Чаму менавіта 21 траўня абраны Днём палітвязняў у Беларусі?
Менавіта ў гэты дзень у шклоўскай калоніі № 17 у 2021 годзе загінуў палітзняволены актывіст Вітольд Ашурак — мужны актывіст, асуджаны да 5 гадоў за ўдзел у мірных пратэстах. Афіцыйная прычына смерці — спыненне сэрца. Аднак яго сваякі сцвярджалі: да зняволення праблем са здароўем у Вітольда не было. Справу па факту смерці не завялі да гэтага часу.
Палітвязень Уладзімір Гарох, якога вызвалілі і выдварылі з краіны 13 снежня 2025 года, расказаў новыя падрабязнасці пра смерць Ашурка. Палітвязень быў у суседняй камеры ШІЗА шклоўскай калоніі, калі паміраў Вітольд.
🙅♂️Не катаванням! 21 траўня — Дзень палітвязняў

«Я запомніў тры чорныя даты. 19 мая я чуў, як да яго звярталіся: "Недаразвіты". 20‑га чысла я чуў гукі, нібыта яму прычынялі боль, ён толькі казаў: "Ну што вы, што вы…". А 21 мая ў абед кантралёр клікаў яго атрымліваць ежу, але Вітольд ужо не адгукаўся. Потым набегла куча мянтоў, уключылі радыё на ўсю моц, нешта крычалі пра "мора крыві"».
🙅♂️Не катаванням! 21 траўня — Дзень палітвязняў
😢33🤬10❤3❤🔥1👍1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі
У Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.
✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org

❤29👍1😁1
🗣«Доля моцных — дараваць». Размова з Марфай Рабковай пасля пяці з паловай гадоў за кратамі
Не прайшло і двух месяцаў з моманту вызвалення, а Марфа Рабкова ўжо поўнасцю ўключылася ў праваабарончую дзейнасць. На сябе няма часу. Дзіўная ўласцівасць некаторых людзей, і Марфы ў тым ліку: думаць перш за ўсё пра іншых.
2009 дзён — столькі яна правяла за кратамі: два з паловай гады ў СІЗА, тры ў калоніі. Сумны рэкорд сярод жанчын: «Спадзяюся, яго ніхто не паб'е», — кажа Марфа, не хаваючы, што ўсе яе намаганні зараз накіраваныя на тое, каб спрыяць больш хуткаму вызваленню палітвязняў.
У інтэрв'ю Марыне Золатавай Марфа расказвае, як змянілася сама за гэтыя пяць з паловай гадоў, як перажыла смерць бацькі, як пазбавілася нянавісці і навучылася дараваць. А яшчэ шмат пра тое, як разглядзець чалавека і ў сукамерніцы, і ў супрацоўніку адміністрацыі. І пра тое, навошта гэта патрэбна.
Чытаць па спасылцы

❤43🤡11😐4🔥3👏1😢1🤮1💩1
🇮🇹Асацыяцыя «Талака» ладзіць анлайн-курсы італьянскай мовы (A2–B2) — выкладаць будзе Наталля Дуліна
Хто можа ўдзельнічаць?
🔻беларусы з дадатковай абаронай ці статусам уцекача;
🔻асобы, якія падалі на абарону і чакаюць рашэння;
🔻асобы з дакументальнымі пацверджаннямі палітычнага пераследу (нават без статусу).
⚠️Іншыя удзельнікі могуць трапіць на курсы пры наяўнасці свабодных месц, піша @belarusinitalia.
Важна:
🔸удзел бясплатны;
🔸магчымы набор на С1 (платны);
🔸апрацоўка персанальных дадзеных і верыфікацыя ўдзельнікаў — абавязковыя;
🔸арганізатары аддаюць перавагу тым, хто жыве ў Італіі.
Запаўняйце форму 👉 https://forms.gle/Sdx9295xJPYkAg769

❤34🤗19👍3🤡2
Жыхара Мазыра асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
41-гадовага жыхара Мазыра Паўла Чарняка ў Гомельскім абласным судзе прызналі вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 артыкула 361-4 КК).
Вынесены яму прысуд высвятляецца, але вядома, што ён звязаны з пазбаўленнем волі: Паўлу прысудзілі або пазбаўленне волі ў калоніі, або абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову, піша «Гомельская Вясна».

🤬43👎4
Прапагандысты анансавалі фільм пра палітзняволенага грамадзяніна Літвы Міраславаса Троцкіса, асуджанага да 15 гадоў за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць»
Сцвярджаецца, што мужчына прыязджаў у Беларусь «пад легендай аднаўлення бацькоўскага дому», а насамрэч нібыта быў агентам з пазыўным «Рынга» і «збіраў інфармацыю аб стратэгічных і ваенных аб'ектах».
Нагадаем, Міраславас восенню 2024 года адправіўся ў Беларусь, каб наведаць сваякоў, але дадому не вярнуўся.

🤬45👎4😁1
❗️Да 17 гадоў калоніі: у Мінгарсудзе вынеслі чарговыя завочныя прысуды
У Мінскім гарадскім судзе восьмага траўня вынеслі завочны прысуд Яўгеніі Тачыцкай, Кацярыне Востравай паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Антаніне Найдовіч – паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Яўгенія Тачыцкая — фігурантка справы Мачулішчаў, якую завочна асудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Таксама па гэтай справе быў асуджаны Андрэй Балмакоў — верагодна, гаворка вядзецца пра адваката Андрэя Балмакова, які пасля пратэстаў 2020 года абараняў беларусаў па палітычных справах. Яго затрымалі вясной 2025 году.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120247
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬30💊5❤2👎1
Больш за год за кратамі знаходзіцца вядомы адвакат Андрэй Балмакоў
Андрэй быў затрыманы ў сакавіку 2025 года паводле арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Вядома, што справа звязаная з BYPOL. Да лютага 2026 года ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасля быў пераведзены ў СІЗА-1.
Верагодна, адваката асудзілі разам з Яўгеніяй Тачыцкай, Кацярынай Востравай, Антанінай Найдовіч — 8 траўня ім быў вынесены завочны прысуд.
Падрабязнасці пераследу Андрэя Балмакова, а таксама вынесены яму прысуд — невядомыя.
✍️Калі вам нешта вядома пра адваката, калі ласка, пішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🤬38😢8👎3❤1😁1
Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію
Аляксандр Рудчык нарадзіўся 3 красавіка 1964 года ў расійскім Скаварадзіне. У 1985 годзе скончыў Вайсковы фінансава-эканамічны інстытут Мінабароны Расіі і пасля служыў лейтэнантам.
У Беларусі мужчына пражыў шмат гадоў і з 2003 года працаваў аўдытарам як індывідуальны прадпрымальнік. Вядома, што з пачатку 2021 года мужчына — удавец.
У сацсетках Аляксандр не хаваў сваіх антыпуцінскіх і антылукашэнкаўскіх поглядаў, піша «Наша Ніва».
З 2022 года мужчына жыў за межамі Беларусі. Яшчэ вясной 2025 года ён публікаваў фотаздымкі з Польшчы. Але пазней Рудчык апынуўся ў Беларусі.
Нядаўна Брэсцкі абласны суд вынес Аляксандру прысуд. Яго прызналі вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «стварэнне злачыннай арганізацыі» (ч. 2 арт. 285), «удзел у тэрарыстычнай дзейнасці» (арт. 290-3, ч. 2 арт. 290-4) і «ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы» (ч. 1 арт. 361-3).

🤬31😢21👎1
🌐«Лічбавы тэрор». На канферэнцыі АБСЕ праваабаронца «Вясны» распавяла пра сачэнне і рэпрэсіі ў Беларусі
Канферэнцыя «Абарона грамадзянскай прасторы ў лічбавую эпоху» праходзіць 11-12 траўня ў Вене. Гэта другая сустрэча АБСЕ па дадатковым чалавечым вымярэнні ў 2026 годзе. Яе тэма — новыя тэхналогіі, правы чалавека і грамадзянская прастора.
У межах яе прайшоў сайд-івэнт «Назіранне за мірнымі сходамі ў рэгіёне АБСЕ: наступствы для правоў чалавека і стратэгіі незалежнага маніторынгу», на якім і выступіла праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120251

«Наша задача — не толькі дакументаваць гэтыя парушэнні, але і патрабаваць стварэння міжнародных механізмаў, якія не дазволяць выкарыстоўваць тэхналогіі для знішчэння правоў чалавека».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120251
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤26💯9👍5😁1
❗️Беларускага айцішніка затрымалі па вяртанні з Польшчы і адправілі ў калонію за данаты
Стала вядома пра прысуд Паўлу Кабердзе — беларускаму IT-спецыялісту. Справу Паўла ў Гродзенскім абласным судзе разглядаў суддзя Валерый Раманоўскі, дзяржабвінаваўцам выступіў А. Люцко.
Мужчыну судзілі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Падставай сталі грашовыя данаты праз PayPal у 2020-2022 гадах у адрас такіх фондаў і ініцыятыў, як BYSOL, BY_help, BYPOL і іншыя. Большасць данатаў складала ад 10 да 50 еўра, усяго пераводаў было каля дзесяці. Каберда патлумачыў іх жаданнем дапамагчы людзям, якія пацярпелі падчас пратэстаў ці страцілі працу.
Суд прызначыў Паўлу пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя зняволення, быў прызначаны штраф у памеры 300 базавых велічынь (12 000 рублёў).
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120252

🤬63😢8👎3🤷♂1😁1🙏1
🗣«Мы маем справу не з аднаўленнем справядлівасці, а з трансфармацыяй рэпрэсій»: чаму памілаванне без рэабілітацыі не азначае свабоду
З лета 2024 года па памілаванні на волю выйшлі прыкладна 855 палітвязняў, частку з якіх прымусова выдварылі за межы Беларусі. Вызваленне палітвязняў усё часцей набывае форму «гібрыднага пераследу»: з турэмных камер людзі трапляюць пад фінансавую блакаду і прававую безабароннасць. Статусы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў» робяць жыццё невыносным, бо немагчыма атрымаць заробак ці распараджацца маёмасцю.
«Вясна» разам з юрыстам Паўлам Сапелкам тлумачыць, чаму памілаванне без поўнай рэабілітацыі застаецца толькі частковым крокам, і чаму праваабарончая супольнасць настойвае на аднаўленні ўсіх правоў былых палітвязняў.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120256

«Калі дзяржава заяўляе аб "міласэрнасці", але пакідае чалавека ў прававым "гета", мы маем справу не з аднаўленнем справядлівасці, а з трансфармацыяй формы рэпрэсій».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120256
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
💯35❤4⚡1😢1😐1
🌿Далучайцеся да Дня палітвязняў 21 траўня!
Праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам. Гэта ўжо пяты Дзень палітвязняў, які адзначаецца ў Беларусі. Сёння мінімум 848 чалавек несправядліва ўтрымліваюцца ў няволі. Агулам за кратамі з 2020-га памерлі 9 палітзняволеных.
Да гэтага часу былыя палітзняволеныя працягваюць сведчыць пра збіццё ў месцах зняволення, катаванні холадам у ШІЗА, жорсткія і нечалавечыя ўмовы ўтрымання, прадузятае стаўленне і сістэматычны ціск — у тым ліку праз пазнаку «жоўтай біркі».
Таму сёлета праваабаронцы прысвячаюць Дзень палітвязняў тэме свабоды ад катаванняў і жорсткага абыходжання, каб нагадаць: катаванні забароненыя абсалютна і без выключэнняў. «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць іх вызвалення.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120241

❤36⚡3🔥2
«Я згодны, каб мяне застрэлілі на месцы»: што вядома па справе палітзняволенага грамадзяніна Літвы
Увечары 12 траўня прапагандысты паказалі сюжэт пра 35-гадовага палітзняволенага грамадзяніна Літвы Міраславаса Троцкіса, асуджанага за «шпіянаж» і «агентурную дзейнасць». Восенню 2024 года ён адправіўся ў Беларусь, каб наведаць сваякоў, але дадому не вярнуўся. У Беларусі яго асудзілі да 15 гадоў. Прапагандысты распавялі падрабязнасці абвінавачвання.
Сцвярджаецца, што мужчына прыязджаў у Беларусь «пад легендай аднаўлення бацькоўскага дому», а насамрэч нібыта быў агентам з пазыўным «Рынга» і «збіраў інфармацыю аб стратэгічных і ваенных аб'ектах».
Паводле прапагандыстаў, асноўнай задачай Міраславаса была «пераброска грошай і інфармацыі літоўскім агентам». Паведамляецца, што нібыта першае заданне было атрымана ў 2024 годзе.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120258

🤬38😢6❤2👍1🤡1
Магілёўскія сілавікі правялі ператрус у кватэры кандыдата ў Каардынацыйную раду
Па словах актывіста Васіля Пляшкунова, 12 траўня ў яго кватэру ў Магілёве заявіліся супрацоўнікі Следчага камітэта, якія правялі ператрус. Паводле яго слоў, прычынай ператрусу стаў удзел мужчыны ў выбарах у Каардынацыйную раду.
Васіль — былы настаўнік з Магілёва. У 2020 годзе быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту за ўдзел у акцыях пратэсту. У 2023 годзе быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі ГУБАЗіК, пасля чаго вымушаны быў пакінуць Беларусь, піша @MAYDAYMog.
🗣Паведаміць пра пераслед
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🤬48😢3🤮2👎1🤣1
Стала вядома пра вызваленне палітвязня Уладзіміра Дударава — былога віцэ-мэра Магілёва
Уладзімір — каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі па Магілёўскай вобласці, экс-намеснік кіраўніка Магілёўскага гарвыканкама. Яго затрымалі 11 чэрвеня 2020 года, калі супрацоўнікі ДФР праводзілі ператрусы ў людзей, звязаных з Бабарыкам.
У Чавускім раённым судзе 20 верасня 2021 года Уладзіміра асудзілі да 7,5 гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (ч. 3 арт. 426 КК) і махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК).
Як паведамляе «Наша Ніва», Дудараў выйшаў на волю.

👍36❤12🤮1
❗️«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі анлайн-крамы і моўную школу
КДБ дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» брэнд вопраткі «Znivien», анлайн-краму «The Krama Store», а таксама школу вывучэння моваў «LVS. Language School».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬35🖕9👎2🤯2
Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Гамяльчанцы Вікторыі Паташкінай 33 гады. Яна скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, дзе з 2009 па 2013 год вывучала фінансы і крэдыт (банкаўскую справу).
Пазней дзяўчына змяніла сферу дзейнасці і перайшла ў ІТ, дзе пачала працаваць інжынерам-праграмістам і спецыялістам па аўтаматызацыі (JS, Java).
У 2020 годзе Вікторыя спачатку працавала ў гомельскім офісе Godel Technologies Europe, а ў верасні таго ж года ўладкавалася ў Innowise Group. Гэта вялікая міжнародная кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння і ІТ-кансалтынгу.
Цяпер у прафесійным профілі Вікторыі пазначана, што яна знаходзіцца ў доўгатэрміновым адпачынку (sabbatical).
У сярэдзіне мінулага года дзяўчына трапіла пад палітычны пераслед. А нядаўна Вікторыю судзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Абставіны справы невядомыя. Цяпер дзяўчына адбывае пакаранне, піша «Наша Ніва».

🤬54😢4👎1💔1😡1
Пракуратура зноў знайшла на маркетплэйсе «забароненую» кнігу
Паведамляецца, што пракуратура Заводскага раёна Мінска ўстанавіла, што на адным з сайтаў прапаноўваўся да свабоднай рэалізацыі кніга нямецкага ваеннага дзеяча Хайнца Гудэрыяна «Успаміны нямецкага генерала. Танкавыя войскі Германіі ў Другой сусветнай вайне 1939-1945».
Раней яна была ўключаная ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пракуратура накіравала афіцыйнае прадпісанне з патрабаваннем неадкладна выдаліць кнігу з каталогаў тавараў — гэта было зроблена.

🤡28🤬6❤1👎1
Станіслава Прыгодзіча завочна асудзілі на 5 гадоў калоніі
Гомельскі абласны суд 12 траўня ў парадку спецыяльнай вытворчасці агучыў прысуд 31-гадоваму Станіславу Прыгодзічу — пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, са штрафам у памеры 100 базавых велічынь (4 500 рублёў).
Станіслава прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Беларусі).
Спецыяльную вытворчасць у дачыненні да Станіслава распачалі ў лютым.

🤬31🖕4👎1😡1
«Я не хацеў з'язджаць». Андрэй Пачобут зноў заявіў, што збіраецца вярнуцца ў Беларусь
Аб гэтым ён распавёў у эфіры польскага RMF FM.
Сваё рашэньне Пачобут патлумачыў тым, што ягоная прысутнасць у Беларусі можа дапамагчы польскай меншасьці, становішча якой ён назваў складаным. Прыехаць у Беларусь экс-палітвязень мае намер адразу пасля лячэння і аднаўленні здароўя.

«Маё месца — у Беларусі. Сутнасць у тым, што я не хацеў з'язджаць. Я паслядоўна адмаўляўся ад гэтага выезду, пакуль не з'явілася прапанова, што я выеду з правам вяртання.
Па-другое, мяне памілаваў Лукашэнка. Хоць я не звяртаўся да яго, не прасіў аб памілаванні, не прызнаваў віны, але ўсё ж быў памілаваны, аб чым мне паведамілі. Гэтую працэдуру нават запісвалі супрацоўнікі, якія зачытвалі мне распараджэнне Лукашэнкі. Так што фармальна няма падставаў для майго зняволення ў турму».
Сваё рашэньне Пачобут патлумачыў тым, што ягоная прысутнасць у Беларусі можа дапамагчы польскай меншасьці, становішча якой ён назваў складаным. Прыехаць у Беларусь экс-палітвязень мае намер адразу пасля лячэння і аднаўленні здароўя.
«Польскае Міністэрства замежных справаў не цісне на мяне, каб я не вяртаўся. Яны пераконваюць, выкарыстоўваюць аргументы, але ціску няма».
😢28👍9❤6🤯3🤡3👎1🙈1🫡1