Беларускаму шэлтару ў Варшаве патрэбна дапамога
У снежні 2025 года шэлтар адчыніў свае дзверы і за гэты час прыняў і падтрымаў некалькі дзясяткаў былых палітвязняў.
Дом і надалей штомесяц гатовы прымаць новых жыхароў і дзяліцца сваёй утульнасцю і цяплом. Але і шэлтару патрэбна падтрымка. Гэты збор дапаможа пакрыць выдаткі наступных месяцаў: арэнду, камунальныя і адміністрацыйныя плацяжы, базавыя патрэбы жыхароў.
https://zrzutka.pl/8g64jh

❤32🤡11👍6😢2😁1
Веласіпедыста з Салігорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»
Яўгену Дзерунову 37 гадоў. У сацсетках ён пісаў, што родам з расійскай Карэліі, але ўсё жыццё пражыў у Салігорску. Пасля школы адслужыў у войску. Яўген пісаў, што працаваў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі і што праца гэтая складаная.
Па-за працай галоўным захапленнем салігорца быў — веласпорт. Ён жыў лічбамі пра кіламетры, хуткасць і набор вышыні, якія фіксаваў праз свае дэвайсы. Яўген рэгулярна дзяліўся трэкамі, абмяркоўваў выбар велакамп'ютараў і парады па рамонце, удзельнічаў у мясцовых аматарскіх заездах. Катаўся ён амаль штодня.
Мужчыну затрымалі 30 чэрвеня 2025 года. Яго асудзілі нядаўна ў Мінскім абласным судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Хутчэй за ўсё, яму прысудзілі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі — у анлайне Дзеруноў так і не з'явіўся, піша «Наша Ніва».

😡39🤬22😢5❤1👍1👎1💔1
Мінінфарм абнавіў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Туды дадалі старонкі ў Dzen «Илья Варламов» і «Першы», старонку ў Telegram «Aфіша Беларусаў Бостана», а таксама YouTube-канал «ПЕРШЫ РЭГIЁН».
🔗Хроніка палітычнага пераследу

🤬21🖕11🤡4🙈4❤1👍1👎1
BYSOL працягвае збор у падтрымку вызваленых з беларускіх калоній украінцаў
У лістападзе 2025 года вызвалілі групу грамадзян Украіны, якія знаходзіліся ў зняволенні ў Беларусі па палітычных артыкулах. Іх вывезлі з краіны і перадалі ўкраінскаму боку.
Падтрымаць збор на BYSOL

«Сёння гэтыя людзі на волі. Але гэта не значыць, што ў іх усё ў мінулым.
Хтосьці мае патрэбу ў тэрміновым лячэнні – сярод вызваленых ёсць людзі з анкалагічнымі захворваннямі. Камусьці неабходная рэабілітацыя. Камусьці – падтрымка, каб прайсці этап адаптацыі: жыллё, лекі, дапамога псіхолага.
Мы абвяшчаем збор на €12.000, каб падтрымаць тых вызваленых, каму цяпер асабліва цяжка».
Падтрымаць збор на BYSOL
❤36🤡5🤗2👍1🤮1😐1
✍️Шукаем людзей, якія за апошнія тры месяцы адбывалі арышты ў беларускіх ізалятарах часовага ўтрымання
Распавядзіце праваабаронцам пра ўмовы ўтрымання.
Ананімнасць гарантуецца. Калі ласка, напішыце праваабаронцам на @Viasnainfo

🙏16😢3😁2👍1👀1🗿1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У TikTok з'явіўся зварот да Лукашэнкі наконт справы «Чорных салаўёў»
Аўтар відэазвароту прадстаўляецца мінчуком Дзмітрыем Аляксеевічам Жыгаравым.
Ён сцвярджае, што следчыя Марковіч і Бублін, расследуючы справу «Чорных салаўёў», ужывалі катаванні да затрыманых падлеткаў. Метадычна збіваючы і прыстаўляючы табельную зброю да галавы падазраваных, патрабавалі абгаварыць адзін аднаго. А значыць, паводле яго версіі, доказы былі сфальсіфікаваныя, піша @vitebsk_info.
🔹Шасцярых маладзёнаў асудзілі на тэрміны ад 10 да 13 гадоў — падрабязнасці «справы Чорных салаўёў»

😢37🤬26👍8❤6😁2🥴2💔1
«Нават міліцыянт адказаў: "Прэтэнзій няма"» — Павел Спірын пра абсурдны суд
Былы палітвязень аналізуе судовы працэс з юрыдычнай перспектывы і звяртае ўвагу на парушэнні і нестыкоўкі ў працэсе. Як кажа суразмоўца, на судзе супраць яго не было ніводнага прамога доказу. Усе абвінавачванні базаваліся толькі на лінгвістычных экспертызах.
🔹Гісторыя Паўла Спірына: ад майстра ЖКГ да гучных расследаванняў і пераследу з боку генералаў

«А экспертыза не з’яўляецца прамым доказам, гэта ўсё ўскоснае. Прамыя доказы – гэта паказанні сведкаў. Але абвінаваўцы нават не здолелі прывесці ў суд аніводнага сведку.
На адным пасяджэнні прывялі супрацоўніка міліцыі. Я ў яго пацікавіўся, ці ён мае да мяне нейкія прэтэнзіі наконт "распальвання варожасці". Нават міліцыянт адказаў: "Прэтэнзій няма".
Я ацэньваю гэта толькі з юрыдычнага пункту гледжання. Бо з маральнага ўсё гэта – грамадзянін Лукашэнка захапіў уладу з мэтай яе ўтрымання, фальсіфікаваў супраць нязгодных крымінальныя справы. Не больш за тое».
🔹Гісторыя Паўла Спірына: ад майстра ЖКГ да гучных расследаванняў і пераследу з боку генералаў
🤬32😢2❤1👍1
👨🍼Бацькі ў зняволенні: разбіраемся з юрысткамі ў пытаннях апекі над дзецьмі ды аліментаў
У беларускіх месцах зняволення цяпер знаходзяцца больш за 900 чалавек. Многія з іх — бацькі, а гэта значыць, што іх дзеці сутыкаюцца з неабходнасцю апекі, аліментаў і новых умоў пражывання. Закон не вызваляе бацькоў ад адказнасці за ўтрыманне дзіцяці, нават калі яны знаходзяцца за кратамі, а органы апекі вырашаюць, хто зможа ўзяць на сябе клопат пра дзіця: апякун, сваяк або дзіцячы дом.
У гэтым матэрыяле разбіраем з юрысткамі «Вясны», як працуе сістэма апекі, хто можа стаць папячыцелем, як спаганяюцца аліменты з бацькоў у зняволенні ды ў якіх выпадках дзіця могуць забраць з прыёмнай сям'і.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119997
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

😢17🤬9
❗️«Спіш на голых дошках, каб сагрэцца — адціскаешся». Былы палітвязень — пра ўмовы ў віцебскай калоніі
Папраўчая калонія № 3 у пасёлку Віцьба лічыцца «першаразраднай» — тут адбываюць пакаранне былыя чыноўнікі, суддзі, сілавікі, а таксама замежныя грамадзяне. Аднак пасля 2020 года яе запоўнілі тыя, каго ўлады называюць «экстрэмістамі».
Адзін з нядаўна вызваленых палітвязняў на ўмовах ананімнасці распавёў пра тое, як супрацоўнікі калоніі № 3 перавышаюць службоўцы паўнамоцтвы, пра «забароненыя словы», праслухоўванне тэлефонных размоў і пра тое, як за скаргу сваякоў на здароўе можна апынуцца ў ШІЗА.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119999

«У "Віцьбе" было забаронена размаўляць на палітычныя тэмы. Забароненымі словамі з'яўляліся: Бабарыка, Ціханоўская, Калеснікава ды іншыя. Таксама праслухоўваліся нашы тэлефанаванні сваякам. Палітвязняў слухалі асабліва старанна».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119999
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
🤬18😢18😁2
❗️Спецслужбы працягваюць пісаць беларусам замежжа наконт «супрацы» — гэтым разам, згадваючы кейс Мельнікавай
Праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук атрымала сёння ў Instagram паведамленне ад карыстальніка hemel_son — ён прапаноўваў ёй «узаемавыгаднае супрацоўніцтва» з магчымасцю «вярнуцца на Радзіму».
Напрыканцы свайго паведамлення ён у якасці «яркага прыкладу нашага пагаднення» прывёў кейс зніклай Анжалікі Мельнікавай.
Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года. Дакладнай інфармацыі пра яе далейшае месцазнаходжанне няма.
✍️Калі вам апошнім часам пісалі з прапановамі «аб супрацы», калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo

🖕35😁7🤡4❤2🤬1😭1
❗️Найбуйнейшы чат сваякоў вязняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»
6 красавіка КДБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО №1 Колядичи». Акрамя яго, у адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце».
Гэта самы буйны чат па падтрымцы сваякоў вязняў, дзе сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага.
Раней мы ўжо распавядалі, чым гэты чат адрозніваецца ад шматлікіх іншых і чаму мае важнае значэнне для сваякоў палітвязняў 👇
✍️Найбуйнейшы чат сваякоў вязняў прызналі «экстрэмісцкім»

🤬65❤1👍1👎1
🇸🇪У Стакгольме пройдзе сустрэча з Алесем Бяляцкім
15 красавіка ў Нобелеўскім музеі адбудзецца публічная размова з беларускім праваабаронцам, лаўрэатам прэмій Right Livelihood і Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім.
Гэта будзе першы візіт Бяляцкага ў Швецыю пасля яго вызвалення ў снежні, калі ён правёў у зняволенні ў Беларусі 4,5 года як палітычны вязень.
У дыскусіі таксама возьмуць удзел прадстаўнік Östgruppen Юн Фрыдхальм і журналістка Ёханна Мелэн. Размова закране сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, асабісты досвед Бяляцкага, а таксама становішча палітычных зняволеных. Удзельнікі змогуць задаць пытанні, пасля запланаваны нефармальныя размовы.
🗓 15 красавіка, 18:00 (уваход з 17:30)
📍 Нобелеўскі музей, Stortorget 2, Gamla stan
🗣 Беларуская мова з перакладам на шведскую
✉️ Рэгістрацыя: rsvp@rightlivelihood.org (да 10 красавіка, колькасць месцаў абмежаваная)

❤42👍7🔥1🤮1
❗️У мінскі офіс вядомай архітэктурнай студыі ZROBIM architects прыйшлі сілавікі
Па інфармацыі @zerkalo_io ад двух не звязаных паміж сабой крыніц, затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія знаходзіліся на месцы, — гэта каля 50 чалавек.
Прычына цікавасці сілавікоў да кампаніі пакуль невядомая.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

🤬68🤯5👎2😁2👍1
Палітвязням забараняюць пісаць вершы ў лістах на волю
Па інфармацыі, якую @legal_initiative атрымала ад сваякоў палітвязняў, у некаторых папраўчых калоніях зняволеным забаранілі пісаць вершы ў лістах.
Зняволеным не тлумачаць, чым выкліканая забарона, але за «паэтычныя» лісты могуць выклікаць на размову ў адміністрацыю і нават пакараць. Пакуль складана сказаць, наколькі распаўсюджаная гэтая практыка, ці з'яўляецца яна афіцыйнай забаронай або вынікам самаўпраўнасці асобных супрацоўнікаў, а таксама ці дзейнічае яна ў асобных калоніях ці паўсюдна.

🤬60👎1😁1
📝Каментар «Вясны» наконт публікацыі на прапагандысцкіх рэсурсах матэрыялаў, датычных дзейнасці арганізацыі
8 красавіка прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэазапісы семінараў для былых валанцёраў і назіральнікаў «Вясны» і асобныя праектныя дакументы таго ж перыяду, падаючы іх як «сенсацыю». Матэрыялы ахопліваюць перыяд 2019-2020 г.г. і патрапілі да спецслужбаў у выніку пераследу праваабаронцаў «Вясны» ў Беларусі ў 2020-2021 г.г. з вынятых носьбітаў інфармацыі.
Мы ўважліва вывучылі і прааналізавалі змест выкладзеных матэрыялаў і пацвярджаем, што яны не ствараюць ніякіх новых выклікаў для бяспекі арганізацыі і тых, хто так ці інакш датычны да яе дзейнасці.
Гаворка ідзе пра матэрыялы, частка якіх сапраўды запісвалася і распаўсюджвалася публічна ці сярод валанцёраў «Вясны» ў той перыяд. А частка прадэманстраваных дакументаў ўжо знаходзілася ў распараджэнні сілавых органаў у 2020–2021 гадах і выкарыстоўвалася ў межах крымінальнай справы «Вясны», па якой былі асуджаныя Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч і Зміцер Салаўёў.
Апублікаваныя відэа з’яўляюцца сапраўднымі, аднак не ўтрымліваюць новай інфармацыі. Частка апублікававых матэрыялаў насіла публічны ці часткова публічны характар. І ўсе яны падкрэсліваюць, што ПЦ «Вясна» ажыцяўляла адкрытую легітымную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека
Прыкметаў узлому або свежай уцечкі дадзеных няма. Таксама няма сведчанняў таго, што былі закранутыя асабістыя дадзеныя людзей, якія звярталіся і звяртаюцца ў «Вясну».
Агулам мы разглядаем сітуацыю як працяг інфармацыйнага ціску на Праваабарончы цэнтр «Вясна».

👍36🤡26🔥11❤2😁1
У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі
Пра гэта паведамляе @katolik_life.
У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка прайшло пасяджэнне па разглядзе скаргі грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце на рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі парафіі. На жаль, скаргу не задаволілі — прынята канчатковае рашэнне аб пазбаўленні супольнасці рэгістрацыі як рэлігійнай арганізацыі.
Пра гэта даведаліся вернікі, але ні структуры Каталіцкай царквы, ці дзяржаўныя органы не паведамлялі аб ліквідацыі парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце.
Больш за тое, рашэннем мясцовых уладаў была ліквідаваная таксама грэка-каталіцкая парафія Святых Кірылы і Мятода ў Баранавічах. Разам з парафіяй у Івацэвічах, якая раней не прайшла перарэгістрацыю, агулам ліквідаваныя ўсе тры рэлігійныя арганізацыі грэка-католікаў (уніятаў) у Брэсцкай вобласці.

🤬60😢8😱4👍1👎1
Чарговае папаўненне «Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»
У яго трапілі старонкі ў Instagram «americacenterminsk», «belaruscharlotte», «prytuliaj», «alex_valacuga», «andrei_pushkarou», «belaruscongress», «malinov.kust», «stas_stan_stas», «prostyja.recy», а таксама старонка ў «Аднакласніках» «Анжалiка Жалязнякова».

🤬23🖕6👍1👎1🥰1
Улады вывезлі Уладзя Лабковіча з краіны, анулявалі ягоны пашпарт — а цяпер пішуць з прапановамі аб супрацы
Праваабаронца «Вясны» Уладзь Лабковіч учора ўвечары атрымаў паведамленне ў Instagram, у якім яму прапаноўваюць «магчымасць выдатнага варыянта бесперашкоднага ўезду і выезду ў Беларусь» — узамен на атрыманне інфармацыі.
Вядома, што гэты акаўнт пісаў такія прапановы і іншым беларусам замежжа.
Нагадаем, учора падобнае паведамленне атрымала і праваабаронца «Вясны» Анастасія Васільчук.
Пасля вызвалення з калоніі, дзе Уладзь адбываў сямігадовы тэрмін за сваю дзейнасць, 13 снежня 2025 года яго прымусова выправадзілі ва Украіну. Пры дэпартацыі пашпарт праваабаронцу так і не вярнулі — замест яго выдалі толькі даведку без тэрміну дзеяння. Напачатку красавіка стала вядома, што пашпарт Уладзя, які быў сапраўдны да 2027 года, анулявалі.

🤡42😁7💊7🖕4🤬3💩2❤1👍1
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Найбуйнейшы чат сваякоў вязняў прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» 6 красавіка КДБ надаў такі статус Telegram-чату «СИЗО №1 Колядичи». Акрамя яго, у адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце». Гэта самы буйны чат…
Статус «экстрэмісцкага фармавання» атрымалі амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі
Іх унеслі ў спіс «экстрэмісцкага фармавання» «СИЗО №1 Колядичи». У пераліку:
Telegram: Telegram-чат ID 1168669352, Telegram-чат ID 2338820883, Telegram-чат ID 542733250, Telegram-чат ID 521951391, Telegram-чат ID 1617270969, Telegram-чат ID 1630658694, Telegram-чат ID 1208205502, Telegram-чат ID 2645755108, Telegram-чат ID 3465506007, Telegram-чат ID 2519006562.
Viber: Viber-чат «СИЗО-3 г.Гомель», Viber-чат «ИК-1», Viber-чат «Антошкина», Viber-чат «ИК-8 Орша», Viber-чат «ИК-3 Витьба», Viber-чат «ИК-11 Волковыск», Viber-чат «Пятнашка» Вейно», Viber-чат «ИУ «ИК № 17 г.Шклов»,Viber-чат «ИК-17 Шклов»
«Укантакце»: «ИК № 2 г. Бобруйска», «ИУ ИК-9 г. Горки, Беларусь, «ИУ ИК № 14» (д. Новосады)».
✍️Калі вам вядома пра пераслед за ўдзел у гэтых чатах, калі ласка, пішыце на @Viasnainfo

🤬60👍1👎1🤯1
🌿Чалавек эпіцэнтра: сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім у Варшаве
Studium Europy Wschodniej, «Вясна» і Беларускі ПЭН запрашаюць на публічную сустрэчу з заснавальнікам і кіраўніком праваабарончага цэнтра «Вясна», нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.
Сустрэча адбудзецца 20 красавіка 2026 года а 17:30 у гістарычным корпусе Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW», уваход праз галоўную браму ўніверсітэта).
Гэта ўнікальная магчымасць сустрэцца з чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў эпіцэнтры барацьбы за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць. За сваю праваабарончую дзейнасць Алесь Бяляцкі правёў у зняволенні ў сукупнасці больш за сем з паловай гадоў. Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць праваабаронцу свае пытанні.
Таксама можна будзе набыць кнігу Алеся Бяляцкага і атрымаць аўтограф.
Удзел у мерапрыемстве патрабуе папярэдняй рэгістрацыі, а для ўваходу на сустрэчу трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам. Колькасць месцаў абмежаваная, рэгістрацыя даступная толькі да 17 красавіка 2026 года.
Уваход у залу будзе адкрыты з 17:00. Будзем радыя бачыць вас!
Для медыяў неабходная акрэдытацыя, для гэтага, прадстаўнікам медыя неабходна рэгістравацца ў тым самым спісе, пазначыўшы ў полі «арганізацыя» назву рэдакцыі.

🔥27❤6👍3🤮1
❗ Чаты сваякоў вязняў амаль усіх СІЗА і калоній прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: якія наступствы для ўдзельнікаў?
6 красавіка КДБ прызнаў тэлеграм-чат «СИЗО №1 Колядичи» «экстрэмісцкім фармаваннем» . Акрамя яго ў адпаведны спіс дадалі 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі ва «Укантакце» — гэта чаты з людзьмі, чые сваякі знаходзяцца ў СІЗА ці калоніях.
У чатах сабраныя розныя гайды, якія дапамагаюць людзям арыентавацца пасля затрымання блізкага. Таксама там сваякі абмяркоўваюць дазволеныя прадукты для перадачаў, даты званкоў і дзеляцца карыснай інфармацыяй пра спатканні і ўмовы ўтрымання. Цяпер пад пагрозай крымінальнага пераследу апынуліся тысячы чалавек, якія нават не вераць, што за гэта могуць пераследаваць.
З юрыстам «Вясны» Паўлам Сапелкам разбіраемся, якія наступствы цяпер чакаюць удзельнікаў і чаму рэжым Лукашэнкі працягвае знішчаць салідарнасць паміж беларусамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120005

🤬53😁2❤1👎1