«Белпошта» больш не забірае 50-кілаграмовыя пасылкі ў сваякоў асуджаных для адпраўкі ў папраўчыя калоніі
Пошта больш не аказвае паслугу кур'ера, які забірае пасылкі па хатнім адрасе ў грамадзян. Гэтая опцыя зараз даступная толькі для юрыдычных асоб. Раней сваякі асуджаных карысталіся кур'ерам, каб адправіць 50 кг рэжымнай перадачы ў месцы пазбаўлення волі — гэта максімальна дазволеная поштай вага, піша @MAYDAYMog.
Праблема ў тым, што большасць паштовых аддзяленняў у Беларусі маюць шалі са шкалой да 30 кг, бо вялікія пасылкі гэта рэдкасць і выкарыстоўваюцца толькі для пенітэнцыярных устаноў. Зараз, каб адправіць пасылку ў калонію, трэба спачатку знайсці паштовае аддзяленне, якое працуе з вагой 50 кг, а потым туды яшчэ і дацягнуць цяжкі груз.

🤬65😢8❤1😁1
Святлана Ціханоўская заявіла, што ў найбліжэйшыя тыдні з турмаў можа выйсці новая «партыя» палітвязняў
Гэта прагучала на сённяшнім брыфінгу ў Варшаве, піша @belsat:

«Пару дзён таму я размаўляла з Джонам Коўлам. Магу сказаць, што мы аднолькава разумеем сітуацыю. Ён робіць усё, каб былі вызваленыя палітвязні і каб яны маглі застацца ў Беларусі.
Спадзяюся, у найбліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны. Мы падрыхтавалі інфраструктуру ў Літве і Польшчы для прыёму палітвязняў».
❤83🙏20🔥8🤔5💩3🤡3
Сваякі Міколы Статкевіча атрымалі ад МУС адказ пра тое, дзе знаходзіцца палітвязень
У лісце пазначана, што «Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прыгаворам ад 14.12.2021». Дзе менавіта знаходзіцца Мікола — невядома.
Нагадаем, 11 верасня Лукашэнка памілаваў Статкевіча і яшчэ 51 зняволенага. Усіх акрамя Мікалая прымусова перамясцілі з месцаў зняволення на тэрыторыю Літвы. Мікалай адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы з Літвой выбіў дзверы аўтобуса і выскачыў на нейтральнай паласе паміж краінамі.
Праз некалькі гадзін ён вярнуўся на тэрыторыю Беларусі. Пазней з'явілася інфармацыя, што, імаверна, там яго адправілі ў глыбоцкую калонію, але пацвярджэння гэтаму дагэтуль няма.

🤬71😢5🤷♂2😁2❤1🙏1
🔗Суды па «справе Гаюна» праходзяць літаральна кожны дзень
«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 124 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту.
Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.
Фігурантам справы прызначаюць як « хатнюю хімію», так і «хімію» з накіраваннем і калонію. Некалькі судоў адбылося наўпрост учора ў розных гарадах Беларусі.
❗️Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo. Па вашым жаданні, інфармацыя будзе цалкам непублічнай

🤬54😢4👎2🥰1😁1
📝З нагоды Міжнароднага дня ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын МФЖ заклікала міжнародных актараў узмацніць абарону журналістак
25 лістапада ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень ліквідацыі гвалту ў дачыненні да жанчын. З гэтай нагоды Гендарная рада Міжнароднай федэрацыі журналістаў выступіла з заклікам да міжнародных актараў з мэтай ўзмацніць абарону журналістак.
Крыніца: БАЖ

Далучаючыся да заявы, Беларуская асацыяцыя журналістаў падкрэслівае, што ў Беларусі барацьба з іншадумствам пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам» з’яўляецца дадатковай формай пераследу журналістак з боку ўладаў.
Крыніца: БАЖ
💔21❤7👍2🤡2😐1
📝Негалосныя правілы ў беларускіх калоніях: як працуе паралельная пенітэнцыярная сістэма для палітвязняў
У беларускіх месцах пазбаўлення волі існуюць два паралельныя светы. Першы — афіцыйны, зафіксаваны ў Правілах унутранага распарадку, інструкцыях МУС і заканадаўстве. Другі — негалосны, што не мае пісьмовага афармлення, але працуе значна мацней: гэта сістэма прыватных указанняў, «традыцый», унутраных забаронаў і лакальных нормаў, якія вызначаюць, як насамрэч жывуць зняволеныя.
У гэтым матэрыяле мы спрабуем разабрацца, як працуе сістэма схаваных правілаў, хто іх вызначае, як іх даводзяць да зняволеных і якім чынам яны выкарыстоўваюцца для ціску на людзей з «палітычнымі» артыкуламі.
Шэсць былых палітвязняў, якія прайшлі праз калоніі ды іншыя ўстановы, распавялі «Вясне» аб паралельным нелегальным полі, дзе любое дзеянне або бяздзейнасць можа стаць падставай для пакарання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119148
🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка

🤬35❤1👍1👎1😁1
«Глядзела тэлефон вельмі добра, архіў гісторый за 2020 год». На мяжы Беларусі з Еўразвязам працягваюцца допыты
Журналісты BGmedia вывучылі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі памежных тэлеграм-чатаў пра праверкі тэлефонаў і допыты на беларускай мяжы.
На мяжы Беларусі «гутараць» і з замежнікамі. Але ў асноўным у прыгранічных чатах расказваюць пра допыты ўкраінцаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»

«У 06.00 мяжа РБ (чакаю размову). У 07.00 пагаварылі. У 07.35 выехалі ў Мінск. Сутнасць размовы. Як даўно ў Польшчы? Што там раблю? Чаму пераехала? Ці ўдзельнічала я ў пратэстах, ці данаціла, ці знойдуць у мяне ў тэлефоне такую інфу. Потым глядзела тэлефон вельмі добра, у Instagram архіў гісторый за 2020 год таксама».
На мяжы Беларусі «гутараць» і з замежнікамі. Але ў асноўным у прыгранічных чатах расказваюць пра допыты ўкраінцаў.
🔗Хроніка палітычнага пераследу
🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў
✍️Звязацца з журналістамі «Вясны»
🤬35👍1👎1
Закрываецца рэгіянальная газета «Гоман Барысаўшчыны»
Выйшаў апошні, 300 нумар газеты, якая пісала пра мінуўшчыну Барысава і раёна, піша @bajmedia.
Выданне асвятляла падзеі горада Барысава і раёна. Першы нумар выйшаў у жніўні 1996 года. Рэдакцыя характэразавала новае медыя як «сканцэнтраванне разнастайных думак і шматбаковай інфармацыі аб гісторыі, сучаснасці і будучыні нашага краю». У газеце было тры асноўных тэматычных складніка: эканамічны, грамадска-палітычны і культурніцкі.
Напачатку гэтае беларускамоўнае выданне мела ўсяго на чатыры старонкі і выходзіла нерэгулярна. Пасля яго аб’ём дарос да 16 старонак. Чытачы маглі набываць газету штомесячна.

🤬27😢15❤2👎1
У гомельскай жаночай калоніі зноў праблема са званкамі: забараняюць віртуальныя карты «Белтэлекама»
Адміністрацыя ПК-4 загадзя папярэдзіла асуджаных, што віртуальныя сэрвісныя тэлефонныя карты, якія афармляюцца сваякамі, будуць забароненыя, бо яны не імянныя. Забарона выклікала праблемы, бо звычайныя карты «Белтэлекам» перастаў выпускаць.
Як @MAYDAYMog паведамляў раней, з 1 студзеня 2022 года «Белтэлекам» паэтапна ліквідуе паслугу таксафонаў як незапатрабаваную і затратную. Акрамя пенітэнцыярных устаноў, такіх апаратаў ужо нідзе не засталося. У ПК-4 старымі савецкімі кнопкавымі апаратамі працягваюць карыстацца да гэтага часу, хоць у лютым 2024 года ў папраўчую ўстанову быў пракладзены кабель оптавалакновай сувязі.
Калонія павінна была замяніць старыя таксафоны кампутарнай тэхнікай, але гэтага не адбылося.

🤬46❤2👎1😁1
✨Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў!
BYSOL працягвае свой традыцыйны калядны збор, каб падтрымаць дзяцей палітвязняў.
Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор

«Мы прымаем заяўкі ад бацькоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто клапоціцца пра дзяцей палітвязняў. На кожнае дзіця мы разлічваем сабраць па 100 еўра – каб у гэтых сем'ях была магчымасць стварыць адчуванне сапраўднага свята.
Сёлета мы чакаем атрымаць больш за 200 заявак. Каб ніхто не застаўся без падарункаў, нам разам з вамі трэба сабраць больш за 20 000 еўра. Сума немалая, але беларуская салідарнасць ужо не раз даказвала, што разам мы можам зрабіць гэта. Кожны ваш унёсак вельмі важны – і 5, і 10, і 100 еўра. Любое ахвяраванне ператворыцца ў частку вялікага цуду.
Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца ў Беларусі і па-за Беларуссю».
Прачытаць падрабязнасці і падтрымаць збор
❤36👍3🔥3🖕2😁1
Пасля «сутак» не выйшаў на волю вядомы рэканструктар з Магілёва
@MAYDAYMog стала вядома, што кіраўнік рыцарскага клуба «Барысфен», рэканструктар Павел Станкевіч не выйшаў на волю пасля таго, як быў затрыманы 3 лістапада і атрымаў 15 сутак арышту. Прычыны затрымання і адміністрацыйнай справы невядомы.
Прыкладна ў тыя ж даты былі затрыманыя яшчэ два чалавекі, якія маюць дачыненне да «Барысфена», аднак па іх ніякіх падрабязнасцяў няма.
4 лістапада стала вядома, што асабістыя акаўнты Паўла Станкевіча і старонкі яго праектаў «Рыцарский клуб "Барысфен"», «Средневековый шоу-театр "Барысфен"», «Путешествие в средневековье - Тур выходного дня» ў сацыяльных сетках былі ўнесены ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

🤬62😡10😢2👍1👎1😁1
Як мінімум 258 кніг забаронена ў Беларусі з палітычных і ідэалагічных прычын
Такія дадзеныя публікуе Беларускі ПЭН.
Калі ў верасні канстатавалася забарона 222 кніг і 179 аўтараў, то ўжо ў сярэдзіне лістапада лічбы падняліся адпаведна да 258 і 208.
Таксама паведамляецца, што вядома пра як мінімум 5 ліквідаваных выдавецтваў за апошнія 5 гадоў і што не менш за 33 людзей слова знаходзяцца ў няволі.

🤬50😡4❤2👍1👎1
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі «Radio Plato»
Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Партызанскага раёну Мінска 19 лістапада. Пад забарону трапілі старонкі радыё ў Telegram, Instagram, «Укантакце», а таксама сайт праекту.
У апісанні праекта пазначана, што «Radio Plato — гэта незалежнае інтэрнэт-радыё з Мінска».

«Мы пішам пра мясцовую музычную сцэну, вядзем перадачы і публікуем падкасты. Гэта тое, што мы робім, каб умацаваць супольнасць і папулярызаваць яе ва ўсім свеце».
🤬34🤮6👎3🖕2
69‑гадовую пенсіянерку з Мінска асудзілі за пратэсты
Мінчанка Ларыса Пракашка скончыла Інстытут культуры (цяпер — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў) на бібліятэкара.
Жанчына на пенсіі вядзе актыўнае жыццё. Яна рэгулярна ходзіць у тэатры і на канцэрты, любіць маляваць і фатаграфаваць ды робіць падзелкі сваімі рукамі. Таксама любіць гатаваць і час ад часу падарожнічае, піша «Наша Ніва».
Ларысу асудзілі ў 2025 годзе за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Імаверна, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.
Жанчыне, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію».

🤬53😢10👍1👎1
Журналісты атрымалі запіс аднаго са сходаў па «перавыхаванні дармаедаў» — ім пагражаюць «суткамі без матрацаў»
«Люстэрка» атрымала аўдыёзапіс адной з такіх сустрэч, якая прайшла ў Кастрычніцкім РУУС Гродна. На ёй намначальніка УУС Мікалай Нічыпар пераконваў прысутных знайсці афіцыйную працу. Палохаў, што «інакш будзе вельмі кепска».
«Кіраўніцтва міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РУУС хоча, каб вы хутчэй працаўладкаваліся. Афіцыйна. Спадзяюся, мяне ўсё пачулі. Інакш будзе вельмі кепска. У нас рычагоў уздзеяння на тых, хто не працуе, дастаткова», — казаў міліцыянер.
Ён пужаў тых, хто будзе ігнараваць падобныя мерапрыемствы, адміністрацыйнымі працэсамі, і тады «праз суд вы паедзеце, папрацуеце ў іншым месцы. Пасядзіце ў нас на ІЧУ без матраца».

🤬51🖕13🤡8😈4😱1
💔«Гэта мой тата»: «Вясна» прэзентуе фільм пра чаканне палітвязня з турмы
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе кароткаметражны фільм «Гэта мой тата», які апісвае гісторыю сям’і Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай — фігурантаў палітычнай справы «тэлеграм-канала Армія з народам».
Абое былі асуджаныя і правялі некалькі гадоў у зняволенні. Антаніна была вызваленая ў 2024 годзе і збегла з Беларусі, каб уз'яднацца з дзецьмі. Сяргей працягвае адбываць тэрмін у калоніі № 20.
Фільм фіксуе іх гісторыю, перажытыя наступствы рэпрэсій і чаканне, у якім сям'я з малымі дзецьмі працягвае жыццё ў эміграцыі.
https://youtu.be/aeKnhAYcF1A

YouTube
Это мой Папа — фильм про ожидание политзаключенного из тюрьмы
Кароткаметражны дакументальны фільм "Гэта мой тата" апісвае гісторыю сям’і Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай — фігурантаў палітычнай справы "тэлеграм-канала Армія з народам". Абое былі асуджаныя і правялі некалькі гадоў у зняволенні. Антаніна была вызваленая…
💔37😢14🤬2😁1
Падоўжаны тэрмін утрымання пад вартай журналіста Паўла Дабравольскага
Паводле звестак @pozirkonline, падаўжэнне трывае да 22 снежня. Такім чынам, агульны тэрмін зняволення складзе мінімум 11 месяцаў.
Дабравольскі быў затрыманы сёлета 22 студзеня, праз 10 дзён пасля свайго 35-годдзя. Палітвязень абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве». Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

🤬56👍1👎1
📝Скасаванае памілаванне? Як улады абышлі ўласнае заканадаўства ў справе Статкевіча
Днямі сваякі палітзняволенага палітыка Мікалая Статкевіча атрымалі ліст ад Міністэрства ўнутраных справаў, дзе пазначана, што «Статкевіч М.В. адбывае пакаранне згодна з прысудам ад 14.12.2021». Аднак дзе менавіта знаходзіцца палітвязень — невядома ўжо два з паловай месяцы.
Беларускае заканадаўства аб памілаванні не прадугледжвае магчымасці адмены памілавання, за выключэннем выпадкаў здзяйснення асобай новага злачынства на працягу неадбытага тэрміна пакарання (ч. 3 арт. 96 КК). Але, згодна з адказам МУС, гэта не выпадак Мікалая Статкевіча, бо ён працягвае быць зняволеным па старому прысуду.
Юрыстка «Вясны» Святлана Галаўнёва разбірае сітуацыю з Мікалаем Статкевічам згодна з нацыянальным заканадаўствам.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119156

🤬45😐2❤1
📝Як працуе паралельная пенітэнцыярная сістэма для палітвязняў
Былыя палітвязні адзначаюць, што ў любой калоніі, СІЗА або турме існуюць два слаі правілаў. Першы — афіцыйны, замацаваны ў ПУР ды інструкцыях. Другі — негалосны, няпісаны і непразрысты, але менавіта ён вызначае жыццё асуджаных, асабліва паводле «палітычных» артыкулаў. Па сутнасці, гэта паралельная сістэма кіравання, створаная для таго, каб афіцыйныя ПУР не працавалі ў дачыненні да палітвязняў.
Былы палітвязень Павел Вінаградаў распавядае, што супрацоўнікі маглі толькі ў асабістай гутарцы сказаць, што забароны і абмежаванні толькі праз тое, што ты палітычны, але афіцыйна гэта матывуецца фармальнымі нагодамі.
🔹Негалосныя правілы ў беларускіх калоніях: як працуе паралельная пенітэнцыярная сістэма для палітвязняў

«Але яны ўсе баяцца, насамрэч, нават асабіста гэта сказаць. За чатыры гады мне толькі некалькі супрацоўнікаў наўпрост сказалі, што ціск праз тое, што я палітычны ды яшчэ і Вінаградаў, таму здзіўляцца не варта».
🔹Негалосныя правілы ў беларускіх калоніях: як працуе паралельная пенітэнцыярная сістэма для палітвязняў
🤬27😢4💔2❤1😐1
💔Падтрымка шматдзетнай сям'і Юліі Лаптановіч, якая пацярпела ад рэпрэсій
Юлія — шматдзетная маці з Пружанаў, фігурантка «справы карагодаў». Спачатку яе асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», а пасля ў дачыненні да яе распачалі яшчэ дзве крымінальныя справы. Агулам жанчыне прысудзілі 4 гады і 9 месяцаў зняволення.
Яе муж Ігар Лаптановіч таксама быў палітвязнем — ён атрымаў два з паловай гады калоніі па «карагоднай справе». Ён цалкам адбыў свой тэрмін і пасля вызвалення з дзецьмі з'ехаў з Беларусі.
Юлія выйшла на волю ў кастрычніку і з'ехала за мяжу да сваёй сям'і.
Падтрымаць сям'ю на BYSOL

«Я звяртаюся да вас з просьбай аб падтрымцы. Ваша дапамога – гэта магчымасць даць нашай сям'і шанец на спакойную будучыню, шанец жыць сумленна і бяспечна. Любая дапамога, нават самая маленькая, мае вялікае значэнне для нас. Разам мы зможам пераадолець цяжкасці і аднавіць надзею».
Падтрымаць сям'ю на BYSOL
❤31👍10💔7🔥2