«Гэты працэс — таямніца за сям’ю замкамі». У гомельскім СІЗА працягваецца суд па «справе Ціханоўскага»
Вядома, што першапачатковы графік прадугледжвае, што слуханні працягнуцца да 30 ліпеня. Мяркуецца, што ў канцы ліпеня можа быць вынесены прысуд.
Сваімі ўражаннямі ад працэсу падзялілася Дар'і Лосік, якая дзяжурыць пад сценамі СІЗА, а таксама адвакатка Сяргея Ціханоўскага Наталля Мацкевіч.
«Абстаноўка нагадвае матрошку: чарада спэцтэхнікі перад агароджай ізалятара, за ім — турма, у турме — пакой, у пакоі — клетка, у клетцы — людзі, у людзях — душа».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3w3rFmF

«Пра Ашурка ніхто не хацеў гаварыць». Як праходзіў маніторынг калоніі, дзе памёр палітвязень
21 траўня ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак. Сваякам сказалі, што прычына смерці — спыненне сэрца, хоць, па іх словах, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся.
Рэспубліканская грамадская назіральная камісія змагла правесці праверку ў шклоўскай калоніі — першую, за паўтара года, бо раней камісію не пускалі ў месцы зняволення, спасылаючыся на пандэмію каранавірусу.
Дэталі праверкі 👉 bit.ly/362SP2s

❗️На 2 гады «хатняй хіміі» асудзілі мінчанку за высяленне з кватэры «палітычнай» памочніцы пракуроркі
33-гадовую Вольгу Сінялёву, якая адмовілася здаваць кватэру памочніцы пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Аліне Касьянчык, прызналі вінаватай па арт. 190 Крымінальнага кодэкса — парушэнне раўнапраўя грамадзян. Суддзя Анжэла Касцюкевіч асудзіла Вольгу да 2 гадоў «хатняй хіміі».
Па інфармацыі праваабаронцаў, канфлікту ва ўладальніцы кватэры і кватэранаймальніцы не было. Пацярпелая Касьянчык сама напісала заяву на скасаванне дамовы арэнды праз месяц, а праз два тыдні напісала заяву ў міліцыю, тыя адмовілі, бо не было падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы. Яна пайшла ў СК, тыя доўга выклікалі Вольгу з грудным дзіцем на допыты і распачалі крымінальную справу па арт. 190 КК.
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3y4aFyb

У палітзняволенай старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс у СІЗА пагаршаецца стан здароў’я.
У жанчыны абвастрыліся ранейшыя хваробы і сур'ёзныя праблемы з зубамі.
Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская паведамляе, што Анжаліка Борыс у выніку пагадзілася выехаць у Польшчу, але ўлады стрымліваюць гэты працэс і спрабуюць шантажаваць праз гэта яе калегу, журналіста Анджэя Пачобута, які адмаўляецца ад дэпартацыі.

Хацеў абараніць маці. У Гомелі на 3 гады калоніі асудзілі Сяргея Дзяцука
Мужчыну прызналі вінаватым у «пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў». 5 сакавіка да маці Сяргея прыйшлі з аглядам кватэры. Свой тэлефон жанчына аддаваць міліцыянтам не хацела, на яе абарону стаў 35-гадовы сын. Міліцыянты паведамілі, што ён «агрэсіўна адрэагаваў на з'яўленне супрацоўнікаў, абражаў іх і пагражаў гвалтам». Пазней мужчына супакоіўся, але матэрыялы праверкі адправілі следчым.
Сяргей расказваў, што амапаўцы аднеслі яго ў іншы пакой, дзе з ім размаўляў невядомы, які прадставіўся начальнікам аддзелу: «Ён сказаў, што асабіста за нас узяўся, і мы ўсе будзем сядзець. За што — не зразумела...».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qxXEuc

У папраўчых установах Беларусі знялі абмежаванні, уведзеныя з-за каранавіруса
Як паведамляе Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, у поўным аб'ёме адноўленыя працяглыя спаткання для тых, хто знаходзіцца ва ўстановах крымінальна-выканаўчай сістэмы і тых, хто знаходзіцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях (ЛПП).
Таксама асуджаным прадастаўлена права выхаду ў вольны ад працы час з папраўчых устаноў адкрытага тыпу (ПУАТ), дазволены выезд асуджаных за межы папраўчых калоній-пасяленняў, ПУАТ і ЛПП з выкананнем мер па папярэджанні і распаўсюджванню вострай рэспіраторнай інфекцыі.
Акрамя таго, аднаўляюцца наведванні прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і святароў для правядзення выхаваўчых і духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў.

⚡️Сілавікі прыйшлі ў "Модум"
Супрацоўнікі паведамілі @nashaniva, што іх замкнулі ў памяшканні, а кіраўніцтва затрымалі. Нумары кіраўніцтва "Модума" адключаныя.
Гэта прадпрыемства супрацоўнічала з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця, як і "21 век", дзе былі ператрусы тыдзень таму.

Па інфармацыі @euroradio, сілавікі прыйшлі ў Instytut Polski у Мінску.
Гэта навукова-асветніцкая ўстанова, якая ладзіць курсы польскай мовы і розныя культурныя праекты.
UPD. Інфармацыя аб сілавіках у Інстытуце польскім пакуль не пацвярджаецца.
"Мы уточнили у всех. Такой информации у нас пока нет, все спокойно, не волнуйтесь", — сказалі @onlinerby у інстытуце.

⚡️У экс-следчага Юшкевіча ў СІЗА ўзялі падпіску аб неразгалошванні і прад'явілі яшчэ два абвіначванні
Былога следчага і ініцыятара праекта ByChange Яўгена Юшкевіча затрымалі 19 красавіка па падазрэнні па арт. 289 КК («Акт тэрарызму»). Дома ў яго правялі ператрус, а яго самаго змясцілі ў СІЗА КДБ, куды доўгі час не пускалі адваката. Цяпер Юшкевіч знаходзіцца ў СІЗА-1, тэрмін утрымання пад вартай яму працягнулі да 19 жніўня.
Сам Яўген расцэньвае свой пераслед і затрыманне як помсту за выкладзенае відэа з устаноўкай праслушкі ў машыне яго бацькі, на якой ён прыехаў 17 сакавіка на допыт у СК.
❗️«Вясне» стала вядома, што акрамя арт. 289 КК, яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулах 342 («Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») і 293 («Масавыя беспарадкі»).
Распавядаем, што вядома пра пераслед былога следчага і пра яго цяпершані стан у СІЗА 👉 bit.ly/3dw2xhZ

«Мусіць, народ ужо праўду ведае». Сяргей Ціханоўскі з гумарам піша лісты з гомельскага СІЗА
«Правільна, што верыш у мой фарт. Ну каму яшчэ так пашанцуе, каб з Менску ў родны Гомель на суд адправілі? Альбо каб у кайданках не вазілі два разы на дзень на суд і ў „стаканах“ у судзе не стаялі? Мне суд проста ў СІЗА перанесьлі! Выйшаў з камэры а 10:00, а не а 6:00 — і адразу на паседжаньне. І на абед да сябе ў камэру. Крута ж! Шкада, што закрыты суд зрабілі. Але гэта таму, што няма чаго народу паказаць. А так бы адкрылі — і БТ дзяжурыла тут».
Ён шкадуе, што ня можа выступіць у судзе, «каб народ даведаўся праўду»: «Але, мусіць, народ ужо праўду ведае. Альбо ёсьць тыя, хто сумняваецца, што мяне падставілі?».
«Сяргею не аддаюць аніякіх газэт. Нават „СБ. Беларусь сегодня“. Спрабую яму расказаць, што ён мог бы ў іх прачытаць. Канвой ветлівы: „Прабачце, гэта не адносіцца да справы“. Я таксама трымаюся і тлумачу, што гэтую размову слухаць нельга», — напісала ў Twitter Натальля Мацкевіч, адвакатка Сяргея.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😢Кранальнае відэа мінулага лета: трое сяброў-пратэстантаў спяваюць хрысціянскую песню — зараз яны адбываюць вялікія тэрміны ў калоніях.
Гэтае відэа было знята летам мінулага года. Аляксандр Вінярскі, Марк Салонікаў і Даніла Бандарук ехалі ў машыне і спявалі хрысціянскую песню. Гэтае відэа было знята перад затрыманнем хлопцаў.
Усе яны аказаліся фігурантамі крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» у Брэсце пасля выбараў. Даніла атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Марк — 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму, а непаўнагадовы Аляксандр — 3 гады выхаваўчай калоніі.
Усе яны прызнаныя палітвязнямі.

Член асноўнага складу Каардынацыйнай Рады Віталь Крыўко сёння быў затрыманы.
Крыўко ўжо затрымлівалі ў жніўні мінулага года. Яго абвінавачвалі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Крыўко адправілі ў СІЗА №1, дзе ён правёў 2,5 месяцы.

Да незалежнага аналітыка і рэдактаркі "Беларускага штогодніка" Валерыі Касцюговай прыйшлі з ператрусам, паведамляе кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў.
Хроніка палітычнага пераследу 30 чэрвеня 👉 bit.ly/3qBXim6

Палітзняволенага журналіста Андрэя Аляксандрава вінавацяць ў дзяржаўнай здрадзе
Андрэю пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Пра гэта паведаміў «БелаПАН» ягоны адвакат Антон Гашынскі.
Раней МУС паведамляла, што Аляксандрава затрымалі “па падазрэнні ў фінансаванні пратэстнай дзейнасці" — нібыта ён аплаціў 250 штрафаў пратэстоўцаў.

Актывіст і краязнаўца Уладзімір Гундар, якога звязваюць са «справай Аўтуховіча аб тэракце», абвясціў галадоўку ў карцары
Пра гэта паведамляе яго дачка.
«Сёння адвакат змагла трапіць да яго на спатканне. Высветлілася, што тату з 25.06 адправілі ў карцар на 10 дзён за адмову прамаўляць фразу "схільны да экстрэмізму" ... і г.д па гэтай стандартнай фармулёўцы. У карцары тата абвясціў галадоўку, у яго павышаны ціск, 160 на сённяшні дзень.
Як мы зразумелі, што хутчэй за ўсё неабходныя яму лекі не прадастаўляюцца (а яму патрэбныя на пастаяннай аснове таблеткі ад ціску і яшчэ ад яго захворвання). Без гэтых таблетак ў яго зноў можа здарыцца гіпертанічны крыз, які ён ужо перанёс у СІЗА КДБ, а таксама ёсць пагроза пазбавіцца другой нагі».
Уладзімір Гундар — баранавіцкі актывіст. 30 снежня 2020 да яго дадому прыйшлі з вобшукам. Мужчыну забралі у СІЗА КДБ, а ўжо 5 студзеня стала вядома, што актывісту прад'яўлены абвінавачванні па артыкулу 289 КК («Акт тэрарызму»).

Яшчэ дзевяць еўрапейскіх парламентарыяў сталі «хроснымі» беларускіх палітвязняў.
Да кампаніі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco, далучыліся яшчэ дзевяць дэпутатаў парламентаў еўрапейскіх краінаў.
«Хросныя» з’явіліся ў Мікіты Емяльянава, Паўла Спірына, Анатоля Хіневіча, Эдуарда Кудынюка, Леаніда Судаленкі, Вольгі Клімковай, Ігара Букаса, Дзяніса Івашына, Дзяніса Урада.
Хто стаў «хроснымі» палітвязняў 👉 bit.ly/3qBGjRb

У Мінску 30 чэрвеня была затрыманая настаўніца і шматдзетная маці Вольга Казановіч. Яна вядомая сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, была дэлегаткай “Сходу”.
Таксама ў Мінску вечарам супрацоўнікі міліцыі затрымалі Зою Чарнавусаву.
Хроніка палітычнага пераследу 30 чэрвеня 👉 bit.ly/3qBXim6
Таксама ў Мінску вечарам супрацоўнікі міліцыі затрымалі Зою Чарнавусаву.
Хроніка палітычнага пераследу 30 чэрвеня 👉 bit.ly/3qBXim6
Галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» і актывіст SOS_BY Канстанцін Якаўлеў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.
Ён быў затрыманы 16 чэрвеня па дарозе з Баранавічаў, дзе разам з іншымі спартсменамі сустрэў журналіста Дзмітрыя Руто, які выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту.
Увечары 16 чэрвеня Канстанцін планаваў правесці трэніроўку на адкрытым паветры ў Новай Баравой.
Трэнера абвінавацілі па ч.1 артыкула 24.23 КаАП — парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Сазваніліся, каб сустрэцца. У Мінску судзяць двух сяброў за «арганізацыю і ўдзел у групавых дзеяннях» 10 жніўня
Пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да палітвязняў Андрэя Драбатовіча і Вадзіма Якубоўскага, якіх вінавацяць у арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Драбатовіч прызнае сваю віну часткова, Якубоўскі — цалкам.
«Я пайшоў даведацца пра сапраўдныя вынікі выбараў і не планаваў удзелу ў масавых мерапрыемствах»
Падрабязнасці 👉 bit.ly/3dxgGvc

❗️Душылі падушкай, засоўвалі бутэльку ў рот. На судзе палітвязня Дзядка агучылі абставіны яго затрымання і збіцця
Сёння адбываецца другое паседжанне па крымінальнай справы супраць 32-гадовага палітзняволенага блогера і актывіста анархічнага руху Мікалая Дзядка. Яму выставілі абвінавачванне па трох артыкулах: 342, 361, 295-3.
На другім паседжанні агучаваюцца абставіны яго затрымання і збіцця:
🔻Праз 9 дзён пасля затрымання эксперты зафіксавалі ў Міколы крывападцёкі на левым і правым воку, шыі, грудной клеткі, падпахі, пазваночніку, плячах, сцягне, ранкі;
🔻«Пакуль ляжаў на зямлі, яго білі нагамі, пры гэтым, патрабавалі назваць паролі ад кампутара тэлефона. Першапачаткова адмаўляўся, але калі сталі душыць падушкай і ён стаў адчуваць, што задыхаецца, то назваў пароль»;
🔻«Падчас знаходжання ў кабінеце супрацоўніка ГУБАЗ канфіскаваную бутэльку з запальнай сумессю гвалтоўна засоўвалі яму ў рот».
Падрабязнасці 👉 bit.ly/2TsIQke

❗️За чэрвень па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек
«Вясна» прыводзіць несуцяшальныя дадзеныя чэрвеньскага маніторынгу «палітычных» крымінальных спраў:
🔹Па «пратэсных» крымінальных справах асуджана не менш за 125 чалавек
•Кожная пятая асуджаная — жанчына;
•40 чалавек было асуджана ў Брэсцкай вобласці;
•5 грамадзян адправілі на прымусовае лячэнне.
Да якіх высноў прыйшлі эксперты?
🔻«Заява прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова аб тым, што “тэмы правоў чалавека не стаяць высока на парадку дня сустрэч Пуціна і Лукашэнкі”, дазваляе зрабіць выснову: спыненне рэпрэсій у дачыненні да беларускіх грамадзян не з'яўляецца прыярытэтам для беларускіх уладаў як у прававым полі, так і ў знешнепалітычнай павестцы. Па сутнасці, праблема гуманітарнай катастрофы ў цэнтры Еўропы ў выглядзе масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі стала закладнікам геапалітычнага становішча».
🔻«Разам з абмежаваннем галоснасці "пратэстных" крымінальных справаў маніторынг дазваляе выявіць значную частку судовых працэсаў, дзе фігуранты заяўляюць аб недазволеных прыёмах вядзення следства на стадыі папярэдняга расследвання. Суддзі і прадстаўнікі дзяржаўнага абвінавачвання дадзеныя факты пакідаюць без ацэнкі і рэакцыі непасрэдна падчас крымінальнага судаводства».
🔻«Дзяржаўныя СМІ называюць фігурантаў крымінальных спраў вінаватымі яшчэ да вынясення прысуда, а часам ад службовых асобаў агучваецца заўчасная ацэнка дзеянняў абвінавачаных і адназначая выснова аб вінаватасці да паступлення справы ў суд. Разам з тым, падобныя дзеянні не сумяшчальныя з прэзумпцыяй невінаватасці, паколькі да ўступлення ў сілу выраку суда прэзумпцыя невінаватасці не падлягае ніякім абмежаванням».
Справаздача цалкам 👉 bit.ly/3qFEP8c