Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.5K subscribers
30.9K photos
656 videos
188 files
26.6K links
Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Паведаміць пра затрыманне: @viasna_bot
Атрымаць кансультацыю і дапамогу: @ViasnaSOS
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Валанцёрская служба «Вясны»: @viasnahelp
Download Telegram
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомельская вобласць — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
❤19👍1
🤯Ігару Лосіку выставілі пазоў за паламаныя кайданкі і выкарыстаныя светлашумавыя гранаты на пратэстах 2020-га

Як паведаміў у Threads былы палітзняволены Ігар Лосік, пасля вызвалення ў яго яшчэ застаўся пазоў ад Генпракуратуры прыкладна ў 7 мільёнаў даляраў (што складае прыкладна ад 22 да 25 мільёнаў беларускіх рублёў).

"Гэта сума, якую з 9 жніўня і да 1 снежня была выплачаная супрацоўнікам АМАП дадаткова з бюджэту на прэміі і звышперапрацоўку, калі яны вельмі старанна білі людзей. І вось я павінен вярнуць яе ў бюджэт. Ёсць яшчэ адзін пазоў за паламаныя кайданкі, выкарыстаныя светлашумавыя гранаты і да г.д."


Нагадаем, Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года. Яму прызначылі 15 гадоў калоніі, але вызвалілі 11 верасня 2025 года пры садзейнічанні ЗША.
🤡56🖕17💊11❤7🤬2🤮1🍌1👾1
💔Падтрымка шматдзетнай сям'і Юліі Лаптановіч, якая пацярпела ад рэпрэсій

Юлія — шматдзетная маці з Пружанаў, фігурантка «справы карагодаў». Спачатку яе асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі», а пасля ў дачыненні да яе распачалі яшчэ дзве крымінальныя справы. Агулам жанчыне прысудзілі 4 гады і 9 месяцаў зняволення.

Яе муж Ігар Лаптановіч таксама быў палітвязнем — ён атрымаў два з паловай гады калоніі па «карагоднай справе». Ён цалкам адбыў свой тэрмін і пасля вызвалення з дзецьмі з'ехаў з Беларусі.

Юлія выйшла на волю ў кастрычніку і з'ехала за мяжу да сваёй сям'і.

«Я звяртаюся да вас з просьбай аб падтрымцы. Ваша дапамога – гэта магчымасць даць нашай сям'і шанец на спакойную будучыню, шанец жыць сумленна і бяспечна. Любая дапамога, нават самая маленькая, мае вялікае значэнне для нас. Разам мы зможам пераадолець цяжкасці і аднавіць надзею».


Падтрымаць сям'ю на BYSOL
💔32❤16👍1
📍Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі

«Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій.

✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых»

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці viasnadoc@spring96.org
❤22👍7🤯1😢1
У Брэсце прадаюць кватэру палітвязня, якога асудзілі за назіранне за судамі

Як заўважыла "Берасцейская Вясна", на аўкцыёне арыштаванай маёмасці з'явілася паведамленне аб продажы кватэры палітзняволенага Віталя Чопіка, якога асудзілі да сямі гадоў калоніі.

Стартавая цана двухпакаёвай кватэры пазначана 103 тысячы рублёў. На дадзены момант збіраюцца заяўкі на ўдзел у аўкцыёне, які пройдзе 25 лістапада.

Нагадаем, што апроч вялікага тэрміну Віталю прысудзілі штраф у памеры 40 тысяч рублёў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
🤬91❤2
❗️Псіхіятрычная лякарня як турма: сведчанне пацыенткі закрытага аддзялення

Дана (імя зменена) правяла амаль месяц у адной з абласных псіхіятрычных лякарняў Беларусі. Закрытае аддзяленне яна параўноўвае з турмой і ўспамінае гэты вопыт як "поўны п*дец".

У размове з "Вясной" Дана распавядае, як праз страх вайны ва Украіне апынулася ў стацыянары, што бачыла там — ад збіцця і прымусовай працы з боку медперсаналу да поўнай ізаляцыі ад знешняга свету — і лічыць, што пра гэта павінна даведацца міжнародная супольнасць. "Вясна" прыводзіць аповед дзяўчыны ад першай асобы.

"Пра тэрміны, калі выпусцяць чалавека, не паведамляюць. І гэта ўсё вырашае загадчык, які прыходзіць раз на тыдзень, робіць абыход, задае два-тры пытанні, і калі яму нешта не спадабалася, ён пакідае чалавека яшчэ на тыдзень. Пры мне там былі людзі, што знаходзіліся там паўгода. І ім не казалі, калі яны выйдуць".


Чытаць цалкам 👉 spring96.org/be/news/119045
🤬26😢21❤4😁1
"Чалавек можа проста знікнуць — і ўсё", — пацыентка псіхіятрычнай лякарні

Дана (імя зменена) правяла амаль месяц у адной з абласных псіхіятрычных лякарняў Беларусі. Яна распавяла "Вясне", што бачыла там — ад збіцця і прымусовай працы з боку медперсаналу да поўнай ізаляцыі ад знешняга свету.

"Само ўтрыманне — гэта як турма. Ніхто не кажа, што з табой рабіць. Гэта значыць чалавек туды трапляе — яму проста робяць укол, лекі любыя даюць, калі ён адмаўляецца глытаць, яму пхаюць. Калі ён адмаўляецца што-небудзь рабіць, яго прывязваюць, калі ён пачынае абурацца — яго пачынаюць збіваць. Прычым збіваюць санітаркі з маўклівай згоды лекараў.

Месяц я прабыла там. Не было ніякай сувязі са знешнім светам — усё забіраюць, нікому нельга паведаміць ні дзе ты, ні што з табой адбываецца. І калі дастаўляюць у гэтую багадзельню, чалавек таксама не можа нікуды паведаміць. Калі чалавек паўналетні, то сваякам не паведамляюць. Гэта значыць чалавек можа проста знікнуць — і ўсё".


Чытаць цалкам 👉 spring96.org/be/news/119045
🤬52😢6😱4💯2❤1
Не менш за 37 чалавек паводле палітычных матываў накіравалі на прымусовае лячэнне

У Беларусі ўжо больш за пяць гадоў працягваюцца шырокамаштабныя рэпрэсіі. Некаторых нязгодных з палітыкай рэжыма Лукашэнкі судзяць у крымінальным парадку як "асобаў, якія здзейснілі грамадска-небяспечнае дзеянне". Так, па звестках "Вясны" да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары паводле палітычных матываў накіраваныя не менш за 37 чалавек. 

"Вясна" нагадвае архіўны матэрыял, у якім праваабаронца Павел Сапелка, Сяргей Драздоўскі з Офіса па правах людзей з інваліднасцю, Васіль Завадскі з установы "Лекары за праўду і справядлівасць" распавядае, што такое прымусовае лячэнне, як яно выглядае на практыцы ў Беларусі і што вядома пра пераслед паводле палітычных матываў асобаў, якім дыягнаставалі псіхічнае захворванне.

Чытаць цалкам: spring96.org/be/news/117441
🤬50👎1
🌿Падтрымаць «Вясну» стала яшчэ прасцей!

Мы абараняем правы чалавека ў Беларусі ўжо амаль 30 гадоў. Нягледзячы на ўсе перашкоды і цяжкасці, «Вясна» працягвае працу на карысць людзей. Нам патрэбная вашая падтрымка!

Мы сабралі ўсе магчымыя спосабы дапамогі на адной старонцы: donate.spring96.org.

Не заставайся ў баку — ахвяруй на дзейнасць праваабаронцаў!
❤25🔥3👍1😐1
❗️Мазырскага блогера асудзілі да 4 гадоў калоніі пасля некалькіх гадоў падполля ў Беларусі

36‑гадовы мазырскі блогер Максім Шуканаў меў больш за 6000 падпісчыкаў на ютуб-канале Union Bell. Хлопец аналізаваў палітычныя працэсы, расказваў праўду пра вайну Расіі і Украіны. Ён некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі — работніка Мазырскага НПЗ Ігара Шуканава — быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу. У выніку Максіма затрымалі і асудзілі да чатырох гадоў калоніі паводле палітычных артыкулаў.

Была затрымана і яго нявеста — блогерка Паліны Зыль. Ёй прызначылі год калоніі за ўдзел у пратэстах, аднак цяпер яна зноў у СІЗА паводле іншага абвінавачання.

Падрабязнасці: https://spring96.org/be/news/119047
🤬86😱7😭6👎3💔3❤2🤡1
Сайт экс-палітвязня Сяргея Ціханоўскага прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Такое рашэнне 5 лістапада прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Гаворка ідзе пра сайт tihanovski.com, а таксама ўсіх сацсетках праекта — старонках у Фэйсбуку, Х, Instagram, ютубе і телеграме. На сваім сайце ён публікуе навіны, анонсы сустрэч і выступаў і г.д., заўважыла "Медыязона".

Нагадаем, блогер Сяргей Ціханоўскі быў асуджаны да 19 гадоў і 6 месяцаў калоніі ў снежні 2021 года. У верасні 2025 яго вызвалілі пры садзейнічанні ЗША.
😁25🤬10❤7👎1🥱1
«Валанцёрскі цэнтр "Сустрэча"»прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Валанцёрскі цэнтр "Сустрэча"» — супольнасць беларускіх валанцёраў ва Украіне. Паводле версіі МУС, дачыненне да яго маюць Алена Жаркевіч і Ірына Лукашэнка.

У склад «экстрэмісцкага фармавання» ўнеслі таксама лагатып цэнтра, а таксама некалькі звязаных з ім тэлеграм-каналаў: «Валанцёрскі цэнтр "Сустрэча"» (і чат канала), «БЕЛАРУСКІ АЎТАПОЛК». Акаўнты ў тэлеграме «Прадстаўнік ВЦ "Сустрэча"», «Аўтаполк рэкрут», «Пипетка», тэлеграм-бот @autapolk_rekrut_bot, а таксама старонкі цэнтра ў фэйсбуку, у «Вконтакте», Instagram, tiktok, профілі ў плацежных сістэмах Patreon, PayPal, Revolut, Сampsite.
🖕17❤7🤬7👎1
«Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

У Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі старонку ў Facebook «Місія дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве» (палітычнае прадстаўніцтва офіса Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета), YouTube-канал «ГлавредTV» і групу «Кобрын» у «Аднакласніках».
🖕29😁8🤬5🤡3👎1
🔗Паведамляйце праваабаронцам прысуды па «справе Гаюна»

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 122 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюну», якіх змясцілі пад варту.

Агульная ж лічба затрыманых значна больш. Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад залог.

Таксама ў Беларусі кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію» з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

🌿Калі вашых блізкіх затрымалі ці ўжо асудзілі па гэтай справе, паведаміце, калі ласка, праваабаронцам праз тэлеграм @Viasnainfo

❗️Па вашым жаданні, інфармацыя пра фігурантаў справы будзе цалкам непублічнай
🤬28😢14👍1
❗️У Мінску да калоніі асудзілі палітвязня Вадзіма Здаравеннава. Яго брат Алесь таксама ў СІЗА

10 лістапада вынеслі прысуд палітзняволенаму Вадзіму Здаравеннаму — два гады пазбаўлення волі, піша "Флагшток". Яго абвінавацілі паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі) за адзін каментар у інтэрнэце.

Вадзіма затрымалі ў красавіку 2025 года — праз некалькі дзён пасля затрымання на мяжы з Літвой яго брата Алеся. Пра Вадзіма вядома няшмат. Мяркуючы з ягоных сацыяльных сетак, ён жыў у Мінску і прафесійна займаўся фатаграфіяй.

Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/119051
🤬51😢11❤2👍1👎1
Беларускую журналістку Таццяну Ашуркевіч абвясцілі ў вышук у Расіі

Беларуская журналістка Таццяна Ашуркевіч трапіла ў крымінальны вышук у Расеі, пра гэта яна распавяла ў Instagram, піша "Медыязона".

Таццяна трапіла ў Расійскую базу вышуку, аднак па якім артыкуле яе шукаюць — невядома.

Таццяна Ашуркевіч — беларуская журналістка, палітычная аглядальніца, якая жыве ў эміграцыі. У пачатку 2025 года пасля выхаду яе тэксту аб міграцыйным крызісе ў выданні Politico невядомыя залілі дзверы менскай кватэры, у якой яна прапісаная, мантажнай пенай.

У расійскім крымінальным вышуку знаходзіцца па меншай меры 5000 беларусаў — журналістаў, актывістаў, экспертаў, экс-палітвязняў і г.д.

🔗Хроніка рэпрэсій 11 лістапада
🤬30🖕10❤1👎1
Звыш 36 тысяч дакументаў і два мільёны матэрыялаў: што змяшчае Дзявятая справаздача IAPB аб расследаванні злачынстваў у Беларусі

Міжнародная платформа для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus, IAPB) выпусціла Дзявятую справаздачу аб ходзе сваёй працы, што засяроджана на перыядзе часу ад 1 красавіка да 30 верасня 2025 года. "Вясна" пазнаёмілася з публічнай версіяй справаздачы і распавядае, што ў ёй.

"Беспакаранасць за парушэнні правоў чалавека на нацыянальным узроўні застаецца абсалютнай, што ўзмацняе неабходнасць у міжнародных механізмах прыцягнення да адказнасці, уключна з расследаваннямі на аснове ўніверсальнай юрысдыкцыі, міждзяржаўнымі судовымі разборамі ды захаваннем доказаў для будучых судовых пераследаў".


Чытаць цалкам 👉spring96.org/be/news/119052
❤26🤝9🔥6👍1
🌿Сяржук Сыс: «Чалавек без пярчынкі – нібы верш без рытму»

Нядаўна былі абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды». Сярод іх — 63-гадовы праваабаронца, паэт, журналіст і перакладчык Сяржук Сыс. Ён друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, публікацый у часопісах і газетах, а таксама кніг паэзіі. Ягоныя творы перакладаліся больш чым на дзесятак моў.

Прымаў удзел у многіх праваабарончых місіях, неаднаразова затрымліваўся за асвятленне альбо ўдзел у масавых мерапрыемствах. З прычыны крымінальнага пераследу быў вымушаны шукаць палітычнага прытулку спачатку ва Украіне, а затым — у Літве.

«Калі няма фізічнага дома – будуеш яго з таго, што маеш: з сяброўства, з памяці, з надзеі. Збіраеш, як з канструктара. І атрымліваецца тваё месца, нават калі яно ўвесь час рухаецца разам з табой».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/119053
❤27👍4😁1😐1
Палітвязень Андрэй Пачобут удастоены вышэйшай дзяржузнагароды Польшчы

Вышэйшай дзяржаўнай узнагароды Польшчы — ордэна Белага Арла — удастоены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут па рашэнні польскага прэзідэнта Наўроцкага, піша “Позірк”.

Рашэнне прынятае ў сувязі са святкаваннем 11 лістапада ў Польшчы Дня незалежнасці, адзначаецца на сайце прэзідэнцкай канцылярыі.

Акрамя Пачобута, ордэнам Белага Арла ўзнагароджаны пісьменнік і публіцыст Вальдэмар Лысяк. Усяго рознымі ўзнагародамі адзначаны шэсць чалавек, пяцёра прысутнічалі на цырымоніі.

Адзначаецца, што Пачобуту ордэн будзе ўручаны пры першай жа магчымасці. Ён названы “польска-беларускім журналістам, публіцыстам і блогерам, звязаным з Гродна, Саюзам палякаў і апазіцыяй у Беларусі, палітычным зняволеным”.
❤66👍15🙏3💔2😐1
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск — @babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст — @Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомельская вобласць — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна — @Maladecza_help; Наваполацк — @impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?
❤13👍4
🌿Дапамога палітзняволенаму настаўніку, якога асудзілі за ўдзел у пратэстах

Настаўнік замежных моў Андрэй Салапура з Брэста выйшаў на пратэсты ў 2020 годзе, быў арыштаваны ў 2024 і правёў паўтары гады ў калоніі.

Пасля вызвалення мужчына быў вымушаны з'ехаць у Польшчу і зараз мае патрэбу ў падтрымцы сваёй сям'і на час афармлення віда на жыхарства і ўладкавання ў эміграцыі.

«Мая задача – за некалькі месяцаў стабілізавацца, забяспечыць мінімальную ўстойлівасць і бяспеку сям'і, легалізавацца ў Польшчы і пачаць працаваць, але на першыя два месяцы нам патрэбна падтрымка, каб зняць жыллё, харчавацца і набываць прадметы першай неабходнасці».


Падтрымаць Андрэя на BYSOL
❤30👍11