Гомельская Вясна
530 subscribers
7.8K photos
885 videos
4 files
3.94K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
Распачаўся крымінальны працэс па арт. 364 КК РБ (гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС). На лаве падсудных - 22-гадовы Дзімтрый Цімашэнка. Суд Цэнтральнага раёна Гомля (суддзя Кармановіч).
15 лістапада ў Гомлі падчас пратэстаў ударыў па руцэ супрацоўніцу міліцыі, якая здымала на тэлефон пратэстоўцаў. Тэлефон упаў і разбіўся. 18 лістапада маладзёна ўзялі пад варту.
На суд прыйшлі каля 20 чалавек.
2. Пракурор агучвае абвінавачванне. Матыў - палітычная варожасць. Міліцыянтка Сенкевіч здымала на свой мабільны тэлефон нечанкцыянаваную акцыю. Цімашэнка ўдарыў Сінкевіч па руцэ, выбіў тэлефон Самсунг. Нанёс шкоду на 800 руб.
3. Допыт Цімашэнкі:
“15 лістапада пайшоў у бок цырка гуляць (прагульваўся). Каля фантана было шмат людзей, якія ішлі ад цырка да танка. На прыступках цырка супыніўся, таму што трапіў на камеру супрацоўніцы міліцыі. Я спужаўся, што ў далейшым буду прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці па 23.34. Я паспрабаваў выбіць рукой тэлефон у супрацоўніку. Цэліўся ў тэлефон, быў спужаны. Зразумеў, што зрабіў глупства, адыйшоў ад міліцыянткі. Падыйшоў да мяне чалавек у цывільным, паказаў на мяне рукой супрацоўнікам міліцыі і затрымалі і даставілі ў міліцыю”. Допыт пракурора скончаны.
Адвакат пытаецца ці займаўся Цімашэнка палітыкай?
“Я ніколі ні чым не ўдзельнічаў. Хачу папрасіць прабачэння ў пацярпелай і ў усяго МУСа. Раскайваюся (кажа з хваляваннем, ледзьве не заплакаў)”.
3. Допыт пацярпелай Натальлі Сінкевіч. Супрацоўніца АУСу Цэнтральнага раёну.
“Была задзейнічана на ахову парадка ля цырка. інфармавала грамадзянаў, што яны не павінны ўдзельнічаць у нечанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў. Раптам адчула ўдар ў вобласць лакця, тэлефон паляцеў уверх, падае на асфальт. Калі нахілілася ўбачыла тэлефон і нож ў футляры. Калега Мальцаў сказаў, што бачыў хто гэта зрабіў. Мы падыйшлі да Цімашэнкі, ён разбіў свой тэлефон і пабег, пачалі яго затрымліваць, ён супраціўляўся, выкарысталі фізічную сілу. Ад удару ў мяне быў сіняк. Перад цыркам прахадзіла масавае скапленне грамадзянаў, былі сцягі, выкрыквалі палітычныя лозунгі. Матэрыяльная шкода - разбіты тэлефон, які ўжо не працаваў. Тэлефон быў узяты ў крэдыт, які я дагэтуль не выплаціла. Матэрыяльную шкоду мама Цімашэнка кампенсавала. Я адчула фізічны боль і маральныя пакуты. Я перажывала, адчуванне страха, трывожнасці за свайго дзіцёнка. Асабліва калі я пабачыла нож. Кампенсацыя маральнай шкоды - 1 тыс. рублёў.
Не магу сцвярджаць, што Цімашэнка браў удзел у мерапрыемстве.
З мамай Цімашэнкі не размаўляла, толькі забрала ў яе грошы за сваёй сапсаваны тэлефон. Ніхто перада мной не выбачыўся”.
4. Допыт сведкі міліцыянта Сяргея Мальцава (Цэнтральны АУС)
“Цырк. Мая калега і я здымалі на відэа, пачуў, што ў калегі ўпаў тэлефон, яна сказала, што ў яе выбілі тэлефон. Я ўбачыў маладога чалавека, які адбягаў ад Сінкевіч. Я пайшоў да маладога чалавека, ён стаяў за групай людзей, я папрасіў яго падыйсці, спрабаваў адбежаць, я схапіў яго за куртку, ён стаў вырывацца, мы яго паклалі на зямлю і затрымалі.
Перад цыркам стаяў натоўп людзей, якім мы казалі каб разышліся. Лозунгі крычалі, атрыбутаў не было. Супрацоўнікі міліцыі ў маёй прысутнасці нікога не затрымлівалі.
У Цімашэнкі сімволікі не бачыў. Стан Цімашэнкі быў агрэсіўны, спужанасці не бачыў”.
Forwarded from Палеская Вясна
Пранікненне з узломам ад рэчыцкай міліцыі пры падтрымцы АМАПу і медыкаў. Карная аперацыя ў рэчыцкім пяціпавярховіку:
https://palesse.press/news.php?slug=1037
Зараз у жлобінскай прадпрымальніцы 41-гадовай Любові Шведавай адбываецца вобшук. Верагодна ён звязаны з вялікай актыўнасцю і крэатыўнасцю жлобінскіх партызанаў. Канал “Свабодны Жлобін” паведамляе, што гэта не адзінкавы вобшук, а цэлая хваля.
Многім актывістам на 12 лютага даслалі позвы ў міліцыю ў сувязі са справай аб абразе начальніка міліцыі Мельніка.
АПД. Таксама вобшук праходзіць і у Аркадзя Шаўчэнкі.
Актывіста партыі БНФ Анатоля Паплаўнага сёння выклікаў на гутарку участковы з АУСу Савецкага раёну. Пра што збіраўся гутарыць не паведаміў. Сп. Анатоль параіў яму даслаць позву, дзе пазначана калі, да каго выклікаюць і ў якім статусе, калі размова ідзе пра адміністратыўны ці які іншы працэс.
Forwarded from Палеская Вясна
Турма за негвалтоўныя дзеянні, за выказванні на адрас уладаў - гэта міжнародным правам аб правах чалавека даўно ўжо разглядаецца як палітычна матываванае зняволенне. Сярод тых, хто з палітычных прычынаў пазбаўлены волі, аказаўся і жыхар Рэчыцы.
https://palesse.press/news.php?slug=1038
Forwarded from Палеская Вясна
Паступіла інфармацыя пра затрыманне і правядзенне ператрусу яшчэ ў адной рэчычанкі - Алены Навуменка. Зараз праваабаронцы шукаюць інфармацыю пра гэта.
Рэчыца сёння
Сёння ў доме нараўлянца затрымалі Уладзіміра Неўмержыцкага. Міліцыянты Нароўлі паведамілі, што ім паступіў такі загад з міліцыі Мазыра. Артыкул - сумнавядомы 23.34
Такі запіс зрабіла ў ФБ былая кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч. Яна прыехала ў Рэчыцу на працэс над пенсіянеркай, якую судзяць за пікет у цэнтры Рэчыцы.
Апд: Тамара Калмыкова атрымала 10 б.а. штрафу
Пераезд станцыя “Ларышчыва” ля Гомля, фура выехала на сустрэчную і пад адхон. Рух на трасе паралізаваны. МНС пакуль не дае рады. Частка транспарту чакае праезду, а большасць разварочваюцца і з’язджаюць.