Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
На тры гады калоніі асудзілі жыхара Віцебска за замыканне чыгуначных шляхоў

Вынесены прысуд 41-гадоваму Сяргею Іванову, якога абвінавачвалі ў прывядзенні іншым спосабам у непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі (ч. 1 ст . 309 КК) і замаху на такія дзеянні (ч. 1 арт. 14 ч. 1 арт. 309 КК).

У ходзе судовага разбору абвінавачаны прызнаў толькі адзін эпізод, які быў здзейснены пад уплывам асабістых матываў — страты дзіцяці: ён паехаў на сваім аўтамабілі таксі ў лес, з дапамогай дроту закараціў рэйкавы ланцуг. Па іншых эпізодах віну не прызнаў, сказаў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/30CY1L9
❗️«Затрымлівалі мяне як небяспечнага тэрарыста: адна група — у дзверы, іншая — праз балкон», — мастак і настаўнік з Мінска

Мастак і настаўнік гісторыі і мастацтва адной з мінскіх школ Уладзіславаў Бохан вымушана пакінуў Беларусь сёлета ў ліпені пасля затрымання за «пратэсную актыўнасць» у роднай Серабранцы. У кватэру, дзе жыве Уладзіслаў з сям'ёй, раніцай супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа выламалі ўваходныя і балконныя дзверы і ўварваліся ў дом. На вачах сямігадовага дзіцяці мінчука жорстка затрымалі.

Сам мастак пасля таго, як зламаў нагу, знаходзіўся на рэабілітацыі дома і мог перасоўвацца толькі з дапамогай мыліцаў. Як распавядае Уладзіслаў, менавіта ягоная траўма і дапамагла яму выйсці на волю да суда па адміністрацыйным пратаколе за «непадпарадкаванне пры затрыманні». Ён скарыстаўся гэтай магчымасцю і з'ехаў за мяжу.

Уладзіслаў распавёў «Вясне» падрабязнасці свайго пераследу
Палітзняволенаму Андрэю Скурко працягнулі тэрмін утрымання пад вартай — тры месяцы з ім не праводзяць следчых дзеянняў

Пра гэта напісала жонка Андрэя Паўліна, перадае @nashaniva

«Справа прасоўваецца так, што за тры месяцы на Валадарцы Андрэя ніводнага разу не дапыталі. З ім не праводзілі ніякіх следчых дзеянняў.

Яго трымаюць абы трымаць – з абвінавачаннем у недаплаце камуналкі. Адпусціць да сям'і яго нельга – страшны злачынца, ён можа ціснуць на сведак і знішчаць доказы, так патлумачыў нам следчы.

17 чысла Андрэй не прыехаў дамоў - гэта значыць, яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на месяц»
.
Forwarded from Вясна | Брэст
Пружаны: Ганна Баран не проста затрыманая. Ёй змянілі меру стрымання па "карагоднай" справе на ўтрыманне пад вартай.

Нагадаем, што 14 кастрычніка ў горадзе Пружаны Брэсцкай вобласці адбыўся шэраг вобшукаў ды затрыманняў. Большую частку людзей пасля выпусцілі з падпіскай аб неразгалошванні.

Але ж дакладна не вярнуліся на волю Ганна Баран (на фота) ды Лаптановіч Юлія.

Вядома, што Ганну Баран змясцілі ў СІЗА-7. Яе ўжо наведала адвакатка.

Пры гэтым суд над 9-й групай абвінавачаных па "карагоднай" справе, дзе сярод абвінавачаных ёсць Баран, пачнецца ўжо праз тыдзень: 25 кастрычніка.

***
Так званая "карагодная" справа — на дадзены момант самая масавая палітычная справа ў Брэсцкай вобласці, распачатая пасля выбараў-2020. Па ёй ужо асуджана 87 чалавека. Некаторым давалі пакаранне ў выглядзе калоніі. Нагадаем, што крымінальная справа была ўзбуджана з-за мірнай акцыі пратэсту, якая адбылася 13.09.2020 у Брэсце (тады людзі вадзілі карагод на скрыжаванні дарог, пакуль іх не разагнаў вадамёт).
МУС прызнала сайт з картай дваровых чатаў dze.chаt экстрэмісцкім фарміраваннем

Сайт аб’ядноўвае больш за 100 чатаў з Беларусі і за мяжой
🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹На «Радыё Рацыі» выйшаў рэпартаж пра Алеся Бяляцкага — калегі Алеся распавялі пра старшыню Праваабарончага цэнтру;

🔹У лістах на волю Валянцін Стэфановіч дасылае разважанні пра свабоду і адчуванне горада, а таксама дзеліцца тым, як бавіць час — «Я зараз жыву лістамі ды снамі, у якіх я сустракаюся са сваімі сябрамі, калегамі, сям'ёй, з жывымі і памерлымі».

🔹Марфе Рабковай упершыню за 13 месяцаў дазволілі сустрэцца з мужам — «Падчас сустрэчы яна некалькі разоў паўтарала фразу: “Я вельмі хачу дадому. Калі я вярнуся дадому?”»;

🔹Для Леаніда Судаленкі і Таццяны Ласіцы пракуроры запрасілі па 3 гады калоніі. Для Марыі Тарасенка — 2,5 года пазбаўлення волі;

🔹Працягваецца конкурс ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку Валяціна Стэфановіча — праваабаронца ў сваім лісце да жонкі Аліны распавёў, што намаляваў ёй прыгоды ката ў турме, але іх на волю не прапусціў цэнзар. Таму мы абвясцілі конкурс, каб Кот нарэшце пабачыў волю.
❗️Фігурантам «карагоднай справы» масава дадаюць яшчэ адзін крымінальны артыкул. Ужо вядома мінімум пра чатыры такія выпадкі

Паведамляецца, што Ганна Баран, Юлія Лаптановіч і сям'я Ганчаровых абвінавачваюцца па новым артыкуле, паводле якога ў іх адбыліся вобшукі.

Цяпер, акрамя артыкула 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») людзям дадалі 369-ты крымінальны артыкул («Абраза прадстаўніка ўлады»). І калі першай справай займаўся ГУБАЗіК, то цяпер да працэсу падключыўся КДБ, піша Б**сат.

Судовы працэс па «карагоднай справе» супраць Баран і Ганаровых пачнецца 25 кастрычніка.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3ARI4Nm

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Непаўналетняга Мікіту Залатарова, які хварэе эпілепсіяй, 13 дзён трымалі ў ШІЗА

17 кастрычніка Мікіта патэлефанаваў з калоніі і распавёў, што спачатку ён атрымаў 7 сутак ШІЗА, затым яго вывелі ў калідор і завялі назад у ізалятар яшчэ на 6 сутак.

«Як я зразумеў, яго пазбавілі спаткання. Ён прасіў пасылку, цяпер збіраем», – распавёў БелаПАН бацька хлопца.

Нагадаем, 2 кастрычніка маці Мікіты прыехала да яго ў калонію на запланаванае спатканне, але яе не пусцілі, перадачу для сына не прынялі.

Хроніка палітычнага пераследу 👉 bit.ly/3ARI4Nm

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
«Яны знаходзяцца ў тых умовах, якія ў іншы час і ў іншай краіне назвалі б нацысцкімі».

Юрыст «Вясны» Павел Сапелка распавёў Östgruppen пра пераслед «вясноўцаў», «закрытыя» суды над ахвярамі палітычных рэпрэсій і як міжнародная супольнасць можа падтрымаць палітвязняў.
🎉Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч 22 кастрычніка адзначыць Дзень народзінаў у СІЗА. Дасылайце яму віншаванні

Уладзімір Лабковіч — юрыст "Вясны", каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі" і эксперт у галіне выбарчага права. Уладзімір займаецца праваабарончай дзейнасцю ў «Вясне» ўжо 23 гады. 22 кастрычніка праваабаронца будзе святкаваць сваё 43-годдзе за кратамі.

🕊Мы заклікаем павіншаваць палітзняволенага вясноўца са святам, а таксама прапануем напісаць яму адкрыты ліст з віншаваннямі, які мы паспрабуем перадаць яму і апублікуем на сайце ці ў сацсетках.

📌Нагадаем, Уладзь Лабковіч утрымліваецца ў няволі ўжо 98 дзён. Яго затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў).

💌Адрас для лістоў і паштовак з віншаваннямі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,
Лабковічу Уладзіміру Мікалаевічу
Мужчыну асудзілі да 1,5 гадоў «хатняй хіміі» за абразу Чамаданавай

Вынесены прысуд 45-гадоваму інжынеру Віктару Л., якога прызналі вінаватым паводле арт.369 КК. і асудзілі да 1,5 гадоў «хатняй хіміі». Мужчына пакінуў у Telegram каментар, які «ўтрымліваў негатыўную ацэнку Чамаданавай і меў ненарматыўную і нецэнзурную форму моўнага выказвання».

На судзе Чамаданава распавяла, што ўспрыняла каментар як абразу, адчула стрэс і маральныя пакуты, таму што каментары таксама чытаюць яе блізкія — у першую чаргу, гэта датычыцца бацькоў і дачкі. Яна таксама заявіла пазоў на суму ў 3000 рублёў і пагадзілася на тое, каб яны былі выдадзеныя наяўнымі пад распіску. На наступным паседжанні пазоў быў задаволены ў поўным аб'ёме.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2YYkBxp
«Магчыма любая самаўпраўнасць». Што кажа юрыст з нагоды прызнання экстрэмісцкім фарміраваннем dze.chаt?

Юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка прапануе для разумення сітуацыі звярнуцца да азначэнняў паняццяў «экстрэмісцкае фармаванне» і «экстрэмісцкая дзейнасць» з Закона «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму».

Экстрэмісцкае фарміраванне – група грамадзян, якая ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць альбо аказвае іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, альбо якая прызнае магчымасць яе ажыццяўлення ў сваёй дзейнасці, альбо фінансуе экстрэмісцкую дзейнасць, у дачыненні да якой прынята рашэнне МУС ці КДБ аб прызнанні яе экстрэмісцкай.

Экстрэмісцкая дзейнасць (экстрэмізм) – гэта дзейнасць, у тым ліку грамадзян, арганізацый, фарміраванняў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку ў розных пералічаных у законе формах.

«Гэтыя дэфініцыі нявызначаныя і шырокія. Напрыклад, на грамадскую бяспеку замахваюцца любыя злачынствы, аднак упэўнена можна сказаць, што не ўсе злачынствы з'яўляюцца экстрэмісцкімі. Таму ў адсутнасць дэмакратычна прынятага закона, які б засноўваўся на Канстытуцыі і міжнародных абавязках Беларусі, магчыма любая самаўпраўнасць. Для гэтага шмат не трэба: прызнаць любую групу грамадзян, якія ажыццяўляюць дзейнасць, накіраваную на прычыненне шкоды грамадскай бяспецы. Для гэтага цяпер нават не патрэбны суд. А далей па абноўленаму Крымінальнаму кодэксу можна прыцягваць да крымінальнай адказнасці кожнага з гэтай «групы», хто, напрыклад, заклікае да несанкцыянаваных мірных сходах або нават апраўдвае іх правядзенне. Гэта ўсё ўжо будзе дзейнасць у складзе экстрэмісцкага фарміравання», – кажа Павел Сапелка.
⁉️Як у судах разглядаюць справы за спагнанне шкоды за «блакіроўку дарог» падчас леташніх пратэстаў?

«Мінстранс» працягвае спаганяць з асуджаных пратэстоўцаў шкоду за “блакіроўку дарог” падчас масавых мітынгаў і шэсцяў, якія прайшлі ў Беларусі летась у жніўні-кастрычнікі. Да некаторых палітвязняў прадпрыемства выставіла адразу некалькі пазоваў, якія суды амаль адначасова разглядаюць у розных раёнах Мінска. Кожнаму падчас суда па крымінальных справах «Мінсктранс» агучыў суму, якую страціла прадпрыемства ад іх дзеянняў.

📍Пры гэтым, як сцвярджаюць на судзе самі прадстаўнікі «Мінскстранса», немагчыма вызначыць шкоду ад кожнага асуджанага асобна. Тым не менш, сярод адказнікаў ёсць палітвязень, з якога суд ужо тройчы спагнаў вялізарныя сумы адразу за тры дні жнівенскіх пратэстаў. «Вясна» сабрала ўсю вядомую на гэты час інфармацыю пра шкоду «Мінсктранса» падчас мірных акцый пратэстаў і суды па пазовах прадпрыемства да асуджаных пратэстоўцаў.

📲Чытаць падрабязнасці па спасылцы.
🎨 У конкурсе ілюстрацый «Кот на Валадарцы» ў падтрымку вясноўца Валяціна Стэфановіча паўдзельнічаў палітзняволены

Сёння ў межах конкурса мы публікуем малюнак палітзняволенага Валерыя Вішчэні. Яго асудзілі да трох гадоў «хіміі» па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у Маршы герояў. Пакаранне ён ўжо адбывае ў папраўчай установе №9 у Віцебску.

«З павагай да Стэфановіча Валянціна Канстанцінавіча. І з Днём народзінаў! Жадаю моцнага здароўя яму і яго родным», – перадаў палітвязень.

⁉️Прыняць удзел у конкурсе і тым самым выказаць салідарнасць з вясноўцам вельмі проста:
🔹намалюйце Ката: гэта можа быць апісаны Валянцінам сюжэт ці нешта сваё,
🔹запосціце яго ў сацсетках з хэштэгам #FreeViasna, альбо дашліце малюнак нам на пошту freeviasna@gmail.com да 4 лістапада,
🔹потым мы абярэм пераможцу і дашлем памятны прыз!

💌І абавязкова дасылайце вашыя ілюстрацыі Валянціну па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Стэфановічу Валянціну Канстанцінавічу.
Палітзняволенай дырэктарцы і галоўнай рэдактарцы БелаПАН Ірыне Леўшынай яшчэ на два месяцы працягнулі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай

Не выйшаў на свабоду і былы дырэктар агенцтва — палітвязень Дзмітрый Наважылаў. Афіцыйнай інфармацыі пра падаўжэнне яму меры стрымання пакуль няма.

Крыніца: @navinyonline
​​У судзе Горацкага раёна 18 кастрычніка разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 69-гадовай мясцовай жыхаркі Наталлі Зубаравай, якую абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Паводле абвінавачання, Наталля Зубарава 13 чэрвеня 2021 у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй з фатаграфіяй начальніка ІСН Аршанскага РАУС Дзмітрыя Вішнеўскага з надпісам "памагаты фашысцкага рэжыму" пакінула каментар: "Ну і рожа тоўстая".

Наталля Зубарава сваёй віны не прызнала, а таксама не пагадзілася з заяўленымі пазоўнымі патрабаваннямі ў памеры 1000 рублёў, патлумачыла, што не лічыць свой каментар абразлівым, таму што ў Дастаеўскага ёсць літаратурны выраз «лоснящаяся толстая рожа».

Пракурорка Алеся Рыжанкова прасіла суд прызнаць Зубараву вінаватай і пакараць яе абмежаваннем волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.

Менавіта такі прысуд і вынес суддзя Віктар Ясковіч: прызначыў абвінавачанай 1,5 года "хатняй хіміі", пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы кампутар, з якога жанчына пакінула каментар, а таксама спагнаць з жанчыны кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага ў памеры 1000 рублёў.
Доўгі суд палітвязня Алега Хічова: працэс над ім пачаўся яшчэ ў ліпені

У судзе Гродна 18 кастрычніка быў вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Алега Хічова, якога абвінавачвалі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт.342 КК РБ) — 10 жніўня 2020 хлопец «прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях якія груба парушылі грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку, ствараў перашкоды для руху грамадскага транспарту».

Суддзя Уладзімір Пазняк прысудзіў Алегу Хічову адзін год і два месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jf6daZ
Гомельскаму валанцёру Іллю Міронаву могуць інкрымінаваць фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці

Палітвязню Іллю Міронаву, які знаходзіцца ў гомельскім СІЗА №3, могуць інкрымінаваць частку 1-ю артыкула 361 – 2 Крымінальнага кодэксу (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Гэта вынікае з адказу з РАУС Савецкага раёна Гомеля, які прыйшоў актывісту на хатні адрас, паведамляе «Радыё Рацыя»

Маці Іллі падкрэслівае, што ніякай іншай афіцыйнай інфармацыі пра сапраўдныя прычыны зняволення яе сына яна дагэтуль не атрымала ані ад праваахоўных органаў, ані ад адвакатаў:

– Што яму інкрымінуюць, мне ніхто не паведаміў. Адвакат нават не мае права нумар артыкула назваць. Але яшчэ да арышту Ілля ва УУС напісаў ліст і прасіў сказаць, што з яго маёмасцю, якую ў ліпені ў яго канфіскавалі падчас ператрусу. Прыйшоў адказ на гэты ліст. А там выразна напісана – частка 1-я артыкула 361 – 2.
МУС прызнала telegram-канал «Буслы ляцяць» і адпаведны telegram-чат экстрэмісцкім фарміраваннем
🎉Заўтра Наталлі Хершэ спаўняецца 52 гады. Павіншуйце палітзняволеную са святам

📍20 кастрычніка ў магілёўскай турме палітзняволеная Наталля Хершэ адзначыць сваё 52-годдзе.

🔺7 снежня грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ асудзілі да 2,5 годоў калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву. За кратамі яна ўтрымліваецца ўжо 396 дзён. Хершэ тройчы ўгаворвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але яна адмовілася. Падчас апошняга слова Наталля выступіла з моцнай прамовай:

"Я жыву ў еўрапейскай дэмакратычнай краіне. Дэмакратычныя прынцыпы свабоды з'яўляюцца неабходнымі прынцыпамі на ўсіх узроўнях кіравання улады. І правы свабоды слова і мірных сходаў дакладна вызначаны Канстытуцыяй і гарантуюцца дзяржавай. Дзе паліцыянты не хаваюць сваіх твараў перад мірнымі дэманстрантамі. Менавіта такі я бачу сваю Радзіму. Беларусь будучыні. Свабодную Беларусь”.

💌Павіншаваць Наталлю: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Наталлі Анатольеўне Хершэ
💔«Працягвае верыць у дабро». Маці Арцёма Баярскага распавяла пра другое спатканне з сынам

20-гадовы палітзняволены Арцём Баярскі ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль сем месяцаў. Справа супраць экс-студэнта другога курсу хімфака БДУ паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса перададзеная ў суд. Следчыя дазволілі палітвязню два спатканні з бацькамі: яны сустракаліся з ім дзве пятніцы запар.

«Спатканне з дзіцем, калі ты глядзіш на яго скрозь краты, а чуеш праз тэлефонную трубку, — гэта вельмі цяжкае эмацыйнае перажыванне.

Калі падчас спаткання мы з Арцёмам пачыналі плакаць, то адразу стараліся падбадзёрыць адно аднаго і ўсміхнуцца. І гэтая ўзаемная ўсмешка дапамагала нам спраўляцца з эмоцыямі»

🔹Вольга Баярская распавяла, як прайшло другое спатканне з сынам у СІЗА №1

💌Падтрымаць Арцёма:
- СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Арцёму Юр'евічу Баярскаму
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJML