Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
16.2K subscribers
4.63K photos
181 videos
4 files
5.59K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пры затрыманнях і для юрыдычнай кансультацыі пішыце @viasna_bot, @zvarot96, @ViasnaSOS, @SOSViasna

Сувязь з інфармацыйнай службай: @Spring96info
Download Telegram
to view and join the conversation
Журналіста сайта «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі паўтара гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі»

Вырак журналісту агучылі сёння ў судзе Іванаўскага раёну. Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны страчваў прытомнасць, піша @nashaniva

50-гадовага мужчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў.

Сяргея ўзялі пад варту ў судзе, таму ён зноў лічыцца палітвязнем.
Фонд спартыўнай салідарнасці: да бацькоў Крысціны Ціманоўскай выехалі сілавікі
Справаздача наконт сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў ліпені

📍На працягу месяца судамі былі вынесеныя прысуды ў дачыненні да прынамсі 107 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах;
📍На працягу ліпеня ўладамі ў адміністрацыйным парадку былі ліквідаваныя больш за 50 некамерцыйных арганізацый, а ў дачыненні да шэрагу грамадскіх арганізацый распачаты працэс пазбаўлення рэгістрацыі ў судах;
📍Маюцца звесткі аб затрыманні не менш як 327 чалавек;
📍Накладзена штрафаў на 52 461 рубель, прысуджана 932 дні арышту;
📍У ізалятарах і калоніях працягваюць утрымлівацца не менш як 26 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ

❗️На працягу месяца сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвала значна пагаршацца.

Падрабязны агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў ліпені 👉 bit.ly/3ifAPZK
Пацярпелыя не пацярпелі. У Гродне вынесены прысуд Андрэю Сакалоўскаму

Суддзя Маргарыта Ланцэвіч вынесла прысуд у адносінах да Андрэя Сакалоўскага — пазбаўленне волі на тэрмін тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Сакалоўскаму трэба выплаціць аднаму з пацярпелых амапаўцаў матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды на суму 700 беларускіх рублёў.

Андрэя вінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Нібыта ён «знаходзіўся ў счэпцы, аказаў відавочнае непадпарадкаванне супрацоўнікам АМАПа і меў намер прычыніць боль 11 пацярпелым амапаўцам». Андрэй сябе вінаватым не прызнаў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3C9RMfS
Паўгадавы адпачынак? Праваабаронца Сяргей Драздоўскі распавёў, як яму жылося пад хатнім арыштам

Амаль паўгода праваабаронца Сяргей Драздоўскі правёў пад хатнім арыштам. 31 ліпеня стала вядома, што меру стрымання ў дачыненні да яго змянілі — цяпер ён пад падпіскай аб нявыездзе, дзейнічае паручальніцтва. Гэта азначае, што Драздоўскі можа свабодна выходзіць з дому, кантактаваць з людзьмі і карыстацца інтэрнэтам — усяго гэтага ён быў пазбаўлены.

Праваабаронца распавёў "Вясне" аб тым, як для яго выглядаў хатні арышт 👉 bit.ly/3xnKAsV

«У добрае надвор’е я выходзіў, намагаўся паболей рухацца, каб падтрымаць баланс фізічна. Але [падчас гэтага таксама] я не мог ані пісаць, ані гаварыць, ані тэлефанаваць — то бок любым спосабам абменьвацца інфармацыяй»
❗️Спецслужбы праслухоўвалі тэлефон Латыпава з чэрвеня 2020 года. Працягваецца суд над палітзняволеным жыхаром "Плошчы Пераменаў"

2 жніўня працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенага жыхара "Плошчы Пераменаў" і арбарыста Сцяпана Латыпава. 29 ліпеня пасля абеду і 30 ліпеня працэс не адбыўся па прычыне дрэннага стану здароўя палітвязня. Сёння суд працягвае вывучаць пісьмовыя матэрыялы справы, усіх 12 тамоў.

На судзе таксама агучваюць стэнаграмы тэлефонных размоваў палітвязня, якія былі атрыманыя падчас праслухоўкі, якую спецслужбы вялі з чэрвеня 2020 года. Адвакатка на судзе звярнула ўвагу, што дакументы, якія агучваюцца, працэсуальна не аформленыя належным чынам — у іх няма назвы, яны не з'яўляюцца пратаколамі. Але суддзя сказаў, каб адвакатка агучыла гэта ў спрэчках бакоў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3fknptm
Да гомельскага валанцёра Іллі Міронава прыходзіла міліцыя

Нагадаем, Іллю затрымалі 8 ліпеня, а 16-га выпусцілі пад падпіску аб неразгалошванні.
Кватэру Вольгі Вялічкі, якая кіравала гарадзенскім дзіцячым хоспісам, узламаў Следчы камітэт

Раней з'явілася інфармацыя, што Вольгу, на запыт уладаў Беларусі, дадалі ў спісы Інтэрполу.
❗️За ліпень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 107 чалавек

🔹«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя ліпеньскага маніторынгу «палітычных» крымінальных спраў:
•Амаль кожная пятая асуджаная — жанчына;
•20 чалавек было асуджана ў Брэсцкай вобласці;
•271 год, 3 месяцы і 2 дні пазбаўлення волі для 61 чалавека.

Да якіх высноў прыйшлі эксперты?

🔻«Маніторынг крымінальных справаў па палітычных матывах выяўляе на сістэматычнай аснове факты абмежавання прынцыпу публічнасці судовых разглядаў па ўсёй краіне».

🔻«За ліпень у Беларусі былі вынесеныя тры палітычна матываваныя прысуды непаўналетнім, а крымінальную справу яшчэ аднаго падлетка працягваюць разглядаць у судзе Брэста».

🔻«Заявы фігурантаў "пратэстных" крымінальных справаў пра катаванні, жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, ціск на этапе папярэдняга расследавання суды пакідаюць без рэакцыі і ацэнкі, фактычна кладучы ў аснову абвінаваўчага прысуду сведчанні, атрыманыя з парушэннем вызначанага парадку».

Справаздача цалкам 👉 bit.ly/3zZSwT5
Напярэданні гадавіны выбарчых падзей, міліцыя ў Гомеле абтэлефаноўвае і адшуквае грамадзян, якія прайшлі праз адміністрацыйнае пераслед у 2020 годзе, звязаны з мірнымі пратэстамі.

Спачатку міліцыянты тэлефануць людзям, каб даведацца адрас іх знаходжання, затым прыходзяць і праводзяць гутарку альбо патрабуюць падпісаць паперу з абавязацельствам няўдзелу ў меркаваных пратэстах. Часам, дзеянні фіксуюцца на відэа для справаздачы перад міліцэйскім начальствам.

Таксама дзейнічае і міліцыя ў Жлобіне і Светлагорск. Адзін з жыхароў Светлагорска паведамляе:

«Па Светлагорску ходзяць міліцыянты, да ўсіх. І праводзяць прафілактычныя гутаркі. І прапануюць падпісаць паперу аб адказнасці. Сёння прыходзілі як мінімум да чацвярых».

Хроніка палітычнага пераследу 2 жніўня 👉 bit.ly/3A61oGX

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
Сёння раніцай кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся.

З тэлефоннага нумара Шышова было зроблена некалькі так званых «глушцоў», аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў.

Знаёмыя Віталя Шышова паведамілі, што раней за ім ужо сачылі невядомыя падчас прабежак. Таксама падазроныя людзі падыходзілі да яго і да ягонай дзяўчыны, спрабавалі размаўляць.

Украінская паліцыя вядзе пошукі.

Хроніка палітычнага пераследу 2 жніўня 👉 bit.ly/3A61oGX

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot
❗️Да зняволенага Арцёма Анішчука, які заяўляў пра катаванні ў калоніі, не пускаюць назіральнікаў грамадскай камісіі і адваката

У калонію №15 да зняволенага Арцёма Анішчука — асуджанага на 2 гады калоніі фігуранта справы «пяцёркі, якая пашкодзіла машыну жонкі начальніка з Дэпартамента выканання пакаранняў» — не пусцілі прадстаўнікоў грамадскай назіральнай камісіі. Жонка вязня Вольга таксама распавяла, што да Арцёма тры тыдні не пускаюць адваката — столькі ж не было ад яго лістоў.

Яна расцэньвае гэта, як тое, што адміністрацыя хавае Арцёма, і ў сувязі з гэтым сур'езна клапоціцца аб яго стане ў калоніі №15. Раней Арцём неаднаразова распавядаў адвакату аб катаваннях і збіцці ў магілёўскай калоніі.

«Я хвалююся за стан Арцёма, што з ім адбываецца. Можа ён захварэў, можа яго збілі...»
— кажа жонка Арцёма.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3jc5s1j
📃Заява ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў у Беларусі і пазбаўленнем Дзмітрыя Лаеўскага адвакацкага статусу

Больш за 50 вядучых арганізацый, якія аб'ядноўваюць юрыстаў і адвакатаў, што прасоўваюць стандарты вяршэнства права і правоў чалавека, падпісалі адкрытую заяву ў сувязі з узмацненнем рэпрэсій у дачыненні да адвакатаў у Беларусі і пазбаўленнем Дзмітрыя Лаеўскага адвакацкага статусу.

«З глыбокім жалем варта канстатаваць факт, што галоўныя органы адвакацкага самакіравання ў Беларусі самі сталі праваднікамі цэнзуры і іншых рэпрэсіўных практык, а таксама ўзялі на сябе абавязак па "чыстцы шэрагаў" ад непажаданых адвакатаў. Яркай ілюстрацыяй таму служаць падзеі апошняга перыяду»

Заява цалкам 👉 bit.ly/3zYAnVN
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Сёння раніцай кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў выйшаў на штодзённую прабежку і не вярнуўся. З тэлефоннага нумара Шышова было зроблена некалькі так званых «глушцоў», аднак цяпер звязацца з ім немагчыма. Больш на сувязь ён не выходзіў. Знаёмыя…
Кіраўнік Беларускага дому ва Украіне Віталь Шышоў быў знойдзены павешаным у Кіеве

Гэта паведамляе ўпраўленне Нацыянальнай паліцыі ў Кіеве.

У якасці адной з версій разглядаецца забойства, замаскіраванае пад суіцыд.

Нагадаем, учора раніцай ён выйшаў на штодзённую прабежку і знік
Жлобінцам працягваюць выносіць прысуды па падзеях 9 жніўня

Вынесеныя прысуды двум жыхарам Жлобіна — 22-гадоваму Яну Стацэнку і 27-гадоваму Андрэю Пархамовічу. Згодна з абвінавачаннем, яны «прынялі ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, перашкаджалі руху транспарту».

Суддзя Ерафееў прызначыў Яну 2 гады калоніі агульнага рэжыму, а Андрэю — 2 гады «хатняй хіміі».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3C49z8t
БХК звярнуўся ў Генпракуратуру з нагоды парушэнняў на Акрэсціна

19 ліпеня Беларускі Хельсінкскі Камітэт звярнуўся ў пракуратуру Мінска з нагоды праверкі ўмоў утрымання ў ЦІП і ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама законнасці ўвядзення абмежаванні на прыём перадач для затрыманых і якія адбываюць адміністрацыйны арышт. Пракуратура Мінска пакінула гэты зварот без разгляду па сутнасці.

У адказ на гэтую адпіску БХК звярнуўся ў Генеральную пракуратуру.

❗️Акрамя таго, праваабаронцы рэкамендуюць грамадзянам, якія былі на Акрэсціна і сутыкнуліся з невыноснымі ўмовамі, пісаць скаргі ў пракуратуру і патрабаваць правесці праверку адпаведнасці закону ўмоў утрымання.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2Vls5IJ
За інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і каментар у тэлеграме — тры з паловай гады калоніі

У Гомелі вынеслі прысуд 25-гадоваму гамельчуку Артуру Рыбіну, які зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і надпісам «Гары ў пекле», а потым выклаў яе фота ў інтэрнэт. Рыбіну прад'явілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Хуліганства» і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці» (за каментары ў тэлеграм-чатах).

Абвінавачванне ўглядзела ў інсталяцыі «асаблівы цынізм, імкненне дэстабілізаваць абстаноўку ў грамадстве і дэзарганізаваць працу праваахоўных органаў».

Падрабязнасці 👉 bit.ly/2TQxUND
Адвакатка Віктара Бабарыкі Наталля Мацкевіч змагла сустрэцца са сваім падабаронным.

Пра гэта яна напісала ў Twitter.

«Сустрэча з Віктарам Бабарыка ў ПК-1. Прыйшлося сур'ёзна пачакаць, але затое пагаварылі. Цудоўнае пачуццё гумару — пры ім! Кажа, што ідэя стварыць ЗК-банк не прайшла, прыйшлося змяніць прафесію. Падкідвае дроўцы ў пякарні, апальшчык. І: "мае працоўныя подзвігі здымаюць на відэа"».

📨 Падтрымаць палітвязня:
- ПК №1. 211440, г. Наваполацк, вул. Технічная, 8, Віктар Дзмітрыевіч Бабарыка
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn
⚡️Кліп гурта «Дай Дарогу!» хочуць прызнаць экстрэмісцкім

Адпаведную заяву ў суд апублікаваў Юры Стыльскі.

Відэа на песню «Баю-Бай» брэсцкі ГУБАЗіК просіць прызнаць экстрэмісцкім.
❗️Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», учора на лецішчы на святкаванні Дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Верагодна, святкавалі Дзень народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Калач (Ірдарат). Па папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты.

Паведамляецца пра затрыманне мінімум восем чалавек. Сярод іх — Антон Шнып, Надзея Калач (Ірдарат), Пётр Марчанка, Дзмітрый Шмыга, Уладзімір Калач, Аляксей Палаўчэня, Юлія Юніцкая і Аляксандр Сінкевіч. Пасля затрымання іх даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі. Верагодна, сёння над імі адбудуцца суды ў Мінскім раённым судзе.

youtube.com/watch?v=E9F_v_WNUuA
❗️«Я змагаюся за канцэнтрацыю і засяроджанасць». Мікола Дзядок даслаў вестку на волю

Палітзняволены Мікалай Дзядок даслаў ліст праваабаронцы, з яго вынікае, што Мікола працягваецца займацца вучобай і шмат чытае:

«У нас у камеры з’явілася тэлебачанне =) Істотна адцягвае ад вучобы і чытання, асабліва розныя ўкраінскія тэлешоў для дэградацыі. Але я змагаюся за канцэнтрацыю і засяроджанасць…»

Нагадаем, у Мінгарсудзе 29 чэрвеня пачаўся суд над 32-гадовым Мікалаем Дзядком. Яго абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342, арт. 361, арт. 295-3. Мікола не прызнаў віну ні па ніводным артыкуле. 6 ліпеня суддзя Анастасія Папко прызначыла па справе судовую псіха-лінгвістычную экспертызу, на якую адправіла каля 20 пастоў з тэлеграм-канала "Мiкоlа". У судзе абвешчаны перапынак.

💌Падтрымаць палітвязня лістамі салідарнасці: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2