Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
9.87K subscribers
22.1K photos
473 videos
83 files
19.6K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Блогеру Эдуарду Пальчысу сёння афіцыйна прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 КК РБ (Арганізацыя масавых беспарадкаў).

За гэта прадугледжана пакарання ажно да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Блогер застаецца пад вартай.
👉https://cutt.ly/bgHwZrD
У хлопца ў ІЧУ на Акрэсціна пацвердзілі COVID-19, але замест лячэння яго адправілі ў камеру-адзіночку

Актывіста анархісцкага руху з Баранавічаў Іллю Сянько пасля выбараў за ўдзел у пратэстных акцыях арыштоўваюць на 15 сутак ўжо трэці раз.

Цяпер у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна 21-гадовы хлопец адбывае чарговыя "суткі". Там Іллі пацвердзілі станоўчы тэст на COVID-19. Але замест таго, што адправіць хлопца на лячэнне, яго перавялі ў адзіночную камеру, дзе ён працягвае адбываць арышт.

Родныя Іллі не могуць дамагчыся інфармацыі аб яго стане здароўя, а таксама асцерагаюцца, што ў яго можа развівацца пнеўманія з-за адсутнасці лячэння. Родныя хлопца распавялі "Вясне", як Іллю асудзілі на чарговы 15 сутак і як яму ў ІЧУ дыягнаставалі COVID-19👉👉👉https://cutt.ly/vgHuooQ
⚡️Пераслед 6 лістапада: затрыманні, допыты, абвінавачванні

▪️Перад пачаткам "Жаночага маршу" у падтрымку Ніны Багінскай на вул. Пуліхава ў Мінску адбыліся затрыманні. Сярод затрыманых - . Сярод іх — Ангеліна Бульбянкова, Вольга Стасевіч, Сняжана Касцюковіч, журналістка onliner.by Яўгенія Штэйн. Яны знаходзяцца ў Партызанскім РУУС.

▪️Таксама ў сталіцы сёння былі затрыманы Кацярына Ластоўская, Андрэй Навіцкі, Раман Лукашэвіч.

▪️Сёння з ізалятару ў Вілейцы пасля адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП (30 сутак) павінен быў выйсці актывіст Андрэй Кудзік. Аднак яго сваякі паведамілі, што сёння у Андрэя дома ў яго прысутнасці прайшоў вобшук. Зараз яго павезлі ў Мінск для дачы паказанняў у якасці сведкі.

❗️Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
❗️ Затрыманую учора журналістку Насту Захарэвіч пакаралі арыштам на 15 сутак. Суддзя Таццяна Шоцік.
Артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП
📖Апублікаваны даклад АБСЕ па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Асноўнымі тэмамі дакладу сталі:
запалохванне і пераслед актывістаў, кандыдатаў і патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў; фальсіфікацыя выбараў; абмежаванне доступу да інфармацыі, у тым ліку адключэнне інтэрнэту; празмернае прымяненне сілы ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў; адвольныя затрыманні, збіццё, сэксуальны і гендарны гвалт; выкраданні і гвалтоўныя знікненні; катаванні і іншыя віды жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага абыходжання, а таксама масавая беспакаранасць вінаватых у здзяйсненні ўсіх гэтых дзеянняў.

На падставе высноў, якія ўтрымліваюцца ў дакладзе, дакладчык падрыхтаваў рэкамендацыі для Беларусі, АБСЕ і міжнароднай супольнасці, якія маглі б спрыяць паляпшэнню сітуацыі, якая склалася ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі, і спыненню масавых парушэнняў правоў чалавека.

З тэкстам дакладна можна азнаёміцца тут👉https://cutt.ly/ZgHo4mr

⚠️Даклад быў падрыхатаваны ў межах Маскоўскага механізму. Што гэта за механізм і чаму яго запуск адначасова ганебны і ўнікальны сігнал для краіны, можна пачытаць тут👉https://cutt.ly/wgHpytN
У Жабінцы непаўналетні атрымаў 2,5 гады "хатняй хіміі" за кінуты "кактэйль Молатава"

5 лістапада, за адзін дзень у судзе Жабінскага раёна была разгледжаная крымінальная справа 17-гадовага Елісея Кузняцова, які абвінавачваўся ў тым, што кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў міліцэйскую машыну.

Крымінальная справа была ўзбуджаная па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкуле 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражаючае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў) і артыкуле 364 (Пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

Інцыдэнт, па якім судзілі Кузняцова, адбыўся 11 жніўня ў гарадскім парку Жабінкі. Хлопец цалкам прызнаў сваю віну, акрамя таго ён напісаў яўку з павіннай і яшчэ да суда раскаяўся ў зробленым. На судзе адзначыў, што дзейнічаў тады пад уплывам эмоцый.

Дзяржабвінаваўца Таццяна Жарынава (памочніца пракурора Жабінкаўскага раёна) прасіла прызначыць Елісею пакаранне ў выглядзе 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія").

Суд Жабінкаўскага раёна ў той жа дзень вынес менавіта такі прысуд.
Як стала вядома, следства адмовіла палітзняволенай праваабаронцы Марыі Рабковай у вызваленні пад паручальніцтвы ад 200 (!) грамадзян Беларусі. Нелагічнае і цалкам непаслядоўнае рашэнне на фоне таго, што на сёння ё прэцэдэнты вызвалення людзей пад паручальніцтва 1 (!) чалавека, які да таго ж застаецца ў якасці фігуранта крымінальнай справы.
​​Незалежную журналістку і праваабаронцу “Вясны” Марыну Кастылянчанка этапавалі для адбыцця 15-сутачнага арышту ў СІЗА-6 г. Баранавічы

Марыну перавезлі з ІЧУ на Акрэсціна раніцай 5 лістапада — у адзіны дазволены дзень перадач. На вачах яе маці, якая прывезла ёй перадачу, з ІЧУ выехалі пяць аўтазакаў, у адным з якіх была журналістка. У Баранавічах перадачы прымаюць толькі па аўторках.

Нагадаем, Марыну Кастылянчанка суд Заводскага раёна Мінска асудзіў на 15 сутак нібы за ўдзел у пікеце і непадпарадкаванні міліцыянту. Журналістка цалкам не прызнала віну і назвала абвінавачванні абсалютнай выдумкай.

Праваабаронцы "Вясны" расцанілі затрыманне Марыны як адвольнае і незаконнае і заклікалі беларускія ўлады неадкладна вызваліць з-пад арышту праваабаронцу ПЦ “Вясна” Марыну Кастылянчанка і адмяніць вынесеную ў дачыннні да яе пастанову суда як незаконную. З такімі ж патрабаваннямі выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders, паколькі пераслед Марыны выкліканы выключна яе законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю.

📤Мы заклікаем падтрымаць нашую каляжанку паштоўкамі і лістамі па адрасе:
СІЗА-6, г. Баранавічы, Брэсцкая вобл., вул. Брэсцкая, д. 258В, 225413,
Кастылянчанка Марыне Аляксандраўне.
Следчыя сталі на бок злачынцаў у балаклавах. Як дзейнічаць далей?

Паступаюць звесткі аб першых адмовах ва ўзбуджэнні крымінальных спраў па фактах катаванняў і жорсткага бесчалавечага абыходжання, пастановы выносяцца па выніках праверкі зваротаў ахвяр.
Юрыст "Вясны" Павел Сапелка каментуе, што не так з падобнымі апавяшчэннямі і якія механізмы можна задзейнічаць пасля іх атрымання.

👉👉👉Доўгі, але карысны тэкст
❗️Увечары ў дварах Мінска зноў затрымалі музыкаў

Праваабаронцам "Вясны" паведамілі, што пасля дваравого канцэрта на вул. Есеніна каля 19:30 быў затрыманы музыка Павел Аркелян. Яго даставілі ў Маскоўскае РУУС.

Увечары пасля канцэрту ў двары на Каменнай горцы затрымалі гурт «Рэха» разам з ягоным лідарам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.

Таксама затрыманы ўдзельнікі гурта – Ігар Асідчанка, Кастусь Лісецкі, Леанід Паўлёнак. Паведамляецца, што чатыры музыкі з музычнымі інструментамі даставілі ў Фрунзенскае РУУС.

⚠️Па звестках "Вясны", сёння ў Беларусі было затрымана каля 100 чалавек.
Спіс затрыманых 👉👉👉http://spring96.org/be/news/100308
❗️Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце "Вясне" па наступных кантактах:

Тэлеграм-бот @viasna_bot

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Спіс затрыманых на нядзельных акцыях восьмага лістапада. Будзе абнаўляцца і дапаўняцца👉👉👉http://spring96.org/be/news/100311
"Вясне" ўжо вядомы прозвішчы больш за 70 чалавек, затрыманых сёння па Беларусі.

❗️Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце "Вясне" па наступных кантактах:

Тэлеграм-бот @viasna_bot

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
❗️У спісе затрыманых 8 лістапада ўжо больш за 320 чалавек👉https://cutt.ly/ogKPVi4

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце "Вясне" па наступных кантактах:

Тэлеграм-бот @viasna_bot

+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna
❗️Па стане на 19.00 "Вясне" вядомы прозвішчы 526 затрыманых. Спіс працягвае дапаўняцца👉https://cutt.ly/pgKXrED

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце "Вясне" па наступных кантактах:
Тэлеграм-бот @viasna_bot
+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

👉Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?
❗️Па стане на 21.20 вядома пра больш чым 700 затрыманых за 8 лістапада. Спіс працягвае дапаўняцца👉https://cutt.ly/pgKXrED

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце "Вясне" па наступных кантактах:
Тэлеграм-бот @viasna_bot
+375 44 734 45 51
+375 29 835 94 49
+375 17 377 55 40.
Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

👉Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?