Гомельская Вясна
530 subscribers
7.8K photos
885 videos
4 files
3.94K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
Вчера у посольства РФ в Варшаве
Жыхар Гомеля Руслан Сінчукоў, які быў асуджаны напрыканцы мінулага году за «публічную знявагу Прэзідэнта РБ», адбывае пакаранне ў калоніі № 15 у Магілёўскім раёне.

https://gomelspring.org/be/news/8787

Не забывайте про ВПН
#FreeViasna: Петыцыя за спыненне крымінальнага пераследу праваабаронцаў «Вясны»

Мы разумеем, што зараз ў Беларусі пануе беззаконне, а ўлады паўсюль парушаюць правы чалавека, але мы ўпэўнены, што гэта хутка скончыцца.

Можа падацца, што падпісваць петыцыю бессэнсоўна, але гэта не зусім так — колькасць сабраных подпісаў адлюструе нашу нязгоду з дзеяннямі рэжыма, згуртаванасць і салідарнасць у барацьбе за справядлівасць.

Падпісаць петыцыю
5 лютага ў 71-гадовага гомельскага журналіста "Народнай волі" Анатоля Гатоўчыца адбыўся ператрус (ужо трэці, два з іх былі ў мінулым годзе).

На гэты раз падставай для наведвання кватэры незалежнага журналіста прадстаўнікамі крымінальнага вышуку Чыгуначнага АУСу сталіся жалезныя яжы, якія нехта раскідаў каля абласнога ДАІ.

Сп. Анатоль лічыць гэта толькі нагодай, каб прыйсці да яго дадому: "Перад рэферэндумам зачышчаюць канчаткова інфармацыйную прастору", - пракаментаваў Гатоўчыц суботні візіт сілавікоў.
У Гомлі затрымана дачка актывісткі Алы Марціновіч. Сп.Ала з’ехала паўгады таму ва Украіну пасля ператрусу, адміністрацыйнага арышту і звальнення з працы.

28-гадовая Ксенія Марціновіч – дызайнер па адукацыі, жыла ў Мазыры. Тры дні таму яна прыехала ў кватэру, дзе пражывала раней яе маці. У пятніцу перастала выходзіць на сувязь.

На наступны дзень маці даведалася ў ІЧУ, што яна там.
«Мая дачка не займалася ніколі грамадска-палітычнай дзейнасцю, – кажа Ала Марціновіч. – Яна не падпісана ні на якія тэлеграм-каналы. Я пераканана, што за кватэрай сачылі і як толькі там з’явілася святло, да яе прыйшлі. Гэта канешне помста мне за маю грамадскую актыўнасць тут ва Украіне. Я вельмі апасаюся за яе здароўе. У дачкі была тэмпература, а ўмовы зараз для палітычных вельмі кепскія».

У ІЧУ маці паведамілі, што суд над Ксеніяй адбудзецца заўтра ў судзе Цэнтральнага раёну.
Дачцэ псіхолага і актывісткі Ала Марціновіч Ксеніі, якая правяла 3 дні ў ізалятары часовага ўтрымання, суд Чыгуначнага раёну Гомля даў 20 б.а. штрафу. Маці лічыць, што справа цалкам сфабрыкаваная, а пераслед дачкі звязвае са сваёй грамадскай актыўнасцю ва Украіне.
Прадпрымальніца з Рагачова Людміла Кірыленка абвінавачваецца ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Яна знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Гомелі. https://gomelspring.online/be/news/8789 Глядзець матэрыял праз VPN.
Сёння ў Гомлі 33-гадоваму гамяльчуку Алегу Уласаву прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" на сваёй старонцы ў ВК (арт.17.11 КаАП РБ). Уласава затрымалі ва ўласнай кватэры раніцою ў панядзелак. Сілавікі зрабілі агляд памяшкання. Да суду ён быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У яго на ўтрыманні трое непаўнагадовых дзяцей. Мужчына працуе аўтамеханікам.
Сёння ў Гомлі памерла гісторык і краязнаўца Валянціна Лебедзева.

Яна шмат гадоў працавала выкладчыкам на кафедры гісторыі ў ГДУ ім. Скарыны, аўтарка манаграфіі пра рэвалюцыянерку з Гомля Палуту Бадунову, арганізатарка Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытанняў у Рэчыцы, сябра рэдакцыі Беларускай гістарычнай энцыклапедыі.

Сферай яе навуковых інтарэсаў была культура Беларусі, беларускі нацыянальны рух, гісторыя Гомля пачатку 20 ст., жыццё і навуковая спадчына М.Доўнар-Запольскага.

Рэдакцыя сайта “Гомельская вясна” смуткуе з нагоды смерці выбітнага гісторыка і выказвае спачуванне родным і блізкім даследчыцы.
Алена Няпомняшчых – жонка палітзняволенага палітычнага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых, які адбывае пакаранне ў ПК-15 г. Магілёва, распавяла пра турэмныя будні мужа сайту «Гомельская вясна».

«Уладзімір нядаўна хварэў на пнеўманію. Спачатку лекары падумалі, што ў яго кавід і перавялі ў асобную палату, але, калі тэст быў адмоўным, вярнулі ў агульную палату. Муж не наракаў на лекаванне, казаў, што ставілі кропельніцы і ён ляжаў 10 дзён.

Уладзімір не працуе, бо за працу плацяць смешныя грошы, таму яму лепей ляжаць красворды разгадваць. Ён жа пенсіянер і таму – яму не абавязкова працаваць. Пенсія прыходзіць на яго асабісты рахунак у калонію. Ён з яе аплочвае знаходжанне ў калоніі, дыетычны стол і мне дасылае.

З сядзельцамі і начальствам адносіны не кепскія.

Муж шмат чытае. У калоніі вялікая бібліятэка. Ён яшчэ вельмі любіць разгадваць красворды.

Прасіў не прыязджаць на доўгатэрміновае спатканне, бо пасля яму давядзецца 10 дзён сядзець у каранціне”.
Сёння ў Гомлі сілавікі затрымалі 47-гадовага прадпрымальніка Паўла Бабчанку.

Ён – уладальнік крамаў “Красотка”. Мужчына ў сваіх сацсетках выказваў крытыку існуючаму рэжыму. Па неправеранай інфармацыі, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Учора ў Гомлі затрымалі актывіста маладзёна Мікіту Слепянка. Яму закідваюць нейкі кантэнт, які міліцыянты знайшлі ў ягоным тэлефоне.
Сегодня под Беларуское посольство в Варшаве пришли активисты, среди которых и гомельчанки. Беларусы зажгли лампадки, обновили портреты и почтили память погибших героев Беларуси.
Сёння ў Гомлі развіталіся з гісторыкам Валянцінай Лебедзевай (Мятліцкай). Пасля адпявання, яе пахавалі на вясковых могілках в.Ларышчава, дзе пахаваны бацькі.
З-за пераследу за сваю грамадска-палітычную дзейнасць Святлана Нарскіна год назад вымушана была з’ехаць за мяжу: спачатку ва Украіну, а потым у Нямеччыну. Пра сваю грамдскую дзейнасць, пераслед, уцёкі ва Украіну, а адтуль у Нямеччыну Святлана распавяла сайту «Гомельская вясна».

https://gomelspring.org/be/news/8793