Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️У Беларусі +9 новых палітвязняў

Гэта Аляксандр Гаўрыленка, Аляксандр Нікалаеў, Сяргей Васільеў, Андрэй Каваленка, Мікалай Яромскі, Сяргей Сак, Вячаслаў Смірноў, Наталля Васілевіч і Ягор Леўчык.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3GoQb7Z

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Дачка Юліі Чарняўскай распавяла пра першую размову з мамай пасля вызвалення

«Я ўбачыла маму першы раз за 8 месяцаў!!!

МАМААААААААААА! Я проста выла, крычала, плакала, не магла дыхаць. Для мяне гэта зусім раптоўна, без якіх-небудзь перадумоў, тлумачэнняў і ідэй, чаму менавіта цяпер. Проста гэта здарылася.

Матуля цяпер можа выходзіць з дома і стала даступная для кантакту! На жаль, яна не можа пракаментаваць і адказваць на юрыдычныя пытанні», — напісала Яўгенія Чарняўская.
❗️Палітвязень Ігар Пражэннікаў, які заляпляў стыкерамі відэакамеры на Акрэсціна, адбыў пакаранне і выйшаў на волю

22-гадовага Ігара Пражэннікава абвінавацілі ў тым, што ён 4 кастрычніка 2020 на "Маршы вызвалення палітвязняў" блакаваў рух счэпкамі, заляпляў налепкамі камеры відэаназірання каля ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама і блакаваў рух спецтранспартам на Акрэсціна. 17 лютага 2021 Ігару прысудзілі 1,5 гада калоніі.

📍13 студзеня па заканчэнню тэрміна адбыцця пакарання Ігар выйшаў на волю з папраўчай калоніі №2.
Сёння затрымалі гарадзенку Таццяну Саўко

Паведамляецца, што да жанчыны прыйшлі з ператрусам а шостай раніцы. Папярэдне, яе абвінавачваюць у «распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў» (19.11 КаАП).

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Улады заблакавалі сайт правабарончай арганізацыі «Human Constanta»

Па інфармацыі Генпракуратуры, «на сайце ў свабодным доступе была размешчана недакладная інфармацыя, накіраваная на распаўсюджванне дэструктыўных настрояў у грамадстве, падрыў аўтарытэту дзейнай улады, супрацоўнікаў праваахоўнага блока».
У Жлобіне затрымалі Таццяну Наскову

Падчас паездкі ў Жлобін 12 студзеня была затрымана жыхарка Светлагорска Таццяна Наскова. Месяц таму ў яе кватэры праводзіўся вобыск, ў ходзе якога шукалі грошы і экстрэмісцкія матэрыялы. Папярэдне, жанчына змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання Жлобінскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

9 снежня 2020 года ў кватэры Таццяны адбыўся ператрус. Ён праводзіўся па крымінальнай справе, нібыта заведзенай у Мінску: шукалі грошы і штосьці экстрэмісцкае. Аднак нічога з гэтага не выявілі.

Таццяна Наскова — медыцынскі тэхнік па прафесіі, пенсіянерка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яна была назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў адной з участковых выбарчых камісій у Светлагорску.

Крыніца: Гомельская Вясна
📍Палітзняволенага расейца Ягора Дуднікава перавялі ў магілёўскую турму

Маці 21-гадовага палітвязня Ягора Дуднікава паведаміла, што яго перавезлі ў магілёўскую турму №4.

Днямі абарона Дуднікава накіравала апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі на прысуд Мінгарсуда.

📌Нагадаем, Дуднікава затрымалі 4 траўня ў Мінску, моцна збілі і катавалі, пра што ён сам распавёў. Асудзілі Ягора па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). 27 снежня суддзя Сяргей Хрыпач прысудзіў хлопцу 11 гадоў калоніі.

💌Падтрымайце Ягора: Турма №4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Ягору Аляксандравічу Дуднікаву
‼️Яшчэ двум палітвязням адмовілі ў памілаванні

Як піша «Гомельская вясна», адмову ў памілаванні, акрамя Дзмітрыя Гопты, які мае псіхічнае захворванне, атрымалі яшчэ два жлобінца: Віталь Прохараў, які быў непаўнагадовым пры вынясенні прысуду і Сяргей Бекарэвіч.

Усе трое асуджаны судом Жлобінскага раёну за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 ў Жлобіне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

🔺Сяргея Бекарэвіча асудзілі да 2,5 гадоў калоніі, а Дзмітрыя Гопту і Віталя Прохарава – на 2 гады пазбаўлення волі. Усе яны пачалі адбываць пакаранне ў месцах зняволення.

Пры гэтым, у снежні прадстаўнікі ініцыятывы «круглага стала» Юрыя Васкрасенскага паведамілі сваякам Гопты, што палітвязня могуць памілаваць да рэферэндуму, але, у выніку, 5 студзеня даслалі яму адмову.

💌Падтрымайце хлопцаў словамі падтрымкі:
— ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Гопце Дзмітрыю Валер'евічу
ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Бекарэвічу Сяргею Пятровічу
Выхаваўчая калонія №2, 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Прохараву Віталю Аляксеевічу
Яшчэ аднаго мінчука асудзілі да «хіміі» паводле падзей у жніўні 2020 года

11 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска 22-гадовага мінчука Мікіту Навакоўскага прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.342 і асудзілі да трох гадоў «хіміі».

Згодна з матэрыяламі справы, хлопец у жніўні 2020 года «разам з іншымі людзьмі рухаўся па праезнай частцы дарогі, стаяў у счэпцы, а таксама не рэагаваў на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Усё гэта, на думку абвінавачвання, «пацягнула за сабой працяглае парушэнне грамадскага спакою, абмежавала права іншых грамадзян на спакойны труд, адпачынах, свабоднае перамяшчэнне».

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/34Sk9mZ
Прылюдна абразіў Лукашэнку і пнуў нагой мінака ў твар — жыхара Гомеля асудзілі на два гады калоніі

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 6 студзеня разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Мельнікава, якога абвінавацілі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) і абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч.1 арт. 368 КК).

Згодна з абвінавачваннем, мужчына паблізу будынка «Беларусбанка», а таксама ў самім памяшканні аддзялення, «выказаў з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання ў адрас Лукашэнкі абразы, выяўленыя ў непрыстойнай форме». Ён жа пазней, калі выйшаў з банку, нанёс адзін удар нагой у вобласць твару грамадзяніну.

Суддзя Віктар Казачок прысудзіў Мельнікаву два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qo5FDt
‼️Актывістку і дырэктарку «Генома» Дар’ю Царык арыштавалі на 8 сутак

Раніцай 13 студзеня ў Мінску затрымалі 30-гадовую Дарь’ю Царык. Супрацоўнікі ГУБАЗІКу правялі ў яе кватэры ператрус, а потым павезлі на допыт. Ужо ў Першамайскім РУУСе на дзяўчыну склалі пратакол па адміністрацыйнай справе, але артыкул пакуль невядомы.

⚖️Суд над актывісткай адбыўся ў гэты ж дзень. Вынік — 8 сутак адміністрацыйнага арышту.

Дар’я Царык з’яўляецца дырэктаркай «Генома» (арганізацыя, якая займаецца дапамогай людзям з рэдкімі генетычнымі нейра-цяглічнымі захворваннямі), а таксама сяброўкай праўлення арганізацыі Радзіслава (дапамагае жанчынам і дзецям, якія сталі ахвярамі хатняга гвалту).
Чарговы тэрмін палітвязню: тры гады калоніі за паведамленні і здымкі ў сацсетках

12 студзеня суд Іванаўскага раёна скончыў разгляд справы 35-гадовага Сяргея Дубіка, якога абвінавачвалі адразу паводле чатырох артыкулах: ч. 2 арт. 367 («Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 188 («Паклёп») за паведамленні, рэпосты і фотаздымкі ў «ВКонтакте».

Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся і ў апошнім слове папрасіў прабачэння ў Лукашэнкі, начальніка Глыбоцкага РАУС і сваіх родных.

Суддзя Стасевіч прызнаў Дубіка вінаватым і прысудзіў яму 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён пастанавіў выплаціць 2000 рублёў маральнай кампенсацыі аднаму з пацярпелых.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3rj8vZN
🐕«Run, dog, run». Праект аб вымушанай эміграцыі хатніх жывёлаў з Беларусі

«Гаспадары нашых герояў вымушана пакінулі родную краіну з-за палітычнай сітуацыі дома. А гадаванцам наогул выбіраць не даводзіцца: яны ці ідуць за чалавекам, ці ім трэба застацца.

Хтосьці ўцякаў са сваім хатнім улюбёнцам лясамі, камусьці дапамаглі добрыя людзі, хтосьці быў змушаны пакінуць свайго сябра. Кожная гісторыя нашых герояў гучыць як сцэнар да неверагоднага фільму, які складана ўявіць. Але паверце нам: усе героі не выдуманыя, усе супадзенні невыпадковыя.

Сваім праектам мы спрабуем утрымаць увагу да гэтай тэмы палітычнай эміграцыі з Беларусі. Паказваем гэтую тэму з нетрывіяльнага боку, праз хатніх жывёлаў узнімаем праблему вымушанай палітычнай эміграцыі з Беларусі»
, — распавядаюць прадстаўнікі праекту.

💎Сайт праекту | Instagram

***

Таксама раім паслухаць выпуск падкасту «Вясна прыйдзе» на гэтую тэму:

🎤Цукерка, Барон і Лёля… Рэпрэсіі ў Беларусі вачыма хатніх гадаванцаў
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
‼️Актывістку і дырэктарку «Генома» Дар’ю Царык арыштавалі на 8 сутак Раніцай 13 студзеня ў Мінску затрымалі 30-гадовую Дарь’ю Царык. Супрацоўнікі ГУБАЗІКу правялі ў яе кватэры ператрус, а потым павезлі на допыт. Ужо ў Першамайскім РУУСе на дзяўчыну склалі…
Праваабаронцам стала вядома, што акрамя Дар'і Царык, таксама ператрусы прайшлі ў трох прадстаўніц «Радзіславы»

«Радзіслава» — некамерцыйная недзяржаўная дабрачынная арганізацыя, створаная ў 2002 годзе ў горадзе Мінску для аказання дапамогі жанчынам, якія пацярпелі ад гвалту.

У лістападзе 2021 года затрымалі былую кіраўніцу «Радзіславы» Вольгу Гарбунову — МУС лічыць, што яна кіравала жаночымі маршамі.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Жлобіне затрымалі Таццяну Наскову Падчас паездкі ў Жлобін 12 студзеня была затрымана жыхарка Светлагорска Таццяна Наскова. Месяц таму ў яе кватэры праводзіўся вобыск, ў ходзе якога шукалі грошы і экстрэмісцкія матэрыялы. Папярэдне, жанчына змешчана ў ізалятар…
Жыхарку Светлагорска Таццяну Наскову арыштавалі на 10 сутак

Жанчына была затрымана 12 студзеня пасля 15 гадзін у Жлобіне міліцыяй па падазрэнні «ў крадзяжы кашалька». Кашалёк пры ёй не знайшлі. Аднак пры даглядзе рэчаў у яе мабільным тэлефоне адшукалі перасланую яшчэ ў мінулым годзе спасылку на матэрыял тэлевізійнага канала, які беларускія ўлады ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

За распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, суддзя Інна Шаршнёва 13 студзеня прысудзіла Таццяне 10 сутак арышту.

Таццяна Наскова — медыцынскі тэхнік па прафесіі, пенсіянерка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яна была назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў адной з участковых выбарчых камісій у Светлагорску.

Крыніца: Гомельская Вясна
Крымінальная справа у дачыненні да палітзняволенай Сафіі Сапега паступіла ў Гродзенскі абласны суд

Дата пасяджэнняў пакуль не прызначаная.

Нагадаем, Сафіі было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Інфармацыйная прадукцыя магілёўскага telegram-канала «MAYDAY» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёна Магілёва 5 студзеня.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3nrpPuq
🌿«Непакоіліся за падзеі ў краіне, пераследу асабліва не чакалі»: гісторыя палітвязня Дзяніса Насуры

Вядучаму бізнэс-аналітыку EPAM Дзянісу Насуру якраз напярэдадні Новага года, 31 снежня было прад’яўленае абвінавачанне ў у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх па ч.1 артыкула 342 КК. У той жа дзень ён быў змешчаны пад варту ў СІЗА №1, пакуль на два месяцы. Хаця ў няволі Дзяніс знаходзіцца з 9 снежня.

«Вясна» паразмаўляла з жонкай палітвязня Кацярынай, каб даведацца болей пра самога Дзяніса, а таксама пра падрабязнасці ягонага пераследу.

«Ведаеце, яму выпала служыць у сапраўдным беларускім войску. І прысягу ён прымаў пад бел-чырвона-белым сцягам. Таму і да ўсяго нацыянальнага ставіўся з павагай».

🗣Аповед жонкі (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qpxxXH

💌Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Дзяніс Рычардавіч Насура

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» —
@spring96info
❗️Паўгода ў няволі. Распавядаем, што цяпер вядома пра трох зняволеных вясноўцаў

Сёння роўна паўгода, як старшыня «Вясны» Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзь Лабковіч утрымліваюцца за кратамі за праваабарончую дзейнасць. 14 ліпеня да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. З таго дня трое вясноўцаў знаходзяцца пад вартай, а мінскія офісы «Вясны» апячатаныя.

Што распавядаюць родныя пра вясноўцаў, як іх сем'і сустрэлі Новы год без блізкіх і што самі праваабаронцы пішуць на волю — чытайце ў нашым матэрыяле.

«Старэйшая дачка, калі бачыць малюнак Валянціна, пачынае плакаць. На яе накатвае, калі бачыць вестачку ад яго. А меншая дачка плача з ёй за кампанію. Яна не ведае, дзе тата. Думае, што ён у камандзіроўцы».

💌Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
❗️Прысуд гомельскім праваабаронцам «Вясны» пакінулі без зменаў

У Гомельскім абласным суде 14 студзеня разглядзелі апеляцыйную скаргу на прысуд кіраўніку Гомельскага аддзялення «Вясны» Леаніду Судаленку і яго памочніцы Таццяны Ласіцы.

Па прычыне таго, што судзілі праваабаронцаў у закрытым рэжыме, скаргу суддзя Мікалай Маратаеў таксама разглядаў у адсутнасць зацікаўленых слухачоў. У выніку суддзя вырашыў, што прысуд вынесены справядліва, а прэтэнзіі абвінавачаных, выкладзеныя ў скарзе, задавальненню не падлягаюць.

Нагадаем, раней Леаніда асудзілі да трох гадоў калоніі, Таццяну — да двух з паловай.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3KmCMQf

💌Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn