo быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
📌 Гамяльчанку затрымалі за грашовы перавод ваярам палка Каліноўскага

Жыхарка Гомеля Анастасія Петрачэнка ў так званым «пакаянным» відэа распавяла, што перавяла са сваёй банкаўскай карты грошы на рахунак палка Каліноўскага. Дзяўчына патлумачыла, што хацела дапамагчы беларускім вайскоўцам, якія змагаюцца супраць расейскай акупацыі плячо да пляча з украінскімі ваярамі.
☝️Гомельскага валанцёра Іллю Міронава асудзілі на 1,5 гады папраўчай калоніі і 200 базавых велічыняў штрафу

Паколькі мужчына больш за год знаходзіўся ў СІЗА – суддзя Мохараў Аляксандр пастанавіў вызваліць Іллю у залі суду. Таксама ў валанцёра канфіскавалі ў даход дзяржавы мабільны тэлефон.

Чытаць болей
🕊Падтрымайце шасцярых праваабаронцаў «Вясны»

Шасцярых нашых калегаў і каляжанак да гэтага часу працягваюць утрымліваць у месцах зняволення за іх прынцыповую пазіцыю і нязгоду з дзеяннямі ўладаў. Гэта старшыня Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскай філіі Леанід Судаленка і валанцёр Андрэй Чапюк. Апошнім часам ад іх амаль не даходзяць вестачкі на волю.

Мы заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам, каб не пакідаць іх сам-насам з рэпрэсіямі. Што можна зрабіць:

🔹Лісты салідарнасці – наймацнейшая падтрымка звонку. Падпісвайце паштоўкі, пішыце лісты і дасылайце словы падтрымкі. Даслаць лісты можна праз звычайную пошту, а таксама праз электронныя сэрвісы: Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

🔹Дашліце пасылку ці бандэрольку з рознымі смачняшкамі і прыемнымі дробязямі. Гэта вялікая дапамога сем’ям вязняў і добрая падтрымка саміх зняволеных, асабліва ў святы. Калі ласка, не трэба адносіць палітвязням перадачы без узгаднення са сваякамі, бо ў СІЗА ўстаноўлены ліміт на перадачы па вазе – 30 кг на месяц. Пры гэтым пасылкі маюць абмежаванні толькі ад пошты – ў адной пасылцы можна адсылаць рэчаў да 50 кг за раз. Але даслаць цяпер можна ўсім вясноўцам акрамя Леаніда.

🔹Можаце зрабіць грашовыя пераводы нашым калегам і каляжанкам у СІЗА-1, каб яны змаглі сабе набыць, напрыклад, маркі, канверты і паштоўкі, каб адказаць на лісты салідарнасці і таксама павіншаваць сваіх блізкіх са святамі.

🔹Падпішыце петыцыю за вызваленне вясноўцаў.

🔹Напішыце адкрыты ліст вясноўцам і адпраў яго на пошту freeviasna@gmail.com альбо ў тэлеграм @spring96info, і мы перададзім яго праваабаронцам, а некаторыя – апублікуем на сайце і ў сацсетках.

💌Падтрымаць праваабаронцаў можна па адрасах:
— СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі, Валянцін Канстанцінавіч Стэфановіч, Уладзімір Мікалаевіч Лабковіч, Андрэй Сяргеевіч Чапюк, Марыя Аляксандраўна Рабкова)
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба (Леанід Леанідавіч Судаленка)

Больш навінаў пра вясноўцаў – на сайце freeviasna.org
Храналогія пераследу "Вясны" 👉bit.ly/3dCZgxc
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
У Гомелі пачнуць судзіць Аляксандра Айнутдзінава за спробу далучыцца да палка Каліноўскага

Мінскі абласны суд прызначыў дату разгляду крымінальнай справы 46-гадовага Аляксандра Айнутдзінава, якога абвінавачваюць у спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, а таксама за язду на матацыкле без правоў. Судовы працэс, які пачнецца 4 лістапада, будзе весці суддзя Вячаслаў Калюка.

Па матэрыялах следства, Айнутдзінаў сабраў інфармацыю аб парадку і спосабе ўступлення ў узброенае фарміраванне, якое ўваходзіць у склад Узброеных Сіл Украіны. Пасля чаго накіраваўся на беларуска-ўкраінскую мяжу для яе незаконнага перасячэння і прыбыцця на месца дыслакацыі воінскага падраздзялення з мэтай удзелу ва ўзброеным канфлікце і ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны без упаўнаважання Рэспублікі Беларусь.

Мужчыну можа пагражаць абмежаванне або пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.

Чытаць па спасылцы
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Музыка Андрэй Макарэвіч запісаў відэапрывітанне для палітвязня Андрэя Скурко.

Андрэй Скурко — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу «Нашай Нівы», аўтар часопіса «Наша гісторыя». Ён быў затрыманы 8 ліпеня 2021 года. 15 сакавіка суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў Скурко і Ягору Марціновічу па два з паловай гады калоніі — іх абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненае групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (ч. 2 арт. 216 КК).

Як піша @by_culture, Андрэй будзе надзвычай узрушаны з гэтай нагоды, бо вельмі шануе Макарэвіча: «Гэта першы музыкант, якога ён памятае з дзяцінства. Калі б не гітарны пройгрыш у песні “Флюгер”, то ён, можа, музыкай і не зацікавіўся б».

💌Падтрымаць Андрэя: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Андрэй Генадзьевіч Скурко
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
🫶 Сайт затрыманага гомельскага краязнаўцы зноў дасяжны

Сайт «Краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны» цяпер дасяжны па часовай спасылцы: http://161.35.209.138:8080.

Яго змаглі аднавіць і захаваць краязнаўцы з гарадской ініцыятывы «Пошукі старога Гомеля». Такім чынам яны падтрымалі аўтара сайта Яўгена Меркіса, які зараз знаходзіцца за кратамі паводле палітычна матываванага абвінавачання ў садзейнічанні экстрэмізму.
🤦‍♂️ МУС адмовіўся тлумачыць прычыны забароны на перапіску з палітвязнем Яўгенам Меркісам

Гамяльчанка Ларыса Шчыракова намагалася высветліць, на якой падставе зняволены журналіст пазбаўлены магчымасці камунікаваць з грамадзянамі.

Чытаць болей
🎥 Запішы відэавіншаванне для Алеся Бяляцкага для дакументальнага фільма!

Шведскае тэлебачанне
SVT.se рыхтуе дакументальны фільм пра Нобелеўскага лаўрэатара і праваабаронцу «Вясны» Алеся Бяляцкага і запрашае беларусаў прыняць удзел

«Мы хочам сабраць розныя галасы пра тое, што значыць Нобелеўская прэмія міру для беларусаў», — кажуць шведскія журналісты.

Каб прыняць удзел, трэба:
1) запісаць кароткі відэазварот
2) адказаць у ім на пытанне: што б вы пажадалі сёлетняму Нобелеўскаму лаурэату Алесю Бяляцкаму?
3) даслаць відэа нам у тэлеграм @Spring96info ці на пошту freeviasna@gmail.com

Вясна абавязкова прыйдзе! Верым, што прэзентацыю фільма з вашымі віншаваннямі мы будзем глядзець разам з Алесем Бяляцкім.
☝️ Гомельскага «тэрарыста» Альхова накіравалі ў псіхіятрычную лякарню са строгім наглядам

Праваабаронцы дазналіся пра лёс гомельскага «тэрарыста» Ігара Альхова, якога суд Цэнтральнага раёна Гомеля абвінавачваў у акце тэрарызму (ч.1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 386 Крымінальнага кодэкса).

Чытаць болей