Цяпер афіцыйна: сваякі асуджаных атрымліваюць лісты ад «Белтэлекама» аб скасаванні кантрактаў
З 20 студзеня тэлефоннай сувязі ў калоніях, СІЗА, ЛПП не будзе.
Сувязь па новай тэхналогіі ўжо зараз даступная толькі ў адзінкавых папраўчых калоніях, якія прайшлі рэканструкцыю некалькі гадоў таму (віцебская ПК-3 і шклоўская ПК-17). А, напрыклад, у гомельскай жаночай ПК-4 ці ПК-22 «Ваўчыныя норы» сітуацыя практычна патавая, піша @MAYDAYMog.
🔗Хроніка палітычнага пераследу

«У якасці альтэрнатыўнага рашэння для атрымання паслуг тэлефоннай сувязі на выгадных умовах абанентам, якія маюць магчымасць падключэння па тэхналогіі xPON, прапануем лінейку пакетаў "ЯСНА" і лінейку пакетаў "Сямейны" для абанентаў, якія падключаны па тэхналогіі DSL».
Сувязь па новай тэхналогіі ўжо зараз даступная толькі ў адзінкавых папраўчых калоніях, якія прайшлі рэканструкцыю некалькі гадоў таму (віцебская ПК-3 і шклоўская ПК-17). А, напрыклад, у гомельскай жаночай ПК-4 ці ПК-22 «Ваўчыныя норы» сітуацыя практычна патавая, піша @MAYDAYMog.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬45🤯4👎1😁1
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах
Па стане на сёння ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1220 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS, @Viasnainfo
📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.
✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!

❤21🔥6👍4
Audio
🌿Праваабарончая праграма «Вясна»
1:28 10 снежня — Дзень правоў чалавека. Пра важныя падзеі гэтага дня размаўляем з праваабаронцай «Вясны» Наталляй Сацункевіч
11:34 Апытваем лаўрэатаў 2025 года прэміі ад беларускай праваабарончай супольнасці
16:30 BYSOL: калядны збор для дзетак палітвязняў і для будучых экс-палітвязняў

❤16👍1
⚖️Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН: Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Аб гэтым на канферэнцыі «Шляхі да адказнасці: прававыя, псіхалагічныя і міграцыйныя наступствы рэпрэсій у Беларусі» (арганізаванай «Прававой ініцыятывай» і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі) распавяла юрыстка ПЦ «Вясна» Святлана Галаўнёва.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119257
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

«Пытанне толькі ў нейкай палітычнай волі, то бок хто знойдзе сілы, час і рэсурсы на тое, каб гэта рабіць для беларусаў».
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119257
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
❤24👍1🙈1
«Моцна не шчыруйце са святаром, каб не нагаварыць на новы артыкул»
У гомельскім СІЗА экс-палітзняволеная журналістка Ларыса Шчыракова запісалася праз псіхолага на споведзь да святара. Калі яны ішлі на сустрэчу з служыцелем, псіхолаг сказала: «Моцна не шчыруйце са святаром, каб не нагаварыць на новы артыкул». Наколькі зразумела Ларыса, раней былі падобныя выпадкі.
«Іншымі словамі, не прызнавайцеся ў грахах, якія падпадаюць пад крымінальны кодэкс. Я склала спіс сваіх грахоў, ён мяне спаведаў і прычасціў. Пасля мы вельмі добра паразмаўлялі і знайшлі агульных знаёмых святароў».
🔹«Царква правярае, ці не экстрэмісцкая Біблія»: як выглядае рэлігійнае жыццё палітвязняў

🤬35😱6👍2💯2❤1
⚖️Каго судзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі»?
Паводле інфармацыі «Вясны», да выбараў 2020 года паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса да адказнасці прыцягвалі двух асуджаных паводле палітычных матывах: у 2012 годзе — Змітра Дашкевіча і ў 2015-м — Мікалая Дзядка. На сённяшні дзень, асуджаных паводле арт. 411 КК налічваецца не менш за 71 палітвязня.
У 2025 годзе пасля адбыцця першапачатковых тэрмінаў не менш за 11 палітычных зняволеных утрымліваліся ці яшчэ ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі за здзяйсненне так званага злачынства, прадугледжанага артыкулам 411 Крымінальнага кодэкса.
🔹Тэрмін без канца: як артыкул 411-ы ператварае адбыты прысуд у бясконцае зняволенне

🤬30😡4❤1👎1
⚡️⚡️⚡️Алесь Бяляцкі на волі!
Нобелеўскі лаўрэат і кіраўнік «Вясны» быў вызвалены і прымусова дэпартаваны ў Літву пасля 1613 дзён за кратамі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119259

❤213🔥26👍8💔4❤🔥2💩1
‼️Працуе ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ па пытаннях вызваленых палітзняволеных
⚠️ Каб блізкія маглі атрымаць інфармацыю пра сваіх вызваленых родных, запушчана гарачая лінія, дзе вы можаце ўдакладніць, ці ёсць сярод вызваленых вашыя родныя, або задаць іншае пытанне.
📌 Для родных і блізкіх
Калі вы з’яўляецеся сваяком чалавека, які мог быць вызвалены, звяртайцеся праз гарачую лінію: @hotline202512
📌 Калі вы не сваяк, але хочаце ўсталяваць сувязь
Запоўніце спецыяльную форму і напішыце, з кім з вызваленых вы хацелі б звязацца. Мы паведамім чалавеку вашыя кантактныя даныя: https://forms.gle/76ZJM5MdwrXTaVk96
📌 Калі вы хочаце дапамагчы
Можна дапамагчы рэчамі, перадачамі ці іншымі спосабамі – запоўніце форму: https://forms.gle/eqD2Tk7UHKuWPSNX8
📌 Фінансавая падтрымка
Вызваленым ужо дапамагаюць арганізацыі і ініцыятывы, але іх рэсурсы абмежаваныя. Калі вы гатовыя зрабіць данат, глядзіце гэты пост.
Пост будзе абнаўляцца па меры паступлення інфармацыі. Дзякуй усім, хто падтрымлівае палітзняволеных на свабодзе і іх родных! 💛
💵Падтрымаць «Вясну» 👉 donate.spring96.org

👍34❤26
Паводле інфармацыі @nashaniva, на волю выйшлі таксама грамадзянін Польшчы Раман Галуза, грамадзянін Аўстраліі Аляксандр Сырыца, грамадзянка Латвіі Ганна Сакаленка, грамадзянка Літвы Марыя Батальёнак.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119259
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119259
❤95👍14
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі pinned «‼️Працуе ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ па пытаннях вызваленых палітзняволеных ⚠️ Каб блізкія маглі атрымаць інфармацыю пра сваіх вызваленых родных, запушчана гарачая лінія, дзе вы можаце ўдакладніць, ці ёсць сярод вызваленых вашыя родныя, або задаць іншае пытанне. 📌 Для…»
❗️Сярод вызваленых — грамадзянін Польшчы Раман Галуза, асуджаны за «здраду дзяржаве» (арт. 356 КК). За кратамі ўтрымліваўся з ліпеня 2022 года.
Паведамляецца, што вызвалены грамадзянін Японіі Наканісі Масатосі, асуджаны да сямі гадоў калоніі за «агентурную дзейнасць».
На волі Ілля Князеў, асуджаны за ўдзел у пратэстах да трох гадоў няволі.
На свабодзе грамадзянка ЗША беларускага паходжання Наталля Бельская.
Вызвалены Вячаслаў Папшо, вядомы як блогер «Жыве».
🔹У Беларусі памілавалі 123 чалавекі, у тым ліку палітвязняў

❤109👍11
⚡️⚡️⚡️Вызвалілі праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча
Вызвалены праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Іх асудзілі па "справе Вясны" да дзевяці і сямі гадоў няволі адпаведна.
UPD. Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвердзілася
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119259
Вызвалены праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч і Уладзь Лабковіч. Іх асудзілі па "справе Вясны" да дзевяці і сямі гадоў няволі адпаведна.
UPD. Інфармацыя пра вызваленне Валянціна Стэфановіча не пацвердзілася
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119259
❤167🔥14❤🔥11👍4
⚡️Вызвалілі Марыну Золатаву і Аляксандра Фядуту
На волі галоўная рэдактарка знішчанага ўладамі TUT.BY Марына Золатава. Яе асудзілі да 12 гадоў калоніі ў 2023 годзе.
Таксама на волі палітолаг Аляксандр Фядута, асуджаны да 10 гадоў калоніі па "справе змоўшчыкаў". У яго сур’ёзныя праблемы са здароўем.
🔹У Беларусі памілавалі 123 чалавекі, у тым ліку палітвязняў
На волі галоўная рэдактарка знішчанага ўладамі TUT.BY Марына Золатава. Яе асудзілі да 12 гадоў калоніі ў 2023 годзе.
Таксама на волі палітолаг Аляксандр Фядута, асуджаны да 10 гадоў калоніі па "справе змоўшчыкаў". У яго сур’ёзныя праблемы са здароўем.
🔹У Беларусі памілавалі 123 чалавекі, у тым ліку палітвязняў
❤171🔥19👍4
У спісе памілаваных:
• Алесь Бяляцкі
• Уладзь Лабковіч
• Максім Знак
• Марына Золатава
• Віктар Бабарыка
• Аляксандр Фядута
• Марыя Батальёнак
• Раман Галуза
• Ала Сакаленка
• Марыя Калеснікава
• Наканісі Масатосі
• Ілля Князеў
• Наталля Бельская
• Вячаслаў Папшо
• Аляксандр Сырыца

❤143🔥32👍6

❤44🙏4👍3🔥2