Гомельская Вясна
537 subscribers
7.55K photos
872 videos
4 files
3.77K links
Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"

Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.
Download Telegram
🤯Зборнікі твораў першага класіка беларускай літаратуры Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча прызнаныя «экстрэмісцкімі»

Суд Жыткавіцкага раёну 8 лістапада прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі:

• Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесцi i апавяданнi / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., прадм., перакл. I камент. Я.Янушкевiча. – Мiнск: Маст. лiт., 2007. – 494 с.: [16] л. iл.;

• Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесцi i апавяданнi, вершы, публiцыстыка, лiсты i пасланнi, пераклады, Dubia / Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч; уклад. з тэкст. падрыхт., пер/ Я.Янушкевiча. – Мiнск: Маст. лiт., 2008. – 598 с.: [16] л. iл.

У жніўні «экстрэмісцкімі» прызналі прадмову Язэпа Янушкевіча да выдання творчаў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і вершы Дуніна-Марцінкевіча «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда» ад 1861 года.

Вінцээнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, лічыцца першым класікам новай беларускай літаратуры.
Жыткавічы: хто той суддзя, які класіка беларускай літаратуры залічыў у "экстрэмісты"?

Суд Жыткавіцкага раёну 8 лістапада прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі зборнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паведамляюць праваабаронцы. https://palesse.press/news.php?slug=4904
Гамельчука накіравалі на прымусовае лячэнне за «паклёп» на Лукашэнку

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля накіраваў на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычны стацыянар Валерыя Яроцкага, якога абвінавачвалі ў паклёпе (арт. 188 КК) і «паклёпе» на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК).

Чытаць болей
«Белавія» з-за санкцый вяртаецца да самалётаў расійскай вытворчасці

Дзяржаўная беларуская авіякампанія «Белавія» ў выніку міжнародных санкцый вымушана змяніць планы па абнаўленні тэхнікі. Замест самалётаў амерыканскай вытворчасці, на якія кампанія перайшла за апошнія гады, плануецца зноў набываць самалёты ў Расіі.
Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10211
☝️ Святлана Алексіевіч дапускае, што памерлы ў Германіі беларус мог быць яе родзічам

«Можа, я б магла яму дапамагчы», – кажа вядомая пісьменніца.

Чытаць болей
📌 У Мазыры затрыманы Уладзімір Целяпун

Праваабаронцам стала вядома, што цяпер ён знаходзіцца ў ІЧУ.

Чытаць болей
‼️Гомельскага актывіста Васіля Палякова не выпусцілі пасля адміністрацыйнага арышту.

Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10215
Асуджаную актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Лазарчык змясцілі ў ШІЗА

На які тэрмін і калі гэта адбылося, невядома.

Чытаць болей
📝Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнем Андрэя Толчына

27 верасня ў Гомелі быў затрыманы былы журналіст Андрэй Толчын. На наступны дзень на кватэры Андрэя сілавікі правялі ператрус. У выніку следчыя забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Толчына перавялі ў СІЗА № 3 і супраць яго заведзена крымінальная справа.

Андрэй — стваральнік гомельскай гарадской газеты «Гомельскія ведамасці», журналіст-фрылансер, які супрацоўнічаў з некалькімі незалежнымі выданнямі. Толчына неаднаразова затрымлівалі і судзілі за журналісцкую дзейнасць з 2017 года. Пасля пратэстаў 2020 года журналіст вырашыў сысці з прафесіі.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць ягоную справу палітычна матываванай 👉 spring96.org/be/news/113350

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉
prisoners.spring96.org
Гомельскага грамадскага актывіста Васілія Палякова, які быў затрыманы 1 лістапада, учора ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля асудзілі паўторна.

3ноў суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль Палякоў адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) у Гомелі. Вядома, што Васіль аб'явіў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.

💌 Падтрымаць актывіста можна лістамі, дасылаючы іх па адрасе: Палякову Васілю Паўлавічу, ІЧУ, вул. Міжгародняя, 26, г. Гомель, 246027. Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10218
Стала вядома пра вынік адміністрацыйнага суда, які вёўся ў адносінах да Аляксандра Канеўскага з Гомеля.

8 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна г. Гомеля суддзя Восіпава Алеся пакарала Аляксандра адміністрацыйным арыштам на 15 сутак па ч. 2 артыкула 19.11 «Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыі» КаАП РБ . Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10216
♦️Палітзняволены з Гомеля Дзмітрый Канеўскі выйшаў на волю.

Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/10219
🇺🇳Парушэнне права не быць двойчы судзімым? У ААН выказалі занепакоенасць з нагоды выкарыстання артыкула 411

Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і Рабочая група па адвольных затрыманнях звярнуліся да беларускай дзяржавы з нагоды прымянення артыкула 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Адзначым, што ад беларускай дзяржавы адказу на гэты зварот не паступіла.

«Паведамляецца, што ўжыванне артыкула 411 судамі Беларусі значна пашырылася пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, калі прынамсі 27 чалавек, затрыманыя па палітычных матывах, былі асуджаныя да дадатковых тэрмінаў зняволення, у параўнанні з двума да выбараў».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/113365

🔹«Новае затрыманне — пытанне толькі часу». Як у Беларусі пераследуюць былых палітвязняў
Расійскае турагенцтва прапануе туры ў Гомель з паралельнага сусвету

Турыстычнае агенцтва з Ніжняга Ноўгараду заваблівае турыстаў на навагоднія святы ў Гомель. І ўсё б нічога, але робіць яно гэта з выявай касцёлу, знесенага амаль сто гадоў таму.

Чытаць болей
🎂Напрыканцы лістапада – дні нараджэння ў трох палітзняволеных-жанчын у гомельскай калоніі: Ірыны Леўшынай, Дар’і Лосік і Анастасіі Петрачэнкі.

💌Іх можна павіншаваць паштоўкай, лістом альбо тэлеграмай. Чытаць болей: https://gomelspring.org/be/news/10221
☝️ Былыя палітвязні – праваабаронца Леанід Судаленка і журналістка Вольга Класкоўская распавялі пра рэпрэсіі, здзекі і катаванні за кратамі.

Як можна з гэтым змагацца і ці ёсць рэальныя спосабы дамагчыся захавання правоў зняволеных у беларускіх калоніях?
☝️ «Сядзіць у адзіночцы, вучыць нямецкую і арабскую». Што вядома пра анархіста Дзядка

Вядомы актывіст анархісцкага руху і блогер Мікалай Дзядок за кратамі працягвае самаадукацыю.

Чытаць болей
📌 Мазырскага праваабаронцу Уладзіміра Цялепуна адпусцілі з ІЧУ

Вызваленне апынулася такім жа нечаканым, як і затрыманне. Пра гэта паведаміла праваабаронцам крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Чытаць болей
Судзілі Меркіса, Чаранкову, Ільінчыка і іншых: у Вярхоўны суд прызначылі гомельскіх суддзяў. Хто яны? https://palesse.press/news.php?slug=5119
🎉Павіншуйце палітвязня Яўгена Віславуха з 39-годдзем

Яўгена затрымалі 12 лютага 2022 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). 19 верасня Яўгена асудзілі да 3,5 гадоў калоніі.

13 студзеня ў Мазыры разглядалі яшчэ адну справу супраць Яўгена паводле арт. 369 КК. Працэс вяла суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязню прызначылі 1 год і 8 месяцаў зняволення, але выніковы тэрмін пакарання застаўся ранейшы. Таксама суддзя пастанавіла спагнаць з мужчыны 4,2 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Сёння, 20 лістапада, Яўген адзначае Дзень народзінаў

💌Павіншуйце палітвязня: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Яўген Анатольевіч Віславух
💻Напісаць анлайн