Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
19.9K photos
447 videos
64 files
17.9K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
✌️Акцыя #FreedomLetters прайшла ў некалькіх літоўскіх гарадах

Праваабаронцы «Вясны» сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Літвы наведалі тры гімназіі ў гарадах Ёнішкіс, Пабрадзе і Швянчоніс, а таксама дзве бібліятэкі ў гарадах Гаргждай і Паланга.

Вучні старэйшых класаў, настаўнікі і дырэктары гімназій, супрацоўнікі бібліятэк і неабыякавыя грамадзяне даведаліся пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ў мінулым годзе і падпісалі каля 300 паштовак для зняволеных, у тым ліку «вясноўцаў».

Як далучыцца да акцыі #FreedomLetters?

🔹Напісаць і адправіць ліст палітвязням у Беларусі;
🔹Зрабіць фота і змясціць яго ў сацсетках;
🔹Выкарыстоўваць хэштэг #FreedomLetters.

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст 👉 bit.ly/3sSr3iL
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
​​❗️Затрыманая жонка зняволенага Арцёма Анішчука Як стала вядома праваабаронцам, у Мінску супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі на працы Вольгу Анішчук — жонку асуджанага фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца». Вядома…
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа правялі ператрус у кватэры Анішчукоў у сувязі з узбуджанай супраць Арцёма крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза міліцыянта).

Дома вынялі стары тэлефон Арцёма, які больш за года ўтрымліваецца за кратамі, і тэлефон Вольгі.

Пасля допыту жанчыну адпусцілі на волю.
Палітзняволенаму журналісту Свабоды Алегу Груздзіловічу выставілі абвінавачванне

Яму ставяць у віну ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, калі яго, як журналіста, ужо пазбавілі акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Па інфармацыі Свабоды, журналіст сказаў следчаму, што віны за сабой не прызнае: ён не прымаў удзелу ў акцыі, а быў на ёй журналістам, вёў адтуль рэпартаж і хоць ужо не меў акрэдытацыі, але на той момант быў пазаштатным супрацоўнікам газеты «Народная воля».
«Так, гэта канстытуцыйна, але супраць інтарэсаў дзяржавы». Сяргей Драздоўскі — пра свой крымінальны пераслед і жыццё Офіса

Дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі цяпер знаходзіцца ў Нямеччыне ў адмысловым месцы для ўцекачоў у якасці асобы, якая папрасіла сховішча. Ён пагадзіўся распавесці пра свае выпрабаванні: пра сутнасць крымінальнага пераследу, абвінавачванні ў махлярстве і «скандал» ў беларускім прадстаўніцтве ААН, ганаровую прэмію, а таксама пра новае жыццё Офіса і ягоныя планы:

▪️«Прадстаўнік МЗС Беларусі ў ААН заявіў, што мы проста ашуканцы і крымінальнікі і няма ніякай нашай сувязі [паміж нашым супрацоўніцтвам з ААН і пераследам у дачыненні да нас]»
▪️«На допытах мне казалі, што мяне чакае калонія на шмат гадоў. Я запытваў: "Што ж вы такое кажаце?" — спрабуючы іх сароміць. Яны адказвалі: "А вы потым нідзе нічога не дакажаце"»
▪️«Я не думаю, што сядзець у беларускай турме было б больш карысным, замест таго, каб паспрабаваць сысці і працягнуць сваю дзейнасць»

Размова цалкам
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Дырэктара дома культуры Аляксандра Дзямчука, які забраўся на дуб у знак пратэсту супраць высечкі дрэў у Ахова, арыштавалі на 15 сутак Крыніца: @mediazona_by
Дырэктару сельскага ДК Аляксандру Дзямчуку , які абараняў дрэвы ў вёсцы Ахова далі яшчэ 15 сутак за «непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы»
❗️Палітвязень Дзяніс Дземух адбыў пакаранне ў калоніі і выйшаў на волю

Учора, 27 снежня, з папраўчай калоніі №3 "Віцьбы" выйшаў на волю палітзняволены Дзяніс Дземух. У зняволенні хлопец знаходзіўся амаль 15 месяцаў.

📌Дзяніса затрымалі 4 кастрычніка 2020 года пасля "Маршу вызвалення палітвязняў". Пасля адбыцця 13 сутак адміністрацыйнага арышту на свабоду яго не адпусцілі. Яго абвінавацілі па арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за падзеі таго дня. Палітвязня асудзілі да 1 года і 6 месяцаў калоніі.
Яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў у Беларусі экстрадзіруюць у Беларусь

Расійскія ўлады па запыце Беларусі працягваюць затрымліваць і падвяргаць працэдуры экстрадыцыі беларусаў, якіх пераследуюць на радзіме у сувязі з выбарчымі пратэстамі. У Беларусі іх абвінавачваюць па артыкулах 293, 363 і 364 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках, аказанне супраціву супрацоўнікам міліцыі, гвалт у дачыненні да сілавікоў.

Зараз, па запыце Мінска, Расія высылае грамадзяніна Беларусі Дзмітрыя Падлобнікава. Яго абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3pzQyGw
❗️ У Беларусі +6 новых палітвязняў

Гэта Павел Белавус, Аляксандр Зялюткін, Аляксандр Кутас, Мікалай Сяргеенка, Марына Неўдах, Уладзімір Мельнік.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3165935

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
«Беларусы сталі бліжэйшыя адно да аднаго, знікла звыклая абыякавасць». Гісторыі пра чалавечнасць, веру і падтрымку, на якіх трымаюцца вязні і простыя беларусы

Усё часцей здаецца, што гэта ніколі не скончыцца: штодзённыя навіны пра затрыманні, новыя абвінаваўчыя прысуды, ператрусы, рэпрэсіі, сведчанні катаванняў...

Каб падтрымаць беларусаў і паказаць, што яны не адны, «Вясна» працягвае распавядаць гісторыі салідарнасці — тых, хто за кратамі, і тых, хто на волі.

🔹Асуджаная жанчына робіць паштоўкі хэндмэйд і адпраўляе іх іншым вязням;

🔹Неабыякавыя людзі прыходзяць на судовыя пасяджэнні, каб падтрымаць незнаёмага чалавека;

🔹Актывісты стварылі калядны адвэнт-каляндар з заданнямі, каб падтрымаць палітвязняў;

🔹Беларуска штодня піша лісты зняволеным;

🔹Мужчына адседзеў сам, а цяпер дапамагае тым, чые родныя сёння знаходзяцца за кратамі;

🔹Спагадлівыя беларусы ўзялі на сябе ролю Дзеда Мароза і выконваюць жаданні дзяцей зняволеных.

Распавядаем пра салідарнасць беларусаў 👉 bit.ly/3z5uQgI
Магілёўскі суд адправіў мінчанку на «хімію» — яе тройчы судзілі за абразу

У мінулую пятніцу ў Магілёве была разгледжана крымінальная справа па арт.369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) Абвінавачаная — 22-гадовая мінчанка Вікторыя Будзькіна. Гэта ўжо трэцяя крымінальная справа ў адносінах да яе па дадзеным артыкуле.

Па першым эпізодзе, які разглядаўся ў судзе Дзяржынскага раёна, пацярпелымі выступалі двое супрацоўнікаў міліцыі Мінска — Васіль Маўчан і Ігар Качук. Дзяўчына ў Telegram пакінула каментары, якія суд палічыў прыніжаючымі годнасць супрацоўнікаў міліцыі. 17 сакавіка суддзя Раман Крыловіч прысудзіў Вікторыі 1 год і 3 месяцы «хатняй» хіміі.

Другі эпізод разглядаўся ў тым жа судзе Дзяржынскага раёна. На гэты раз пацярпелым быў мінскі міліцыянт Вадзім Якімчык. Высветлілася, што Вікторыя пакінула абразлівы каментар пад пастом, дзе былі апублікаваныя яго асабістыя дадзеныя. Суддзя Таццяна Фядчук па сукупнасці пакаранняў па двух эпізодах вынесла рашэнне пакінуць у сіле папярэдні прысуд — 1 год і 3 месяцы «хатняй» хіміі.

І вось ужо 24 снежня, суддзя Алена Літвіна, унесеная ў санкцыйныя спісы Еўразвяза, вынесла рашэнне для Вікторыі па трэцім эпізодзе, — 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Крыніца: @MAYDAYhr
🌿«Ён не верыў, што яго будуць пераследваць, бо лічыў сябе пацярпелым»: гісторыя палітвязня Сяргея Красоўскага

Да 21 кастрычніка 32-гадовы плітачнік Сяргей Красоўскі адпрацоўваў размеркаванне пасля заканчэння дзяржаўных курсаў, хацеў адкрыць сваю справу і не прапускаў ніводнага матчу любімай футбольнай каманды «Мілан».

Але ў гэты дзень яго яшчэ да працы затрымалі ў інтэрнаце. У ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года падчас пратэстаў Сяргея ўдарылі дубінкай па галаве недалёка ад Стэлы, але з пацярпелага ён ператварыўся ў абвінавачанага.

«Пасля таго, што здарылася Сяргей перажываў, што атрымаў галаве ні за што. Распавядаў, што выйшаў з мірным пратэстам, а яго фактычна збілі. На думку сяброў, такое застрашванне на ім не спрацавала: тое, што здарылася ніяк не паўплывала на яго светапогляд».

🗣Аповед блізкіх (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3qBDXCh

💌Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Сяргей Аляксандравіч Красоўскі

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» —
@spring96info
📍Палітзняволенага журналіста Генадзя Мажэйку перавезлі з жодзінскай турмы на «Валадарку»

Журналісту «Камсамольскай праўды» Генадзю Мажэйку ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага кодэкса: аб распальванні сацыяльнай варожасці або розні (арт. 130 КК РБ) і аб абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК). Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Па папярэднім дадзеным, затрыманне звязана з артыкулам «Камсамольскай праўды», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам. Таксама вядома, што ў канцы снежня пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Лізавету Матвееву, якая абараняла Генадзя.
 
💌Падтрымаць журналіста па новым адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка
Эдуарду Бабарыку прад'явілі новыя абвінавачанні — яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі

Паводле інфармацыі @viktarbabarykaofficial, Эдуарда абвінавачваюць у распальванні варожасці і арганізацыі масавых беспарадкаў.

Статус палітвязня па крымінальнай справе, звязанай з меркаваным ухіленнем ад выплаты падаткаў, застаецца невядомым.

💌Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Эдуард Віктаравіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3z4tXFm
‼️Маці непаўнагадовага дзіцяці ў лістападзе арыштавалі на 13 сутак

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 22 лістапада суддзя Марыя Ярохіна арыштавала на 13 сутак маці непаўнагадовага дзіцяці Наталлю Паўловіч. Пры гэтым, падчас суда Ярохіна прызнала знаходжанне ў Наталлі на ўтрыманні дзіцяці — змякчальнымі абставінамі.

🔹Наталлю абвінавацілі ў тым, што яна, «будучы ў стане алкагольнага ап'янення, у службовым кабінеце РУУСа паводзіла сябе агрэсіўна і задзірліва, нецэнзурна лаялася, скінула пісьмовыя прыналежнасці са стала, а на заўвагі не рэагавала». За гэта ў РУУСе на яе склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Сваю віну жанчына прызнала.

🔻Нагадаем, што згодна з КаАП адміністрацыйны арышт не можа ужывацца да жанчын з непаўнагадовымі дзецьмі. Іх нават не могуць затрымліваць больш, чым на тры гадзіны. Але насуперак закону суддзя Марыя Ярохіна адправіла Наталлю на Акрэсціна.
❗️Самыя гучныя гісторыі катаванняў 2021 году і хто да гэтага датычны

У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў свет шакаваў небывалы гвалт і тэрор у Беларусі. На жаль, гвалт не спыніўся і пасля — сілавікі працягваюць ужываць фізічную сілу да затрыманых па палітычных матывах і да гэтага часу.

📍«Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах» — катаванне анархістаў;
📍«Білі па патыліцы і ягадзіцах, выломвалі рукі, прыціскалі галаву да зямлі» — катаванне шматдзетнай маці;
📍«Білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах» — катаванне студэнта;
📍«Апранулі на галаву баксёрскі шлем і лупілі па галаве» — катаванне глаўрэда «Нашай Нівы»
📍«Працаваў ГУБАЗ, не шкадуючы рук, — білі нагамі і рукамі» — катаванне 21-гадовага расейца.

«Вясна» ўзгадвае самыя гучныя гісторыі катаванняў у гэтым годзе, а юрыст Павел Сапелка адказвае на галоўнае пытанне: ці будуць прыцягнутыя да адказнасці тыя, хто датычны да катаванняў, і калі гэта адбудзецца.

Чытаць па спасылцы

*Фота ілюстрацыйнае
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Самыя гучныя гісторыі катаванняў 2021 году і хто да гэтага датычны У 2020 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў свет шакаваў небывалы гвалт і тэрор у Беларусі. На жаль, гвалт не спыніўся і пасля — сілавікі працягваюць ужываць фізічную сілу да затрыманых па палітычных…
Чаму важна апублічваць факты катаванняў і падаваць заявы ў адпаведныя органы?

Адказвае юрыст Павел Сапелка:

«Падаваць заяву па фактам катаванняў трэба, бо гэта разрывае заганнае кола маўчання, публікуе факт катавання, а часам і імя злачынца. Нягледзячы ні на што, заява дазваляе пачаць працэс замацавання доказаў катаванняў: праводзіцца экспертыза цялесных пашкоджанняў, апытваюцца асобы, якія маюць дачыненне да катаванняў і сведкі, калі яны ёсць. Магчыма, будуць сабраныя іншыя доказы. Належная ацэнка гэтых доказаў можа быць праведзена пазней, калі запрацуе права і закон. Таксама ўсё гучней гучыць тэма ўніверсальнай юрысдыкцыі, калі крымінальны пераслед можа пачынацца не ў той краіне, дзе мелі месца катаванні.

Надзея на тое, што калі-небудзь датычных да катаванняў прыцягнуць да адказнасці, ёсць. Масавыя катаванні, якія сталі распаўсюджанай практыкай у Беларусі пасля жніўня 2020 года – гэта злачынствы супраць чалавечнасці, без тэрміну даўнасці»

📍Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на:

Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org