Гомельская Вясна
530 subscribers
7.8K photos
885 videos
4 files
3.94K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
☝️ «Я быццам падманула людзей, якія мне пішуць»: Таццяне Канеўскай загадалі распісацца за 150 лістоў, якія ёй не аддалі

Палітзняволеная Таццяна Канеўская зараз утрымліваецца ў следчай турме № 4 у Магілёве. Яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а зараз перавялі ў ПКТ, дзе Таццяна знаходзіцца адна.

Чытаць болей
❗️ Павел Ракоца, якога шукалі сябры, знаходзіцца ў ІЧУ ў Гомелі

4 жніўня стала вядома аб тым, што жыхар Гомеля Павел Ракоца, якога шукалі сябры, знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі. Да гэтага ён быў у СІЗА КДБ у Мінску.

Чытаць болей
📌 Жыхара Чэрыкава асудзілі на 3,5 гады калоніі за каментар «Народ адкрыў лік» пра загінулага супрацоўніка КДБ

Гомельскі абласны суд прысудзіў 35-гадовага жыхара Чэрыкава Івана Янчанку да 3,5 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму па абвінавачванні ў распальванні варожасці (Частка 1 артыкула 130 КК) за каментар «Народ адкрыў лік» пад паведамленнем аб гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка ва «Вконтакте».

Чытаць болей
☝️ Прэзідэнт Польшчы будзе прыкладаць намаганні для вызвалення Ірыны Слаўнікавай

Дарадца прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды заявіў, што справа Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ўсяго Еўрасаюзу і нагадаў, што прэзідэнт Польшчы ўздымае беларускія пытанні на форуме ЭЗ.

Чытаць болей
"Зачыстка" ў Ельску?
Вечарам 6 жніўня жыхары Ельска назіралі, як група амапаўцаў перасоўвалася па горадзе, шукалі нейкія кватэры, заходзілі ў розныя пад’езды. Пакуль інфармацыі пра затрыманні не паступала.
Магчыма, сілавікі шукаюць людзей, якія перадавалі ў СМІ фота з перасоўваннем і выгрузкай на станцыі Ельск вайсковай тэхнікі. Нагадаем, раней Губазік заяўляў пра "зачыстку" Нароўлі і Хойнікаў, дзе затрымалі некалькі чалавек нібыта за падпіскі на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы.
https://palesse.press/news.php?slug=1107-1
💁‍♂️ Сілавікі ў Гомелі пахваліліся затрыманнем расейскага шавініста за праслухоўванне гучнай музыкі

Тэлеграм канал Гомельскага Губазіка апублікаваў відэа сілавога затрымання гамельчука Дзмітрыя. З відэа становіцца ясна, што затрыманне адбылося па даносе за тое, што той «ладзіць гулянкі».

У «пакаянным» відэа Дзмітрый раскайваецца ў праслухоўванні гучнай музыкі і прыносіць прабачэнні за фатаграфіі «нацыяналістычнага характару».

У пацверджанне супрацоўнікі ГУБАЗіКа размясцілі фатаграфію затрыманага ў майцы «я рускі» з рукой, паднятай у нацысцкім прывітанні.

У выніку гамяльчук атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту па невядомым артыкуле.

Крыніца: @flagshtok
☝️ Генштаб Узброеных сіл Украіны: расейскія войскі разгортваюць у Беларусі дадатковыя сілы на мяжы – на Валынскім і Палескім кірунках.
📌 Што вядома пра падлетка, якога адправілі ў калонію за тое, што зняў на відэа расейскую тэхніку?

18-гадовага Паўла Піскуна абвінавацілі ў тым, што ён зняў на мабільны тэлефон расейскую вайсковую тэхніку і даслаў відэа ў «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал. За гэта яму прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі. Даведаліся больш пра гэтага хлопца.

Чытаць болей
❗️ Гамяльчанку, затрыманую за фота вайсковай тэхнікі, адпусцілі пад паручальніцтва

Алену Кравец, затрыманую 4 жніўня, на наступны дзень выпусцілі пад паручальніцтва дзвюх асобаў: кожная з іх падпісала абавязальніцтва на 500 базавых велічыняў, што Алена не ўцячэ з гораду.

Чытаць болей
❗️ Палітзняволенаму юнаку Мікіту Залатарову, хвораму на эпілепсію дадалі яшчэ тры гады турмы

Пра гэта паведаміў бацька палітвязня. Зараз Мікіта ў Жодзіна і імаверна там яго асудзілі ў чарговы раз – на 3 гады строгага рэжыму.

Раней юнака ўжо судзілі двойчы: яго затрымалі ў 17-гадовым узросце і абвінавацілі за падзеі 10 жніўня 2020 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў); 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў); 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Тады хлопца пакаралі 5 гадамі выхаваўчай калоніі.

А 12 ліпеня 2021 года хлопцу прысудзілі 1 год і 6 месяцаў гады калоніі агульнага рэжыму па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу («Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

За што цяпер пакаралі Мікіту Залатарова – невядома.

Крыніца: @belsat
Гомельская Вясна
❗️ Палітзняволенаму юнаку Мікіту Залатарову, хвораму на эпілепсію дадалі яшчэ тры гады турмы Пра гэта паведаміў бацька палітвязня. Зараз Мікіта ў Жодзіна і імаверна там яго асудзілі ў чарговы раз – на 3 гады строгага рэжыму. Раней юнака ўжо судзілі двойчы:…
❗️ Бацька Мікіты Залатарова ўдакладніў «Гомельскай вясне», што юнака не судзілі наноў, а змянілі яму рэжым і перавялі з магілёўскай папраўчай калоніі № 15 у жодзінскую турму № 8. Хлопец будзе адбываць пакаранне ў турме строгага рэжыму.

☝️ Такім чынам хлопцу не дадалі 3 гады, а змянілі рэжым на больш строгі на рэшту пакарання.
🇺🇳Праваабаронцы «Вясны» праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра пераслед беларусаў за антываенную пазіцыю

«Вясне» вядома пра больш як 1 000 затрыманых за ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць вайны і пра 32 крымінальныя справы за антываенныя актыўнасці. Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што гэта могуць быць няпоўныя звесткі, бо часта суддзі таемна праводзяць закрытыя пасяджэнні ў рэжыме відэаканферэнцыі без абвяшчэння даты і месцы судовага разгляду.

«За мяжой рэпрэсаваныя беларусы пазбаўляюцца падтрымкі, некаторыя арганізацыі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва. Праз тое, што афіцыйная Беларусь дазволіла выкарыстоўваць сваю тэрыторыю расійскім войскам, часта чуваць абвінавачванні ў адрас простых грамадзян.

Дзеля таго, каб звярнуць увагу на тое, што сапраўды адбываецца ўнутры краіны, мы і адпраўляем такія паведамленні ў ААН. Мы паказваем, што за антываенную пазіцыю беларускія ўлады рэпрэсуюць тых, хто выступае супраць вайны ўнутры краіны».

Чытаць па спасылцы

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
😲 Пошта ЗША спыніла адпраўленні ў Беларусь

Беларусы не могуць адправіць лісты з ЗША сваім родным. Прыпыненне адбылося ў канцы ліпеня, нагодай стала адсутнасць авіярэйсаў, якія з’яўляліся асновай для перавозкі паштовых адпраўленняў.

Чытаць болей
Юрый Кавалёў з Чачэрску, у якога ў ліпені закончыўся тэрмін зняволення, зараз паводле пастановы суда знаходзіцца на прымусовым стацыянарным лячэнні ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Мінску.
https://gomelspring.org/be/news/9147
«Гэта наша барацьба супраць беспакаранасці». Праваабаронцы працягваюць збіраць доказы злачынстваў супраць чалавецтва, учыненых прадстаўнікамі рэжыму

«Стратэгічна мы працягваем патрабаваць ад уладаў спыненні ўсіх рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да грамадзян, незалежных СМІ і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці; вызваленні і рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю або абарону грамадзянскіх правоў чалавека і свабод і справядлівага перагляду спраў асуджаных па палітычных матывах за іншыя злачынствы; павагі правоў чалавека.

Таксама мы працягваем збіраць доказы злачынстваў супраць чалавецтва, учыненых прадстаўнікамі рэжыму і якія не маюць тэрмінаў даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Гэта наша вайна за справядлівасць, за гісторыю і памяць жніўня 2020 года, якую рэжым спрабуе перапісаць і прымусіць забыцца. Гэта наша барацьба супраць беспакаранасці, якая спараджае новыя злачынствы», — кажа юрыст «Вясны» Павел Сапелка.

Чытаць па спасылцы

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon
Здымаўся ў фільме, апублікаваў фота ў форме нямецкага афіцэра: у Гомелі працягваецца суд над Уладзімірам Прадкіным

Гомельскі абласны суд працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Рэчыцы Уладзіміра Прадкіна, якога абвінавачваюць па арт.130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). У справе ёсць яшчэ адзін артыкул – ч.1 арт. 342-1 (прапаганда самазабойства). Справу разглядае суддзя Аляксандр Піскуноў.

Па версіі следства, Уладзімір размясціў на старонцы ў «ВК» фотаздымак сябе ў форме нямецкага афіцэра, які быў зроблены падчас здымкаў мастацкага фільма ў Расеі, пад Масквой. Апроч гэтага, мужчыне паставілі ў віну размяшчэнне ў «ВК» кнігі з мемуарамі нацысцкага генерала і каментары ў «Аднакласніках», дзе мужчына хваліць Гітлера.

Судовы працэс распачаўся 27 ліпеня і магчыма сёння будзе вынесены прысуд.

Чытаць па спасылцы
Затрыманага і пакаранага арыштам настаўніка хіміі і біялогіі Маложынскай СШ Брагінскага раёна Васіля Янчанку верагодна падазраюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Прынамсі, так вынікае з допісу аднаго з праўладных ТГ-каналаў:
“У дзеяннях Янчанкі маюць месца крымінальныя склады, прадугледжаныя некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэкса (вядома пра ч.1 арт 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).”
Па меркаванні аператыўнікаў, педагог збіраў звесткі аб недахопах у працы гандлёвых аб'ектаў, а таксама ажыццяўляў фота і відэа фіксацыю перамяшчэння ваеннай тэхнікі ў Гомельскай вобласці, якую перадаваў у адрас экстрэмісцкіх каналаў.
❗️Дзясяткі тысяч затрыманых, сотні гадоў «сутак» і больш за 1 мільён долараў штрафаў. Два гады пасля фальсіфікацыі выбараў у лічбах

📍Па адміністрацыйных справах было затрымана не менш за 40 000 чалавек. Праваабаронцам вядома пра вынікі 11 924 судовых працэсаў, па якім 7 521 чалавек былі кінутыя на «суткі», а 4 403 чалавекі былі аштрафаваны;

📍Было заведзена больш за 5 000 «пратэсных» крымінальных справаў, фігурантамі і фігуранткамі якіх сталі больш за 3 000 чалавек;

📍На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1262 палітычныя зняволеныя.

Дадзеныя могуць быць няпоўнымі праз тое, што не пра ўсе факты рэпрэсій паведамляюць праваабаронцам, суды часта праводзяцца ў закрытых пасяджэннях, інфармацыя ад афіцыйных ведамстваў не абнаўляецца і не заўсёды гэтым дадзеным можна давяраць.

«Вясна» распавядае пра беспрэцэндэнтна жахлівае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, а юрыст Павел Сапелка каментуе сітуацыю, у якой мы апынуліся, і заклікае паведамляць праваабаронцам пра рэпрэсіі

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon