Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
12.4K subscribers
9.43K photos
263 videos
4 files
9.62K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пры затрыманнях і для юрыдычнай кансультацыі пішыце @ViasnaSOS, @SOSViasna,
@viasna_bot
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Spring96info
Download Telegram
📨Перадае ўсім прывітанне і чытае «Паляванне на авечак» Муракамі. Жонка Алеся Бяляцкага атрымала першы асабісты ліст ад мужа

Як распавяла Наталля Пінчук, з моманту затрымання Алеся яна атрымала першы асабісты ліст-адказ ад мужа. За два месяцы гэта адзіны ліст, дзе напісана, што ён атрымаў ліст ад яе.

«Значыць, гэта адзіны ліст ад мяне, які ён атрымаў», — адзначае жонка праваабаронцы.

Па словах Наталлі, негатыўнай інфармацыяй Алесь яе не расстрйвае, «піша, што ўсё нармальна».

Алесь перадае ўсім прывітанне. Праваабаронца дзеліцца, што цяпер чытае кнігу Харукі Марукамі «Паляванне на авечак».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
✍️Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
🌿«Чалавек, які носіць сонечнае святло ў кішэнях паліто». Маналогі блізкіх пра палітвязня Аляксея Мінава

👨‍💼У жніўні ў Мінску затрымалі маладога настаўніка Аляксея Мінава. Выпускнік філфака БДУ, ён пачаў працаваць у сярэдняй школе яшчэ падчас навучання. Дзень затрымання мусіў стаць ягоным першым днём работы ў Ліцэі БДУ, куды ён пераразмеркаваўся на апошні год сваёй адпрацоўкі.

✍️Мы папрасілі распавесці гісторыі пра Алеся трох ягоных сябровак і ягоную маці – маналогі чатырох жанчын склаліся ў вобраз мужчыны, які апынуўся за кратамі праз палітычны пераслед. Таксама мы папрасілі паказаць фотаздымак Алеся, які больш за ўсё адлюстроўвае яго такім, якім яны яго бачаць.

🗣«У яго вельмі вострае пачуццё справядлівасці, ён вельмі перажываў праз падзеі ў жніўні, а калі арыштавалі Статкевіча, я бачыла, як некалькі дзён ён быў сам не сваім: хваляваўся, што не можа змяніць нічога. Ён вельмі любіць Беларусь. Калі ўзнікла пытанне, ён сказаў: "Мама, я нікуды адсюль не паеду"».

Маналогі блізкіх пра Аляксея 👉 bit.ly/3AI75LK
🆘 Дапамога сям'і палітвязня

📍 Аляксей Сямёнаў — жыхар Віцебска, асуджаны да 2,5 гадоў «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады» — мужчына ў інстаграме пакінуў каментар пра міліцыянта, які распыляў газ і ўжываў гвалт супраць пратэстоўцаў.

❗️Палітвязень звярнуўся па дапамогу:

«Дапамагчы няма каму, бо мама цяжка хварэе, а блізкіх сваякоў больш няма, таму сродкі патрэбныя элементарна на ежу».

💵 Падтрымаць фінансава сям'ю Аляксея
Макей абвінаваціў у дачыненні да фінансавання пратэстаў ААН, але справа супраць «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» фактычна ўзбуджаная за гэта

Учора ў каментары тэлеканалу «Беларусь-1» Уладзімір Макей расказаў, што паведаміў генеральнаму сакратару ААН Антонія Гутэрышу, як некаторыя прадстаўнікі каманды арганізацыі ў Беларусі выкарыстоўвалі грошы, які выдзяляліся для людзей з інваліднасцю, на падтрымку людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях.

Нагадаем, што крымінальная справа па арт. 209 КК (махлярства) супраць прадстаўнікоў "Офіса па правах людзей з інваліднасцю" была ўзбуджуная фактычна за супрацоўніцтва з ААН. Амаль паўгады дырэктар Сяргей Драздоўскі правёў пад хатнім арыштам, а юрыст Алег Граблеўскі ўтрымліваўся за кратамі.

"Унікальнасць іх сітуацыі складаецца яшчэ ў тым, што фактычна яны былі затрыманыя за супрацоўніцтва з ААН. Наколькі нам вядома, у рамках гэтай справы некалькі супрацоўнікаў ААН таксама былі затрыманыя і дапытаныя. Як напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Сяргей Драздоўскі, падставай для іх пераследу стала "па сутнасці рэкамендацыя некалькім пацярпелым з інваліднасцю і без звярнуцца па дапамогу да адвакатаў". Пры гэтым такая дзейнасць ажыццяўлялася "Офісам" у межах сумеснай ініцыятывы з ААН у Беларусі па аказанні дапамогі людзям з інваліднасцю і іншым уразлівым групам насельніцтва. Важна адзначыць, што ні Алег, ні Сяргей ніякіх сродкаў ад ААН на адвакацкія паслугі не атрымлівалі. Паўстае заканамернае пытанне, адкуль тады тут махлярства або прысваенне грашовых сродкаў? Адказ на які, па-мойму, відавочны», — распавядала «Вясне» дырэктарка Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) Вольга Смалянка.

🔹«Фактычна яны былі затрыманыя за супрацоўніцтва з ААН». Што вядома пра справу «Офіса па правах людзей з інваліднасцю»?

31 ліпеня Алегу Граблеўскаму і Сяргею Драздоўскаму з «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» змянілі меру стрымання — яны адпушчаныя з-пад арышту пад паручальніцтва. Справа не закрытая, яны застаюцца фігурантамі крымінальнай справы. 3 жніўня ўлады ліквідавалі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю».
⚖️У «справе Ціханоўскага» змяніўся суддзя. Што вядома пра яго і ці будзе справа разглядацца спачатку

У будынку гомельскага СІЗА ўжо 3 месяцы ў закрытым рэжыме праходзіць суд над 6 палітвязнямі: Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Мікалаем Статкевічам, Уладзімірам Цыгановічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым. Гэтыя месяцы справу разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суду Мікалай Бакуноў (мы распавядалі пра яго раней), але 7 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Бакунова на пасаду старшыні суду Чыгуначнага раёну Гомеля.

❗️Па інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», цяпер справу разглядае іншы суддзя — Мікалай Доля.

Разбіраемся, ці будзе ён разглядаць справу спачатку і што вядома пра новага суддзю, які вынесе прысуд шасці палітвязням па гучнай справе 👉 bit.ly/3ETr8JG
Палітзняволеную грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ з калоніі перавядуць у турму

Пра гэта Свабодзе паведаміў брат Наталлі Генадзь Касьян.

У судзе яму сказалі, што «прадстаўленне ПК-4 аб пераводзе ў турму задаволена». У якую турму будуць пераводзіць, вырашыць адмiнiстрацыя.

Наталля Хершэ ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі. Ей прысудзілі 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за сарваную з супрацоўніка АМАПу балаклаву.

Турэмны тэрмін яна адбывае ў папраўчай калоніі ў Гомелі. Брат палітзняволенай за апошнія чатыры месяцы атрымаў толькі адзін ліст ад сястры, у якім тая напісала, што цікавіцца творамі Салжаніцына і спрабуе бавіць час з карысцю для цела і розуму.

За час зняволення Хершэ паспела ўжо пабываць у штрафным ізалятары і памяшканні камэрнага тыпу за адмову шыць форму для сілавікоў.
🎉На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць пяць палітзняволеных:

🔺Даніла Ганчароў 
🔺Іван Зубко
🔺Уладзімір Жыхар
🔺Дзмітрый Лукашэвіч
🔺Сяргей Верашчагін

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць і праз Майстэрню паштовак.

📲Таксама палітвязням можна дасылаць тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або патэлефанаваць па нумару тэлефона 166 і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
👨‍🔧13 затрыманых па «справе Рабочага руху». Што пра іх вядома і ў чым іх вінавацяць?

На працягу трох дзён — 21-23 верасня — пракацілася хваля затрыманняў завадчанаў і стачкамаўцаў з «Гродна Азот», Беларускага металургічнага заводу, Беларускай Чыгункі і «Нафтана». Некалькі чалавек з «Гродна Азот» выпусцілі, астатнія 13 чалавек былі затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА КДБ і гомельскае СІЗА №3.

Па папярэдняй інфармацыі праваабаронцаў, іх затрымалі ў межах артыкула 356 (здрада дзяржаве). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

«Вясна» распавядае, хто знаходзіцца ў статусе затрыманых і што вядома па «справе Рабочага руху» 👉
bit.ly/2XUyPih

Інфармацыя ўдакладняецца
⚖️Перазатрыманні пасля сутак і новыя арышты. Вынікі разглядаў адміністрацыйных спраў за 20-24 верасня

На мінулым тыдні ў раённых судах Мінска і рэгіёнаў праходзілі разгляды адміністрацыйных спраў грамадзянаў, якіх затрымлівалі і вінавацілі па розных артыкулах КаАП.

❗️Не менш за 16 чалавек было асуджана агулам да 221 дня адміністрацыйнага арышту, яшчэ трое атрымалі штрафы — агулам больш за 3 тысячы рублёў

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉
bit.ly/3m6w5q3

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
‼️Па інфармацыі, якая стала вядома праваабаронцам, зараз каля прахадной БМЗ у Жлобіне стаіць шмат аўтазакаў.

Па ўсёй верагоднасці, на металургічным камбінаце ідуць затрыманні. Інфармацыя высвятляецца.

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

📱Тэрміновы прыем інфармацыі па затрыманнях, юрыдычнае кансультаванне: 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
✌️«Я ведаю, што ўсё, што я рабіў, усё, што мы робім, недарэмна», – Валянцін Стэфановіч з-за кратаў

Палітзняволены вясновец Валянцін Стэфановіч даслаў з-за кратаў ліст, датаваны 18 верасня, у якім распавёў пра сябе і пра свае справы. Як адзначыў праваабаронца ў лісце, пошту ён атрымлівае нерэгулярна, назіраюцца праблемы з ліставаннем: «За мінулы тыдзень не атрымаў ніводнага ліста».

Валянцін распавёў пра сваю бібліятэчку на "Валадарцы". Піша, што прачытаў расказы У. Караткевіча і пачаў чытаць Б. Пастэрнака “Доктар Жывага”. Яшчэ знайшоў другую кніжку А. Горвата “Прэм’ера”, таксама «выпісаў» кнігі А. Клінава “Шклатара” і В. Марціновіча “Мова”.

«Так што, чытаю тут сучасных беларускіх літаратараў», – піша вясновец.

Як адзначыў Валянцін, тэлевізар ён слухае як фон, але ўважліва глядзіць навіны – і расійскія, і беларускія. Ён заўважыў, што з эфіру дзяржаўных СМІ цалкам знікла тэма рэферэндума па зменах Канстытуцыі:

«Выглядае на тое, што яго перадумалі праводзіць».

Таксама праваабаронца напісаў, што ведае пра кампанію салідарнасці са зняволенымі вясноўцамі #FreeViasna:

«Я ведаю пра кампанію ў нашую падтрымку. Я ў гэтым і не сумняваўся. Я верыў і веру ў вас, сябры, я ведаю, што вы робіце ўсё, што ў вашых сілах у нашую падтрымку. Гэтыя высілкі рана ці позна дадуць свой плён. Я гэта ведаю».

Таксама Валянцін Стэфановіч упэўнены, што яго падтрымлівае шмат людзей на волі:

«Нягледзячы на тое, што я не атрымліваю лістоў падтрымкі, я ведаю, што мне піша вялікая колькасць людзей. Усё гэта надае мне сілаў і моцы. Я ведаю, што ўсё, што я рабіў, усё, што мы робім, недарэмна».

💌Падтрымаць затрыманых вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
Напісаць адкрыты ліст салідарнасці вясноўцам
‼️ШІЗА, пазбаўленне перадач і спатканняў, знішчэнне лістоў — як ціснуць у калоніі на асуджанага да 11 гадоў палітвязня Ціхана Осіпава

25-гадовага інжынера БНТУ Ціхана Осіпава ў траўні асудзілі да 11 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму за наезд на пецярых вайскоўцаў падчас пратэстаў у жніўні мінулага года (ч.1 арт. 14 і 362), удзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293), а таксама за ілжывы данос (ч. 1 арт. 400). З 15 жніўня, праз год пасля затрымання, палітвязень пачаў адбываць пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15 пад Магілёвам.

🔹Пасля этапу ў калонію Ціхана павінны былі адправіць на каранцін, але замест гэтага палітвязень апынуўся адразу ў ШІЗО. Жонка Ціхана Вольга Осіпава распавяла «Вясне» з якім ціскам за паўтара месяца ў калоніі сутыкнуўся палітвязень, за што яго караюць суткамі ў ШІЗА і пра што ён піша ў лістах.

📲Чытаць падрабязней па спасылцы.
🔈 #FreeViasna: Тыднёвы агляд навінаў пра зняволеных праваабаронцаў «Вясны»

🔹
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка 23 верасня адзначыў сваё 55-годдзе. Сустракаў юбілей Леанід за кратамі;

🔹 Заснавальнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі 25 верасня адзначыў свой Дзень Народзінаў. Яму споўнілася 59 гадоў;

🔹«Прайграў той, хто страціў надзею загадзя». Марфа Рабкова даслала ліст з-за кратаў — са здароўем у яе ўсё адносна добра, з сукамерніцамі жывуць дружна і ва ўсім адна адной дапамагаюць;

🔹 Валянцін Стэфановіч: «Я ведаю, што вы робіце ўсё, што ў вашых сілах у нашую падтрымку». Праваабаронца шмат чытае, пошту атрымлівае нерэгулярна, але ўпэўнены, што яго падтрымлівае шмат людзей на волі;

🔹 Адкрыты ліст «вясноўцам»: «Жадаю перамогі справядлівасці і хутчэйшага вяртання на волю!». У межах ініцыятывы «Адкрыты ліст вясноўцам» публікуем вялікі ліст Дзяніса, адрасаваны ўсім зняволеным праваабаронцам «Вясны».

Агляд навінаў пра зняволеных «вясноўцаў» 👉 bit.ly/3ugvzt1
🇺🇳КПЧ ААН пацвердзіў шматлікія парушэнні ў справе расстралянага Аляксея Міхалені

📄Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў сваё рашэнне па справе Аляксея Міхалені, расстралянага ў траўні 2018. Ён прыйшоў да высновы, што права Міхалені на жыццё было парушана паводле артыкула 6 Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, паколькі ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання ў выніку несправядлівага суда.

❗️У рашэнні Камітэта таксама падкрэсліваецца, што дзяржава-ўдзельніца парушыла некалькі асноўных правоў, прадугледжаных Пактам.

🗣Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда перакананы, што беларускае грамадства і надалей будзе несці на сваіх плячах цяжар «забойства ад імя дзяржавы», нягледзячы на памілаванне братоў Косцевых і на пэўную, ўмоўна пазітыўную, рыторыку ўладаў, датычную перспектывы адмены смяротнага пакарання, якая была у першай палове гэтага году.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3kM95Nm
❗️Затрыманы інжынер-канструктар «Нафтана» Аляксандр Балонкін.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Аляксандра затрымалі прыкладна ў 13:00 пасля ператрусу на працоўным месцы. Ён з'яўляецца намеснікам старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Нафтан».

Хроніка палітычнага пераследу 27 верасня 👉 bit.ly/3oc1QAD

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Аператыўна паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
💌Сёння ў межах ініцыятывы «Адкрыты ліст вясноўцам» мы публікуем шчымлівы ліст ад суайчыніцы да зняволеных праваабаронцаў «Вясны».

«Дарагія вясноўцы, хочацца, каб вы ведалі: тысячы беларусаў удзячныя вам за вашу працу, за тое, што вы ёсць. Вельмі балюча і крыўдна, што сёння пакутуюць лепшыя. У вашым твары за краты пасаджаныя свабода, справядлівасць, годнасць, гонар і салідарнасць. Але знішчыць гэта немагчыма. Зло бывае вельмі моцным, але дабро ўсё роўна мацней і яно пераможа.

Год таму многія, напэўна, яшчэ не ведалі, хто такая Марфа Рабкова, а сёння гэта імя вядома кожнаму неабыякаваму беларусу. Мужнасць гэтай маладой дзяўчыны выклікае захапленне і не дазваляе ўпадаць у дэпрэсію ад уласных пакут.

Шчыра віншую з Днём нараджэння Леаніда Леанідавіча Судаленку і Алеся Віктаравіча Бяляцкага. І вам, і Валянціну Стэфановічу, і Таццяне Ласіцы, і Марфе Рабковай, і Уладзіміру Лабковічу, і Андрэю Чапюку жадаю сіл і здароўя. Хай вышэйшыя сілы, анёлы-захавальнікі і наша любоў робяць вас непаражальнымі.

Хочацца верыць, што «цёмныя сілы» не вытрымаюць святла вашых высакародных душ і адступяць перад сілай вашага духу».

❤️Дзякуй, даражэнькія, што працягваеце пісаць. Мы вельмі ўдзячныя за падтрымку! Вясна абавязкова прыйдзе Нагадаем, мы прапануем напісаць вясноўцам адкрыты ліст салідарнасці, які мы паспрабуем перадаць ім, а самыя цікавыя апублікуем у сацсетках.

Падрабязнасці
❗️ У Беларусі +6 новых палітвязняў.

Гэта Мікіта Зімін, Дзяніс Лазоўскі, Алег Буйкевіч, Алег Хічоў, Яўген Крачкоўскі і Сяргей Думава.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/39GIf33

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Падтрымайма падпіскай тг-канал валанцёрскай службы ПЦ «Вясна».

📌
карысныя адукацыйныя гайды;
📌 праект «Паштоўкі ад вясноўкі»;
📌 падкаст «Вясна прыйдзе»;
📌 і іншыя цікавосткі.

@vsviasna
У брэсцкай актывісткі Алены Гнаўк вечарам адбыўся ператрус.

Як паведамляе жанчына ў сваім Instagram, ператрус праходзіў у рамках справы аб пагрозах на адрас старэйшага пракурора Берасцейскай гарадской пракуратуры - Булыгіна Міхаіла Яўгенавіча.

З тэхнікі канфіскавалі старэнькі ноўтбук, флешку і мабільны тэлефон.

Алена праходзіць сведкай па справе, узбуджанай з-за выдаванне асабістых дадзеных пракурора Міхаіла Булыгіна ў телеграм-канал "ЧКБ Брэст і вобласць". Пракурор Булыгін прадстаўляў дзяржабвінавачанне на судзе 2-3 верасня над Гнаук.
Палітзняволеную Наталлю Хершэ перавядуць у мужчынскую турму?

Учора стала вядома, што Наталлю збіраюцца перавесці з калоніі ў турму. Цяпер палітзняволеная адбывае пакаранне ў Гомелі, куды яе этапіруюць — няясна. Асабліва з улікам таго, што ў Беларусі няма асобных турмаў для жанчын, піша @nashaniva.

Па словах юрыста «Вясны» Паўла Сапелкі, сітуацыя, калі асуджаную пераводзяць з калоніі ў турму, — надзвычай рэдкая. Як правіла, жанчыны знаходзяцца проста ў асобных камерах.

«Мужчыны-вязні амаль не кажуць, што ў турмах былі жанчыны. Гэтыя выпадкі станавіліся нам вядомыя як легенды — нехта чуў, што яны ёсць, называлі пару імёнаў. Афіцыйна статыстыкі не было. Калі не будзе жанчын у турме, то Наталля будзе фактычна ў адзіночцы», — каментуе Павел Сапелка.