Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🕊“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
🔹У судзе Маскоўскага раёна Брэста 2 ліпеня прайшлі спрэчкі бакоў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачыненні да другой партыі абвінавачаных. Сёння – 6 ліпеня – фігурантам справы будзе агучаны прысуд.
📌Апошнія словы палітвязняў можна прачытаць па спасылцы.

🎥Сёння пройдзе анлайн-сустрэча ў рамках 47-ай сесіі Савета па правах чалавека ААН пад назвай «Адвакаты пад пагрозай: узмацненне пераследу адвакатуры ў Беларусі».
📍Спікеры прадставяць сумесную справаздачу, падрыхтаваную юрыдычнымі арганізацыямі, у якой апісаны рэпрэсіўныя меры, што прымаюцца ўрадам у дачыненні да апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у тым ліку ў дачыненні да адвакатаў, якія абараняюць гэтых людзей. Будзе даступны пераклад на рускую мову.
⚖️Сустрэча пройдзе з удзелам адвакаткі Людмілы Казак, прадстаўнікоў Цэнтра па правах чалавека Амерыканскай асацыяцыі юрыстаў, Lawyers for Lawyers, Інстытута правоў чалавека Міжнароднай асацыяцыі юрыстаў.
⏰Пачатак — 16:00.
❓Падрабязнасці
💻Рэгістрацыя на анлайн сустрэчу

Forwarded from "Вясна" назірае
⚡️Хлопца арыштавалі за «надпіс антыдзяржаўнага характару» на фасадзе
Раніцай 2 ліпеня быў затрыманы 24-гадовы Мікалай Бібліс. Яго абвінавацілі ў «нанясенні на фасадзе трансфарматарнай падстанцыі фарбаю чырвонага колеру надпісы-лозунгі антыдзяржаўнага характару "Жыве" 27 чэрвеня каля 9:20 раніцы». У Фрунзенскім РУУСе, за «несанкцыянаванае пікетаванне» на хлопца склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.
Справу Бібліса разглядзелі ў судзе Фрунзенскага раёна 5 чэрвеня. Сваю віну Мікалай прызнаў, але ўдакладніў, што свой надпіс нанасіў восенню, а менавіта гэты надпіс яму не належыць. Згодна з рапартам міліцыянта, 24 чэрвеня ў РУУС паступіла інфармацыя, што «ў тг-канале “Баста“ з’явілася інфармація аб новым надпісу ў раёне Захаду». Туды «выехалі міліцыянты і правялі агляд месца "правапарушэння", але сімволікі не знайшлі». На судзе дапыталі і 29-гадовага міліцыянта Жукоўскага Пятра Літвінавіча, які нават не змог назваць правільны адрас «правапарушэння».
⚖У выніку, суддзя Юлія Чыж пакарала Мікалая 13-сутачным арыштам.

📄Патрабуем правесці расследаванне па фактах катаванняў і жорсткага абыходжання ў дачыненні да Мікалая Дзядка і іншых затрыманых
Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці выступілі з супольнай заявай, у якой заклікалі Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт правесці праверкі і распачаць крымінальныя справы па фактах прымянення катаванняў і жорсткага абыходжання да затрыманых з боку супрацоўнікаў ГУБАЗіК, у прыватнасці, да Мікалая Дзядка, Сцяпана Латыпава, Івана Багдзевіча, Ігара Ермолава, Аляксандра Мар'ясава, Давіда Слашчова, Віталя Шышлова, Арцёма Анішчука і многіх іншых.
«Мы звяртаем увагу на тое, што права не падвяргацца катаванням з'яўляецца абсалютным правам, якое азначае, што ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, будзь то стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў».
Заява цалкам 👉 bit.ly/3ymZArW

❌Канцэрн Nestlé пасля крытыкі праваабаронцаў вырашыў скараціць рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні
У сваім каментары канцэрн намагаўся патлумачыць публікацыю сваёй рэкламы на беларускім дзяржаўным тэлебачанні адсутнасцю альтэрнатыўных тэлевізійных каналаў і шырокім спектрам тавараў у Беларусі.
«Нашай мэтай было і будзе забяспечваць мясцовае насельніцтва Беларусі бяспечнай, смачнай і даступнай ежай. У прынцыпе, мы не пазыцыянуем сябе ў адпаведнасці з палітычнымі прынцыпамі краін, у якіх працуем, і не выконваем усіх законаў і санкцый».
Нагадаем, «Вясна» і яшчэ больш за 50 няўрадавых арганізацый з 18 краін звярнуліся з адкрытым лістом да кіраўніцтва Nestlé з заклікам спыніць размяшчэнне рэкламы ва ўсіх дзяржаўных беларускіх СМІ.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3yxa749

Журналісту “Настоящего времени” Раману Васюковічу прысудзілі штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).
Яго абвінавачвалі ў працы на замежнае медыя без акрэдытацыі, піша @euroradio
Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня 👉 bit.ly/3AytziD

⚡️Вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"
Сёння быў агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Вера Філонік прызначыла палітвязням наступныя тэрміны пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненнага рэжыму:
🔻Аляксандру Лопуху — 5 гадоў і 6 месяцаў;
🔻Сяргею Цібцу, Валянціну Колбу, Андрэю Хвескаўцу — 5 гадоў кожнаму;
🔻Леаніду Германовічу, Андрэю Моцуку, Аляксандру Шандыбе — 4,5 года кожнаму;
🔻Сяргею Волкаву, Аляксандру Шаламіцкаму, Сяргею Шаламіцкаму — 4 гады кожнаму.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qOPe1y

❗️Па «пінскай справе» асуджана ўжо 24 чалавекі — ім прысудзілі 129 гадоў і 6 месяцаў калоніі
Сёння быў вынесены прысуд другой партыі абвінавачаных па «пінскай справе». Суддзя Вера Філонік прызначыла 10 палітвязням агулам 36 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У канцы красавіка суддзя Яўген Брэган асудзіў першую партыю абвінавачаных па «пінскай справе» — 14 палітвязняў атрымалі тэрміны ад 5,5 да 6,5 года калоніі. Агулам — 83,5 года калоніі.
Усіх іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня. Пацярпелымі выступалі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў.

✍️Падпішы петыцыю аб спыненні катаванняў у калоніі ў адносінах да зняволенага Арцёма Анішчука
На petitions.by з'явілася петыцыя, якая адрасуецца Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС наконт катаванняў, маральнага і фізічнага ціску ў магілёўскай калоніі №15 на зняволенага Арцёма Анішчука.
Нагадаем, асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі Арцём Анішчук расказаў, што ў дачыненні да яго ажыццяўляюцца гвалтоўныя дзеянні фізічнага і псіхалагічнага характару з боку адміністрацыі ПК-15. Каб спыніць катаванні мужчына быў вымушаны праглынуць металічныя прадметы. А пасля пракурорскай праверкі па гэтай сітуцыі, Арцёма асабіста збіваў начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка.
📍Пасля таго, як пад петыцыяй будзе назбірана 2000 подпісаў, яна будзе накіраваная ў Генеральную пракуратуру і Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
✔️ПАДПІСАЦЬ ПЕТЫЦЫЮ

⚡️Асуджаным палітвязням па "пінскай справе" пакінулі прысуды без зменаў, але пералічылі тэрміны пакаранняў
6 ліпеня ў Брэсцкім абласным судзе судовая калегія разглядзела апеляцыйныя скаргі на прысуды першай партыі асуджаных палітвязняў па «пінскай справе». У канцы красавіка 14 палітзняволеных асудзілі да тэрмінаў ад 5,5 да 6,5 гадоў калоніі. Сёння ўсім пакінулі прысуды ў сіле, але пералічылі тэрміны згодна з апошнімі зменамі ў Крымінальным кодэксе. Па новых правілах адзін дзень утрымання пад вартай адпавядае паўтара дням пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага і ўзмоцненага рэжыму. Такім чынам:
▪️Багнавец Раман, Халімончык Артур, Рагашчук Вячаслаў, Гунько Рыгор, Міхайлаў Станіслаў, Маўшук Алена ўжо адбылі замест 329 дзён — 493,5;
▪️Шэлямет Вячаслаў, Рубец Алег, Богнат Данііл замест 328 дзён — 492;
▪️Салавей Ігар, Цярэшка Аляксандр замест 305 дзён — 457,5;
▪️Масціцкі Дэвід замест 306 дзён — 459;
▪️Ляжэнка Сяргей замест 288 дзён — 432;
▪️Маўшук Сяргей замест 67 дзён — 100,5.
💡У выніку, пінскім палітвязням скарацілі тэрмін пакарання прыкладна ад 1 да 5 месяцаў.

У Брэсце ўчора быў затрыманы рэдактар навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк.
Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22:20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім не паведамілі.
Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня 👉 bit.ly/3AytziD
Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22:20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім не паведамілі.
Хроніка палітычнага пераследу 6 ліпеня 👉 bit.ly/3AytziD
«Парушана норма заканадаўства наконт малітвы». Пасля выканання рэлігійнага гімна «Магутны Божа» ў мінскі касцёл прыйшла міліцыя.
Біскуп Юры Касабуцкі паведаміў у Фэйсбуку, што супрацоўнікі міліцыі выставілі прэтэнзію, што была «парушаная нейкая норма заканадаўства наконт малітвы „Магутны Божа“». Што канкрэтна, піша біскуп, «яны не разумелі самі...»
— 4 ліпеня ў нашу мінскую архікатэдру прыйшлі супрацоўнікі міліцыі з прэтэнзіяй, што парушана нейкая там норма заканадаўства наконт малітвы "Магутны Божа". Што канкрэтна, яны не разумелі самі...
… На сённяшні дзень гэты гімн стаў малітвай, якая выкарыстоўваецца ў набажэнствах каталікоў, праваслаўных, пратэстантаў, а таксама апошнім часам гэты гімн спяваюць людзі, якія не атаесамляюць сябе з ніякай рэлігіяй.
Гімн "Магутны Божа" — гэта перш за ўсё малітва за нашу бацькаўшчыну і за наш народ.
…Чаму мы не можам спяваць "Магутны Божа"? Пытанне рытарычнае...»

✊«Толькі напамін, што я не злачынца, змяншае боль». Зняволены Яўген Юшкевіч просіць людзей пісаць яму
У Twitter апублікавалі частку ліста экс-следчага Яўгена Юшкевіча, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1.
«Што трэба? Ды быццам вось параду па кнігах папрасіў, гэта трэба. Яшчэ проста часам нагадваць пра мяне ў сетцы, у мяне ўчапіліся кіпцюрамі ў мяса, і толькі напамін, што я не злачынца змяншае боль. Проста атрымліваць лісты, пералічэнні на рахунак, па 5-6 рублёў — і гармон шчасця перабівае прытхласць быцця і побыту, і ты разумееш — цябе памятаюць».
Нагадаем, экс-следчага і ініцыятара праекта ByChange Яўгена Юшкевіча абвінавачваюць па 3 артыкулах: арт. 289 КК («Акт тэрарызму»), арт. 342 КК («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі»).
📨 Падтрымаць Яўгена:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага, д.2 220030, Яўгену Міхайлавічу Юшкевічу
📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў 👉 bit.ly/3sSr3iL
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn

Склалі рапарт за сушку ручніка. У СІЗА-1 працягваецца ціск на валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка
На мінулым тыдні на Андрэя склалі рапарт аб парушэнні парадку за тое, што ён сушыў ручнік на дужцы нары. Пры гэтым, месцаў для сушкі ў камеры, акрамя адной маленькай батарэі, на усіх арыштантаў няма і яны вымушаныя сушыць свае рэчы, як атрымаецца.
Як вядома, цяпер у многіх камерах у СІЗА і турмах неверагодная спякотна. Арыштанты ратуюцца ад яе як могуць, у тым ліку, з дапамогай вады і мокрых рэчаў. Некаторыя, як праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, нават губляюць прытомнасць праз недахоп паветра. Андрэй ратаваўся ад спёкі мокрым ручніком — гэта палічылі парушэннем парадку ў СІЗА-1. Гэта можа быць падставай для пакарання яго суткамі ў ШІЗА.
Андрэй за кратамі ўжо дзевяць месяцаў. Яго абвінавачваюць ва «ўдзеле ў масавых беспарадках» і «ўдзеле ў злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме».
📨 Падтрымаць Андрэя:
- СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага, д.2 220030, Андрэю Сяргеевічу Чапюку

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
У Брэсце ўчора быў затрыманы рэдактар навін сайта "Першы Рэгіён" Алег Супрунюк. Як паведамляе "Першы Рэгіён", каля 22:20 журналіста забралі з дому супрацоўнікі міліцыі. Цяпер Алег знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Берасця, ён затрыманы. Па якой прычыне - блізкім…
Рэдактара навінаў сайту «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка вінавацяць у вырабе і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў
Затрыманага ўчора ў Брэсце журналіста даставілі ў суд Ленінскага раёна Брэста. Справа тычыцца падрыхтоўкі журналісцкага матэрыялу, фотаздымак у якім раней быў прызнаны экстрэмісцкім, піша @bajby
Ноч Алег Супрунюк, былы старшыня брэсцкай філіі БАЖ, правёў у міліцыі. Цяпер яму пагражае вялізны штраф альбо адміністрацыйны арышт.

Да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Гарадзенца судзяць за заклікі да гвалту і тэрарызму
29-гадовага Леаніда Герасімлюка абвінавачваюць у «публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму», размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў і «іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».
Сваёй віны Леанід не прызнае.
«Я законапаслухмяны грамадзянін, служыў у арміі. Тое, у чым мяне абвінавачваюць, я не здзяйсняў! Не ведаю, хто напісаў за мяне некаторыя паведамленні, тэлефонам маглі скарыстацца іншыя людзі, таксама і з майго акаўнта ў ранейшым прададзеным тэлефоне».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/36itQZ7

Міністэрства юстыцыі пачало пазапланавую праверку Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Пра гэта паведамляе сама арганізацыя.
6 ліпеня яна атрымала ліст Міністэрства юстыцыі з паведамленнем аб пачатку правядзення «кантрольных мерапрыемстваў па вывучэнні дзейнасці [арганізацыі] на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь і статута».
Раней Мінюст ужо зацікавіўся ў такім жа кантэксце Беларускай асацыяцыяй журналістаў, ПЭН-цэнтрам, «Экадомам», «Звяном» і «Рухам за свабоду».

Супрацоўнікі КДБ затрымалі магілёўца Паўла Ахрамеева.
Вядома, што да яго прыйшлі ў кватэру ў рамках невядомай крымінальнай справы. Статус Ахрамеева невядомы — нібыта, ён сведка, але пры гэтым невыключана, што яго затрымаюць на трое сутак да прад'яўлення абвінавачвання.
Раней, у гэты ж дзень, Ахрамеева зрабілі панятым у суседкі, у якой прайшоў ператрус па крымінальнай справе за нейкі абразлівы каментар,
Хроніка палітычнага пераследу 7 ліпеня 👉 bit.ly/3jYz0Bs
Аператыўна паведаміць пра затрыманне можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

Мінчуку прысудзілі тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у мітынгу, за які ён ужо адбыў 15 сутак арышту
Жыхара Мінска Вадзіма Марчанку абвінавачвалі ў «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — а менавіта ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 4 кастрычніка. За ўдзел ў гэтай акцыі Вадзім раней быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і адбыў 15-суткавы арышт.
Таксама на судзе быў заяўлены пазоў ад «Мінсктранса», за нібыта спыненне грамадскага транспарту, на суму 18 624 рубля 45 капеек.
Суддзя Максім Трусевіч палічыў віну мужчыны даказанай і прысудзіў яму 3 гады «хатняй хіміі». Грамадзяскі іск ад «Мінсктранса» будзе разгледжаны ў асобным парадку.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qTWx85

❗️Мінчука асудзілі за абразу і пагрозу гвалтам да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, якіх палітвязень Дзядок назваў датычнымі да яго катаванняў
35-гадоваму мінчуку Яўгену Сямёнаву прысудзілі 5 гадоў калоніі па чатырох артыкулах КК. Яго судзілі за 2 каментары ў дачыненні да супрацоўнікаў ГУБАЗіКа Івана Тарасіка і Аляксандра Алёксы. Інфармацыю пра іх ён узяў у телеграм-канале BYPOL пад публікацыяй аб датычнасці іх да катаванняў Мікалая Дзядка, і расшарыў яе ў іншы телеграм-чат са сваімі каментарамі: «... пойдзем ім біць е****» і «Усе цяпер ведаюць, дзе жывуць гэтыя к*злы». Акрамя гэтага, мужчыну судзілі за крадзёж і ўхіленне ад адбыцця «хатняй хіміі».
Тарасік расказаў, што «быў у шоку ад пакінутага абвінавачаным каментаром, бо "ніколі нікога не катаваў" і пасля прачытання каментара дрэнна спаў».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3yBDxOB